epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Няшчасны Егар

Неўкаторым царстве, неўкаторым гасударстве быў так адзін цар халасты. І ён меў у сябе ахвотніка прабольшага; і ён называўся Няшчасны Егар. Толькі ў вадно ўрэмя цар гэты ажыдаў гасцей к сабе з прочых зямель. Ну, і прыказаў яму, штоб было к такому-то ўрэмю разныя дзічыны яму, а калі не будзе, гавора, к тому-то дню, дак я табе галаву зніму. Няшчасны Егар устаў сабе рана і пайшоў на хоту. Прахадзіў дзень, з рання да вечара, і не відзеў дажа маленькія пцічкі, не токма штоб вялікае што. Прыходзе дамоў, вечарам яўляецца к цару. Цар спрашуе ў яго:

— Што,— гавора,— Няшчасны Егар, знайшоў што алі не?

Няшчасны Егар адказуе:

— Я,— гавора,— не токма што харошае не відаў, а дажа і маханькія пцічкі не відаў у вочы!

Тады цар яму кажа:

— Ну вот, Няшчасны Егар, даю табе два дні строку; глядзі, штоб беспрыменна была дзічына, дзе хочаш яе вазьмі, хоць пад зямлёю; а калі да не будзе, дак табе галаву зніму!

На другі дзень пайшоў, хадзіў з рання і да вечара і тож не відаў нічога. Вечарам яўляецца к цару і гавора:

— Нет нічога!

— Вот, паследні, — гавора, — строк — заўтрашні дзень: штоб было мне непрыменна!..

Адпраўляецца ён на хвацеру, Няшчасны Егар, і лёг спаць.

На трэці дзень устае ён раненька, мыецца бяленька, узяў сваё ружжо і адпраўляецца ў лес. Ходзіць по лясу з рання і да поўдня і не відзеў тож а нічога! Толькі надумаўся сам сабе:

— Пайду-тка я із лесу к вазяру, можа я хоць вутачку знайду або бекаса якога!

Выходжуе на пясок із лесу к возеру, аглянуўся кругом сябе, бача — ляціць тры вутачкі. Ён тады злажыўся, хацеў іх біць улёт, а тады сам сабе раздумаўся:

— Што ж я ўлёт буду біць? Я адну толькі заб'ю! Няхай яны лучча сядуць, дак я можа як-небудзь падпаўзу і ўсіх адразу ўб'ю!

Яны акружылісь вакруг возера і палі, ударылісь воб зямлю і здзелалісь тры пракрасных дзевушкі. Раздзелісь і началі купацца. Ён падпоўз па кустах, аглядзеўся, што гэта тры дзевушкі, і што ён надумаўся? Узяў да адные дзевушкі плацце схаваў і сам скрыўся. Яны пакупалісь, выйшлі на бераг. Гэтыя ж дзве адзелісь, крылушкамі страпянулісь, паднялісь і паляцелі; а тая і асталась. Гэта, трэцяя, шукала, шукала — няма плацця! Улезла ў ваду апяць і гавора:

— Хто тут узяў маё плацце? Аддай! Калі старшы — ацец будзеш мой; калі младшы — брат будзеш родны; калі ўроўні — то будзеш муж мой!

Ён тады гаворыць:

— Скрыйся,— гавора,— я палажу на места плацце тваё!

Яна скрылася, ён палажыў на места плацце і сам адышоў, скрыўся, што яна голая. Яна вылезла і адзелася. Тады спрашуе:

— Ну, выхадзі сюды, хто такі?

Выходжуе ён, яна ўзнала:

— Здрастуй,— гавора,— друг мой любезны, Няшчасны Егар!

Ён адказуе:

— Здрастуй,— гавора,— вумніца!

