epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Як Ілля Мурамец пабядзіў Салаўя-разбойніка, Абжору, Алькадзіма

Жыў пад Бранскам мужычок, і толькі радзіўся ў яго сын, красцілі яго Іллёю. Рос Ілля трыццаць лет, недвіжым быў ні рукамі, ні нагамі. Толькі ацец яго сабраў талаку рассякаць ляда, дубы, гатовіў ён абед к талаке; маць пайшла ў чужэй двор сабіраць талаку, несць абедаць. Заходзіць к Іллі ў хату старычок.

— Здрастуйце вам!

Ілля атвячаець:

— Здрастуйце, дзедушка!

— Дай мне, галубчык, напіцца! Нет лі чаго ў вас?

— Дзедушка, я недвіжым ні рукамі, ні нагамі. Ёсць жа ў нас квасок папіць харошы.

— Абапрысь рукамі: можаць быць, прайдзеш.

— Не, дзедушка! Трыццаць лет уж я сіжу.

— Можаць, ты ўстанеш! Абапрысь, абапрысь рукамі!

Абпёрся Ілля рукамі і нагамі і падаець яму квасу кружку:

— Пей, дзедушка!

— Папей ты, галубчык, сам, Ілля!

Ён выпіў кружку квасу гэтага.

Спрашыіць старычок у Іллі:

— Як ты цяпер чуствуеш, Ілля Мурамец, у сябе сілу?

— Госпадзі, еслі бы гасподзь утвярдзіў стоўб у неба і землю, то б я мог маць сыру землю павярнуць уверх нагамі!

— Чарпні, Ілля, яшчо квасу кружку!

Ён падаець дзедушке. Дзедушка ўзяў:

— На, пей палавіну кружачкі!

Ілля папіў палавіну кружкі.

— Як ты чуствуеш, Ілля, сілу?

— Госпадзі, палавіну сілы адбыло.

Не стала старыка ў ізбе. Прыходзіць маць Іллі з дзярэўні і абрадавалась, што сын ходзіць, і спужалась:

— Сыночак ты мой, хто цібе саздаў ногі і рукі?

— Маменька, саздаў мне гасподзь усё.

Потым і гаворыць:

— Ну, маць мая, я абедаць сам панясу сваім рабочым к атцу.— Абчапіў ушаты вяроўкамі:

— Лей варыва гэта ў ушаты!

Налілі варыва. Падчапіў ён заборыну пад гэты ўшаты і ўзяў бачонак пяць вёдзер водкі, пяць хлебаў, узяў усё з сабою, прыносіць на дубы, на ляда к ім, паставіў за кустамі шалашок, варыва і водку і пайшоў к сваім туды, ідзе сякуць, расчышчаюць ляда.

— Бог помач вам, ацец!

Усе клікнулі:

— Благадарым пакорна, Ілля!

— Ну, пайдземце: я прынёс вам абедаць, кушаць і водачкі. Прыходзяць к шалашу, сталі водку піць, сталі закусываць. — Есце, добрыя людзі, і лажыцесь аддыхаць.

Па[а]бедалі і ляглі аддыхаць. Ён пайшоў на работу: дваццаць пяць дзесяцін за два часа вырваў дубоў, паўкладаў усё ў Дзясну да пазнасіў дубы. Прыходзіць к ім, рабятам.

— Ну, уставайце, ацец! —

Пааддыхнулі, усталі яны. Ілля і гаворыць:

— Ну, ацец, будзець з цябе гэтага, што наработана. Глянулі: чыстае поле здзелана. Пайшлі дамоў. Рады ацец-маць, што сын ходзіць. Тада сын пасылаець атца к саседу. Ляжала кабыла трыццаць лет нагамі недвіжыма.

— Купі ты гэту кабылёнку, бацюшка!

— Нашто яна табе, сынок?

А Ілля зачасціў:

— Купі да і купі!

Пайшоў бацька к саседу.

— Здрастуйце вам!

— Здрастуйце!

— Што, брат, жыва лі твая кабыла?

— Я хацеў ужо ўбіць яе даўбнёю!

— Прадай ты мне яе!

— Нашто яна табе, калека, спанаравілась?

— Не мне яна спанаравілась, а майму сыну Іллюхі.

— Ну, давай пяцёрку!

Смехам сказаў. Вынімаець ён яму пяцёрку дзенег і аддаець яму на рукі. Тада прыходзіць дамоў:

— Ну, сынок, купіў кабылу!

