epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Як Іван-дурак паймаў у рэпе лятучага старыка

Жыў мужык, і была ў яго тры сына. Два сына была вумных, а трэці паглупей. Ацец і гаворыць на сына, каторы называўся ў іх паглупей:

— Хоць ба ты, сын, схадзіў ідзе-нібудзь грудок падабраў — мы б рэпы пасеялі малым рабятам, ну і ты б інада б у случаі рэпіну з'еў ба!

— О, бацюшка, болазе вы мне сказалі!

Как саскачыў з пячы далой босы і без тапара, у лес і пабяжаў. Прыбяжаў у лес, выбраў места харошыя на ляда, большы дзесяціны. Ён быў чалавек сільна магучы: узяўся ляда не рубіць, а з карэннямі цягаць. Трое сутак тама пражыў, у том лядзе, і дамой не хадзіў. На чацвертыя суткі прыходзіць дамой і гаворыць на атца сваяго:

— Паязжай, бацюшка, у горад, купі рэпы цэльны куль: будзем мы сеіць з табой!

Ацец і гаворыць на яго:

— Перва ж нада [выжач] і падабраць яго; ва-втарых, кулем рэпаю цэльную дзесяціну можна засеіць.

Сын на атца атвячаіць:

— Ты схадзі — пасматры: дзесяціна цэльная ўж гатова пад пасеў.

Ацец многа ўдзіўляўся і гаворыць:

— Звядзі ты, сын, міне на то места!

Сын з атцом пашлі на ляда. Прыходзіць ацец у ляда, толькі рукамі хлопнуў і галавою пакатаў, і сказаў ацец на сына:

— Как жа ета бог памог цібе?

Патом і гаворыць:

— То праўда, што куля рэпы нада!

Паехаў ацец у горад, купіў куль рэпы, прывёз дамой; пашлі сеіць з самым з естым сынам. Ацец узяўся сеіць, а сын ляжыць і прыгаварываў:

— Расці, рэпа, па карэтнаму калясу!

Пасеялі рэпу і прышлі дамой. Чэраз тры, чатыры дня спусціўшы, гаворыць сын на атца:

— Бацюшка, нада б схадзіць рэпы пасматрэць, ці не цягаіць лі яе хто!

— Глупы ты, мой сын, яшчэ рэпа нейдзі не ўсхадзіла!

Ён, яшчо прапусціўшы чэраз нядзелю, гаворыць на атца:

— Бацюшка, нада пасматрэць рэпу, я і ўва сне відзеў, што хто-та таскаець яе.

Ацец гаворыць:

— А вот пайду — пасматру!

Прыходзіць ацец к рэпе, гдзе пасеяная — уж дзве кучы цецівы нацяганы бальшых. Прыходзіць дамой і гаворыць:

— Сын мой, уж рэпу хто-та кушаіць: ужэ дзве кучы цецівы нацяганы.

Сын заплакаў да і гаворыць:

— Вот, я цябе даўно пасылаў!

Січас пабяжаў сын к рэпы, пасмотрыць: праўда, дзве кучы цецівы нацягана. Січас узяў сын выцянуў рэпіну да на плячо, прынёс дамой, то тая рэпіна ў дзверы, у ізбу не ўходзіць: з лішкам касэй сажань. Ён узяў яе рассек на мелкія штукі, у ізбу ўкідаў. Дзела прыходзіць к начы. Ацец на большага сына гаворыць:

— Пайдзі к рэпы на караул, хто яе цягаіць!

Еты сын уздумаў:

— Куда я пайду? Какой-нібудзь цягаіць страшылішча, то і мне смерць будзіць.

Пашоў у пуню, пераначаваў і дамой прышоў, гаворыць атцу:

— Нікаво я не відаў!

Прыходзіць другая ноч. Пасылаіць ацец втарога сына на караул к рэпы. І еты ўбаяўся самай етай страсці — гаворыць:

— І я не пайду!

