epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Малады юнгер

Было на часах дзесяць салдатаў і адзінаццаты юнгер із імі начальнік. І было гэтым усем строгая служба, так што вынесці невазможна. Потым яны сабіраюцца ўбяжаць. Юнгер ім гаворыць:

— Будзем служыць: ці худа, ці добра, будзем служыць!

Потым не ўсовесціў ён іх, і ўсе разам пайшлі. І ён з імі. Ішлі яны лесам усё, так што яны самі заблудзілі. Пушча гэта вяліка, ім невазможна было нікуды выбіцца на пуць. Не стала ў іх пішчы ўжо нічога. Ішлі, значыцца, яны дзевяць дней па лясу, цяпер ужо на дзесяты дзень без пішчы яны жыць не могуць. Што яны прыдумалі сабе? Прыдумалі аднаго з іх страбіць па вочарадзі ды згатовіць, бо нечага есць. Адзін із іх дзісьвіцельна, юнгер гэты, гаворыць ім:

— Так як вы шчытаеце мяне большага, дык я саветую вам: прайдзём яшчэ дзень так — можыць быць бог дас[ц]ь!

— Ды мы то цябе і не трэбуем, мы цябе і пачытаем за старшага! Мы вазьмём із нас дзесяці аднаго!

— То абаждзіце,— ён гаворыць,— я ўзлезу на дзерава, паляджу — ці не відаць дзярэўні!

Ну, ён узлез на дзерава, нічаго не відзеў. Потым злез з дзерава і сказаў ім, што відаў дзярэўню:

— Дык вот за мной пуць дзяржыце. Прайдзём яшчэ дзень, вот у дзярэўню прывяду я вас!

Ён гэта абмануў іх, штоб нікога не губіць,— ён нічога не відзеў. А потым яны паслухалі яго: дзень ішлі. І апяць жа занялісь:

— Мы няскора прыдзём, загубіць нада!

Потым ён:

— Пагадзіце, я яшчэ раз узлезу на дзерава, паляджу!

Самае высокае выбраў дзерава і палез — яны яго паслухалі. Узлез і відзіць што-та такое, нязвесна што: лі камень, лі дзярэўня, лі горад якей — нязвесна што, толькі відно далёка! Ён злез з дзерава і гаворыць:

— Відаць, братцы, пастройкі! Скора прыйдзем!

А ён сам не знаў, што, але ён гаварыў, штоб яны не губілі. Яны яго паслухалі. Потым прайшлі другія суткі пасля гэтага. Гэта ўжо адзінаццаць сутак. Усіх адзінаццаць дней ішлі ўсё пашці без пішчы, толькі на первы дзень была пішча, а то ўсё без пішчы.

Потым увайшлі ў горад; гэты горад завален камнямі. І людзей няма ў гэтым горадзе, толькі заметна, што горад. У канцы найшлі яны адну старушку ў вызьбушцы. Яны зайшлі к гэтай старусе, паздраствувалісь то і распрашыюць у яе:

— Што гэта такое здзесь было?

— Гэта,— гаворыць,— быў здзесь горад, і магучы быў горад!

— Адчаво сычас нет? Што і папішчавацца нейдзе?

— Ах,— гаворыць,— гэта нячыста сіла забраў гэты горад і аплінтаў яго — толькі я адна асталася.

— Няможна лі ў вас, цётушка, пакарміцца? Мы адзінаццаць дней як елі, паміраем галоднай смерцю.

То старуха іх дзісьвіцельна пакарміла, якая ў яе там здобыч, тую пішчаю пакарміла іх. Потым яны паблагадарылі ей, потым спрашуюць у яе:

— Нет лі тут яшчэ каго жывога? Укажыце нам!

Яна ўказыець ім:

— Ёс[ц]ь,— гаворыць,— собственна царская доч: вот там,— гаворыць,— на полі ў стоўбе замурана!

То пайшоў к ёй юнгер. Прыходзе к стаўбу і вызываець:

— Здрастві, ваша анпіратарства вялікае!

Яна гаворыць:

— А здраствіце! Госпадзі! — гаворыць,— адкуль вас бог сюда ка мне прынёс?

— Мы,— гаворыць,— убяжалі з такога-то царства, прызнаёмся,— гаворыць,— сваім грэхам!