Узяліся адзін другога пад руку і пайшлі. Толькі ідуць, січас ідуць разнае звяр'ё к яму. Ён і начаў біць іх. Так жа і птаства разнае — і вуткі, і гусі, і лебедзі — усе ляцяць к яму, што яму трэба. Набіў ён, колькі яму трэба было разныя дзічы, і адправіліся ў горад. Завёў гэту жану сваю на хвацеру, а сам яўляецца к цару.

Цар выходзе:

— Здрастуй,— гавора,— Няшчасны Егар!

— Здравія жалаю,— кажа,— ваша царскае вялічаства!

— Ну што жа,— гавора,— ці прыгатовіў што?

— Так точна, ваша царскае вялічаства! Толькі прыкажыце запрэгці тры хургоны па трое коней, патаму — яна шчэ ў лесе!

Цар січас прыказаў гэта споўніць яму. На тры тройкі січас сеў і паехаў за дзічынай. Паехаў і прывожуе к цару. Цар увідзеў і зрадаваўся, і благадарыў яму:

— Спасіба, Няшчасны Егар, за твае труда, што ты мне пастараўся і к такому ўрэмю, што мне трэба. І я слаўлюсь табой, што ты харошы ахвотнік у мяне; ты ў мяне слышан і за граніцай па прочых землях!

Толькі ён надумаўся: што, як цар цяпер міласціў к яму, дак найшло яму ў галаву прасіцца жаніцца пазваленія. Толькі цар, відзя яго гэтыя думкі, і гавора:

— Што ты, Няшчасны Егар? Я віджу, што ты штось думаеш; хочаш штось гаварыць ці прасіць?

— А так, верна, ваша царскае вялічаства! Пазвольце,— гавора,— жаніцца!

— Харашо,— гавора,— пазваляю і благаслаўляю; я благаслаўляю, і бог цябе благаславіць! І вот табе на свадзьбу ўсё, што трэба, адпускаецца — дзенег і ўсяго!

Ён паблагадарыў цару і пайшоў на хвацеру к названай жане. І даў яму цар вальготу на нескалькі ўрэмя, на свадзьбу, і покуль ужо там...

Началі з'язджацца к цару госці з прочых зямель. Ён іх прынімае, часціць — гульбішча занялося. Ён і начаў славіць Няшчаснага Егара, што вот ён нагатаваў разныя дзічы на кушання. А Няшчасны Егар пачаў свадзьбу гуляць. Адышла свадзьба, яна сабе найшла работаць што-небудзь там; адчыніла вакошка, села пад вакном і вышывае хустку сабе. Толькі цару трэба было якіясь бумагі із саноту. Цар пасылае мальчыка гадоў пятнаццаць у санот:

— Прынясі,— гавора,— мне такія-то бумагі!

Гэтаму мальчыку трэба было іціць той вуліцай, дзе жыве Няшчасны Егар. Гэты мальчык ішоў і ўсмотрыўся на жану Няшчаснага Егара і астанавіўся: сматрэў, сматрэў, што яна дужа красівая. І прызабыў, куды яго пасылалі, і вярнуўся апяць у дварэц. Цар спрашуе:

— Ну што, прынёс?

А ён атвяшчае:

— Нікак нет, ваша царскае вялічаства!

— А зачым ты не прынёс?

— А ішоў я міма хвацеры Няшчаснага Егара, яго жана сядзіць пад вакошкам і шые. Засмотрыўся я на яе красату і забыўся, куды і зачым мяне паслана!..

Цар назваў яго дураком, гэтага мальчыка, і пасылае другога. І другі так жа сама, ішоў, засмотрыўся, і той пазабыў. Вярнуўся ён у дварэц і гавора:

— Ваша царскае вялічаства! Ішоў я — сядзіць Няшчаснага Егара жана і вышывае; я засмотрыўся і забыў, куды мяне пасылалі!