Забраўся ў чужую пуню, пераначаваў, прыходзіць дамой і гаворыць атцу:

— Нікаво не відаў я!

Прыходзіць трэцяя ноч. Гаворыць ацец на етага сына, з каторым рэпу сеялі:

— Таперыча, сынок, цебе ідзіць!

Сын атвячаў на атца:

— Уж я віжу сам, што мне нада ідзіць: сам я ляда вырубіў і з табою сеяў — сам пайду на караул.

Пашоў сын у кузню к кузняцу, скаваў сібе палку жалезную ў паўпуда весам і пашоў, гдзе рэпа пасеяная, пад тую капу. Сядзіць тама многа ўрэмя. Прыходзіць самая полунач. Зашумеў сільны вецер, узяла дажа лес ламаць, здзелалась дажа землетрасенія — прыляцела агромная чудовішча-старык і пала на рэпу. Выташчыць рэпіну, цецявіну адарвець да ў кучку бросіць, а рэпіна ў роце толька храшчыць, как ён яе есць. Еты жа самы Іван і смотрыць. Стала яму жалка сільна рэпы, разгарачылася яго серца: ён выскачыў аттуда вон з-пад капны і етага старыка етай жа палкай міжда крыл па спіне і па галаве как ударыў. Ён толькі крыкнуў, падняўся і паляцеў, а еты жа самы Іван за ім у дагонь — і ўсё яго палкаю б'ець. Еты жа старык, как ляцеў, прылятаіць у в ізбу ў сваю. Сам старык лёг на паліцу, голаву палажыў на кут, а нос палажыў на крук, а Іван яго ўсё-такі б'ець. Ён (старык) атвячаіць яму:

— Не бей мяне: я табе дам штуку.

— Давай! А што ты мне даш?

— А вот цібе быка да барана.

— А нашто яны мне?

— Када ў случаі ты будзеш на чужой старане і цібе ежалі ўб'юць, то баран будзіць блеяць, а бык равець: хто дома будзіць, то і знай, што ты не жыў.

Ён яго апяць пашоў біць.

— Не бей міне: я цібе яшчо штуку дам.

— Давай! Какую ты мне штуку даш?

— А вот цібе пузырок!

— Ля чаго ён?

— А ты павесь яго на жалезным масту ідзе-нібудзь асобенна. Как цябе ўб'юць, так у пузырке будзіць поўна краві; то тада барана з быкам выпускай: яны цібе аджывяць, хто будзіць дома.

Ён яго, Іван, апяць узяў біць; то еты атвячаіць:

— Не бей мяне: я цібе яшчо штуку дам!

— Давай! Што ты мне даш?

Ён вынімаіць яму крэмень і мысат. Іван атвячаіць:

— Ля чаго ж ета штука?

— Ты папробуй секануць, то пасыплецца сіла — конніца і пяхота і разныя сільныя багатыры.

Іван как секануў тры раза, то цэльная комната салдат і з саблямі, гавораць на Івана:

— Што прыкажаце дзелаць?

— Вазьміце і зрубіце етага старыка ў мелкія штукі!

Узялі яго, зрубілі ў мелкія штукі, у яму закапалі.

После етага Іван узяў крэмень і мысат і ўсё ета спратаў — усе салдаты спраталісь. Наканец, пашоў Іван к атцу сваяму дамой, павёў быка і барана; прыводзіць дамой быка і барана і аддаў атцу сваяму на рукі, і пузырок аддаў атцу і гаворыць тапер:

— Бацюшка, прашчайце: я тапера з вамі жыць не буду! Карміце маяго быка да барана! Ежалі ў случаі станіць бык равець, а баран блеяць, то і знайце, што я на свеце не жыў,— выпускайце быка і барана із хлева вон, а ва-ўтарых, пасматрыце ў пузырок, есць лі ў ём кроў.

