epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Пра Ігра Ігравіча, пра старыка Палугрыма

У адным дрэўнім царстве быў цар Ігра, імеў ён трох сыноў. Дажылі яны да савяршэнных лет, і старшы сын стаў прасіць благаславення ў атца павідаць чужых зямель, паказаць і сябе.

Ацец і дазволіў яму адпраўляцца ў чужэя землі. Сын сядлаець добрую лошадзь, садзіцца і адпраўляецца ў пуць. Прыбліжаецца к граніцы атцоўскага царства, а на граніцы стаіць дуб, на том дубу сядзіць старык Палугрым. Палугрым імеў пры сабе кнуцік дліною на сем вёрст; сам ён з вяршок, а галава з гаршок. Палугрым спрашыець, хто едзець, куды едзець, ці па хоці, аль па няволі. Каралевіч у атвет яму:

— Эка дзіковіна! Узабраўся на дуб! Як ба чалавек, а то мальчуган ростам з вяршок, а галава з гаршок! Еду туды, куды мне нада.

Услыхаў Палугрым дзерзкі атвет царэвіча, астанаўліець яго лошадзь, бярэць свой кнут і ўсыпаў царэвічу, сколькі прыйшлось, ізбяёдаваў яго ладна і вярнуў яго назад.

Царэвіч вазвраціўся к бацюшке-цару ў сваю сталіцу. Ацец дзівіцца, што сын яго царэвіч скора вярнуўся, і спрашыець:

— Што з табой случылась, што ты скора вярнуўся?

— Ах, бацюшка, на заставе, пры граніцы твайго царства, мне ўсе рэбра пераламалі — не магу ўжо далей ехаць, і пагэтаму счоў за лучшае вярнуцца.

Просіцца другой сын, сярэдні, у чужэя землі, павідаць і чужых загранічных зямель і людзей да і сваю моладасць паказаць.

Бацюшка-цар дазваляець і гэтаму сыну адпраўляцца ў чужэя края.

Прыбліжыўся к тэй заставе і тому дубу і гэты сын. Слышыць, як з дубу крычыць яму Палугрым:

— Стой! Хто едзець? Куды едзеш? Ці па сваёй хоці, ці па няволі?

Царэвіч з гордасцю ўзглянуў на гэты дуб, відзіць мальчугана: сам ён з каршок, галава з гаршок, і гаворыць яму царэвіч:

— Эка дзіковіна какая! Туды еду, куды нада!

— Ну, калі так ты мне рачыш, то я з табой расшчытаюсь! Тут і пціца без мяне ні адна не пралятала, ні людзі не праязджалі.

Прыг з дубу да і начаў яго кляўміць, кнуцікам ахажываць: ізбіў царэвіча, як гамана.

Царэвіч ізбіты вазвраціўся ва сталіцу, к бацюшку-цару. Царэвіч расказаў яму ўсё, што з ім случылась у дарозе, адказаўся ад дальняй паездкі.

Спусця нескалькі гадоў младшы сын Ігра Ігравіч просіць благаславення ў атца павідаць чужых зямель і сябе паказаць. Цар сына благаславіў, і ён адправіўся ў дарогу. Прыехаў к граніцы чужэй зямлі к тому дубу, а Палугрым і гаворыць царскаму сыну:

— Што, царэвіч Ігра Ігравіч, куды ты едзеш, ці па хоці, ці па няволі?

— Нет, Палугрым, не то шта па няволі, а па бацюшкінаму благаславенню: хачу праехаць у чужэя края, паглядзець і чужых зямель і сябе паказаць.

— Ну, знаю я тваё намярэнне, толька ты, царэвіч, на гэтай лошадзі не даедзеш, а вярнісь дамой і прасі ў свайго бацюшкі ту лошадзь багатырскую, на каторай ён ездзіў ад младасці да старасці!

Вазвраціўшысь к атцу, расказаў усё, як паступіў з ім Палугрым, і просіць атцоўскай багатырскай лошадзі на праезд яму ў загранішныя края.

— Ну, сын мой мілы, адпраўляйся ж ты апяць к Палугрыму.

Увідаў Палугрым царэвіча і гаворыць яму:

— Што табе, царэвіч, сказаў твой ацец?

— Сказаў мне мой ацец, што лошадзь стаіць у берагу, у скляпу, а ключыкі ў вашай міласці.

Палугрым і гаворыць царэвічу:

— Я тапер знаю аб тваей паездке: ты едзеш па свету сябе паказаць і дружкі паіскаць.

