epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Мікіта-дурак

Неўкаторым царстве, неўкаторым гасударстве жыў сабе так адзін чалавек законны. І меў сабе трох сыноў. Два так і сяк, а трэці Мікіта-дурак. Ён паклаў іх спаці і накладаў на іх сон. І будзе старшага прэждзі, і будзе і гавора:

— Шчо табе,— кажа,— снілася?

— А вот,— гавора,— шчо мне снілася: шчо паставілі мы кузні, дак я кую-кую, да ніяк завозу не 'дпраўлю, усё многа работы е!

— Ты, мой сын, кавалём будзеш!

А другога ўзбудзіў, гавора:

— Шчо табе снілася?

— А пайшлі мы,— гавора,— у тое места, от у тое і тое ўрочышча і выкапалі ляда, да насеялі проса. Дак проса наша ўрадзіла такое, шчо божа, божа!

— Ты будзеш, мой сын, пахарам!

А Мікіту ўзбудзіў:

— Шчо табе снілася? — кажа.

Мікіта сказуе:

— Мне ногі мылі, а ты тую воду піў!

А ён гавора:

— Дурак, дурацкая гавора!

І так пад началу пакавалі сакеры і капаніцы і пачалі ляда капаць — прэжда ўсяго. А Мікіта ўвайшоў у клець і надзеў адзежу мужыцкую празнішную і прыйшоў к ім, і ходзе з пасашком, дзе яны работаюць. І браты гавораць:

— Палядзі,— гавораць,— ацец, шчо ён дзелае, у шчо ён надзеўся, дурак?

Ацец гавора:

— Няхай, мае сыны! Не чапайце, гэта яму так хочацца, няхай паходзе!

Вот жа ён там ходзе, а тудою была дарога бальшая, шлях. І ехалі па той дарозе купцы. І спрашуюць у іх:

— Хто гэта ходзе? На баршчыне вы работаеце гэта? Прыгоньшы ходзе ў вас гэта?

— Не! Гэта,— гавора,— у мяне сын такі гуляка!

Яны спрашуюць:

— Як жа ён гуляе?

— А вот так,— гавора,— мала вума ў яго!

— Дак прадай ты нам яго, можа ён нам спадабіцца!

— Як жа я,— гавора,— сваё дзіця прадам?

А ён гавора:

— Прадавай, тат, я ў тэбе жыць не буду!

— Я не знаю,— гавора,— шчо за тэбе прасіць!

— А от,— гавора,— дайце аршын, у вас е аршын!

Купцы аршын далі. Ён адмераў зямлі аршын шырыны і глубіны кругом. Выкапалі яму.

— І насыпце грошай атцу майму!

І выбраў самага луччага каня ў купцоў:

— На, ацец,— гавора,— гэту лошадзь, пашы ляда сабе!

І купцы павязлі яго. І прывязлі сабе купцы тыя ў дом. І за то ён купіў, шо не было ў яго дзяцей, сына ні ядынага. І пайшла яму польза такая няйзметная з купленым яго сынам. І то былі лаўкі, а то падзелаў і магазыны ўжэ. І гавора ён:

— Шо, сын Мікіта? Ты гуляй, выбірай — жаніць тэбе я магу ўжэ!

А ён гавора:

— Шо, бацюшка, я не магу жаніцца, хочу дзяліцца.

Ён гавора:

— Сын мой, без шчоту грошыкі бяры, пі і гуляй, а дзяліцца не дзялісь!

А ён гавора:

— Не хачу піць і гуляці, а дзяліцца буду!

Вот узяў, аддзяліў яго, даў яму лавачку худую — на йзругу. Мікіта правёў год і другі, дак загнілі ўсе тавары ў ватца, а Мікіта расшырыўся, у яго таргоўля пайшла. А гэты купец пад каралеўскаю вобласцю быў прычынен. І вот давай выдумываць, протчым купцом гаварыці:

— Давай мы напішам і к каралю сведзенія, шчо купец Мікіта піў і гуляў з намі і гэта гаварыў, што здзесь — ня здзесь, на дзесятам царстве і ў некаторам гасударстве е кароль, і ў яго е доч пракрасная Марыя Паўлаўна. І ежалі б мяне кароль мала-мальска шчо папрасіў, я б за яго высватаў яе. Дак ён як паедзе, дак без галавы прыездзе адтуль. А то нам не быць купцамі, а быць старцамі, ежалі яго не згубім мы!