Цар тады падумаў, што гэта верна, што яна такая красівая, прыказаў запрэгці коней і паехаў сам. Праехаў міма і надумаўся ехаць у санот. Прыехаў туды і гавора:

— Прыдумайце, гаспада саветнікі, куды б нам паслаць Няшчаснага Егара, штоб ён адтуль не ўзвараціўся. Да і сыйчас жа! — гавора.

Яны падумалі, падумалі і гавораць:

— Есць у такім-то царстве, за трыдзевяць зямель, елень-залатарог. Прыказаць яму, штоб ён яго прыставіў. Ён пойдзе за ім і, верна, не ўзвароціцца. Пакуль туды дойдзе, дак і можа што і злучыцца з ім!

Вечаром пасылае за Няшчасным Егарам цар, трэбуе ва дварэц. Прыходжуе Няшчасны Егар, яўляецца к цару.

— Здраям-жалаям!—кажа, — ваша царскае вялічаства! После свадзьбы ўжо даўненька відзелісь.

— Здрастуй,— гавора,— Няшчасны Егар! А вот што я табе,— гавора,— скажу: ёсць у таком-то царстве, за трыдзевяць зямель, елень-залатарог. Штоб ты мне яго,— гавора,— прыставіў; штоб ён у мяне,— гавора,— быў, красіва б было,— гавора.— Ну, і адпраўляйся,— гавора,— адпачывай, а заўтрашні дзень раннічком штоб ты і адправіўся!

Няшчасны Егар адправіўся дамоў. Прыходжуе, і крэпка скушан. Жана і спрашуе ў яго:

— Што,— гавора,— друг, Няшчасны Егар, заскучаў?

— Як жа мне не скучаць, калі цар прыказаў, штоб я даставіў — ёсць у такім-то царстве, за трыдзевяць зямель, елень-залатарог. Як я яго,— гавора,— атыйшчу?

Гэта ўжо ўрэмя было вячэрняе. Жана яму і кажа:

— Малісь богу, лажысь спаць: вутра будзе мудраней вечара!

Няшчасны Егар палажыўся спаць. Жана яго шчэ вышывала. Толькі заснуў Няшчасны Егар, яна выходжуе на крылцо, свіснула і гукнула:

— Елень,— гавора,— залатарог, стань перада мной сычас жа!

Елень-залатарог явіўся перад ёй. Яна чапае там яго якім паяском ці чым і вядзе ў комнату. А Няшчасны Егар гэтага нічога не знаў — спаў. Павутру жана ўстае і будзе яго:

— Уставай,— гавора,— друг мой, Няшчасны Егар, мыйся да богу маліся, вядзі еленя-залатарога к цару!

Ён не вера ёй:

— Польна табе шуціць са мной!

— Ну, аглянісь,— гавора,— палядзі: вон ён стаіць,— гавора,— гатоў!

Няшчасны Егар узглянуў і ўзрадаваўся — убачыў. Сычас умыўся, богу памаліўся, бярэ еленя-залатарога і вядзе к цару ў дварэц. Цар яго пахваліў:

— Спасіба, Няшчасны Егар, маладзец!

Толькі не весьма рад гэтаму, што ён так скора ісполніў: учора прыказаў, а сянні ўжо і прывёў.

— Адпраўся, аддахні, бо ты ўтаміўся,— гавора,— а вечаром явіся апяць ка мне!

Няшчасны Егар адправіўся дамоў, а цар апяць у санот, із неўдавольствіем к саветнікам, што нехарашо адумалі.

— А падумайце,— гавора,— што-небудзь луччая!

Яны адумалі, што ў такім-то царстве, далёка, ёсць мядзведзь-залатавух правагромны. Дак ён ужо не можа прымірыцца к яму, не можа яго ўзяць!..

Ён вечаром яўляецца апяць, Няшчасны Егар.

— Здрастуй, Няшчасны Егар! Што я табе скажу: там-то і там-то, у такім-то царстве, ёсць мядзведзь-залатавух. Штоб ты пайшоў туды і мне гэтага мядзведзя прыставіў... нямедленна... Вот табе і ўсё! А не прыставіш — галаву далоў.

