epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Папоў парубак

Жыла сабе ўдава, во так, як бы ў нас у Соіне. І быў у яе адзін сын. Жылі яны бедна, і есць нечага было. От яна гаворыць:

— Ідзі, мой сын, ты ўжо ў лятах, ці не заробіш ты чаго-небудзь на прапітанне!

Ну, ён пайшоў к дзяку. А ў прэжняе ўрэмя былі дзеньгі дорагі. Прыходзіць к дзяку.

— Здрастуй!

— Здрастуй! Што ж ты прыйшоў?

— А я прыйшоў, ці не нанялі б мяне ў работнікі?

— Ну, мне нужан работнік. А ці будзеш ты верна служыць?

— Буду, бацюшка, старацца з усердзіем!

— Ну, служы! І дам табе жалавання адну дзенежку ў год!

— Ну, добра, спасіба і за гэта.

І астаўся служыць, на год стаў. І такім самым манерам ён праслужыў год. Дзяк даець яму адну дзенежку. Ён зайшоў к калодзезю, к мацеры не захадзя, і ўкінуў яе ў ваду і каець:

— Калі я верна служыў, то мая дзяньга будзець навярху, а няверна — то затонець.

{затонець.

}Яна і ўтанула. Праслужыў ён яшчэ год, утары ўжо. Палучыў дзенежку і зноў пайшоў к гэтаму самаму к калодзезю і ўкінуў яе ў ваду.

— Калі я верна служыў,— каець,— то мая дзенежка не затонець!

Кінуў, а яна і ўтанула. Астаўся ён і на трэці год. Пайшоў з той дзенежкай к калодзезю і бросіў і тую ў ваду:

— Калі ж я няверна служыў бацюшку, то пусць мая і астальная тонець дзяньга, а калі верна, пусць усе тры паднімуцца наверх!

Яны і ўсплылі. Ён, палучомшы гэтыя ўсе тры дзенежкі ў рукі, пайшоў па дарозе пакупаць тавару на гэты тры дзяньгі. Устрэціў трапашніка, первы яму быў па пуці.

— Здрастуй!

— Здароў!

— Ці няма ў цябе на мае дзеньгі тавару?

Тэй адкрыў свой яшчык, скрыню, паказаў яму разныя ленты, стужкі, кралі, персні. Ён пасматрэў і гаворыць:

— Гэта не па маёй таргоўлі! Ці няма такіх вяшчэй, каб ка мне прынадляжала — каб ка храму?

Тэй адкрыў яму ладун —яшчычак.

— Вот гэта мне,— каець,— вешч нужная і ля бога,— гаворыць,— угодная, еслі я буду ўгодзен!

І купіў за ўсе тры дзенежкі ў яго ладану. Пайшоў у чыстае поле па дарозе і расклаў аганёк на кургане, і ўсыпаў гэты ладан на агонь. Гэты дымок пайшоў пад небяса. І ўслышан быў голас невідзі**мы:

— Што табе нада, чалавеча?

А ён адазваўся:

— Жалаю,— гаворыць,— дзве дудачкі, каб маглі йграць, пад імі маглі горы і ляса плясаць і што перад імі стаіць!

Ну, і відзіць, што падаюць дзве дудачкі перад ім, нязвесна кім зброшана іх. Ну, ён паблагадарыў бога за такую пасланую вешч, яму жалаемую, і пайшоў. Ідзець далей і прыходзіць к сваёй мацеры. Тая дужа ўзрадавалась, што ўвідзела яго ў добрым здароўі, і стала распрашваць:

— Што ж ты, сынок, заслужыў, сколькі пользы мы будзем імець з гэтага, што ты тры гады праслужыў?

Ён гаворыць:

— Маць мая дарагая, не прынёс січас пользы табе, а надзеюсь скора мець ад бога пользы.

— Ну, што ж ты дзелаў?

{дзелаў?

}— А так і так...

Ну, пажыўшы малое ўрэмя, гаворыць:

— Маць мая дарагая! Пайду апяць к гэтаму самаму свайму хазяіну служыць.

— Бог благаславіць цябе.

Ну, ён і адправіўся ізноў. Прыходзіць к бацюшку і начаў мець дагавор з ім, у наймы пастухоў з ім. Бацюшка дужа рад быў гэтаму дзелу — яму пастух нужан быў. Дагаварыліся яны, значыцца, па заслузе заплата, а рашчот у канцы лета. Ну, ён наняў і дагаварыў, і ён пагнаў у поле скаціну яго. Сеў на кургонушак і зайграў у гэты дзве дудачкі свае. Як зайграў, дык скот стаў танцаваць, а тады і ляса, і горушкі, і ўсё. Танцавалі, пакуль з сіл выбілісь. Едва ён іх прыгнаў удвору. Ведама, не піўшы, не еўшы. Увідзела гэта матушка і бацюшка, сталі яго браніць:

— Як гэта ты напасціў скот, што і бакі ў іх пустыя?

Ён каець:

— Бацюшка і матушка! Параньшы ўставайце і прысматрыйце за мной, куды я скот ганяю.