І напісалі, і падалі каралю гэта. Кароль трэбуе яго:

— Шчо ты,— гавора,— купец Мікіта? Я ж усіх вам жалаю і жалею! Як жа ты, шчо знаеш, чаму ты мне не гаворыш? Ты з такімі-то піў і гуляў і от такія рэчы гаварыў!

А ён гавора:

— Я гэтага не знаю!

— Вот,— гавора,— не знаеш ты, дык вон, у мяне е меч, а табе галава з плеч!

Мікіта сказуе:

— Ну, каралеўскае вялічаства! Найдзі шчэ адзінаццаць Мікітаў, такіх, як і я, як адзін голас, як адзін волас, і ўся парода такава!

Кароль як стаў шукаць, дак толькі трох найшоў у сваём каралеўстве.

— І такіх лашадзей, як у мяне бацькоўскі!

Ён стаў купляць, дак купляў па чужых царох да каралёх, яшчэ да дванаццаці Мікітаў, як адзін волас, як адзін голас. І лашадзей такіх даў усім, як бацькоўскі. І паселі на каней, і гавора:

— Ну, купец Мікіта, адпраўляйся ў сваты!

А ён гавора:

— Не, пусці мяне на тры гады ў навуку!

Пусціў на тры гады ў навуку, дак ён іх наўчыў разнага масцярства: і калёсы дзелаць, і карэты, і белую пасуду дзелаць, і ўсё, што на свеце — разнага наўчыў. Выходзе тры гады, дак і трэбуе кароль. Прыехалі яны к каралю ўсе дванаццаць, на лашадзях, і сталі пад крылцом. І гавора кароль:

— Не ўва гнеў вам, гаспада Мікіты! А дзе старшы Мікіта?

Роўныя ліцы, нічога не ўгадае. Ён прызнае:

— Я е большы!

Ён заве к сабе з чэсцю папіраваць. І пілі-гулялі тры дні. І патом сталі ўбірацца ў дарогу, у сваты. І ён гавора:

— Давай мне запрагай лашадзей дваццаць пяць і з цялегамі, і накладай усякага мне — мацерыял шчоб быў!

І адпраўляецца ў пуць. І едуць яны, дак на пуце злучылася яму, шчо два ваўкі на дарозе і не раздзеляць галаву конскую.

І гавораць:

— Купец Мікіта! Раздзялі ты нам сю галаву! Будам табе ў вялікай прыгодзе!

Ён павялеў рассячыць галаву. Мікіты рассеклі галаву: адзін павалок на той бок дарогі, а другі на той. І ваўкі паляглі есць галаву. І ўехалі ў лес, дак дужа бальшы пажар ідзе. Мурашка крычыць:

— Купец Мікіта, паратуй маё сямейство**! Паедзеш ты к каралю ў сваты, у вялікай помачы буду табе!

Мікіта сказуе:

— Мікіты! За мётлы і за вёдры, абратаваць яе!

Абратавалі мураўёў і паехалі. Едуць дальш — зноў пажар падымаецца. А прэжда пажару бяжыць мыш і гавора:

— Купец Мікіта! Выратуй ты мяне, бо як паедзеш к каралю ў сваты, я табе буду ў вялікай прыгодзе!

Купец Мікіта і перанес яе чэраз пажар. І едуць далей, дак дзве пчалы на 'дном цвяту б'юцца. І гавораць:

— Купец Мікіта! Раздзялі ты нам сей цвет! Будам табе ў вялікай прыгодзе!

Купец Мікіта злез і сам разразаў цвет папалам. І пчолы набралі мёду і паляцелі беза спору. І прыехаў у каралеўскую ў вабытнасць.