— А,— гаворыць,— слава ж богу! Я і сама адтуль, цара гэтага доч! Вы,— гаворыць,— пры поўнай службе?

Гаворыць:

— Пры поўнай!

— Папрашу я вас, саслужыце мне службу, што я вас застаўляю: пастаўце на такіх-то вуліцах трох чалавек салдатаў усе ўрозь — штоб усю ноч прастаялі, штоб нічога нікому не гаварылі, якое начальства ні будзець яўляцца, штоб не 'твячалі яму нічога, штоб маўчалі.

Так ён і здзелаў: паставіў іх на гэтых вуліцах і прыказаў строгую службу:

— Хто ні будзець яўляцца вам з начальства, што ні будзець спрашываць вас, не гаварыце нічога! Маўчыце!

То так ёс[ц]ь. Серадзі ночы яўляецца ім палкоўнік, з каторага палка яны ўцяклі:

— Ах,— гаворыць,— ты, Ермалаеў, чаго ты ўбяжаў ад мяне? Думаў, я цябе не найду? Не! Я цябе найду і ў вадзе!

Ён разныя ўгрозы яму дзелаў, сабляю галаву яму адсякаў,— но ён нічога яму не 'твячаў па прыказанню свайго юнгера. Потым і к другому з такымі самымі ўгрозамі. І гэты нічаго не 'твеціў. Потым ён к трэцяму, тожа з такымі самымі ўгрозамі. І тэй нічога яму не 'твеціў. Ну, петухі запелі — гэтага нічаго не стала. А гэты быў нячысты дух, ідал, будта ў розыйскі за імі пусціўся. Гэты нячысты дух у канцы веку ўкраў у гэтага цара доч і ўнёс у свой горад, заваліў гэты горад, штоб нікаго не было, штоб, значыцца, яна адна толькі была. Яна не хацела здавацца ў іх веру, дык яны яе ў стоўб замуравалі, сказалі ёй:

— Здайся нам, дык ты асвабадзішся!

Ну, яна не сагласілася; яны яе ў стоўб замуравалі і сказалі:

— Пакуль твае вайска не будуць здзесь, патуль ты не асвабадзішся!

Ну, а цяпер, як прыйшлі яе вайска і саслужылі ёй службу, дык яна груддзю стала вон.

Дык яна прызвала юнгера, паблагадарыла яму, што ён прыказаў сваім салдатам саслужыць службу.

— Ну і цяпер,— гаворыць,— адслужыце мне другую службу, ужо стражэйшую: штоб усю ноч не спаць і што будзець вам генерал яўляцца, нічаго не гаварыце!

Ну, ён прызваў салдатаў, паставіў іх па тых вуліцах, па каторых яна ўказала, і прыказаў ім:

— Будзець вам яўляцца начальнік тожа строгі, тожа нашага палка, і будзець спрашываць: чаго вы ўцякалі, зачым? Будзець вам ссякаць галовы, ну вы не страшыцеся гэтаму, не 'твячайце яму!

Усерадзі ночы явіўся ім генерал:

— Вы,— гаворыць,— чаго ўбяжалі, машэннікі вы, такея вы, чаго вам не хватала, чаму вы мне не жалавалісь?

І многа чаго... Яны маўчаць, нічаго яму не 'твячаюць. Потым ён усіх трох гэдак аб'ехаў, і нічаго яму ніхто не 'твеціў. Потым запеў пятух — і нязвесна ідзе дзеўся іх генерал. Яны з часоў сыйшлі. І яна аслабанілася па калені.

Пайшлі яны к старушцы тэй, у выйзбушку — іх там кварцера. Потым, утром на трэці дзень, трэбуець царэўна юнгера апяць:

— Ну, благадару цябе, юнгер, за тваіх дзве службы, што ты заставіў сваіх салдатаў, саслужылі верна! Цяпер саслужыце яшчэ трэцюю строгую службу! Ужо тут некаторым быць ужо нежывым! То ўжо будзець сюды сам цар. І первага ў такіх-то вуліцах прайдзець, і ўтарога прайдзець, а трэцяга зрубіць! То вы вазьміце сцаленныя вады (указала ім тое места, там у вулушцы ў крыніцы) і гэтаю вадою памачыце рану тую, і яны ажывуцца!