Папрашчаўся і пашоў. Нескалькі ўрэмя ён ішоў. Прыходзіць у адно каралеўства, к каралю ў горад, і ў том горадзе ўсе ў чорных троурах ходзяць і ў пячалі плачуць. Ён і спрашываіць у аднаго старыка старага:

— Што ета ў вас такое значыць? Што ў вас за пячаль такая ў вашым каралеўстве?

— Да вот прыехаў непрыяцель такой і сватаецца к дочары нашага караля, а каралеўна не сагласна за яго іцці, да і ацец не сагласен, а непрыяцель атвячаіць на нашага караля: «Када ты не аддаш сваю доч за мяне, сілу тваю паб'ю і горад выжгу, а ўсё-такі вазьму».

А Іван атвячаіць на етага старыка:

— Даложце свайму каралю, што я етага караля сілу ўсю паб'ю, зашчычу яго.

Еты жа старык далажыў каралю:

— Такой-та хваліцца: зашчычу каралеўства і непрыяцельскую сілу ўсю паб'ю!

Кароль гаворыць:

— Паслаць яго ка мне сюда на глаза!

Старык прыходзіць к Івану і гаворыць:

— Жалаіць цібе кароль відзець на глаза — ступай к яму, пажаласта.

Ён і пашоў к каралю на глаза. Кароль сустрэў яго з чэсцю, са славай, з барабанным боем, пасадзіў яго кароль радам з сабой і гаворыць кароль:

— Праўда лі, што ты можаш зашчыціць мой горад ад непрыяцеля?

— Да, праўда!

— Вялікую награду я тому даў ба, хто б сілу яго пабіў, а за міне заступіўся!

— А какую?

— А што хочаш?

— Доч вашу хачу за міне.

— З вялікім удавольствіем,— толькі заступіся!

Іван і гаворыць:

— Пішыце к тому каралю, штоба заўтра ў дзевятым часу на вайну выязжаў!

А ўж тот кароль са сваей арміяй блізка вокала горада. Назаўтрыва выязджаіць тот кароль у дзевятым часу, адпраўляецца Іван тожа к яму ў дзевятым часу. Гаварыць кароль на Івана:

— Ты ж бяры варміі ў міне, сколькі надабі і сколькі есць!

— Не нада мне ні аднаго чалавека: я —адзін.

Іван адправіўся на сражэння і ўзяў мысацікам рубіць аб крэмень, і пасыпала сіла — вармія нязметная, конніца, пяхота. Пяхота і багатыры двое сутак біліся з тым каралём: прыбіў і прытаптаў таму каралю чыста ўсю сілу Іван — едва мог кароль сам уехаць жывой. Тада Іван абраціўся к сваяму каралю. Кароль благадарыў Івана за яго службу і на яго гаварыць:

— Нравіцца цібе мая доч?

— Да, нравіцца.

— Жалаю аддаць цібе за ўслугу доч сваю.

Перавянчалісь і сталі жыць. Патом таго, удруг пажылі з месяц і гаварыць яна на яго:

— Друг мой мілы, скажы, чым ты сілу ету такую пабіў і багатырэй — паехаў выць ты беза ўсякай варміі — адзін. Я на балхоне стаяла і ў падзорную трубку сматрэла, што ты з места далой не трывожыўся, а ад цібе валіла сіла: вармія, конніца і пяхота; то я ўсматрэла, што ты рубіў ува што-та.

Ён і гаварыць:

— Друг мой, ні ўва што я не рубіў, нічаво ў міне нет.

Яна заплакала і адварацілася ад яго, здзелалася послі етага бальна — толька бальна яна з лукаўствам, хочыць яна яго каба абмануць: ён ей, муж, ні па нраву прыйшоў. Бальна яна цэльную нядзелю. Так как ён узжалеўся над ёй і гаварыць:

— Да вот чым я пабіваю сілу. Есць у міне руж'ё. Как я вазьму ім махаць — і пасыплецца конніца, пяхота і багатыры.