І не даязджаючы дварца, паставіў шатры сабе. Кароль выйшаў павутру ўранні і бача шатры. І пасылае ад сябе праведчыка:

— Ідзі, палядзі, шчо гэта е такое? Ці які чалавек зланраўны, а й так які? Заняў, без спросу шатры паставіў!

І гавора праведчык прыйшоўшы:

— Хто такі е вы? Шчо вы без спросу шатры паставілі: ці вы хочаце драку завесць, а й шчо такое?

А Мікіта гавора:

— Не,— гавора,— мы прыехалі ў сваты!

Ён гавора, праведчык:

— Э-э! Не такія прыязджалі, да без галоў паехалі, а вам і ехаць нечага!

Праведчык прыехаў к каралю і атвяшчае:

— Каралеўска вялічаства! Гэта прыехалі ў сваты!

Ну, кароль гавора:

— Вот і харашо!

Яны ўзялі і прыйшлі к каралю: узяў з сабою чатырох Мікітаў, сам пяты. І прыйшлі, каралю чэсць аддалі, як луччы быць няможна. І кароль многа дзівіўся: ніколі не бачыў такога случаю, шчоб прыйшло пяць чалавек, як адзін волас, як адзін голас, і ростам усе як ядынственна. І спрашуе кароль:

— Хто ж жаніх тут?

Мікіта гавора:

— Я е жаніх!

Ён за сябе сватаў. Ён павялеў уззваць дочар сваю:

— Відала,— гавора,— ты калі? Ну, толькі я старшы цябе,— гавора,— а не відаў! Можна гэта быць: пяць чалавек у вадзін вобраз — разлічыі няма? Я думаю, што не тыя сваты прыехалі, штоб не 'даць, а тыя, штоб аддаць!

А яна гавора:

— Пара, пара, бацюшка, я ў цябе выгулялась.

І сталі піць да гуляць, дак тры дні і тры ночы магарычы пілі. І ён гавора, Мікіта:

— Шчо ж, бацюшка, калі будам вянчацца?

Ён гавора:

— Загадаю табе загадку, адгадаеш — тады!

— Ну, якую загадку?

— Ё ў мяне скірта пшаніцы, дванаццаць сажняў даўжыны і шырыны, кругом, шчоб ты яе за ноч змалаціў і звеяў, і ў закром іссыпаў, скірты не разварачуючы і снапоў не развязуючы!

Мікіта гавора:

— Як жа гэта можна дзелаць так?

— Не здзелаеш так — без галоў вам ехаці!

І йдзе ён, Мікіта, журыцца, у шатры ў свае — уцякаць трэба. А мурашка стрэла яго і гавора яму:

— Купец Мікіта! Ідзі ў караля спрасі дзіркі забіць у закраме, чым забіць, ці хлопка, ці шчо, а то й тым будзеш вінават, ён віну і тым найдзе, шо рассыпаў! І йдзі лажысь спаць — будзе змалочана!

А мурашка была старшая над мураўямі, не над адным сваім, а над усімі была старшая. Як згукнула мураўё, дак не сталося па 'дном несць, а ўдзвёх па 'дном зерню няслі, а па 'дном не стала кожнай. А мышыныя недаедкі — трацінкі і к трацінкам клалі, а палавінкі і к палавінкам. Назаўтра ўранні прыходзе Мікіта з сваімі Мікітамі зноў. Ну, кароль спрашуе:

— Змалаціў?

— Змалаціў!

Пайшлі, паглядзелі ў закрамы. І бача кароль, што:

— От,— гавора,— гэта цэлная пшаніца, а гэта палавінкі, а гэта трацінкі!

Кароль сабе і дзівіцца:

— Не,— гавора,— гэта якаясь хітрасць ужэ прыехала!