Спрыгнуў Палугрым з дубу, адправілісь к склепу. Адмыкаець лошадзь, а лошадзь ад дрэўнасці пасівела. Ігра Ігравіч, увідаўшы гэту багатырскую лошадзь, гаворыць ей:

— Служыла ты майму бацюшке ад младасці яго і да старасці, паслужы тапер і мне!..

— Нет, Ігра Ігравіч, я ўстарэла — не магу табе служыць, а пазволь мне ў чыстым полі пагуляць, яры пшаны паядаць, зямчужнай расы папіваць!

Царэвіч з Палугрымам і самі адправілісь пагуляць і павесяліцца. Гулялі яны доўга і прыдоўга, а ў гэта ўрэмя і лошадзь ад’елась. Прыходзіць Ігра Ігравіч к тому месту, свіснуў багатырскім посвістам, маладзецкім голасам: лошадзь бяжыць, пад ёю зямля дрыжыць.

— Скажы жа мне напярод,— гаворыць лошадзь Ігры Ігравічу,— якую табе службу служыць?

— Я,— гаворыць царэвіч,— хачу чужых зямель павідаць, сваю красату паказаць.

— Ну, скідайся мухаю, палязай у маё левае ўха, а ў правае вылязай: тапер ты красіў і сілен, а тады яшчэ болей будзеш і красіў і сілен.

Вылез із вуха лошадзі царэвіч і ўпраўду стаў і сільней, і красівей.

— Садзісь лягенька і дзяржысь крапенька — паедзем!..

Усеўшысь на лошадзь, царэвіч прасціўся з Палугрымам і ўскакаў. У мінуту ўрэмені царэвіч Ігра Ігравіч праскакаў на багатырскай лошадзі адно чужое царства. Відзіць агромны дом. Астанавясь здзесь, прывязыець ён верную сваю лошадь, сам уходзіць у гэты дом: відзіць агромнага змея, змей жа гэты махаець жалам да верхняга на**валка. Царэвіч, не рабея, кладзець сваю шапку і нізка кланяецца змею. Змей скаціўся ў клубок, пакаціўся ў дальнія пакоі — і выходзіць прыкрасівая дзявіца. Дзявіца гаворыць царэвічу:

— Здрастуй, Ігра Ігравіч, куды ты едзеш, ці па хоці, ці па няволі?

— Я еду не па няволі, а па бацюшкінаму благаславенню.

— Знаеш лі, царэвіч: хто далека лятаець, тот сваю галаву цяраець, а пакорную і павінную галаву і меч не бярэць. Ты куды едзеш, туды ты на сваей клячы не даедзеш. Астаўляй яе ў маім дварэ, а я дам табе свайго добрага каня.

Паблагадарыў яе за ўслугу, сеў на дзіўнага каня і паскакаў у чацвертыя царства. Як воласу перагарэць, ён праскакаў па гэтаму царству, прыскакаў к заставе чацвертага царства, відзіць грамадны дом; прывязаў дзіўнага каня, сам пайшоў у тот дом. Пры ўходзе ў дом відзіць грамаднага змея, нічуць не рабея тога змея, кладзець сваю шапку к месту, нізка пакланіўся змею — змей звярнуўся ў клубок, пакаціўся ў заднія пакоі. Выходзіць прыкрасная дзявіца, і адкланіваецца ей Ігра Ігравіч. Дзявіца гаворыць яму:

— Куды едзеш? Ці па волі, ай па няволі?

— Не па няволі, а па бацюшкінаму благаславенству.

— Даляко, царэвіч, лятаеш, сваю голаву цяраеш; ну, а пакорную і паклонную галаву і меч не бярэць; толька ты на клячы куды едзеш, не даедзеш; а дзелаць уж нечага — думаю памоч табе: бяры майго быстрага багатырскага каня, а свайго астаў у канюшні.

Паблагадарыў дзявіцу-красавіцу, сеў на быструю лошадзь і паскакаў да следуюшчага чацвертага царства. Ехаў так быстра, што праехаў усё царства, як воласу перагарэць. Пад'язджаець к заставе, відзіць велікалепны дом. Астанаўліець быстрага багатырскага каня, уходзіць у дом, відзіць агромнага змея. Не рабеючы, кладзець сваю шапку і нізка кланяецца ён тому змею. Змей звярнуўся ў клубок і пакаціўся ў заднія пакоі. Яўляецца перад яго прыкрасівая дзявіца, ён адкланіўся ей. Дзявіца спрашыець у царэвіча, ці па хоці, аль па волі едзець і куды, і за чым. Царэвіч атвячаець прыкраснай дзявіцы:

— Я еду к мурамскаму цару прасіць рукі яго дочары Прыкраснай Ірыны.

