epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Як салдат тры начы старажыў пакойніцу

Как жыў адзін купец міліёншчык, і была ў яго дочка валшэбніца. Наканец яна чустувала сваю кароткую жысць, прызываіць свайго бацюшку і гаворыць:

— Ну, бацюшка мой мілы, бацюшка любімы, я уж уміраю, а што вам я буду прыказываць, то вы іспалняйце тое, как я ўмру: караульце мяне тры начы ў бані і тры начы ў цэркві.

Наканец, здзелаўшы ўсе заяўленія, яна памярла. Ён і давай нанімаць гроб дзелаць і яму капаць; патом прыказаў кавалю здзелаць два абручы зялезных, улажыў яе ў гроб і нагнаў еці абручы на гроб, і паставіў яе ў бані. Патом і давай нанімаць стаража карауліць еты гроб з купечаскаю дочкаю. Вот і сагласіўся адзін салдацік карауліць. Прыходзіць ноч. Ён узяў з сабою свячэй, ладану і кнігу, пашоў у баню, сеў на стаўбе і давай кнігу чытаць; чытаў, чытаў; патом у самую поўнач как лопнуць еці абручы, как лезіць яна із гроба і гаворыць:

— Хто тут такей пры мне ёсць?

Увідзела етага салдаціка на стаўбе і гаворыць:

— Эй, сляпэя, крывэя, сабірайцеся сюды ўсе!

Вот яны, як сабраліся, і давай етага салдата даставаць са стаўба: нікак не могуць яго дастаць са стаўба. Патом пятух кукарэку, то яны і прапалі. Прыходзіць еты салдат, і купец яму даў сто рублей. Патом, узяўшы дзеньгі, ён пашоў у кабак і для смеласці выпіў водкі, сколька яму было нужна. Патом купец стаў прасіць салдата на другую ноч і уж набіў чатыры абручы зялезных і гаворыць:

— Ну, брат, служыў ты мне да барады, служы і да вуса. Вот табе дзвесце рублей, толька пераначуй і другую ноч!

Ён сагласіўся, набраў з сабою свячэй, узяў кнігу і пашоў у баню, сеў на стаўбе і чытаіць кнігу. Падходзіць дзела к паўночы; вот яна вылязаіць із гроба, і абручы зялезныя ўрозь. Яна і гаворыць:

— Эй, хто ета такей ёсць?

І крычыць:

— Сляпэя, крывэя, сабірайцесь усе сюда!

Вот яны как ідуць, как двінуць, і давай етага салдата цянуць, хто ражном, хто кулаком. Паролі, паролі, нікак не маглі яго дастаць. Патом пятух кукарэку, і яны нізнама ідзе падзявалісь. Вот ён злез са стаўба і ідзець к етаму купцу. Вот ён і спрашыіць у яго:

— Ну, што табе там было?

А ён гаворыць:

— Еслі хочаш спрасіць, то можаш сам схадзіць, а мне пажалуй дзеньгі.

Вот ён яму аддаў дзеньгі, а ён пашоў у кабак і напіўся водкі п'яна-доп'яна. Патом і гаворыць на яго еты купец:

— Ну, брат, служыў ты мне да вуса, служы і да барады: пераначуй уж і трэцюю ноч! Вот табе трыста рублей!

Ох, салдату уж как награзіла, то уж і не хочацца ідзіць, да нечага дзелаць, нужна паслушаць. Вот ён пашоў, набраў з сабою свячэй, узяў кнігу, і нагналі на гроб восем абручэй зялезных. Вот ён узабраўся на стоўб і чытаіць кнігу. Толька падходзіць дзела к поўначы, абручы еты на гробе ўрозь, і выходзіць яна із гроба. Патом і гаворыць:

— Хто тут ёсць такой?

Патом і крычыць:

— Эй, сляпэя, і храмэя, і крывэя, і аб двенаццатмі галавах, штоб былі ўсе суды!

Вот как ідзець самы іх глаўны з двенаццатмі галавамі, і пасабраліся ўсе. Патом і гавораць:

— Ну, как мы яго адтуда знімем?

А самы старшы з двенаццатмі галавамі і гаворыць:

— А во как мы яго дастанем: ідзіце і сабярыце це агаркі, каторыя са боіх старон палены.

Вот яны пабеглі ў разныя стораны і сабралі са боіх старон агаркаў. Вот яны і падпалілі еты стоўб. Відзіць еты салдат, што дзела яго плоха: уж дабіраецца агонь да яго. А патом пятух кукарэку, так яны пашчэзлі, а стоўб еты заваліўся, і салдат еты жыў астаўся. Патом даў бог вутра, салдат еты ідзець к купцу і гаворыць:

— Ну, гаспадзін купец, то мне была бяда не бяда, а сяводні мне была бяда: мяне саўсем сташчылі, так што стоўб згарэў, а я астаўся, слава богу, жыў.

Патом купец аддаў яму трыста рублей дзенег, ён і пашоў у кабак, напіўся водкі і прыходзіць к купцу, а купец пашоў к кавалю і прыказаў, штоба ён увесь гроб паскуваў зялезам. Каваль усё ета ісправіў. Вот купец прыказаў, штоба яе няслі ў цэркву і схаранілі ў яму. Вот прыняслі яе ў цэркву, а папа дома нету, паставілі яе начаваць у цэркві. Патом купец і гаворыць на салдата:

— Ну, брат, начаваў ты ў бані, пераначуй ужо і ў цэркві: я табе за ета палавіну свайго імушчаства аддаю.

Вот ён сагласіўся і пашоў у цэркву начаваць. Толька нямнога ўрэмя прайшло, січас абручы еці ўсе ўрозь, яна і вылязаіць із гроба. Салдат і ўрабеў, а яна на яго гаворыць:

— Не бойся, мой мілы, я віжу, как ты мяне бірагеш і как ты многа стараешся!

Патом как абняла яго, а ён яе за шыю крэпка, так што яны не маглі разжацца. А пятух кукарэку, так яна і атсталась жыва; узяў яе салдат за руку і павёў дамой. Перавянчалісь, сталі жыць да пажываць да дабро нажываць. Я там быў, мёд, віно піў, па вусам цякло, а ў рот не папала. Ета сказка ўся і расказываць нельзя.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі, ч. ІІ. Рэд. В.К. Бандарчык. Мн.: Навука і тэхніка, 1978. - с. 501-503
Крыніца: скан