epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Іван Васільевіч — стралок

Іван Васільевіч дужа быў харошы стралок. І дайшло да пана. Ён патрэбаваў яго к сабе, спрашыіць:

— Харош,— гаворыць,— стралок?

— Харош! — гаворыць.

Тады ён яго адправіў на егарскую, к ахвотнікам. І на заўтрашні дзень гаворыць:

— Адпраўляйцеся на 'хвоту,— як ён будзіць ахвоціцца? Адправілісь яны на 'хвоту. Увайшодшы ў лес, разыйшліся ўсе ўрозь і пусцілі сабак. Ну, тады зверына стала к яму ляцець: ён на 'дным месце стоючы набіў усякія зверыны без канца! А тыя ахвотнікі хадзілі цэлы дзень і ў вочы нікога не відзелі. Сабраліся яны ўсе ў кучу і ідуць дамой, і найшлі на гэтага ахвотніка. Ну, яны тады сматраць, што ў яго столькі зверыны разныя, а ў іх нічога, яны між сабою гавораць:

— Ці не падзеліцца ён з намі, а то нам стыдна іці дамой. А можыць быць мы другі раз заб'ём, а ён не!

Ну, яны сейчас гавараць яму. Ну, ён гаворыць ім:

— Вазьміце, падзяліце між сабою па сколькі прыдзецца да пайдзём дамой.

Прыходзяць дамой. Сейчас далажылі пану, што прыйшлі ахвотнікі з ахвоты. Выходзіць к ім пан, паздароўкаўся і спрашыіць у іх:

— Как новы ахвотнік занімаецца?

Яны атвячаюць яму:

— Харош ахвотнік! — гавораць.

Ён адпусціў дзенег на водку.

— А заўтра,— гаворыць,— апяць адпраўляйцеся!

Яны пайшлі, выпілі, павужыналі, далі яму хвацеру ўва ўдавы. І ў яе быў толькі адзін мальчышка. Назаўтрага, устаўшы, апяць адправілісь на 'хвоту. Ну, ён цэлы дзень хадзіў і ў глаза нікога не відзеў, гэты новы ахвотнік. Гэтыя забілі кажды, а ён нікога не забіў. А яму што назначана была зверына пакуль будзіць жыць, дык ён яе пабіў за адзін дзень. Сабраліся яны іціць дамой. Ну, яны самі між сабою падзяліліся. Прыходзяць дамой, апяць далажылі пану. Пан выходзіць к ім і спрашыіць іх:

— Ну што,— гаворыць,— харош новы ахвотнік?

Яны атвячаюць:

— Харош!

Ну, тады ён адпусціў ім дзенег на водку:

— Выпіце,— гаворыць,— павужынайце, аддыхайце, а назаўтрага апяць адпраўляйцеся!

Яны выпілі, павужыналі і ляглі спаць. Назаўтра павутру апяць адправіліся на хвоту. Ну, і дзень прахадзіў ён і нікога не забіў. І надумаўся сам сабою:

— Што гэта такое? Нікагда гэтага не было! Заўтра ўстану рана і ўтаплюся ў мора!

І не дажыдаючы ахвотнікаў, адправіўся на хварцеру. Прыйшоў ён на хварцеру, пераначаваў. Назаўтрага утрам, устаўшы, адправіўся к мору. Прыйшоўшы к мору, сеў на берагу і думаіць ён раздзявацца. Гляніць угару, відзіць: ляціць тры вуткі. Тады ён бярэць ружжо і думаіць: «Ах, госпадзі! Штоба ўбіў пару вутак, дык ба сам не тапіўся!» Толькі ўзяў ружжо, хацеў прыкласціся і ўдарыць — яны апусціліся на бераг і здзелаліся дзявіцамі. Раздзеліся і пайшлі ў мора купацца. Ён тады ціхім вобразам падкраўся і ўзяў адной дзявіцы, самай меншай сястры, плацце і сам скрыўся. Гэтыя вылезлі на бераг, адзеліся і паляцелі, а гэтай нет плацця, і яна асталася тут. Яна ходзіць па берагу і спрашыіць:

— Хто плацце маё ўзяў? Акажысь, ня бось,— гаворыць,— стары чалавек — то ацец мой, мені за мяне — будзеш брат мой, уроўні са мной — будзеш муж мой!

Ну, ён сейчас выйшаў з плаццем і аддаў ёй. Ну, яна адзелася і гаворыць яму:

— Вот, ты цяпер будзеш муж мой! І прыхадзі заўтра ў дзевяць часоў утра на гэта места: ежалі ты прэждзі за мяне, ажыдай мяне, а ежалі я прэждзі, то я буду ажыдаць цябе!

Сама папрашчалася, паляцела! Узяўшы і ён пайшоў на хварцеру. Назаўтра утром сабіраецца іці апяць на тое места. А яго хазяйка была валшэбніца. Яна гэта дзела ўзнала, што з ім быў случай такой. Яна адпраўляіць мальчышку свайго з ім, штоб ён не дапусціў яго да ёй. Ён, ідучы дарогаю, гаворыць гэтаму мальчышку:

— Варацісь, уб'ю!

А ён гаворыць:

— Бей дык бей! А я ад цябе ні 'стануся.