— Знаю я гэтага цара: ён мне родны, но толькі ты на лошадзі не ездзі, а астаў яе ў мяне, а я табе дам уместа каня шацёр-самалёт, шапку-невідзімку і сапог-бісаног. Да сматры: як даляціш, не ўхадзі ў іх палаты, а астанавісь у іх зялёным саду, штоб яна ні твайго голасу не слыхала, ні твайго воласу не відала, а то яна цябе спатрабіць. Наблюдай яшчэ, як царэўна Ірына будзець іціць на гулянне ў сад са сваімі прыслугамі і ўзойдзець у шацёр на оддых, тады ты скорым поспехам к ей у шацёр, паддахні і кольцы на кольцы памяняйся, квасу напейся і ўхадзі скарэй.

Выслушаў усё, што яму гаварыла і прысаветывала, паблагадарыў яе і сеў у самалёт, і паляцеў к мурамскаму цару, прыкраснай дочары яго Ірыне. Прыляцеўшы, ён астанавіўся ў царскім саду і выжыдаў выхаду царэўны, Прыкраснай Ірыны.

У поўдзень выйшла із дварца царэўна з прыслугамі пагуляць па саду і, нагуляўшысь, пайшла ў шацёр на оддых. Тут Ігра Ігравіч скорым поспехам уходзіць к ёй у шацёр такжа на оддых. Паддахнуўшы з ёю, нагаварыўшысь у волю, абмяніўся на кольцы, напіўся квасу і, не накрыўшы квашні, уляцеў у абратны пуць. Прыляцеў к прыкраснай дзявіцы, аткланіўшысь ей, вазвраціў ей самалёт, шапку-невідзімку і сапог-бісаног і благадарыць яе. Дзявіца прыкрасная (звалі яе Алёнай) сказала царэвічу:

— Даляко лятаеш і многа бед дзелаеш: квас піў і квашні не закрыў. Садзісь жа скарэй на каня свайго і скач скарэй, а то віць за табой будзець пагоня. Вот табе мая шчотачка. Як будуць цябе даганяць, брасай скора гэту шчотку — здзелаюцца мхі і балоты, а пака ганцы канавы пракапаюць, масты намасцяць, дарогі правядуць, ты ўсё царства праскачаш.

Даганяюць царэвіча ганцы, а царэвіч брасаець шчотку — дзелаюцца мхі, балоты, і пака ганцы правялі дарогі, ён ужо праскачыў усё царства. Пад'язджаець к заставе другога царства. Уходзіць ва двор, адкланіваецца прыкраснай дзявіцы, аддаець ей быстрага багатырскага каня і паклон ад сястры Алёны.

Другая дзявіца дала Ігры Ігравічу грабяшок.

— Будзець за табой пагоня, тады брасай гэты грабяшок: ад гэтага будзець ззадзі цябе агромны лес. Пака лес разрубяць і масты, дарогу здзелаюць, ты праскочыш у трэцяе царства.

Усеўся на лошадзь добры моладзец і быў такоў. Даганяець пагоня, царэвіч бросіў грабяшок, і вырас агромны густы лес. Пака ганцы зрубкай леса занімалісь, а царэвіч ускакаў у трэцяе царства.

Яўляецца к прыкраснай дзявіцы, аддаець паклон ад сястры. Прыкрасная дзявіца гаворыць:

— Ігра Ігравіч, за вялікаю бядой ездзіш ты па свету. Сматры не пацярай сваю галовушку; а бяда ў цябе ўжо на насу тваём. Вот жа табе ад мяне хустачку. Будзець за табой вялікая пагоня, ты не дапускай да сябе, брасай гэту хустачку. Загарыцца пазадзі цябе і зямля, і вада; пагоня ў агонь не пайдзець, а вазвраціцца васваясі.

Даганяець пагоня, царэвіч Ігра Ігравіч брасаець хустку: загараецца і зямля, і вада; ганцы ў агонь ужо не бросілісь, а толькі дзівуюцца. А Ірына гаворыць:

— Ну, Ігра Ігравіч, тапер-та ты ад маіх рук ускальзнуў, но дажыдай мяне з гасцінцам у тваём царстве.

Царэвіч пад’язджаець к старыку Палугрыму. Астанаўліець утамлёнага свайго вернага багатырскага каня, здрастуецца з Палугрымам. Палугрым радзёханек благапалушнаму вазврашчэнню Ігры Ігравіча.

— О, Ігра Ігравіч, даляко ты лятаеш, да і бед жа многа надзелаў: то-та маладосць — буйносць! Піў квас, да квашні не накрыў! Паязджай жа ты к атцу свайму: у вас бальшое бішчасце. Наляцеў у ваша царства заморскі Абжора — выядаець усё ў вашым царстве.