Ну, так жа на трэцюю ноч юнгер паставіў трох салдатаў на паказаных вуліцах і прыказаў ім строга:

— Не гавары нічога, хаця і сам цар явіцца, ну не гавары нічога!

То й яўляецца дзісьвіцельна ноччу сам цар із саблею. Перваму гразіў, саблею махаў, па імені называў, ну, а ён ніча не 'твеціў. Так і к другому з тымі самымі ўгрозамі. Ну, салдат, нічаго не рабеўшы, іспалняў службу па прыказанію юнгера. К трэцяму пад'язджае ён, стаў ўгрозамі:

— Ты,— гаворыць,— зачым сюды ўшоў?

Ён, не тарапляся, нічога яму не 'твеціў па прыказанію юнгера свайго. Ён тады зрубіў яму голаву. Прапеў пятух — яго не стала, нязвесна, ідзе ён і дзеўся. Адкрываецца ў горадзе шум, адкрываецца таргоўля, усё, і царэўна тройкаю па гораду пракатыецца. А гэтыя два часавых, жывыя салдаты, узялі жывой вады ў тэй крыніцы і памачылі яму, гэтаму ўбітаму, рану. І стаў ён жывы. То царэўна ўжо спрасіла іх усіх к сабе ў палаты — яна ўжо ў палатах стала. Цяпер яна іх наставіла ўсіх начальнікамі: каторы гараднічы, каторы станавы, каторы следавацелем, і ўсіх папрыдзяліла начальствам у гэтым горадзе, а юнгера аставіла так, нічым. Юнгеру гаворыць:

— Ну вы, юнгер, саслужыце мне цяпер самы службу, каторую я вам укажу! Вы,— гаворыць,— будзьце ля гораду на масту часавым, і хто не будзець вам што даваць, не бярыце, будзець гаварыць, спрашываць — вы нічога не 'твячайце, пакуль сама буду ехаць з гораду, значыцца, к свайму бацьку!

Ён тады на мосцік на гэты, служыць там. Тут хатка ля мосціка. Тут капелія вядзецца, там пляскі, ігры,— ну, ён нічаго не слухаець. Столькі яму часоў назначана было, і царэўны нету, а часы праходзяць. Нясець старычок кукшын з вадою, а яму піць больна хочацца, так што ён не можаць і выцерпець. І гэты старычок гаворыць на юнгера:

— Вазьмі гэтыя вады хлябні, а то я бачу твае ўста ўжо зараслі!

То ён паслухаў яго, узяў, глынуў раза два, так і заснуў смертным сном. Едзець царэўна на гэтых парах, як ён заснуў. Будзіла, будзіла яго, крычала, нічаго ён не ўвазнаў, не разбудзіла яго, варацілася ў горад назад. Толькі як яна варацілася назад, ён прачхнуўся. І бегаець мальчык. Ён спрашыець у гэтага мальчыка:

— А што? Тут быў хто-небудзь кала мяне?

Гаворыць:

— Была царская пралётка з царэўнаю!

— Куды ж яна ўшла? — спрашыець.

— А,— гаворыць,— назад у горад, вас не разбудзіла!

Ён узяў адправіўся к ёй, пайшоў.

— Ну,— гаворыць яна,— жалею цябе, юнгер, ды астанешся ты тут, без усякага паследства! Як вы не споўнілі майго прыказанія? — гаворыць.— Ідзі гэта ўжо на другую дарогу, ідзі ды стой, нікому нічога не гавары! Я буду там ехаць!

Ён апяць стаў на часы на мосціку, апяць служыць. Многа ўжо часы праходзяць. Бяжыць мальчык, нясець у карзінцы яблычкі і гаворыць:

— Вазьміце, гаспадзін юнгер, яблычка, закусіце, а гэта нічаго не значыць, што царэўна там гаварыла!

Ён узяў гэта яблычка, закусіў. Як закусіў, так і заснуў. Сычас едзець царэўна. Многа яна будзіла яго, ну нічога не здзелала, ніяк не разбудзіла. Вярнулася апяць у свой горад. Ён апяць, як яна ўехала, ён сычас прачхнуўся. Там мальчык кала яго бегаець, гуляець.

Ён спрашыець яго:

— Быў хто тут ля мяне?

— Была,— гаворыць,— царская пралётка з царэўнаю. Многа цябе будзіла, і ты не прачхнуўся, яна ўехала назад у горад.