Прыходзяць на той бераг, ён сейчас, гэты салдат, сеў, ружжо паклаў. Мальчышка гэты каля яго давай балавацца. Узяў яго за голаву. Як толькі ўзяў ён яго за голаву, дык гэты салдат заснуў у яго на каленях. Сейчас яна пад'язджаіць на караблі на моры, закінула якара і выйшла на бераг з карабля. Відзіць, што ён спіць, на каленях у мальчышкі, будзіць ёй яго нільзя, дык надумалася — напісала запіску: ежалі заўтра, ідучы дарогаю, ты не ўб'еш гэтага мальчышку, то ты мяне не ўвідзіш, а я цябе! Тады падходзіць к ім яна і спрашыіць у мальчышкі:

— Хто гэта спіць у цябе на каленях?

Мальчышка атвячаіць:

— Не трывожце яго, гэта салдат, ён ужо ўмарыўся!

Тады яна гэту запісачку за галстук ззаду заторкнула і гаворыць:

— Пус[ц]ь спіць із богам!

Сама адправілась, села ў караб і адпраўляецца па моры. Тада ён, нямнога паспаўшы, праснуўся і спрашыіць у мальчыка:

— Што,— гаворыць,— здзесь нікога не было?

Мальчык яму атвячаіць:

— Нет! Нікога не было.

Ну, яны адправілісь дамой. Тада, прыйшоўшы дамой, стаў ён раздзявацца: расцягнуў галстук, гэта запіска ўпала на землю з-за галстука. Ён сейчас яе падхваціў, прачытаў, відзіць, што яна ў гэтай запіскі пішыць: ежалі ты заўтра не ўб'еш яго дарогаю, прыдзеш із ім, дык ты мяне не ўвідзіш, а я цябе. Ну, назаўтрага утрам сабіраецца ён апяць іці, і мальчышка із ім сабіраецца іці.

Ён яму атвячаіць:

— Ня йдзі,— гаворыць,— уб'ю!

А ён гаворыць:

— Бей дык бей! Калі ўб'еш, тада не пайду!

Ну, ён, узяўшы пайшоў, і мальчышка гэты пайшоў із ім. Ён, нямнога адышоўшы, гаворыць:

— Ня йдзі, варацісь, а то ўб'ю!

А ён атвячаіць:

— Бей хоць сейчас; патуда буду іці, пакуль уб'еш.

Ну, ён тады злажыўся з ружжа і ўбіў яго. Прыходзіць на бераг, яна ўжо ходзіць па берагу. Здароўкаецца із ім і гаворыць:

— Вот ба надась яшчо гэта здзелаў.

Ну, тада яна атвячаіць яму:

— Сядзем у караб, паедзем у маё царства!

А ён атвячаіць ёй:

— Я не магу адправіцца ў ваша царства, я прысягаў богу і вялікаму гасудару служыць верна. Адслужыўшы, палучыўшы астаўку, во тады я магу! Й а цяперыча,— гаворыць,— пойдзем у маё царства! І ідзе ж мы гэты караб падзенем?

А яна атвячаіць:

— Гэта караб наш!

Сейчас выняла платок з кармана, махнула платком, караб гэты нівесь ідзе дзеўся — не стала карабля на моры. І аддала яму гэты платок у карман.

— На,— гаворыць,— спрач у карман!

Тады і пайшлі ў гэты горад. Прыйшоўшы ў горад, ступай, гаворыць, наймі хварцеру, номер самы первы, і што будуць прасіць за номер, удвая давай, дзеньгамі не сцясняйся, хваціць з нас!

Ну, тады ён наняў номер. Пражылі яны на гэтай хварцеры нядзелю, ну, тада яна гаворыць яму:

— Ступай явіся пану! Ты сколькі ўрэмя не яўляўся, вінават будзеш! І прасі пана, каб ён пазволіў табе жаніцца!

Ну, ён адправіўся к пану. Сейчас дакладаюць пану, што прыйшоў к яму ахвотнік малады. І выходзіць к яму пан, паздароўкаваўся і спрашыіць у яго:

— Што,— гаворыць,— нужна табе?

Ён гаворыць:

— Паночак, хацеў вас беспакоіць: прасіцца, каб вы пазволілі жаніцца!

— Харашо,— гаворыць,— я гэтым даволен, што мае слугі будуць жаніцца тут!

Тады ён гаворыць:

— Паночак, хто мне дас[ц]ь к свяшчэнніку запіску, каб павянчаў мяне?

Пан сеў, сам запіску напісаў к свяшчэнніку, што перавянчаць такога-та егара! Прыходзіць ён на хварцеру к сваёй дзевушкі. Яна спрашыіць яго:

— Што пан атвеціў харошага?

А ён гаворыць:

— Нічаво! Слава богу!

Яна спрашыіць:

— Што, пазволіў жаніцца?

А ён атвячаіць:

— Пазволіў! Сам запіску к свяшчэнніку напісаў!

— Ну, ступай,— гаворыць,— к свяшчэнніку, нясі гэту запіску, на якой дзень ён скажыць прыязджаць пад вянец і што будзіць прасіць за вянец? Калі будзіць прасіць пяць, давай дзесяць, а калі дзесяць, давай дваццаць.