Яна і гаварыць:

— Пакажы мне тое руж'ё!

Ён узяў ёй і паказаў. Вот яна ўзяла аднаму салдату дала многа золата:

— Ты не гавары нікаму, а схадзі во такое ж руж'ё купі!

Паказала яму ета. Тот салдат пашоў, купіў такое ж руж'ё.

Яна ўзяла аддала залатарам, штоб яго азалаціць, і ўзяла ета руж'ё, азалаціўшы, на тое места паставіла, а ета руж'ё, каторае ён ёй паказаў, січас узяла, на почту і адправіла к тому каралю, каторы ваяваўся здзеся.

Яна жалаіць за таго замуж, кабы етага яе мужа і ўбіць ба; і напісала яна таму: «Прыязжай на вайну; з етага руж'я махай — сіла пасыплецца».

А еты [муж] пасматрыць: руж'ё азалочана. Ён і гаварыць на яе:

— Жана мая, ля чаго ты азалаціла руж'ё?

— А я ўсё раўно как цібе берагу, так і руж'ё тваё.

Ён засмяяўся наканец. Січас выязжаіць тот кароль на вайну. Сеў і ён на лошадзь і паехаў к яму наўстрэчу, арміі ж з сабой не ўзяў нісколькі. Как выехаў, так узяў апяць рубіць мысатам аб крэмень — паваліла сіла — вармія: конніца і пяхота ніабнакнавенная — і багатыры цэлых двое сутак біліся, і прыбіў, прыкалаціў ён усю тую сілу — едва мог сам кароль уехаць. Када ўзвараціўся ў горад Іван, то цесць яго сустракаў з радасці і благадарыў за яго вялікую зашчыту. Яна, даждаўшы, жана яго, да начы, узяла яго апяць распрашываць, гаварыць:

— Друг мой, када хочаш, штоб я жыва была, дак скажы мне, чым ты сілу ету пабіваеш; но не скажаш, так я ўмру сейчас.

Сама заплакала горкімі слязамі, здзелаўся над ею вобмарак, дажа яна павалілася — чуць жывая асталася. Саскачылі дактара, адціралі яе разным спіртам. Послі етага і гаварыць ей Іван, муж яе:

— Пайдзём у асобенную комнату.

Тагда вынімаіць Іван мысацік і крамашок, як стаў сеч, тры разы секануў — цэльная комната салдат і з саблямі; ён тада і гаварыць:

— Вот чым пабіваў сілы!

Тада яна сказала на яго:

— Веру, друг мой, таперыча я цібе!

Січас яна здзелала гульбу, мазукантаў, разныя паігры; нібніакнавенна і сама танцувала — з лукаўствам мужа сваяго Івана ўзвесяляла, харошых разных крэпкіх водак мужа сваяго Івана ўгашчала, для славы з лукаўствам сама пакушала. Наканец таго, ляглі спаць. Яна ўзяла, как заснуў Іван, выняла ў яго еты мысацік і крамсала з кармана, а сама апяць жа дала многа чарвонных прыслугі сваей і паслала купіць такой жа мысаток і крамашок у лаўку. Узяла на ета места прастой і палажыла, а еты ўзяла ў пісьмо і запячатывала і паслала к таму жа каралю; пісала яму: «Друг мой, выязжай на вайну. Ета цяпер няложныя: папробуй сначала ету штуку дома».

Ён как чыркнуў тры раза, так цэлая комната і наваліла салдат. Тада ён і гаварыць:

— Праўда!

Січас жа адпісываіць, штоба еты кароль, яго прэжні непрыяцель, к дзевятаму часу выязжаў на вайну. Іван еты і рассярдзіўся.

— Ну, уж цяпер не ўпушчу яго!

Прыязжаіць, гавараць: непрыяцель блізка. Ён і гаварыць:

— Пушчай жа едзіць к самаму гораду.