Няшчасны Егар адправіўся дамоў. Прыходжуе, тож задумаўся і галаву павесіў.

Жана і спрашуе:

— Што ты,— гавора,— друг мой, Няшчасны Егар, задумаўся і пячалішся аб чымся?

— Як жа мне не пячаліцца, калі вялеў цар даставіць — ёсць там-то і там-то мядзведзь-залатавух — штоб я яго даставіў. А як я магу яго даставіць?

— Да,— гавора,— вот, друг, Няшчасны Егар, калі б ты мяне не браў, дак ба і бяды,— гавора,— не бачыў. Ну, аднача, малісь богу, лажысь спаць — вутрам будзе мудраней вечара!

Ён памаліўся богу і лёг спаць. Яна там яшчэ што-небудзь дзелала, пакуль ён заснуў. Так жа выйшла на крылцо, свіснула і гукнула:

— Ах, мядзведзь-залатавух, стань,— гавора,— перада мной!

Мядзведзь яўляецца тую мінуту. Яна бярэ яго, чапае якім-небудзь паяском і ўводжуе ў хату. Назаўтрага вутрам устае яна раненька і будзе Няшчаснага Егара:

— Уставай,— гавора,— друг, Няшчасны Егар, да вядзі мядзведзя к цару!

Ён прахваціўся, скора ўстаў, памыўся, богу памаліўся і павёў мядзведзя. Прыводзе мядзведзя к цару. Цар яму паблагадарыў:

— Спасіба, Няшчасны Егар, што пастараўся, маладзец!

Ну, толькі гэтым быў крэпка недаволен, што Няшчасны Егар узвараціўся назад. Сычас адпусціў яго дамоў:

— Ступай,— гавора,— адпачывай; тады я цябе патрэбую, калі трэба будзе!

Вот Няшчасны Егар адправіўся дамоў, а цар прыказаў лашадзей закладаваць і адпраўляецца ў санот. Прыехаў у санот і прыказуе сваім саветнікам:

— Вот вам, гаспада саветнікі, штоб вы адумаліся — трохднеўны вам строк — штоб паслаць Няшчаснага Егара так, штоб ён не мог узвярнуцца назад!

Саветнікі думалі, думалі, не могуць абдумацца, што ім здзелаць такое. Патом надумаліся: паедам мы па шынках, пашукаем п'яніцы,— гавораць,— што з п'яніц дужа вумныя бываюць! Прыехалі ў вадзін, палядзелі — няма нікога, і ў другі — тож быў пусты. Прыязджаюць у трэці і закурылі там папіроскі алі цыгары; аж во, з-пад лаўкі вылязае п'яніца. Від у яго абрузг, вочы пазаплывалі, пазакаравілі — можа месяц не мыўся. Працёр ён свае вочы і бача, што гаспада аб чымся думаюць. Падходжуе к ім і просе ў іх:

— Гаспада, пахмяліце, пажалуста, і я можа аб вас што падумаю; я бачу, што вы аб чымся задумалісь!

Гаспада гэтыя трэбуюць палуштох гарэлкі і чайной стакан. Сычас падалі; яны наліваюць і прыглашаюць яго пахмяліцца. Ён выпіў стакан гарэлачкі, папрасіў у гаспод і пакурыць трошкі. Ну, гаспада далі яму папіроску алі цыгарку пакурыць. Потым яшчэ стакан гарэлкі, другі выпіў. Ну, тады і спрашуе ў іх:

— Пазвольце, гаспада, спрасіць у вас, аб чым вы задумаліся?

Яны гавораць:

— У нас дзела небальшое: толькі вот штоб ты нам параіў, куды паслаць Няшчаснага Егара, штоб ён не вярнуўся!