Ну, ён пайшоў к свяшчэнніку. Сейчас прыходзіць к свяшчэнніку і падносіць яму запіску. Свяшчэннік палядзеў гэту запіску, гаворыць:

— Хоць сейчас прыязджайце, перавянчаю!

— А што возьмеце, бацюшка, за труды?

А ён атвячаіць:

— Не нужна мне нічога!

Ён гаворыць:

— Я дзеньгі буду плаціць не паньскія, а свае! За труды, бацюшка, нада! Я сам служашчы чалавек!

Ну, ён яму даў дзенег, а сам адправіўся на хвацеру. Прыходзіць дамой, яна спрашыіць яго:

— Што бацюшка гаварыў?

А ён гаворыць:

— А ні за бацюшкам! Бацюшка гаварыў, хоць сейчас прыязджайце!

— Ну, дык нечага медліць, нада людзей зваць і будзем сабірацца і паедзем пад вянец!

Ну, яны пазвалі людзей. Сабраліся і паехалі пад вянец. Перавянчаліся і згулялі свадзьбу. Тады яна гаворыць хазяіну свайму:

— Ступай к пану і прасі пана пазваленія, каб пазволіў на плацу пастроіць нам сабе дом!

Ён адправіўся. Прыйшоў. Дакладаюць пану, што прыйшоў егар, што нядаўна жаніўся! Выходзіць пан к яму і спрашыіць яго:

— Што табе нужна?

Ён атвячаіць:

— Паночак, я прыйшоў прасіць вас, каб пазволілі выстраіць дом на плацу!

Ён гаворыць:

— Нашто строіцца? Вот ёсць дамы панскія каменныя, жыві!

А ён атвячаіць:

— Нет, паночак, я хачу сам пастроіць сабе дом на плацу!

— Ну, как хочаш!

Ён адправіўся дамой. Прыходзіць на хвацеру, спрашыіць хазяйка:

— Што пан атвеціў?

— А нічога,— гаворыць,— пазволіў пастроіцца.

Ну, яны сабраліся і пайшлі на плац, толькі ўзялі з сабою тапор, лапату, вяроўкі. Прыйшлі на плац, абабралі сабе места і размерылі, ідзе строіць комнаты, анбары, пуні, канюшні. Ну, тады ўзялі вяроўкаю размерылі і пазабілі колічкі па размеру. І тада яна гаворыць:

— Ну, душачка, аддахнём нямнога!

І ён лёг, і скора ён уснуў. І ці многа спаў, ці мала, то ўстаець ён, відзіць — усё гэта настроена. Яна сейчас бярэць яго за руку, вядзець у комнаты і гаворыць:

— Вот, душанька, наша работа, што мы мерылі!

Ну, пажылі яны там з нядзелю. Яна тада гаворыць:

— Ну, душанька, нужна явіцца к пану, каб ён не сердзіўся, што доўга не яўляўся!

Ён атвячаіць:

— А вот, душанька, толькі нап'юся чаю, пайду!

Яна гаворыць:

— Што, душанька, пойдзеце пешшу: ці ў нас лашадзей няма, ці што?

Вот яна сейчас выходзіць на крыльцо і крычыць:

— Кучар! Запрагай чацвёрку лашадзей і пачышча ўбіраць!

Ён атвячаіць: «Слушаю, гасударыня!»

Ну, яны напіліся чаю, яна гаворыць:

— Вот, душанька, садзіцеся і паязджайце!

Ён сеў і адправіўся к памешчыку. Пад'язджаіць пад панскі двор; тут усе ўвідалі дваравыя і думалі, што едзіць з чужэй зямлі які-небудзь пасланец, ілі прынц, ілі князь, патаму што ў нашым царстве такой упражы нет. Усе выйшлі чэсць аддаваць. Ён, пад'ехаўшы к крыльцу, выскачыў к ім. Тут глядзяць усе і ўдзівіліся, што гэта ехаў так егар. Тады сейчас дакладываюць памешчыку, што аявіўся егар. Выходзіць пан к яму, смотрыць на яго лошадзь, на яго ўпраж і завець яго з сабою ў комнаты і гаворыць яму:

— Скора ты, брат, друг, выстраіўся!

А ён атвячаіць яму:

— Гэта не я выстраіў, а жана мая!

А пры гэтым пан быў удавец. Дык ён просіць яго:

— Міласці прашу прыбыць заўтра з жаною!

Ну, ён сеў на сваіх лашадзей і адправіўся дамой. Прыязджаюць дамой. Яна сейчас выскакыіць і спрашыіць яго:

— Што пан атвеціў харошае?

Ён гаворыць:

— Нічога ня 'твеціў, толькі прасіў прыбыць з жаной к яму заўтра.

Яна гаворыць:

— Дык што ж там такое? Дык і паедзем!

Назаўтрага утра ўстаўшы, чаю напіліся, яна выйшла на крыльцо і гукаіць:

— Кучар! Вазьмі, запрагі шасцярык лашадзей, пачышча ўвабраць!

Ён гаворыць:

— Слушаю! Сейчас гатовы будуць!