— Купіў? Я сам за ёю пайду.

Прыходзіць на дом тэй, ідзе кабыла. Січас кругом яе абышоў:

— Польна, кабыліца, ляжаць — нада ў белы свет бяжаць!

Кабыліца сыкачыла, зарзала; ён яе авуздаў, прыводзіць дамой:

— Ацец, вы сказывалі: кабылёнка — калека, а вот яна, яна ўстала; я ўстаў, і яна ўстала... Ідзі, кабыліца, гуляць у чыста поле, адпраўляйся!..

Тада ён пайшоў, справіў сабе луку і стралу, справіў сабе багатырскае сядло і прывёў кабыліцу з поля, асядлаў яе, садзіўся на яе, браў сабе ў рукі стралу, луку, пад’язджаў к сваім радзіцелям, хадзіў у хату, маліўся богу і сказаў:

— Прашчайце, мае радзіцелі, ацец і маць!

— А куда ж ты, сынок, дзіця наша?

— О, я, ацец і маць, вам не карміліца! Благаславіце мяне ў белы свет ехаць і прашчайце!

Слышаў ён па вопісях, Ілля Мурам, што ёсць на Крывым лясу Салавей-разбойнік — нету пропуску там ні пяшком, ні на лошадзі, ніхто не прахадзіў міма яго бліз дванаццаць вёрст: свістам убіваў Салавей; затым туды і пропуску не было, ні ходу: баялісь Салаўя. Хацелася Іллю Мураму атведаць Салаўя, што за Салавей.

Пад’язджаў к Крывому лесу і спрашыець, ідзе Салавей-разбойнік жывець. Слышна, што ў гэтым лясу жывець, толькі нету ні ходу, ні езду: убіваець. І паехаў Ілля Мурамец ні пуцямі, ні дарогамі, а ехаў ён прама на яго, на Салаўя-разбойніка. Разбойнік слышыць: упраціўнік едзець к яму, і ўдарыў громкі свіст, штоб яго ўбіць. Толькі яго лошадзь дрыганулась пад ім ад свісту. Пад’язджаець блізка. Відзіць Салавей-разбойнік, што едзець супраціўнік блізка, ударыў свісцець яшчо паграмчэй: лошадзь Іллі пала пад ім на каленкі. Ён падхваціў лошадзь:

— Не рабей! Не так ты свісціш, Салавей-разбойнік!

Січас стральнуў, наведшы лук, яго ў глаз ударыў, ссадзіў яго з гнязда на дванаццаць дубоў, і зваліўся Салавей-разбойнік. Прывязаў яго к сядлу жывога і паехаў ён у царскі дом, к цару.

У каралеўскім доме багатырэй зборышча.

Едзець ён. Глядзяць багатыры з акна і ўдзіўляюцца, какой багатыр едзець, Салаўя-разбойніка вязець.

— Усе багатыры мы собраны, а хто ж ёсць яшчо багатыр па опісі, какей багатыр пабядзіў [Салаўя-разбойніка]?

А сільны багатыр магучы гаворыць у чуланчыку:

— Што, вы забылі пра Іллю? Ён даўно ўжо нарадзіўся, а не чудзіў яшчо нейдзе.

Бліз пад’язджаець варотам — навялі багатыры доскі чугунныя, кверху паднялі: када плахой к ім пад'едзець — даска раздавіць яму голаву. Уязджаў Ілля ў варота, і даска ўдарыла яго па шляпе; на ім шляпа чугунная — урада яму, галаве, не дала. Ілля злез з лошадзі, пусціў сваю кабыліцу, і яго кабыліца ўсіх лашадзей атагнала ад корму. Уходзіць Ілля ў дом. Багатыры гавораць:

— Экай нявежа ідзець: твая лошадзь усіх лашадзей паатагнала!

— Здрастуйце ж вам усім! Нечага ссорыцца! Падвіньцесь-ка, дайце мясцечка!

— Да скажы папраўдзе, хто ты такей прыехаў? Ты Мурам?

— Станем зюкаць, толькі дайце мясцечка!.. Чым хочаш называйце.

— Ідзе стаіш, там і сядзь!

— Вот, рабяты, я ёсць Ілля Мурам! Я не хачу садзіцца, ідзе стаю, а падвіньцесь, гаспада!

Як падвінуў — сцяна выскачыла вон, каторых пазадавіў, каторыя павыкацілісь.