Ён апяць заплакаў із горасці сваёй, апяць пайшоў к ёй. Прыходзе к ёй, яна на яго стала, канешне, сварыцца:

— Ах,— гаворыць,— жаль мне цябе, юнгер, як айца свайго, што ты асвабадзіў мяне ад усіх наказаній маіх! Ну,— гаворыць,— ідзі на гэты самы мост, сматры і служы строга часы, нікуды не глядзі, ні з кім не гавары, не слухай капелій ніякіх, дык я цябе вазьму ў сваё царства, і ты будзеш маім другам. А калі,— гаворыць,— не саслужыш правільным, дык астанешся тут, і не быць табе дома нікагда!

Ну, ён паплакаў-паплакаў, пайшоў на сваё места. І думаець: «Госпадзі! Што гэта такое са мною?»

А гэта яго злэя духі іскушаюць, што ён паўрадзіў іх. Ну, пайшоў ён трэці раз, стаў на службу. Хадзіў, хадзіў па гэтаму мосціку, ужо праходзяць яго часы. Слышыць ён, у гэтай хатцы такая капелія, што не можыць растрацца з ею. І прыглашаюць яго туды, у капелію ў гэту:

— Пажалуйце, гаспадзін юнгер, ка мне!

Выходзіць барышня і кажыць:

— Там у нас,— гаворыць,— людзі такея ажыдаюць вас! А царэўна яшчэ,— гаворыць,— няскора будзець ехаць! Мы,— гаворыць,— знаем, чаго вы ажыдаеце!

Ён думаў многа, раздумаўся, паслухаў гэтыя барышні, пайшоў у хатку: «Дай, думаець, схаджу палюбапытствую: а можыць, у самым дзеле царэўна няскора будзець ехаць!»

І пайшоў. І потым выпіў румку віна. Як выйшаў на мосцік, так яго хмель абраў, і ён заснуў на гэтым мосціку трэцім разам. Прыязджаець апяць па трэцяму разу царэўна ў сваей пралётцы-карэце. І апяць будзіць яго стала. Многа яна будзіла, аднака не разбудзіла. Узяла павесіла імянённыя часы яму і палажыла ў карман яго кашалёк з золатам. Папрашчалася з спяшчым, заплакала і паехала, значыцца, ужо ў сваё царства — ужо ў горад не вярнулася. Як яна ўехала ад яго, ён там часы чараз тры апрачнуўся. Бегаець мальчык гэты па мосціку. Ён спрашыець яго:

— А што,— гаворыць,— быў ля мяне тут хто ай нет?

— Была,— гаворыць,— собственна царэўна; будзіла вас, дайжа плакала, штоб вы ўсталі, вы не праснуліся!

Тады ён спрашыець у мальчыка:

— А цяпер раскажыце мне, куды яна ехала?

— А ўехала,— гаворыць мальчык,— на мора, караблём у сваё царства паехала!

Ну, ён цяпер плакаць начынаець:

— Ну, я цяпер пагіб, не паставіла яна мяне нічым!

Яўляецца к яму старычок:

— Паслухай,— гаворыць,— малады юнгер, чаго ты так скучаеш?

— Да вот,— гаворыць,— як жа мне не скучаць: мне нада было ехаць з царэўнаю, а цяпер яна ўехала ў сваё царства, а мяне пакінула.

— А вот што,— гаворыць старычок яму,— ідзі на горад і купі човен, то мы іх нагонім!

— Да,— гаворыць,— дзенег нет!

А старычок гаворыць:

— Палядзіце ў кармане, у вас яшчэ залатэя дзеньгі есць.

Ён палядзеў — дзісьвіцельна: у яго кашалёк з залатымі дзеньгамі, дзенег многа! Ён узрадаваўся. Пайшоў на горад купіў човен, прывёз к берагу яго, к мору.

— Ну,— гаворыць,— дзядзюшка! Я купіў човен, купіў і прывёз.

Старычок кажыць на яго:

— Да, вот цяпер і паедзем!

Гэта ж дзеецца дня тры спусця, як яна паехала, пакуль ён справіўся. То старычок гаворыць:

— Ты лажыся ніц у човен, штоб табе не было страшна, што, канешна, волны, а я паганю човен!

То ён лёг ніц, старычок гэты пагнаў човен. Праехалі яны нямнога, старычок спрашыець у юнгера:

— Палядзі,— гаворыць,— што дзеецца цяпер адзадзі і што і ўперадзі!