Запрог ён лашадзей, і яны выйшлі, селі і паехалі. Прыехалі к пану. Як ён, пан, быў удаўцом, а яна дужа красівая, то ён захацеў яе ўзяць. Ну, яны там пагасцілі, пагасцілі, ну ён яе хоць ба і хацеў узяць, ды без віны ж няможна,— хоць сабе ён і пан, а той і егар. Ну, ён адправіў іх у двор. Тада сеў сам і задумаўся, якую б віну найціць на яго, істрабіць яго, а жану ўзяць за сябе. У то ўрэмя выскакыіць думчы і гаворыць:

— Панок! Я знаю, аб чом вы задумаліся!

Ён атвячаіць яму:

— Аб чом?

— А,— гаворыць,— я знаю аб чом — аб егарскай жане! А вот я знаю яму службу, дык ён службы гэтай не найдзіць і не прыдзіць, а хаця і прыдзіць, дык ваша меч — яго галава з плеч! Вот пус[ц]ь прынясець вам ворана, каб было залатое пяро і сярэбранае! Дык гэткіх пціц нету, дык ён — хоць і прыдзіць, дык не прынясець!

Сейчас памешчык трэбуіць егара. Ён яўляецца к памешчыку.

— Аб чом, паночак, трэбуеце?

Ён атвячаіць яму:

— Вот табе ёс[ц]ь служба!

Ён спрашыіць:

— Якая служба?

Ён гаворыць:

— Ступай, прынясі мне ворана, штоб было залатое пяро і сярэбранае пяро! А калі не прынясеш, дык мая меч, а твая галава з плеч!

Ён із гэтым адправіўся дамой. Ідучы дадому, сілна заплакаў. Яна сейчас выскакыіць на крыльцо і спрашыіць яго:

— Аб чом, душачка, плачаце?

Ён атвячаіць ёй:

— Как жа мне не плакаць? У каго жонкі харошы бываюць, то таму пастаянна так бываіць, што галовы з плеч злятаюць!

Яна яго ўводзіць у комнаты і спрашыіць:

— Скажы, што гэта за такое?

— А вот,— гаворыць,— сказаў пан: дастань ворана, штоб залатое пяро і сярэбранае, а калі,— гаворыць,— не дастанеш, то мой меч, а твая,— гаворыць,— галава з плеч!

Яна гаворыць:

— Да садзіся абедаць, лажыся аддыхаць; у нас сад вялік, у саду разных пціц многа, можа быць і найдзём.

Ён пабедаў і лёг спаць. Спаў ён ці многа, ці мала, толькі праснуўся — відзіць: воран гэты ходзіць па комнаце. Яна атвячаіць яму:

— Вот, душанька, і ёс[ц]ь! Устаньце, напіцеся чаю і аднясіце пану ворана!

Ён устаў, памыўся, чаю напіўся і панёс гэтага ворана памешчыку. Прыносіць памешчыку, яму далажылі, што прынёс егар ворана. Ну, ён сейчас выходзіць і гаворыць:

— Пускай ворана, а сам адпраўляйся дамой!

Ён апяць сеў і думаіць, як штоб яму здзелаць такое? Апяць выходзіць думчы і гаворыць:

— Аб чом вы задумаліся? Я,— гаворыць,— знаю, аб чом. Вы,— гаворыць,— аб егарскай жане задумаліся! Вот я,— гаворыць,— знаю яму службу!

Ён спрашыіць:

— Какую?

— А вот,— гаворыць,— пус[ц]ь прывядзець вам казу-шарсцінка залатая і каб шарсцінка сярэбраная, залаты рог і сярэбраны рог! Не даставіць ён вам, дык ваша меч, а яго галава з плеч, а вам жана астанецца!

Ён сейчас трэбуіць гэтага егара. Ён яўляецца к яму і спрашыіць яго:

— Аб чом,— гаворыць,— трэбуеце?

— Вот,— гаворыць,— у цябе ёс[ц]ь служба! Дастаў мне казу, каб была залатая шарсцінка і сярэбраная, і залаты рог і сярэбраны рог! А не даставіш — мой меч, твая галава з плеч.

Ну, ён адпраўляецца адтуда. Прыходзіць дамой. Жана спрашыіць яго:

— Што,— гаворыць,— аб чом пан трэбуваў?

— Вот,— гаворыць,— аб чом: штоб даставіў казу — шарсцінка залатая і шарсцінка сярэбраная, залаты рог і сярэбраны рог, а калі,— гаворыць,— не даставіш — мая меч, табе галава з плеч!

Яна гаворыць:

— Гэта нічога! Яшчо падумаем! Абедай, лажыся спаць!

Ён пабедаў, лёг спаць. Прачнуўся, палядзіць — каза ўжо ходзіць па комнатах. Вот яна гаворыць:

— Устаньце, умыйцеся, чаю напіцеся, завядзіце казу яму!

Ён устаў, умыўся, чаю напіўся і павёў. Прыводзіць к пану.

Сейчас дакладуюць пану, што егар прывёў казу! Ну, пан сейчас выходзіць. Смотрыць на гэту казу і гаворыць яму:

— Адпраўляйся дамой!

Ён адправіўся. Ён апяць задумаўся.

— Што тут дзелаць? Ніякім родам яму нічога не падзелаеш!