Абжора-багатыр сядзеў асабліва; ён тры волы з’ядаў адзін, пяць вушатаў піва выпіваў. Гаворыць Абжора:

— Ілля Мурам, падайдзі ка мне, пабратаемся, парукаемся!

Ілля падходзіць к яму ў чуланчык, не быў яму паклонен багатыру таму, называў яго Абжораю.

— Абжора, што ты сядзіш тут?

— Што такое гэта, Ілля Мурам, я ўпрацівен табе? Давай пабратаемся!

Ілля падаець яму руку; Абжора схватаў яго за руку рукацца. Не ўзлюбіў Ілля, што ён ціснець дужа, скінуў сваю шляпу з галавы леваю рукою, ударыў Абжору — пракаціўся Абжора скрозь сцяну. Далажылі каралю, што Ілля Мурам прыехаў, пабядзіў багатыроў, сільнага магучага багатыра шляпаю ўбіў. Кароль паслаў к Ілле людзей, штоб Ілля прама па чэсці прыйшоў к каралю, на ліцо. І ўзяў ён адвязаў ад сядла Салаўя-разбойніка, засадзіў яго за пазуху; ну, прыходзіць у каралеўскі дом, здрастуецца з каралём:

— Здрастуй, кароль і каралеўна!

— Здрастуй, Ілля Мурам. Куды ты прыязджаў у мой дом, якім пуцём ехаў на Крывой лес, ка мне? Як цябе прапусціў Салавей-разбойнік?

— А што, вам хочацца разве Салаўя павідаць? Я міма яго ехаў, пабядзіў яго, яшчэ глаз выбіў. Дак во ён!

— Прыкажы яму, Ілля Мурам, свіснуць, як ён свісціць!

— Нет, вы не ўтрываеце ад яго свісту! Дайце мне вы, кароль і каралеўна, свае голавы пад пахі, а то плоха вам будзець!

Узяў голавы караля і каралевы пад пахі і прыказаў Салаўю самым малым свістком сыйграць. Салавей як свіснуў, паталок ад свісту разламіўся і крыша звалілась. Тада Ілля Мурам асярчаў на яго, узяў шаблю, парубіў Салаўя на мелкія штукі. Тада ўзяў крошачку, парубемшы, і дунець на крошачку — салавейкай та крошачка і паляціць, салаўём, а кажны салавейка з крошачку, а як чокнець — аглушаець, і пусціў іх усіх у свет. Тада адправіўся Ілля Мурам [ад] караля іскаць сабе супраціўніка. Паехаў у Кіеў, у ту сторану, ідзе, па слыхам, жывець Алькадзім, багатыр нязрашчы, сільны, магучы. Ілля іскаў яго па лесу: ён, Алькадзім, жыў у лясу. Алькадзіму снілась усё нешта, што ад Іллі ён памрэць. Толькі наняў ён загадзя сабе гроб дзелаць. Ілля едзець па лесу, слышыць бальшэй стукат, прыязджаець — дзелаюць гроб рабяты.

— Бог помач, рабяты!

— Благадарым пакорна, добры чалавек!

— На каго дзелаеце дамавіну?

— На багатыра Алькадзіма.

— Но вот жа я сам яго ішчу, ідзе ён находзіцца, на якім пуцю? Што ж вы так зажыва гроб дзелаеце няўмертваму?

— Яму ўва снях сказана ад Іллі Мурамца паміраць, так ён загадзя і заказаў.

— Дзелайце ж паскарэй, гаспада: сам я Ілля Мурамец, еду к яму ў госці.

— Паязджайце гэтай трапой, прама к яму ў госці і прыедзеце!

Дом агромны заперт накрэпка заваламі: нільзя к яму падыйціць. Ілля, ні на шта не ўпаваўшы, пачаў дзверы разбіваць, выспёткам разламаў семера дзвярэй.

— Здрастуй, багатыр Алькадзім!

— Здрастуй! Хто ты такой есць?

— Ілля Мурам.

— А, Ілля Мурам! Хадзі парукаемся!

Падаваў Ілля Мурам правую руку. Пажаў Алькадзім крэпка. Ілля Мурам не ўзлюбіў: браў левай рукой сваю шляпу і біў багатыра Алькадзіма — прыдаў яго смерці. Алькадзім кончыў жысць, а Ілля паехаў у свет іскаць бог знаець чаго.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі. Ч.1. / Рэд. В.К. Бандарчык. - Мн.: Навука і тэхніка, 1973. - 305-310
Крыніца: скан