— Гэта, гаспада,— гавора,— штука небальшая, да толькі трэба з вас па дзве тышчы рублей!

Ведама, штоб было выпіваць за што. Гаспада гэтыя вынімаюць грошы і просяць яго, штоб ён сказаў. Ён грошы ўзяў і гавора:

— Пашліце Няшчаснага Егара туды, немаведама куды, прынесці то, нязвесна што!

Ну, гаспада гэтыя вельмі ўзрадавалісь, падзякавалі яму і паехалі. Прыязджаюць прама ў дварэц к цару.

— Ну што, адумалісь?

— Адумалісь, ваша царскае вялічаства!

— Ну што?

— Да паслаць Няшчаснага Егара туды, немаведама куды, прынесці то, нязвесна што!..

Сычас трэбуе цар к сабе Няшчаснага Егара. Егар яўляецца к цару, цар і прыказуе яму:

— Тойчас адпраўляйся туды, немаведама куды, прынясі то, нязвесна што. А не прынясеш, дак мой меч — твая галава з плеч!

Няшчасны Егар пайшоў дамоў, уздыхнуў і заплакаў. Жана ў яго спрашуе:

— Чаго, друг мой, Няшчасны Егар, плачаш?

— Як жа мне не плакаць, калі прыказаў мне цар: ідзі туды, немаведама куды, прынясі то, нязвесна што!

— Да,— гавора,— друг мой, Няшчасны Егар: калі б ты мяне не браў, то б і гора не відаў. Цяпер,— гавора,— трэба табе самому адпраўляцца.

Сычас начала яму прыгатаўліваць на дарогу, што яму трэба было. Ну, ён збіраецца і адпраўляецца ў дарогу. Папрашчалісь яны. Праводжуе яна яго і дае яму клубочак такі, і прыказуе яму:

— Як выйдзеш ты за горад, дак ты клубочак кінь перад сабой. Куды ён пакоціцца, туды і ты ўслед ідзі. І вот табе,— гавора,— хустачка. Гэту хустачку схавай. Будзеш іціць па бальшом лясу — сцежка будзе небальшая, пешаходная і не торная. Узойдзеш гэтай сцежкай на палянку ў лясу, і тут стаяць будзе хатка, небальшая. У гэтай хатцы жыве баба — старая і вельмі страшная: вушы бальшыя, цыцкі пад столь падвязаны... Як увойдзеш у гэтую хатку, баба гэта грозна спросе ў цябе, хто ты такі, зачым ходзіш. Ты ёй нічога не 'твяшчай??: «Пастой, бабушка, хустачкай вочы пратру, тады раскажу, хто я такі, а то за слязмі нявідна мне нічога із дарогі». Як станеш ты хустачкай праціраць вочы, дак баба цябе і ўзнае, хто ты такі...

Папрашчаліся яны, і пайшоў, і адправіўся. Ён пайшоў у дарогу, а цар яго забраў жынку к сабе ў дварэц. Ну, пайшоў Няшчасны Егар дарогай, кінуў уперад сябе клубочак, клубочак пакаціўся, і ён услед ідзе. Зайшоў у бальшы лес, па сцежцы прыйшоў на бальшую палянку. На той палянцы стаіць хатка, маленькая. Ён заходжуе ў гэту хатку; у гэтай хатцы баба — старуха, бальшая і вельмі страшная. І спрашуе ў яго:

— Хто ты такі, зачым ходзіш?

— Стой, бабушка, не бранісь: вот вочы хустачкай пратру, тады раскажу — з дарогі за слязмі нічога нявідна!..

Выняў хустачку і стаў праціраць вочы. Баба ўбачыла хустачку і ўвазнала яго, хто ён такі.

— Гэта ты, Няшчасны Егар, мой унучак?

— Так, верна,— гавора,— бабушка!

Сычас усхапілась, пад пахі яго пасадзіла, стала карміць, паіць і распрашываць:

— Куды бог нясе?