Тада выходзіць трэці думчы. Вот ён гаворыць:

— Аб чом,— гаворыць,— задумаліся? Я знаю, аб чом вы задумаліся! Вы задумаліся аб егарскай жане! Вот,— гаворыць,— паслаць яго туда, ды немаведама куда, пусць прынясець то, ды немаведама што! Вот гэтага,— гаворыць,— нійдзе ў свеце няма. Дык як пойдзіць, гэтага не найдзіць і так прыдзіць, дык ваша меч — яго галава з плеч!

Ну, ён трэбуіць яго. Ён сейчас яўляецца і спрашыіць:

— Аб чом трэбуеце?

Ён атвячаіць яму:

— Вот,— гаворыць,— ёс[ц]ь у цябе служба.

Ён спрашыіць:

— Якая?

А ён гаворыць:

— Вот ступай туда, ды немаведама куда, прынясі то, ды немаведама што!

Ну, ён адправіўся дамой. Прыходзіць дамой. Жана і спрашыіць яго:

— Аб чом гэта пан трэбуіць?

— А вот,— гаворыць,— гаварыў пан, што ідзі туды, ды немаведама куды, прынясі то, ды немаведама што!

— Ну, садзісь,— гаворыць,— абедай ды лажыся спаць. А вутра бываіць мудраней вечара.

Ну, назаўтрага ўсталі яны утрам, паснедалі. Жана гаворыць яму:

— Ступай к пану, пус[ц]ь дас[ц]ь білет, без білета іці нільзя.

І гаворыць:

— Пусць так білет пішыць, як я скажу: няхай напішыць год за паўгода, месяц за паўмесяца, час за паўчаса, мінута за паўмінуты, секун[д] за паўсекун[д]а — выпішыць такой білет, тада і адправішся!

Ну, яўляецца ён к памешчыку; дакладываюць памешчыку, што егар прыйшоў! Ён выходзіць к яму і спрашыіць:

— Што табе нужна?

Ён атвячаіць:

— Нужна мне білет!

— Ну,— гаворыць,— сейчас будзіць гатоў!

А ён гаворыць:

— Нет,— гаворыць,— не такой білет, якой выдаецца, а такой, якой я скажу!

Ну, ён атвячаіць:

— Ну, гавары, какой табе нужна?

— А вот,— гаворыць,— пішыце білет: год за паўгода, месяц за паўмесяца, час за паўчаса, мінута за паўмінуты, секун[д] за паўсекун[д]а!

— Ну, адпраўляйся дамой, а кагда выпішам, тагда мы патрэбуем.

Ну, ён адправіўся дамой. Яны нікак не маглі саставіць яму білета гэтага. Гэта дзела прайшло тры гады. Ну, найшоўся такой пісар, што выпісаў білет яму. Ну, сейчас трэбуіць яго памешчык. Ён яўляецца і спрашыіць:

— Аб чом трэбуеце?

— А вот,— гаворыць,— табе білет!

Ён палучыў білет і адправіўся дамой. Прыходзіць дамой, жана і спрашыіць:

— Што,— гаворыць,— выпісалі білет?

— Выпісалі!

— Ну, садзіся,— гаворыць,— абедай ды лажыся спаць, вутра бываіць мудраней вечара.

Ён пабедаў і лёг спаць. Назаўтрага утра ўстаўшы, чаю напіўшы, паснедалі, і адпраўляіць яна яго ў пуць шукаць гэтых вяшчэй. Увязала яму ў дарогу харчэй і дала рушнік і пускаіць клубочак:

— Куды гэты клубочак будзіць каціцца, туды і ты ступай; ідзе гэты клубочак пад варата падкоціцца, там і начуй. Устаўшы, нічыім рушніком не ўцірайся, толькі маім!

Ну, ён адправіўся ў пуць. Ішоў ён многа ці мала, гэта нізвесна, выходзіць на палянку. Відзіць, стаіць чугунны дом. Ён падайшоў к гэтаму дому, сейчас гэты клубочак падкаціўся пад варата.

Ён стучыць у варата. Выскакыіць дзявіца і спрашыіць:

— Хто там?

Ён атвячаіць:

— Егар рускі!

— Што табе,— гаворыць,— нужна?

— Атварыце варата, пусціце нанач!

— Пагадзі,— гаворыць,— спрашу ў барышні.

Тада яна ўскакыіць і гаворыць:

— Барышня, рускі егар просіцца нанач!

— Ну,— гаворыць,— пусці яго, накармі яго, напаі і спаць палажы, пус[ц]ь аддыхаіць — ён з паходу ўтаміўся!

Яна яго ўпусціла, накарміла, напаіла і спаць палажыла! Назаўтрага ўстаець ён павутру, умыўся, вынімаіць свой рушнік і ўціраецца. Гэта служанка ўвідзела і пабяжала к барышні:

— Барышня,— гаворыць,— егар вашым рушніком уціраецца.

А яна гаворыць:

— Нет, мой рушнік здзесь!

Тада сейчас выходзіць барышня ў кухню і спрашыіць яго:

— А йдзе ты ўзяў гэты рушнік?

А ён атвячаіць ёй:

— Гэта мне жана дала.