І стаў скірту разварачваць і снапы развязваць да самыя зямлі. І не найшоў ні аднаго зерня ні ў ядынам снапу. І прыйшлі дамоў да сталі піць да гуляць, зноў на тры дні. І гавора дачцы:

— Вот, дачка! Не тыя сваты прыехалі, шоб не 'ддаць, а тыя, шчоб аддаць.

А дачка гавора:

— Пара, пара, бацюшка! Я ў цябе загулялась ужэ!

Ён кажа, купец Мікіта:

— Ну, бацюшка, вянчацца ўжэ!

— Не,— гавора,— так няльга**: пашый чаравічкі ёй такія, як бацькоўскія, шчоб такія мерай, і красою такія, і вагой — шчоб на шалі прыкінуць,— і не сматрэўшы!

Мікіта гавора:

— Як жа можна гэта?

— Не здзелаеш гэтага, без галавы ехаці!

Мікіта і пайшоў у свае шатры, зажурыўшыся, і думае ўбяжаць. А мыш стракае яго і гавора:

— Я ўжэ прынясла табе іх, ідзі жа загадуй Мікітам, няхай дзелаюць!

А Мікіты навучаны былі ўсяго рамяства, яны маглі ўсё дзелаць. І на таком блюдцы і паднесць шчоб каралю. І блюда такое шчоб было. Мікіта павялеў — дак за ноч і здзелалі ўсё — і чаравікі і блюда, і мераю, і красою, і вагою — асоба чаравікі зважылі, і блюда асоба, і ўмесцях. І здзелалі і выважылі. Мыш аднясла, на месце паставіла. Мікіта назаўтра ўранні ўзяў чаравікі і пайшоў к каралю з Мікітамі. І прынёс, паставіў. Кароль павялеў унесці свае, і ўзялі мераць мераю — мераю роўны, і красатою роўны, і на шалі паставілі — вагою роўны: і асоба развярнулі, самі важылі — роўна, і блюда і чаравікі — усё ядынственна. Ён і гавора, кароль:

— От, дачка, не тыя сваты прыехалі, шчоб не 'ддаць, а тыя, шчоб аддаць.

А яна гавора:

— Пара, пара, бацюшка! Я ў цябе загулялась тут!

І яны пілі тры дні зноў і тры ночы да гулялі. І ён гавора:

— Ну,— гавора,— бацюшка, пара вянчацца!

Ага! А ён гавора:

— Не, зяць, яшчэ табе загадку загадаю: іздзелай цэркву васковую за ноч, шоб і званы і папы, і здзелай тут, на правым крылцэ, шоб ударылі званы, і я прашнуўся і пайшоў на завутрань, як удараць у званы!

Мікіта гавора:

— Ці ёсць жа,— гавора,— гэта дзействія дзе, шчо ты загадуеш, гэта ж нету нідзе!

Кароль гавора:

— Не здзелаеш гэтага, без галоў паедзеце!

Ён ідзе ад караля, абраціўся, у журбе ў бальшой. Пчолы стрэлі яго і гавораць:

— Ідзі, Мікіта, ля крылца лажыся спаць, як удараць у званы, дак шчоб ты прэжда быў у цэркві, чымсь кароль!

Мікіта пайшоў, лёг там із сваімі Мікітамі. І пчолы здзелалі цэркву васковую — і званы, і папы. І ўдарылі ў званы. Мікіта ўстаў і моліцца богу, і радуецца ўжэ. І кароль прачнуўся і не падперазуваўшысь, толькі халат надзеў на сябе, і дзівіцца сабе:

— Шчо гэта такое? Ізбуваецца! Я ж думаў сабе, шчо не будзе гэтага нічога ў свеце, шчо я загадываў!

І адышла завутрань, началась абедня. І ў абедні павянчалісь. І давай піць і гуляць тры дні і тры ночы. І цяпер гавора:

— Бацюшка, пара ўбірацца, дамоў ехаці!

Кароль гавора:

— Мая дочка не можа на такой карэці ехаці, а здзелай карэту такую, шчоб вішчала і пішчала і крычала.

А ён, Мікіта, гавора:

— Таго я не баюсь! У мяне майсцяра свае, іздзелаю!