Наканец гавараць: непрыяцель ля самага гораду. Ён тада і выехаў адзін без варміі. Выняў крамашок і мысаток і ўзяў рубіць — толькі агонь сыплецца, а нічаго з яго большы нету. Но тот кароль как узяў рубіць, пасыпала вармія — конніца і пяхота, многа множаства, і наскакалі на Івана, схваталі яго і ўбілі. Тада кароль тот прыказаў зрубіць яго на мелкія часці. І ўзялі яго, зрубіўшы цела, у бочку ўлажылі, жалезным абручом збілі, у мора і ўпусцілі. То тое ўрэмя бык дома равець, а баран бляёць. Ацец і гаварыць:

— Верна, майго Івана сына нет на свеце жывога!

Пайшоў пасматрэць, гдзе пузырок вісіць, есць лі ў ём кроў — уж пузырок цэлы краві. Ён узяў выпусціў быка і барана.

Яны паднялісь на воздух і паляцелі. Прылятаюць на то места к мору.

— Ну, што ж нам з табою дзелаць?

Гавараць бык і баран, што бочкі ім не дастаць із мора.

— Пайдзем іскаць рыбаловаў, не ловяць лі ідзе ні на есць рыбы! То будзем прасіць зацянуць тое места.

Прабяжалі кала мора, напалі: лодка стаіць кала мора, а людзей нету. Пасматраць — у лодке рыбіна балтаіцца. Яны есць дужа хочуць. Баран гаварыць:

— Хуць ба ету рыбінку з'еў ба!

Ускачыў баран у лодку, згроб ету рыбінку. Ніадкуда ўзялась прымагучая сільная рыбіна, гаварыць:

— Баран, не еш ты майго шчукронка, любезнага дзіцёнка: я цібе за ета какую ўгодна службу саслужу.

Баран сказаў на тую рыбіну:

— Есць у моры бочка; выкаці мне яе, то я пушчу тваяго дзіцёнка.

Тая рыбіна пашла, заказала ўсем рыбам:

— Ішчыце бочку вот такое-то места!

Разыскалі яны бочку і выкацілі на бераг яму. Тада баран узяў пусціў рыб'я дзіцёнка. Гаварыць баран на быка:

— Нада разбіваць бочку!

А збіта яна жалезным абручам. Баран адышоў ад бочкі далеча, разагнаўшы, как ударыў сваімі рагамі, січас два абруча збіў далой; у другой раз, разагнаўшы, как ударыў, паследні, трэці збіў; бочка ета і развалілася розна. Тада ўзялі ета цела і перамылі і ўместа пазлажылі, как быць чалавеку. Бык і гаварыць на барана:

— Што ж нам дзелаць? Нада нам аджывіць. Зарэж ты мяне і вывараці з мяне трыбух і кішкі да ў сяродку маю і сядзь. Паляціць воран з варанятамі, воран будзіць стары кракаць, скажыць: «Крук, крук, свежае мяса, да абманчывата!» А вараняты, как глупыя рабяты, і пападаюць на еты трыбух,— а ты і схваці варанёнка. Ён скажыць на цябе, воран: «Не губі майго варанёнка, любезнага дзіцёнка: я цібе какую ўгодна службу саслужу».

То баран узяў і зарэзаў быка, вывараціў з яго трыбух і кішкі і сеў у срэдзіну. Ляціць воран з варанятамі. Воран гаворыць:

— Крук! Крук! Свежае мяса, да абманчывата!

А вараняты, как глупыя рабяты, пападалі. Ён, баран, варанёнка схватаў. Воран гаварыць:

— Не бей ты варанёнка, любезнага дзіцёнка: я цібе какую ўгодна службу саслужу.

Баран гаварыць на ворана:

— Злятай ты! Есць адно места — жывая вада і мёртвая і прыкрасная: прынясі мне еты трох сартоў вады, то тада я пушчу табе дзіцёнка.