Яна сейчас брасаецца к яму і здароўкаецца:

— Гэта,— гаворыць,— рушнік сястры мае малыя.

Сейчас яго ў комнату, сталі піць, гуляць — так ён урэмя ў яе правёў пашці месяц. Тада яна ўздумала, спрашыіць:

— Куда ж ты ідзеш, куда ж цябе бог нясець?

— А вот,— гаворыць,— паслаў памешчык: ідзі туда, ды немаведама куда, прынясі то, ды нязвесна што.

— Ну, што ж ты гуляеш? Табе ж даўно нада было адпраўляцца!

Сейчас выпраўляіць яго, даець яна яму клубочак.

— Куда гэты клубок будзіць каціцца, туда і ты ступай! Нійдзе не начуй, паміма ідзе клубочак падкоціцца пад варата, там і начуй!

Ну, выходзіць ён узнова на палянку, відзіць, стаіць дом медны, агромны, а гэты яшчо большы. Падкаціўся клубочак пад гэтыя варата. Ён стучыцца ў варата. Выскакыіць дзявіца і спрашыіць у яго:

— Хто там?

Ён атвячаіць:

— Егар рускі, нанач!

Яна гаворыць:

— Сейчас спрашу ў барышні!

Сейчас ускакыіць і гаворыць:

— Барышня, рускі егар просіцца нанач!

— Ну,— гаворыць,— пусці яго! Напаі, накармі і спаць палажы!

Яна сейчас адкрываіць варата і ўпусціла яго. Напаіла, накарміла яго і спаць палажыла. Назаўтрага утрам устаець, сейчас адзеўся, умыўся, вынімаіць свой рушнік, уціраецца. Дзявіца ўвідзела гэтага рушніка, пабегла сейчас к барышні.

— Барышня,— гаворыць,— егар вашым рушніком уціраецца.

— Нет,— гаворыць,— мой рушнік здзесь.

Яна сейчас уходзіць на кухню і спрашыіць у яго:

— А йдзе вы гэты рушнік узялі?

— Гэта,— гаворыць,— мне жана дала!

А яна гаворыць:

— Гэта мая сястра!

Ну, яны паздароўкаліся, яна яго сейчас узяла, павяла з сабою ў комнату, там напіліся чаю, паснедалі. Яна яго спрашыіць:

— Куда ж ты ідзеш? Куда цябе бог нясець?

Ён атвячаіць, што паслаў памешчык: ідзі туда, ды няведама куда, прынясі то, ды нязвесна што.

Яна яму атвячаіць:

— Што ж вы гуляеце? Да вам даўно нужна адпраўляцца!

Яна сейчас адпраўляіць яго, даець яму клубочак і гаворыць яму:

— Куды ён будзіць каціцца, туды і ты ступай. Нійдзе не начуй, паміма, куда клубочак падкоціцца пад варата!

Ён і пайшоў. Ішоў ён многа ці мала, нязвесна — скора дзела кажацца, ну толькі няскора дзелаецца. Выйшаў ён на паляну — відзіць дом сярэбраны агромнейшы. Падходзіць к яму, сейчас клубочак падкаціўся пад варата. Ён стучыць у варата. Сейчас выскакыіць дзявіца і спрашыіць:

— Хто там?

Ён гаворыць:

— Егар рускі, пусціце нанач!

— Пагадзі,— гаворыць,— спрашу ў барыні.

Сейчас ускакыіць яна:

— Барыня, рускі егар просіцца нанач!

Яна гаворыць:

— Пусці! Напой яго, накармі, пасцелю пасцялі, пус[ц]ь аддыхаіць!

Яна яго пусціла, напаіла, накарміла і спаць палажыла. Назаўтрага утрам устаў ён, адзеўся, умыўся, выняў рушнік свой, уціраецца. Дзявіца ўвідала гэта, сейчас пабяжала к барыні:

— Барыня,— гаворыць,— егар вашым рушніком уціраецца!

Яна гаворыць:

— Нет, рушнік мой здзесь.

Сейчас барыня ўходзіць на кухню. Спрашыіць у яго:

— Ідзе ты гэты рушнік узяў?

Ён атвячаіць:

— Гэта мне жана дала!

— Да гэта дачкі мае малыя рушнік!

Ну, тады яна гукаіць:

— Дзеўка,— гаворыць,— вядзі яго ў комнату, пус[ц]ь чаю нап'ецца, і дай яму паснедаць.

Яна яго ўвяла ў комнату, чаем напаіла, накарміла, і тады ўжо цешча яго спрашыіць у яго:

— Куды ідзеш? Куды цябе бог нясець?

Ён атвячаіць:

— Паслаў памешчык, што ідзі туды, ды немаведама куды, прынясі то, ды нязвесна што.

Тада яна атвячаіць яму:

— Аддахні ж ты нямнога, а я пайду ўзнаю, ёс[ц]ь лі гэта ідзе ілі нет!

Сейчас яна выйшла за вароты, сейчас як свіснула, крыкнула — пазляцелі ўсе пціцы, ідзе каторыя ні былі, усе пазляцелі. Здароўкуюцца:

— Здравія жалаем, барыня! Аб чом трэбуеце нас?