— А вот, бабушка, іду,— кажа,— туды, немаведама куды, прынесці цару то, нязвесна што!

— Не знаю,— гавора,— унучак мой, Няшчасны Егар! Ну, лажысь,— гавора,— з дарогі аддыхні, а я распрашу, не ведае хто!

Ён лёг, аддыхае, а баба выйшла на крылцо, свіснула, гукнула — бягуць і к ёй разнае звяр'ё: ільвы, мядзведзі, ласі, ваўкі, лісіцы — усе, якія ёсць на свеце, аж да зайчыка. Яны ўсе праходжуюць паўз яе, яна ўсіх распрашуе, ці не ведае хто, як іціць туды, немаведама куды, прынесці то, нязвесна што?

Усе атвяшчаюць:

— Не ведаем, бабушка!

Тады яна адправіла звяроў і гукнула птаства—усіх, якія толькі на свеце ёсць. Усе праходжуюць паўз яе, яна распрашуе, ці не знае хто, ці не ведае хто, як іціць туды, немаведама куды, прынесці то, нязвесна што?

Усе атвяшчаюць:

— Не ведаем, бабушка!

Адправіла яна тады птаства і гукнула ўсіх разных гадаў. Спаўзліся гады: уж'я, гадзюкі, яшчаркі, лягашкі і жабы — усе, якія толькі ёсць на свеце. Усе ідуць паўз яе, яна распрашуе, ці не знае хто, ці не ведае, як іціць туды, немаведама куды, прынесці то, нязвесна што? Ніхто не знае. Тады яна спрашуе:

— А ці ўсе вы тутака ёсць?

Стала лічыць і не далічылася адные жабы — старыя і хромыя. Яна крыкнула, штоб сычас разыскалі яе! Прыставілі. Баба з грозамі крыкнула на яе:

— Дзе ты, старая чартоўка, забарылася?

Жаба адказуе:

— Бабушка, я на дарозе заснула трошкі. Чалавек ехаў у дровы на валу і катком нагу мне адцёр, соннай, дак я прыпаздала.

— Ну, знаеш жа ты, як іціць туды, немаведама куды, прынесці то, нязвесна што?

— Знаю,— кажа,— бабушка!

— Ну, вядзі ж, — гавора,— майго ўнучыка, Няшчаснага Егара, туды!

— Харашо, бабушка, добра,— гавора,— павяду!

Сычас Няшчасны Егар і адправіўся ў дарогу. Жаба хромая ўпярод, Няшчасны Егар услед за ёй. І пайшлі яны па лясах, па балотах, па мохах. Дзе калода вялікая, Няшчасны Егар і перасодзе яе. Паднесці яе няльзя было, патаму яна дарогі так не знала, а трэба было самой іці ўпярод. Прайшлі лес, выходжуюць на чысты сцеп. Бача Няшчасны Егар, што ляжыць бальшы камень, вельмі бальшы. Прыходжуюць к тому камяню, аж там нара туды. Жаба палезла ў тую нару, і ён пайшоў. У той нары цёмна было — скрылася жаба, пацяраў жабу. Прайшоў нару, выходжуе на відны свет тожа. Стаіць дом правагромны. Ён уходжуе ў дом той — няма нікога, толькі дванаццаць карвацяў стаіць. Ну, ідзе ж дзецца? Ён узяў да ўлез у грубку. А есць-то хацеў крэпка — не было чаго. «Пасяджу ў гэтай грубцы, хто-небудзь даўжон быць, што-небудзь есць будзе!»

Так у самага поўдня чуе ляск і конскі топ. Пад'ехалі дванаццаць чалавек, пазлязалі з коней, пусцілі іх у стайню, а самі ўходжуюць у гэты дом і спрашуюць есць.

— Мурза,— гавораць,— дай-ка папіць, паесць нам!

