epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Как няверная жана прытварыла мужа воранам і сабакай

Ацец уздумаў сына жаніць — ну, ездзіць у сваты. Ідзе за яго ідуць, ён не хочыць; а ідзе думаў бы браць, за яго няйдуць. Ну, так ён на атца адказаў: «Паязжай-ка ты свайму прыяцелю»,— так ён паехаў к прыяцелю. Прыехаўшы к прыяцелю:

— Здрастуй, прыяцель!..

— Што вы ка мне ездзіце?

— Не так і не дарам — у сваты, брат.

— Што ж, брат, я б аддаў дачку — мая дачка не вольная, а гасподская!

— Ну, брат, я 'бхлапачу дзела, када на лад пайдзець. Пайдзём к гаспадам: я гаспадам дзеньгі адлажу.

Гаспада прыказалі за дзеўку адлажыць пяцьдзесят рублей. Адлажыўшы дзеньгі, ні віно курыць, ні піва варыць — за свадзебку. Патом січас свадзебку сыйграўшы, жывуць яны харашо, друг у друга душы не чуўствуюць. Ну, так как прахадзіў у дзярэўню крывой работнік і застаўляецца к суседу ў той жа дзярэўні.

Прашоў патом слых, што Іванава жана жывець з крывым. Іван не верыў:

— Ну, поўна, братцы, вам ета плюхаць! Када я сам сабою ўвідаю жану сваю, тада ей ізругаю!

У велікодную суботу адпраўляўся ацец з сынам на ўсеношчную, дашлі яны да ракі, і хваціўся ацец — дзенег нет.

— Што ж, сын, гадавой празнік — варачайся назад дамой, так как забылі дзеньгі: ляжаць яны на бажніцы.

Прыходзіць ён дамой у свой атцоўскі дом — сядзіць жана за сталом і з естым крывым палюбоўнікам.

— Ні цібе б то ета дзелаць, ні мне б то глядзець на цібе!

— Но, маўчы, ніўвега!

Жана адказала:

— Пашоў вон!

Здзелала яна яго сабакай. Ён сабе ў мыслі бярэць:

— І яго то я сабака!..

Вышаў на вуліцу і так прыбядніўся; у тэй жа дзярэўні і заходзіць к цёценькі, кагда ж мяне цёценька назавець у етым відзе сабакам.

Ён прыходзіць у ізбу, то цёценька і гаварыць:

— Пасматры, маладзіца, какой явіўся к нам сабака.

Ну, так яна адламіла яму пірага і падаець яму падаянія, етаму сабакі, так как еты сабака з агарчэнія вышаў вон.

— Ну, куда ж мне цяпер ваддаліцца?

Аддаліўся ён к пастухам у стада і прыбіўся ён к пастуху, к стадніку, і пасець з пастухом скот. І так жостка сабака перанімаець скот. Патом, пастух астаецца даволен сабакаю.

— Вот што, гаспада дамахазяіны, прашу пакорна даваць прапітаніе на етага жа сабаку!..

Ну, патом, как пастух відзіць сабачыя дастаянія, адлучыўся ў празнік у тую дзярэўню, гдзе пасець.

Удруг к етаму сабаку яўляюцца дзве зверы: два ваўка, і хацелі пагубіць ската. Патом сабака ўдарыў свае мыслі:

— Што будзіць, так будзіць, і уж падзярусь з ваўком!

Ваўкоў ён пабядзіў. Прыходзіць у тую ж дзярэўню за сваім стаднікам, узяў яго за палу і павёў яго к скату, прыводзіць яго к етым ваўкам і паказываў ядзіных ваўкоў, патом сабіраіць яму стада і да кучы.

То ба ў аднаго памешчыка была завядзенія, здзержкі былі, лашадзіны завод і многа ў яго была звяр'я — пашыбалі лашадзей; то еты памешчык адпраўляецца к етаму стадніку купіць етага сабаку ля сберажэнія сваіх лашадзей.

Прыязжаіць у дзярэўню:

— Есць у вас прыблудная сабака?

— Есць, да не ў нас, у нашага стадніка.

— А кабы мне яго разыскаць?

— А можна: ён у мяне на хвацеры.

Прыходзіць ён к яму:

— Што, брат, есць у цібе сабака?

— Есць.

— Прадай ты мне свайго сабаку!

— А давай сто рублей!