І здзелаў карэту, і пад'ехаў. Карэта тошна такава. Кароль гавора:

— Шчо, так тошна, карэта такая, да мая дачка не можа на такіх лашадзях ехаць. А ёсць у няведамых лугох кабыліца, пад ёй дванаццаць жарабцоў, і на іх масць залатая да сярэбраная, дак мая дачка на такіх лашадзях можа ехаць!

Ён узяў і гавора:

— Хто ж гэта здзелае? — гавора Мікіта.

— А не здзелаеш, зноў без галавы паедзеш, дарма, шчо звянчаўшысь! У мяне старожа крэпкая!

І ён выйшаў, Мікіта, і ў журбе ў бальшой, журыцца. А стракаюць яго на дарозе ваўкі ды і гавораць:

— Купец Мікіта! Бяры гнузду і йдзі вот на тую дарогу. Там на той дарозе стаіць вярба. Дак ты ўзлезь, на яе садзіся — мы навернам яе к табе!

І ваўкі навярнулі туды кабыліцу з жарабцамі. Кабыліца прыйшла і стала часацца аб вярбу, і Мікіта бросіўся на яе зразу, на храбет. І стала яна яго насіці, шчоб як-нібудзь іскінуці з сябе. Мікіта стаў яе біць між вушэй гнуздою! І патудава біў, пакудава яна аціхла. Вот загнуздаў яе і сеў і паехаў. І жарабцы ўслед ідуць. Ён запрог у тую карэту і пад'ехаў і к каралю. Кароль гавора:

— Шчо гэта за чуда такое? Я думаў, шчо нету ў свеце такога! Вот,— гавора,— дачка, верна,— гавора,— аддаць трэба.

А дачка гавора:

— Пара, пара, бацюшка, я даўно ў цябе выгулялась!

І ўзялі ўбірацца, укладацца, у дарогу ўжэ. І едуць па дарозе, дык ён і гавора, Мікіта:

— Я не за сябе цябе высватаў і звянчаў! Гэта за караля за свайго!

А яна гавора:

— З кім звянчалась, з тым і жыць буду!

І едуць па полю, і 'дсылае ён прэжда сябе бумагу к каралю:

— Вот, я еду ўжэ, высватаў каралеўну, Марыю Паўлаўну!

А той купец, шчо купіў яго, дак пачуў, шчо едзе ён, дак ён напісаў каралю:

— Каралеўска вялічаства! Купец Мікіта як ехаў сватаць за цябе каралеўну, дак ён меўся: я з ёй буду жыць, а караля перавяду!

Кароль дажыдаецца яго, і выкапаў яму на парозе ў горніцах, на ўходзе, і насыпаў жару. І сычас Мікіта як прыехаў к горніцам, да ўвідзеў кароль і такія лошадзі і такую каралеўну із залатымі кудрамі, і не мог цярпець, у вакно глядзя, і пабег на стрэчу і ўваліўсь у яму. Купец Мікіта жджэ, дажыдае, шчо кароль не йдзе? Наўстрэчу нужна выйсці, а ён не йдзе? І Мікіта ўвайшоў, і зірнуў у яму, аж кароль у яме ляжыць, выпрастаўшысь, і не жывы. Мікіта спрашуе:

— Што гэта за случай такі?

Яны сказуюць:

— Гэта ён на цябе капаў яму і прыгатаваў агня, жару; і вот,— гавораць,— з радасці хацеў цябе стракаці, да сам уваліўся, і ўтапіўся, і прапаў!

— Зарыйце яго! — павялеў купец Мікіта.

Узялі, закапалі.

І Мікіта жыве спакойна, і стаў каралём. І дапрасіўсь, хто на мяне наводзіць гэта зло?

Сазваў купцоў. Купцы атвячаюць:

— Гэта твой, шчо купіў цябе, нам аклятаваў, шо не быць нам купцамі, а быць старцамі, а трэба яго з свету перавесць!