Яна атвячаіць:

— Вот,— гаворыць,— ходзіць рускі егар, паслаў яго памешчык, што ідзі туды, ды немаведама куды, прынясі то, ды нязвесна што. Вы лятаеце,— гаворыць,— па лясах, па мохах, па балотах, ці не знаеце, ці не ведаеце гэтага дзела?

Яны атвячаюць:

— Нет, і не знаем, і не ведаем!

Яна апяць як свіснула, як крыкнула — сейчас бягуць звяр'ё, усякія гады, і змеі, і люгашкі. Яны здароўкуюцца із ёю:

— Здравія жалаем, барыня! Аб чом нас трэбуеце?

— А вот,— гаворыць,— ходзіць рускі егар, паслаў памешчык: ідзі туда, ды няведама куда, прынясі то, ды нязвесна што. Ці не ведаеце можа быць: вы ж ходзіце па лясах, па мохах, па балотах, усюдах!

А яны атвячаюць:

— Нет, не знаем і не ведаем!

Адна лягушка атвячаіць:

— Знаіць,— гаворыць,— не знаіць: ёс[ц]ь лягушка-старушка, када гэта знаіць, дык знаіць, а болі ніхто не знаіць.

А барыня гаворыць:

— А зачым жа яна не прыйшла?

А гэта атвячаіць:

— Яе дома нету!

— А дзе ж яна?

— К марскому раку на вяселле ўшла!

— Сейчас жа ступай за ёю, штоб сію мінуту тут была!

Ну, сейчас яна яўляецца.

— Аб чом, барыня, трэбуеце?

— Вот,— гаворыць,— ходзіць рускі егар, паслаў яго памешчык, што ідзі ты туда, ды няведама куда, прынясі то, ды нязвесна што,— ці не ведаеш ты?

А яна гаворыць:

— А, знаю! Гукніце-ка егара таго!

Сейчас пазвалі егара. Ён выходзіць к ёй. Яна яму гаворыць:

— Садзісь на мяне палехчы і дзяржысь пакрэпчы.

Ён сеў. Яна як заскакала, дык ніякая пціца не справіцца із ёю ляцець, ні то беч. Занесла яго так далеча, што ён сам не знаіць куда! Тада яна як скаканула, ён з яе ўпаў і на купіну сеў. А лягушкі нет, астаўся адзін. І сядзеў ён да гэтага, што і заначаваў. І праседзіў ён там тры дня. Не знаіць ён, куды выйці, толькі відна адно неба. На чацвёрты дзень, у поўдні, чуіць — звініць калакол. Ён думаў, што вот тут яго хто ўб'ець.

Пад'язджаіць ён к яму бліжы і гаворыць:

— Ніто, выстрай кабачок, папіць да паесці гэтаму гаспадзіну.

Ніто сейчас плёснуў у рукі, сейчас выстраіўся кабачок. Тада гэты гаспадзін садзіцца, п'ець і закусыіць; а гэты егар сядзіць на печкі за трубою і прачыцца, баіцца, каб гэты гаспадзін не 'ткалаціў яго, чаго ён на печку забраўся. Гэты гаспадзін напіўся, наеўся і гаворыць:

— Ніто! Убірай гэта!

І сам уссеў на лашадзей і паехаў. Гэты Ніто ўвабраў усё, і егар апяць сядзіць на купіне. Тада захацелась гэтаму егару есць. Нечага яму есць, і тада спрашыіць:

— Ніто!

А ён атвячаіць:

— Чаго ізволіце!

— Нет лі чаго паесць? Хоць хлеба кусок?

Ён атвячаіць:

— Егар, ды глупы! Какое ўрэмя сядзіце і не можаце спрасіць паесці чаго.

Сейчас ён выстраіў кабачок.

— Злезь,— гаворыць,— з печкі!

І падносіць водкі, віна, разныя закускі. Ён наліваіць стакан і здароўкаецца із ім, з Ніто.

— Будзь здароў, Ніто!

А ён атвячаіць:

— Кушайце на здароўе!

Ён выпіў стакан, наліваіць і падносіць гэтаму Ніто. Ён яго пасадзіў з сабою ў рад і сталі із ім піць і есці ўмесце. Тада ён гаворыць:

— Вот я гэтаму гаспадзіну, што прыязджаў, служу яму дзевяноста тры года, і нікагда ён мне стаканчыка не паднёс!

А гэты егар гаворыць яму:

— Пойдзем умесце, будзем піць і гуляць!

— Ну, пойдзем,— Ніто атвячаіць яму.

Ну, папілі яны, паелі, і адправілісь. Выйшлі яны ўжо з лесу, на бальшую дарогу. Выстраілі кабачок і сталі піць і закусываць. Ехалі купцы, і знаюць, што на гэтым месце не было кабачка, а цяпер ёсць кабак.

— Да дай зайдзём, пасмотрым, хто здзесь жывець?

Уходзяць у кабак, відзяць аднаго, а чуюць — разгаварываюць удвух. Тада яны спрашуюць:

— З кім вы, гаспадзін, гэта разгаварываеце, адзін сядзіце, а ўдвух разгаварываеце?

А ён атвячаіць:

— Гэта ёс[ц]ь у мяне Ніто. Када хочаце пасматрэць — сейчас не будзіць гэтага кабачка.