Ну, так памешчык не жалеў етых дзенег; аддаў дзеньгі, узяў сабаку, прывозіць дамой у свой барскі дом.

— Вот што, гаспада-канюхі, даю вам і сабаку, і месішную: сматрыце берагіце, как і самі сібе, так і сабаку.

Так пастухі бераглі сабаку. Ну, відзяць пастухі: сабака харашо пасець лашадзей — самая малая ім работа.

— Давай гульню ўстроім!

Ва ўрэмя етай самай гульні яўляюцца дзвенаццаць ваўкоў. Сабака еты мог ба будзіць сваіх стаднікаў, ну, нікак не разбудзіў. Сабака з сваей адвагай напусціўся на ваўкоў, ну, і пазаеў етых ваўкоў. Ну, так ранілі і сабаку еці самыя ваўкі.

Как адпраўлялісь пастухі ад іспуга, што сабаку не нашлі, прышлі ў гасподскі дом, аб'яўляюць памешчыку:

— Прапаў сабака, не найдзем лашадзей!

Так памешчык строга паступіў:

— Я за ета вас без зачоту аддам у салдаты!

Ну, так большы канюх ударыўся ўпярод іскаць лашадзей.

— Пастой, брація, сабаку нашоў, толькі ўвесь зраніты.

Ну, памешчык адказаў:

— Дай мне хоць раненага!

Прыходзіць к сабаке, ляжыць жа сабака асабняком, тут жа дзвенаццаць ваўкоў.

Забіраюць етых ваўкоў і з сабакам к памешчыку. Памешчык давай сабаку етага лячыць; ён многа на сабаку пралячыў — дзвесце рублей. Патом еты сабака пашоў у аб'яўку. (Г)енерал узнаў пра сабаку, што сабака вочынь харошая, прыязжаіць к етаму памешчыку.

— Прадай, брат, мне сабаку!

— А купі — пяцьсот рублей.

Ён яму вынімаіць дзеньгі, не таргаваўшы, аддаець яму. Павёз сабаку к сабе ля сберажэнія малых дзяцей. І так сабака ўцішаіць малых дзяцей. Сабралась сабранія. Ён аб'яўляіць:

— Гаспада, што вы прыгласіце мяне, чым мне сабаку наградзіць?

Другія ліцы:

— Ну, чым сабаку наградзіць? Да справіць яму залатэй галстук!

Ну, как справіў галстук, сабака і выходзіць на крыльцо і задумаў бяжаць у сваю старану, у свой ватцоўскі дом і к сваёй жане. Ён прыходзіць у ватцоўскі дом, яна сядзіць пада 'кном, распяваіць песенкі. Ён забягаіць напраці вакна:

— А, здрастуй, Ванюшка, падзі, будзем жыць, как жылі!

Аттварыла вакно, бросіўся ў вакно. Яна ўзяла галстук сарвала, прытварыла яго воранам; узяла прут, выгнала з ізбы. Ён узляцеў на крышку і задумаўся:

— Што ж цяпер мне будзіць?

Адпраўляецца ўдаль ляцець. Ляцеў к аднаму памешчыку, прыляцеў у сад. І становяць панічы плёначкі ля вараб'ёў. Ён увідаў ету плёнку — бух у плёнку: ну жа такі, яму любапытна было, што там канапелькі былі. Прыходзяць панічы. У маёй ба плёначкі варабей, а ў другога паніча самы еты воран.

Яны ўзялі і паняслі. Варабейчык еты, как пусцілі на гульню, так і паляцеў, но как воран нікада.

Яны міжа сібе зассорылісь:

— Мой уляцеў, а твой нет!..

Ну, на іх ацец ускрыкнуў:

— Што жа вы ссорыцесь? Нясіце, я вам раздзялю.

Прыняслі етага ворана і к папашы. Ён перавярнуў яго і рваць.

— Ох, воран, ды не тот!

Ён яго абразаваў чалавечыя відзення.

— Даўно ж ты, брат, страдаеш?

— Не знаю.

— Ну, я цібе скажу: слава богу, шэсць лет прастрадаў. Ну што, брат, цяпер будзеш дзелаць? Паласа твая зарасла, і бурага каня нету, астаўшы ў атца адны клешні бурага каня.

Даець яму дзве ўзды:

— І адпраўляйся дамой. Ну, насмяялась жана — пасмейся і ты над ей!