Ён устаў, абыкнавенна, палядзеў: адзадзі нічога не відаць, а ўперадзі будта муха калышыцца па мору. А гэта ён увідзеў караб. Тады старычок гаворыць:

— Лажысь узнова!

Ён апяць лёг. Цераз якіх-небудзь два-тры часы і ён аявіўся ў сваём царстве, яе аперадзіў. Выгрузіўся на бераг ужо ў сваём царстве. Тут ён распрашчаўся са старыком з гэтым, каторы ў чаўне яго гнаў. Цяпер ён зайшоў у царскі трахцір і спрашыець царскага трахціршчыка:

— Ці няможна мне наняць у вас кварцеру?

— Да,— гаворыць,— не знаю: здзесь царская хамілія часта прыбываець. А праўда,— гаворыць,— ёсць у мяне там баковачка вакном у сад, то там можна памясціцца.

Ён заплаціў яму дорага, і ён яго пусціў у тую баковачку. Потым ён пайшоў у сад царскі прахадзіцца, паглядзець. Находзіць у царскім саду — ляжыць нежывы багатыр: у яго глаз ад глазу на цэльны аршын — такей агромны. Прыходзіць у трахцір і спрашыець трахціршчыка:

— А што,— гаворыць,— гэта ў вас у царскім саду ляжыць за чалавек? Такей агромны?

— А гэта,— гаворыць,— багатыр ляжыць нежывы!

— А чаго ж ён,— гаворыць,— памёр?

Гаворыць:

— Гэта нячыстая сіла дванаццаць галоў паразіла яго і ў гэта ўрэмя ўзяла царэўну ад нас!

Гэты юнгер гаворыць:

— Што жа вы яго не схаранілі да гэтых пор!

— А,— гаворыць,— не знайшоўся ніхто яго схараніць, што ён так агромен!

То юнгер, даждаўшы вечара, адправіўся на горад, наняў залатога масцера, дагаварыў яго выліць гроб залатэй на гэтага багатыра, труну. Гэты выліў гроб, і здзелалі паграбенія ў вадну ноч. Так ім лёгка паказалася, як будта самы лёгкі чалавек. І пайшоў юнгер у свой трахцір, схаранёмшы, і прыспакоіўся, знацца, лёг аддыхаць спакойна. На другую ноч падходзіць пад вакно і гукаець трахціршчыка нязвесна хто:

— Вышліце мне віноўнага!

Трахціршчык думаў, думаў: хто тут віноўны? А потым уздумаў на юнгера: верна, юнгер віновен! Ён узяў выслаў гэтага юнгера:

— Ідзі,— гаворыць,— цябе гукаець нязвесна хто!

Ён адзеўся і выйшаў.

— А,— гаворыць,— здрастві, маладэй юнгер! Благадару цябе, што ты схараніў цела маё! Ляжала яно ў нас доўга, ніхто ва ўсім царстве не найшоўся схараніць яго, акрамя цябе! Хадзі,— гаворыць,— за мной: адблагадару і я цябе!

Павёў яго ў гару, у землю, аддаў яму сваё кап'ё, аддаў яму сваю лошадзь, даў яму сілу нібкнавенную, што яшчэ сільней, як ён сам! Адправіўся юнгер на сваю хварцеру. То ў гэта ўрэмя аяўляецца тая самая царэўна, выгрузілася на бераг. Цар, відзеўшы, што яна ўжо выгрузілася на бераг, хлак выбрасіла вясёлы і паслала веставога к цару:

— Што,— гаворыць,— ваша доч явілася як з таго свету: штоб прыслалі карэту пад мяне!

А гэта прайшло тры гады. А ён пераехаў цераз тры часы гэта ўсё; цар з радасці з сваёю войскаю сам адправіўся на бераг.

І прыехала яна з айцом у палаты свае. Так, як у вясёлым рассудку, пайшлі па саду прагуляцца. Дай зайціць у трахцер, ідзе гэты самы юнгер. Спрашыець царэўна ў трахціршчыка:

— Нет лі ў вас часоў, пасматрэць, каторы час, я свае забылась?

Гаворыць:

— Ёс[ц]ь у мяне тут на кварцеры чалавек, у яго ёс[ц]ь часы.