Сычас стол адкрыўся такі, што чаго ўгодна — і піцення і ядзення. Садзяцца за стол і кушаюць. Пад'елі, усталі з-за стала і гавораць:

— Прыбяры, Мурза!

Гэты стол скрыўся. А яны ляглі па карвацях аддыхаць. Нямнога паспалі, усталі апяць і паехалі. Няшчасны Егар разгледзеў, што яны ўжо ўбраліся, не чутно, а есць-то ўжо хоча парадашна, вылез із грубкі і просіць:

— Матушка Мурза, дай папіць, паесць!

Сычас адкрылася яму яшчэ лучча, як тым, стол.

— Вот,— кажа,— паю і кармлю трыццаць лет, а шчэ ніхто ніколі і матушкай не назваў! А вот найшоўся адзін такі, што за трыццаць гадоў матушкай назваў!

Ну, сеў, паеў, устаў.

— Ну, матушка Мурза, прыбяры!

Матушка Мурза прыбрала, скрыўся гэты стол — няма. Тады спрашуе:

— Матушка Мурза, пайдзеш ты са мною?

— Пайду,— гавора.

Ну і вярнуўся ён апяць сваім пуцём назад. Нямножка прайшлі. Няшчасны Егар і спрашуе:

— Тут, матушка Мурза?

— Тут! Я ўжо ня 'станусь!.. ??

Пайшлі так жа далей. Прыходжуюць к берагу мора. Найшлі яны лодачку сабе там і паехалі па мору. Няшчасны Егар спрашуе:

— Тут, матушка Мурза?

— Тут! Вот скора будзе тут востраў. Там будзе стары чорт з чарцянком прасіць у цябе есць, будзе купляць мяне, будзе даваць табе золата і серабра, колькі хочаш. Нічога ты не бяры, а прасі ў яго тапарок і малаток. А я ад цябе ня 'станусь!..

Як едуць, устрачаюць сычас — ідуць чорт і чарцянок, стары і маленькі.

— Эй, чалавек, дай паесць!

— Абажджы,— гавора,— на бераг уз'еду, дам.

Прыязджаюць к берагу, сычас вылезлі:

— Матушка Мурза, дай папіць, паесць!

Яны селі, сталі есць. Вот, думалі, паядзім усё! Елі, елі, ажно яго ўсё цэла шчэ! Ён, чорт, гавора:

— Эй, чалавек, прадай стол!

— Купляй!

— Бяры грошай многа, колькі хочаш, золата і серабра!

— Мне,— кажа,— не трэба тваіх грошай, а дай тапарок і малаток!

Чорт падумаў: гэта на цэлы век хваце з мяне! Узяў і аддаў тапарок і малаток. Сеў Няшчасны Егар у лодачку і паехаў далей. Гэты чорт стол абярнуў у ваду: ён думаў, што з вады вылез, бо не было ў лодцы. А Няшчасны Егар, ад'ехаўшы трошку, спрашуе:

— Матушка Мурза, ты тут?

— Тут! Я ня 'тстану. Так жа будзе, яшчэ ўстрэце адзін жа чорт і будзе прасіць есці. Давай і тому. Гэты будзе даваць так жа сама многа грошай. Ты не бяры, а прасі ў яго красіўцо і крамянец і губкі шматок!..

Так... Едуць, сычас бачуць — едзе насупроткі чорт.

— Эй,— гавора,— чалавек, дай есці, а то ўтаплю!

— Стой,— гавора,— не тапі; а вот на бераг уз'едам, дам, пакармлю!

Уз'ехалі на бераг, Няшчасны Егар гавора:

— Матушка Мурза, дай папіць, паесць!

Стол адкрыўся, селі і началі есць. Пад'елі. Начаў чорт таргаваць:

— Прадай,— гавора,— стол!

— Купі!

— Вазьмі ад мяне многа грошай, а стол аддай!

— Ня хочу,— гавора,— тваіх грошай, а дай красіўцо, крамянец і губкі шматок!