Стаіць кала Ванькінага 'віні сасна. Ён прыходзіць к сасне, яўляецца самы жа крывой пад ету сасну і сказаў:

— Ніўвега! Абяшчалась прыдзіць упярод.

Ён как надзеў на яго узду — здзелаў яго жарабцом. Патом яўляецца яна, яго быўшы жана.

Тым жа парадкам надзяёць узду і дзелаіць яе кабыліцай, садзіцца вярхом, адправіўся ў балата. Прыходзіць к атцу.

— Здрастуй, пражылай чалавек, стары старычок! А я ваш сынок!

— Няпраўда, сынок.

— Нет, я ваш сынок, ацец Іван Іваныч. Што, ацец, што ў нас дома астаўшы?

— А што ж, мой сынок? Адны Буркіны клешчы.

— А на полі што дзеецца?

— Палоскі зараслі кустамі.

— Ну, нічаво, ацец: хоць ба былі тыя прызнакі, ідзе наша паласа. Схадзі-ка, ацец, папрасі-ка памешчыка плуга ізадраць поле!

Ну, ацец адпраўляўся к памешчыку і выпрасіў плуг, ну, і запрог лашадзей і давай еты драць аблогі ў етага памешчыка. Памешчык думаў жаніць сына. На ўпраўляюшчага гаворыць:

— Падзі-ка пасматры яго лашадзей!

— Ах, барын, очынь харашы лашадзя!

— Не можна лі нам іх на свадзьбу ўзяць?

То прыходзіць прыказчык:

— Што, брат, вас пан просіць лашадзей на свадзьбу.

— Са ўсім удавольствіем, можна — цана будзіць сто рублей. Прыводзіць лашадзей на свадзьбу. То памешчык атвячаіць:

— Што, брат, нада даць лашадзям пашаніцы?

— Нет, не нада, паверце! А нет лі ў вас гнілэй саломы?

Зняў з крышкі гнілэй саломы — і так смашна коні ядуць; нада іх напаіць путраю.

Памешчык і гаварыць:

— Вывезіце тарантас саўсім легкавой!

Ён атвячаіць:

— Нет, гаспада, как можна пагрузней!

Вывезлі яму чацвярыковы; ён і залажыў у тарантас пару сваіх лашадзей. Просіць гаспод:

— Паехалі бы, гаспада, ўпярод!

Но гаспадам паказалісь ба еці слава как ба ні ў ліцо:

— Прасілі б мы цібе выехаць сколькі-нібудзь упярод!

Ён яшчэ ім паўтарыў:

— Брацья, да ні радзі міне — радзі самі сібе.

Ну, і адправіўся ехаць упярод іх. Праязджаіць многа ўрэмя ўпярод, часа паўтара; адгуляўшы свадзьбу, прыглашаіць другіх:

— Паедзем пакатаемся куды-нібудзь у прочыя гарада!..

Ну, і адправілісь у горад дальні, выязжаюць на скачку. Адзін купецкі сын астанаўліваіць Івана:

— Серы мужык, эй, ты, што ты так жостка едзеш? Ты палож перва дзеньгі, патом выязжай жостка!

Ён дзенюшкі палажыў там нескалькі. Просіцца з ім мужык распісацца, міжда сібе распісалісь. Адпраўлялісь на абгон друг з другам, то мужык абагнаў купечаскага сына. Так купечаскаму сыну паказалась ета ні ў нос — пусціць етых лашадзей на торг.

— Мужычок, прадай мне сваіх лашадзей!

— Здесь нільзя: у міне ёсць старычок семдзесят лет. А хто можыць лашадзей пакупаць, тот прыбудзь ка мне дамой.

Сагласілісь нескалькі ліц етых купіць коней. Ён адправіўся дамой, прыязжаіць к свайму атцу і к стараму старыку.

— Ну што, ацец, у міне пакупалі лашадзей?

— Ну, досыць, сын, зругацца: адпусці яе на волю!

Ну, і адпусціў яе на волю, здзелаў сваей жаной, давёў яе да кляцьбы, даў ей ком зямлі з'есць.

— Тада я цібе паверу, када з'ясі еты ком.

Но яе раскаваў і вузду з яе зняў, но яго не расковываў, пусціў кованага: заднія капыты раскаваў, а пярэжнія так і асталіся; жыў еты конь у суседзях.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі, ч. ІІ. Рэд. В.К. Бандарчык. Мн.: Навука і тэхніка, 1978. - с. 202-207
Крыніца: скан