Яна гаворыць:

— Пазавіце мне яго сюда, штоб мне пасматрэць!

Трахціршчык вызваў яго. Выскакыець ён з часамі:

— І вот,— гаворыць,— сматрыце!

У сваіх руках дзержыць. Яна пасматрэла на часы і ўзнала, што гэта яе імянённыя часы, што яна аддала юнгеру. І думаець: адкуль жа яны ўзяліся?

Спрашыець у трахціршчыка:

— Даўно у вас кварцірант гэты?

Трахціршчык гаворыць:

— Тры гады пражываець, у таком-то чысле явіўся.

Яна думаець: у гэтым гаду я аддала іх! Прыдумалася ёй: не, думаець, не мае часы. Потым вялела свайму бацюшку ўзяць гэтага юнгера на канюшню. Яго ўзялі на канюшню. Цераз сколькі ўрэмя змей гэты, нячыстая сіла, пішыць гэтаму цару: «Аддай мне дачку, узнова іду на цябе біцца і забяру тваё ўсё царства!» Думаў гэты цар: жалка дачкі! І ўзяў напісаў: «Ідзі сабе, не дам дачкі!» Потым ён, гэты змей, яўляецца адтуль. Цар канешна сілу выстаўляець, сабе думаець: «Нічога не будзець!» А гэты сабе юнгер думаець:

— Пагадзі ж,— гаворыць,— я ж з табою цяпер буду драцца!

Узяў сваю лошадзь, кап'ё і сеў на лошадзь, адправіўся. І даганяець войску царскую і аперадзіў яе, яго жа ніхто не ўзнаў, хто ён такей. І прыязджае к яму, к змею. Начынаюць драцца. Так ён яму зразу зняў яму шэс[ц]ь галоў. Змей гаворыць:

— Стой, маладэй юнгер! Цары-каралі б'юцца і то аддышку маюць, а мы з табою не маем!

А ён атвеціў:

— Ну, пушчай сабе, аддахнём!

Даў аддышку на чэцверць часа. Аддахнулі і давай узнова біцца. Біліся доўга, ён дзве галавы зняў. Тады змей просіць узноў аддышкі.

— Нет,— гаворыць,— не дам я цяпер табе аддышкі!

— Хаця жа пусці мяне назад! Я з табою нікада не буду драцца!

— Не! Я цябе, нячыстая сіла, не пушчу аднаго часу: тут ці мне смерць, ці табе смерць!

І началі апяць біцца. Ён яму сарваў чатыры галавы, а змей яму ікру вырваў. А царэўна кроў платком завязала. Ну, ён яго пабіў і спаліў. Сеў на лошадзь і паехаў. І стракаець вайску царскую. Гаворыць:

— Пагублен ужо, нет яго! Пагублен і спален!

Потым падняўся на лошадзі вісока і паляцеў. Прыляцеў, пусціў сваю лошадзь куда ён знаў, сам лёг на койку аддыхаць. Так, як заснуў багатырскім сном, спаў трое сутак і не прачынаўся. То пайшла раз царэўна ў канюшню чаго там і спрашыець у старшага кучара:

— Быў лі дзе твой млады юнгер?

— Не,— гаворыць,— нідзе не быў, а спіць — трэці дзень спіць!

То яна:

— Дай,— гаворыць, — нада [а]гледзець, жывы лі ён ілі нет? Што ж у вас ніхто яго не [а]гледзіць?

Яна [а]гледзела яго, узнала платок свой на назе; паглядзела — на грудзях часы яе. Узбудзіць яго не ўзбудзілі. Яна адпраўляецца ў палату. Прасіла 'тца, штоб такога юнгера нада стрэціць з музыкаю, хлебам-соллю, патом што ён пабядзіў наганіцеля нашага змея. А мы не зналі! Када ён прачхнуўся, то стрэцілі яго з хлебам з соллю, з музыкаю, узялі яго ў палаты царскія. Потым гулялі многа ў палаце царскай. Цяпер царэўна пажалала і выйці замуж за яго, што ён два разы яе памілуваў. І прызнаўся ён, што яна падарыла яму часы. І выйшла яна за яго замуж. І быў пір як нікалі**.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі, ч. ІІ. Рэд. В.К. Бандарчык. Мн.: Навука і тэхніка, 1978. - с. 85-94
Крыніца: скан