Ён узяў, яго павесіў. І жыве спакойна цяпер ужэ сабе. Яна, жана, спрашуе:

— Якога ты рода?

Ён гавора:

— Я рода мужыцкага!

— Ну, давай,— гавора,— паедам палядзім свайго каралеўства да й заедам к айцу к твайму, пасмотрым, ці жыў ён? Ежалі жыў, дак к сабе возьмем, а памёр — памінаць будам!

І аб'ехалі яны свае каралеўства, і прыехалі ў тое сяленія, дзе айцец яго. І даў ён знаць:

— Шчоб мне была ў такога старыка хвацера на ноч!

Паказаў на свайго айца. Ацец жыў, братоў не было, адзін із старухаю. Началнікі гавораць:

— Вот к табе кароль на ноч жалае па якойся даўнай дружбе!

А старык саўсім быў драхлы ўжэ. І ўзяў і заехаў ён к яму. І старык хоча ўцякаць ад яго:

— Няхай сам начуе!

А ён ка[ж]а:

— Як жа можна начаваць без хазяіна? Гэта няможна, ісці з свайго дому!

І заначавалі. І сталі ужынаць даваць ім, і пасадзілі старыка міжда сябе і старуху. Кароль з жаною па краях селі, а іх пасадзілі пасярэдзіне сябе і накармілі харашо. Хата небальшая. І паслалі пасцель каралю, і занялі ўсю хату, няможна прайсці. І памылі яму ногі і таз з вадой паставілі на прыпечку. Ноччы старык захацеў піць вельмі і ў бабы спрашуецца:

— Ой, баб, я піць хочу!

А баба гавора:

— Цярпі, дзед пранцаваты! Сказана ад старых людзей: на хаценне ёсць цярпенне! Цярпі! Ты бачыш, кароль озлі сябе які нож паклаў войстры! Як секане, дак галава твая зляціць, як ступіш на іх пасцель нагамі!

А ён гавора:

— Я нап'юсь із тые міскі ясныя, шчо яму ногі мылі! Яго ногі чыстыя!

І узяў піць. І ўзяўсь рукамі, да шкрабнуў. Дак таз той і зазвінеў. А ён і пачуў. І гавора:

— Святла!

Січас засвяцілі.

— І шчо такое гэта?

А старык сядзіць ракам над тазам.

— Панок, галубчык! Піць хацеў, дак напіўся вадзіцы!

— Да гэта ж вада, мне ногі мылі ёю — яна нячыста!

— Не,— гавора,— твае ногі чыстыя, гэта нічога!

Тады кароль устаў.

— Вот,— гавора,— бацюшка! Ты мой бацюшка,— як ты закладаў нам, тром браціям, лажыўшысь спаць, і большага брата прабудзіў, і большы брат сказаў, шчо я кую, кую, да ніяк завозу не адпраўлю, быцца кавалём ужэ стаў! Ну, ты будзеш, мой сын, кавалём. А другога брата ўзбудзіў: «Шчо табе снілась?» Другі сказуе: «Айцец мой, у том і ў том урочышчы выкапалі ляда мы да й насеялі проса, дак проса ўрадзіла харошае». Дак ты сказаў, шчо ты будзеш пахар. А мяне ўзбудзіў і гаварыў: «Шчо табе, Мікіта-сын, снілася?» А я табе гавару, шчо мне ногі мылі, і ты ваду піў, тую, шчо ногі мылі. Дак вот ты яе сягеначы напіўся!

Дак ён гавора:

— Няўжэ ж ты мой сын?

— Твой, бацюшка!

І сталі ўбірацца яны, годзі начаваць. І іздзелі худую адзежу з яго і надзелі сваю харошую адзежу, і на старыка і на старуху. І ўзялі і павязлі з сабой. І жывуць там, і весяляцца, каралеўствам упраўляюць. І я там быў, і мёд-віно піў, і ў роце не было, і па барадзе не цякло.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі, ч. ІІ. Рэд. В.К. Бандарчык. Мн.: Навука і тэхніка, 1978. - с. 406-417
Крыніца: скан