А ў іх быў садок, у гэтага ў дзяка. І возле тута агрысту дужа многа. Назаўтрага ён скот не гнаўшы, забралісь мальчыкі з дзярэўні вараваць гэты агрыст. Бацюшка і матушка пабеглі ў сад, каб іх захваціць. Пастух гэта змеціў і січас начаў у дудачку іграць, а бацюшка з матушкай давай у вагрысце танцаваць. Ён іграець, а яны танцуюць. Патом яны сталі яго прасіць, што здзелай міласць, астаў. Ён ім атвяшчаець:

— Я тры гады вам праслужыў, і што вы назначалі, то я браў, а цяпер пажалуйце, што я стану трэбаваць, то я вам астаўлю.

Ну, яны, бацюшка, сказуець:

— Што ж ты жалаеш?

— Па пяцьдзесят р[ублёў] у год.

Бацюшка сагласіўся яму дзеньгі аддаць, а дзела пайдзём дахадзіць судом, што я па[а]бадраўся ўвесь. Заплаціў дзеньгі і пайшлі на суд. Ідуць. Ідуць і сустракаюць ганчароў на дарозе. Вазы іх былі цяжолы, а калявіны глыбокі, не хочыць ніхто з дарогі варачаць. Бацюшка крычыць:

— Вярні з дарогі!

Ганчары крычаць:

— У бацюшкі воз-то не цяжол, і вы людзі духоўныя, вы наша відзіце палажэнне, цяжолых вазоў!

Бацюшка відзіць, што яны людзі быццам то нягордыя, злез з воза і пайшоў к ім любапыстваваць. А вазы стаяць. Патом яны ўзглянулі і гавораць:

— Што ў вас, бацюшка, як быдта вы па[а]бодраны ўсе?

— А вот так і так...

— Хто ж вас застаўляў у вагрысце танцаваць?

— Када ён зайграець, то нільзя вытрымаць.

Ну, і тыя сталі прасіць:

— Пажалуста, зайграй і нам.

Ён зайграў, яны і пайшлі ўсе танцаваць. Танцавалі да тых пор, што і гаршкі ўсе чысценька пабілі на куламес1, і яны скачуць, і гаршкі, і чарапкі, і ўсё. Скакалі, скакалі, пакуль з сіл выбілісь, просяць яго ўжо, каб перастаў. Ён каець:

— А дасцё па пяцёрачцы, дык перастану.

Яны кажуць:

— У нас няма, мы гаршкі не прадавалі.

— Ну, няхай сабе, вы не без грошай!

Яны далі яму пяцёрку, ён і перастаў іграць. Пайшлі і гэтыя са сваёй абідай. Едуць — дзяк з матушкай і ганчары. Ну, й патом сустрачаюць дзехцяроў. Дзяк жа маўчыць ужо з матушкай, ну, а ганчары гавораць; як жа сваю абіду не расказаць?

— Ну, здароў!

— Здароў! Куды вы?

— А, такое і такое дзела...

— Да пайграй,— гавораць,— пажалуста, і нам!

Ён стаў іграць, а яны як пайшлі танцаваць! Дык і пабілася і паразлівалася ўсё чысценька, і ўсе ў дзёгаць паўдзелаліся, як чэрці. Ён стаў трэбаваць дзеньгі, а яны сталі бажыцца і клясца, што няма грошай. Ён іх адпусціў. І пайшлі ўсе ўмесце на суд. Ну, яны ўжо так условілісь, каб нікому не гаварыць, затрудненій не дзелаць начальству. І прыйшлі ў губерню. І просяць, каб далажылі губерні начальніку, што больш нільзя нікому гэтага далажыць. Далажылі губерні начальніку. Тэй падазваў к сабе і сказыець:

— Што гэта за такое за чуда з вас? І хто вас, такіх дурняў, застаўляў у такія дзяла паступаць! Ён,— гаворыць,— з дручком над вамі не стаяў! Ніякай яму наказі за гэта нету, і вы можаце адпраўляцца па мястам. І я вот січас тожа папрашу сыграць.

Ну, тыя адышлі, а гэты гаворыць, удовін сын:

— Вы мяне не даўжны прасіць, а я даўжон вашага прыказу слушаць, вы нашы начальнікі.

Ну, тут ужо вызваў ён жану сваю, дачарэй, усіх дзяцей сваіх.

— Ну-ка, сыграй!

Ён начаў ім іграць, яны началі ўсе кучкаю танцаваць. Да таго ўжо, што крычаць:

— Перастань!

А ён каець:

— Я за музыкай ўпярод і не слыхаў.

Ну, і наградзіў яго крэпка:

— Даўжно быць, ты ў бога быў дастоін!

А тыя так і пайшлі дамоў, без усякага ўсяго.

1 Куламес[а] – мешаніна, штурханіна, мітусня.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі. Ч.1. / Рэд. В.К. Бандарчык. - Мн.: Навука і тэхніка, 1973. - с. 600-603
Крыніца: скан