Чорт раздумаўся і аддаў. Адзін другому падзякавалі, і адправіўся Няшчасны Егар. Ад'ехалісь нямнога, ён спрашуе:

— Матушка Мурза, ты тут?

— Тут,— гавора,— я ад цябе ня 'тстану!

Так жа паехалі дальша. Прыязджаюць к востраву. На тым востраве правагромны лес, дуб'ё. Мурза гавора яму:

— Уз'язджай на бераг вострава!

Яны ўз'ехалі на востраў на гэты, вылезлі з лодкі, прыходжуюць к дубам к гэтым. Мурза Егару і гавора:

— Бяры-тка,— гавора,— тапарок і малаток: тапаром у дуба секані, а малатком удар!

Ён узяў, секануў у дуба тапаром, малатком ударыў — здзелаўся караб і плыве па вадзе! Так ён здзелаў іх нескалькі караблёў,— сколькі яму трэба было, штоб ужо падайці к тому цару, у відзе непрыяцеля, значыцца. Тады Мурза гавора:

— Ну што ж,— гавора,— караблі ў нас ёсцека, а народу нямашака. Трэба ж, штоб і народ быў на караблях. Вынімай красіўцо і крамянец і губкі шматок!

Егар дастае з кармана.

— Прыкладавай губку і к крамяньку,— сказуе Мурза,— і красай агонь!

Ён прылажыў, красануў — так выскакуе полк салдатаў з усімі прыпасамі і з начальствам. Такжа і музыка, усё, што і нада. Накрасаў ён гэтага народу, колькі яму трэба было, па ўсматрэнню караблёў. Распарадзіў з начальствам матросаў, што трэба адпраўляцца ў пуць. А перва здзелаць малебства і ўгашчэнне для войска.

— Дай-ка, матушка Мурза, піць і есць!

Явіўся стол на ўсю вайску. Папілі, паелі; музыка зайграла, паднялі парусы і пайшлі ў гэта царства, адкуль Няшчасны Егар. Прыходжуюць; бліз горада таго астанавіліся. Так гэты цар і ўрабеў, што нязвесна якая войска — хлот абнялі горада. Цар гэты і ўрабеў, што непрыяцель найшоў, а таго не ведае, што гэта ён самы.

А Няшчасны Егар пасылае свайго палкоўніка, начальніка, трэбуе, штоб цар гэты явіўся к яму на прыстань. Цар гэты нямедленна і прыязджае. Няшчасны Егар паздраставаліся і начаў разгавор:

— Я б,— гавора,— хацеў — я бальшы ахвотнік, еду з дальнія стараны, я наслышан, у вас ёсцека бальшы ахвотнік, называецца Няшчасны Егар, я б хацеў з ім па'хвоціцца!

Цар атвяшчае, што яго нету, ён паслан, да шчэ яго няма назад.

— А жана яго дзе?

Цару тады штось і не так пачулася, што жынка, бач, ужо ў яго ў доме. Ён сычас і дагадаўся. А жана ўжо Егарова, яна ўжо даўно знае, што гэта за штука. Сычас жа ўслед за царом яна прыказала лашадзей залажыць і паехала на прыстань. Удруг убачыў Егар сваю жану, пасылае наўстрэчу ўзвесці яе на караб. Узялі яе пад пашкі і прывялі. Увайшоўшы на караб, абняла яго за шыю і сказуе:

— Здрастуй, мой друг, Няшчасны Егар! Вот калі я цябе даждалась! Вот хто,— кажа цару,— мой друг, а не ты!

[...] Тады, доўга не думаючы, на штыхі паднялі яго да ў ваду. А самі ў тым царстве сталі жыць. І цяперака жывуць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі, ч. ІІ. Рэд. В.К. Бандарчык. Мн.: Навука і тэхніка, 1978. - с. 23-34
Крыніца: скан