Ім стала гэта любапытна, яны сталі яго прасіць:

— Пажалуста, пакажыце!

Ён сейчас як плёснуў рукамі — нет нічога, стаяць на чыстым полі. Да.

— Ну,— гаворыць,— Ніто, выстрай узнова, папотчуем гэтых гасцей!

Ён сейчас выстраіў, як быў кабачок, так і ёс[ц]ь. Сталі купцы прасіць гэтага егара, каб ён прадаў гэтага Ніто ім:

— Мы ездзім па дарогам, нам дужа гэта нада,— не нада сабе пішчы браць. А мы табе дадзім вешч такую, што ты можаш быць памешчыкам.

Тады гэты Ніто таўкаіць яго і гаворыць:

— Мяняйся, толькі вёрст у пяці ілі болі адышоўшы, памяні мяне, скажы: «А йдзе мой Ніто?», то я буду з табою. А еслі ты не памянеш, то я буду із імі!

А ў іх была такая медная трубачка і малаточак. І як первы раз стукнеш — адзін салдат выскачыць ва ўсёй паходнай муніцы, а другі раз — два, і так усё ўдвоя пойдзіць. Ну, яны памяняліся, распрашчаліся і пайшлі: тыя сваёй дарогай, а ён сваёй. Адышоўшы ён вёрст пяць ілі большы, тады сейчас уздумаў:

— Ах,— гаворыць,— а йдзе ж мой Ніто?

Ён атвячаіць:

— Я здзесь!

Ну, сейчас яўляецца яму тая лягушка, што яго вазіла, гаворыць:

— Што ты так медленна ідзеш? Заўтра памешчык на тваёй жане будзіць жаніцца!

Тады ён атвячаіць:

— Ну, пушчай жэніцца!

А яна атвячаіць:

— Нет, садзісь на мяне палехчы і дзяржысь пакрэпчы.

Ён сейчас уссеў, яна паташчыла яго. У вадзін час даставіла ў яго дом.

— Ну, цяпер,— гаворыць,— ступай, нясі пану Ніто!

Сейчас яўляецца ён к пану. А жана яго ўсё ўрэмя там. Сейчас далажылі памешчыку, што прыйшоў егар. Ён сейчас выходзіць к яму і спрашыіць:

— Ну што, прыставіў ні то, ні сё?

А ён атвячаіць:

— Прыставіў! Пазвольце,— гаворыць,— каб Ніто пастроіў кабачок, пус[ц]ь,— гаворыць,— тут пап'юць, пагуляюць!

Ён гаворыць:

— Можаш, можаш! Пускай выстраіць!

Ён сейчас, выйшаўшы на крыльцо, гаворыць:

— Ніто! Выстрай-ка здзесь кабачок, пус[ц]ь тут пап'юць, пагуляюць!

Ён сейчас выстраіў кабачок. Ну, началі піць, гуляць — шум такі, драка, крык! Нязвесна адкуль набралася столькі якога народу. Тада пан слухаў гэта, слухаў ды гаворыць:

— Убірай ты гэта сваё Ніто к чорту! І бяры жану сваю і адпраўляйся, штоб я цябе болі не відзеў!

Ну, ён забраўся і пайшоў у свой дом. Назаўтра, напіўшыся чаю, паснедалі, і ён лёг аддыхаць. І ўздумаў на гэту вешч, што далі яму купцы.

— Дай,— гаворыць,— узнаю: праўда гэта, што яны гаварылі, ілі нет!

Тада ён лежачы стукнуў гэтым малаточкам у трубачку, у канец,— так выскачыў салдат ва ўсёй паходнай амуніцы. Тада ён дальшы стукыіць — усё ўдвая большыіць. І настукаў, што войска заняло ўвесь плац, нейдзі ўжо і памясціцца. Ён устаў, выйшаў, пасматрэў, тады пішыць запіску памешчыку: «Заўтра выхадзіце на плац, адкрываецца вайна!» Ён салдатам атаслаў гэту запіску. Тада пан гэту запіску прачытаў і сейчас трэбуіць дварэцкага, аддаець яму прыказ:

— Заўтра ў дзевяць часоў вутра пусць разаб'ець егарскі дом.

Ён думаў, што ён толькі дом разаб'ець, і ўсё. Выязджаіць дворны на плац. Смотрыць у пазорную трубу, відзіць: на плацу стаяць войска, як цёмная туча,— не відаць за войскам нічога, і пушкі наведзены. Гэты, нічога не думаўшы, абраціўся апяць к пану, атвячаіць яму:

— Нет, паночак, звольце пасматрэць у пазорную трубу — там войска выстраена, як цёмная туча, пушкі наведзены.

Пан, доўга не думаўшы, выйшаў на балхон, смотрыць у пазорную трубу, відзіць — тут войска несчыслённая сіла. Сейчас аддаў прыказ біць трывогу. Ударылі трывогу, сабраліся ўсе, ну й адкрылі агонь. Ён [егар] як ударыў з пушак, дак усё яго пабіў на мак. Сам астаўся панам на том месце.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі, ч. ІІ. Рэд. В.К. Бандарчык. Мн.: Навука і тэхніка, 1978. - с. 34-50
Крыніца: скан