Воран гаварыць на барана:

— Падвяжы мне тры пузырка!

Баран падвязаў ворану пад крылля тры пузырка — воран падняўся і паляцеў; прылятаіць воран у то места. Тры ключа: у адном ключу мёртвая вада, у другом ключу жывая вада, у трэцім ключу прыкрасная вада. То воран са ўсех трох ключэй узяў вады ў кажны пузырок і паляцеў. Прылятаіць воран апяць на тое места к барану. Гаварыць баран:

— Прынёс, воран?

— Прынёс.

— Ну, давай яе сюда!

Воран узяў аддаў пузырок барану. Баран узяў і разарваў варанёнка — воран і заплакаў. Баран узяў варанёнка, как збрызнуў мёртваю вадою — ён змёртвіўся; збрызнуў жывою вадой — зжывіўся; збрызнуў прыкраснай вадой — то быў варанёнак харош, то яшчо луччы стаў. Зжывіўся варанёнак, і падняўся, і паляцеў з воранам. Тада баран узяў быка, збрызнуў мёртваю вадой — бык змёртвіўся; брызнуў жывой вадой — бык зжывіўся, маргаіць глазам, смотрыць, а не ўстаніць. Как збрызнуў яго прыкраснай вадой, бык і ўскачыў. Тада ўзяўся еткім жа манерам і хазяіна сваяго брызгаць. Збрызнулі мёртвай вадой — ён змёртвіўся; збрызнулі жывой вадой — ён зжывіўся; збрызнулі прыкраснай вадой, то іх хазяін і ўстаў.

— Ах, как я доўга спаў!

— Да, спаў ты ў моры, у бочкі.

Гаварыць Іван:

— Пайдзем к атцу дамой!

А бык да баран на яго гавараць:

— Ты з намі не хадзі, а ступай к етаму каралю і застаўся к яму ілі ў павара, ілі ў прыслужныя кала яго хадзіць, да высматрывай, гдзе ляжыць яго крамашок і мысаток! То ты тайна яго і вынь — тада што знаеш, то і дзелай. Адзежу купі себе харошую!

Наканец бык і баран папрашчалісь з Іванам; бык да баран дамой, а Іван пашоў у еты горад, купіў себе адзежы харошай, адзеўся і патом прыходзіць к каралю:

— Не наймеце лі вы міне ў прыслужнікі ілі ў павара?

Кароль і рад етаму дзелу. А не ўзналі яны яго, ні кароль, ні жана яго, узялі і нанялі яго. Ён служыць харашо. Прадаўжаецца ўрэмя і месяц, і два. Ён падсматрэў, што мысаток і крамашок у жалеце, у кармане. То ён караля адно ўрэмя раздзяваў і выняў мысаток і крамашок із кармана вон. То тую ж ноч самую Іван, када яны заснулі сільна крэпка, тры раза как чыркнуў, так цэлая комната салдат і з саблямі, і гавараць яны на яго:

— Што прыкажаце дзелаць?

Ён гаварыць:

— Узяць етага караля, ізрубіць яго на мелкія часці і палажыць яго цела ў бочку, і жалезным абручам збіць і ў мора на то места, ідзе я быў, укаціць!

А жана яго ўскачыла і стала на калені, стала плакаць і прасіць Івана і гаварыць:

— Друг мой, Іванушка, прасці міне!

Ён прасціў — не стаў губіць, аднача пасадзіў яе на бахту на дванаццаць дней, суткі давалась пішча адзін раз: адзін фунт хлеба і адзін фунт вады.

Наканец, када яна адсядзела, прышоў Іван, узяў яе за руку і адтудава едва вывеў, і сталі патом жыць мірна і харашо.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі, ч. ІІ. Рэд. В.К. Бандарчык. Мн.: Навука і тэхніка, 1978. - с. 178-187
Крыніца: скан