Даскачыў скорым поспехам да свайго царскага дварца, уходзіць ва дварэц, відзіцца з атцом і браццямі. Началісь распросы а[б] {апуцяшэствіі царэвіча; царэвіч ад ніці да ніці расказаў атцу а[б] сваём странстваванні. Ацец, нагаварыўшысь з сынам, гаворыць і а[б] сваём горы:

— Вот, сын, і ў мяне, у маём царстве сільныя бішчасця. Налятаець Абжора, па нескалькі куф водкі выпіваець і па некалькі валоў паядаець.

— Бацюшка, прыкажыце здзелаць тры прута зялезных, булку хлеба і гарнец водкі.

Ляціць Абжора, як гром грыміць; яўляецца ва дварэц, як сенная капа, і ўходзіць у палаты, трэбуець папіць і паесць.

Яўляецца царэвіч Ігра Ігравіч з булкаю хлеба і гарцам водкі.

Абжора горда рачыць царэвічу:

— Што, ты шуціць уздумаў са мной: ці накорміш ты мяне гэтым кусочкам?

Царэвіч і гаворыць Абжоры:

— У нас была карова-абжора: ела ўсё па такой булке хлеба і піла па вядру вады марской, а патом аб’елась і апілась. Няўжо ж і на цябе не будзець акалявання?! Ведзь акалееш і ты!

Абжора і рачыць царэвічу:

— Ты са мной мала пагаварывай!

— Ну, калі ты, галубчык, такоў, то я з табой пабораюсь. Падайце-ка тры прута маіх.

Падаюць яму тры зялезных прута. Царэвіч давай яго бізуваць па хрыбетнай касці, збіў тры пруты, а Абжора не паяўся. Тады царэвіч патрэбаваў дзедушкіну булаву. Валакуць тую булаву дзесяць чалавек царскіх прыслуг. Абжора спужаўся ўжо булавы, крутнуўся ад царэвіча так сілна, што ў руках царэвіча астаўся і чэрап Абжоры, і паляцеў Абжора із царскага дварца. Пусціўся ў дагон за Абжорай, но відзіць, што яго не дагоніць; пусціў услед за ім дзядоўскую булаву, паляцела булава за Абжорай, як з руж’я пуля.

Відзіць Абжора, што яго дзела плоха, ударыўся аб зямель: зямля ад сільнага ўдара расступілась, і Абжора заморскі праваліўся сквозь землю. Загрымела ўслед за ім булава, і здзелалась на том месце окнішча. Ігра Ігравіч падходзіць к таму окнішчу, сматрыць туды і відзіць, што і канца-краю нету.

Прыходзіць ва дварэц і гаворыць атцу:

— Какаво, бацюшка, накарміў і напаіў заморскага Абжору! Ён як крутнуўся, у маіх руках астаўся і чэрап яго з валасамі; но бяду адну здзелаў — жалею і сам: булава дзедушкіна паляцела ў тартарары за Абжорай.

Ацец гаворыць царэвічу:

— Ладна, што ізбавілісь ад Абжоры, а булава хоць і прапала, небальшая тут яшчэ бяда.

— Ох, нет, бацюшка, я думаю булаву і там найціць.

— Ну, што ты чудзіш? — гаворыць цар свайму царэвічу.

— Бацюшка, прыкажыце здзелаць блок: я на блаку спушчусь і найду булаву.

Узяў руж’ё, зарадзіў і ідзець к блоку; праваждаюць яго ацец і брацця. Царэвіч просіць атца-цара:

— Бацюшка, як спушчусь я ў тартарары, ты пастаў старажамі ля блака** не салдат, а сыноў тваіх — маіх браццяў: я калі дзёрну за вяроўку, то б яны мяне аттэль бы ташчылі.

Ну, так яго і спусцілі. Ён сашоў на тот свет і там начаў іскаць булаву. Іскаўшы булавы, найшоў гняздо птушанят і прыцэльваецца іх біць. Пцічаняты іспужалісь і затраслі сваімі крылушкамі, а ён адумаўся. Рашыўся ўзяць іх і карміць: можа, у іх нет ні атца, ні мацеры. Начаў іх карміць і паіць да ўзросту іх. Пціцы сталі палетываць, і слышаць яны, што ляціць іх маць-пціца — усяму свету хлапатніца. Сталі яны дружка з дружкаю талкаваць:

— Што ты знаеш, сястрыца? Ляціць наша маць-пціца — усяму свету хлапатніца; яна, не растукаўшысь, не разгукаўшысь, Ігра Ігравіча спатрабіць; нада нам яго спратаць: хоць ён нас напугаў, да і памілаваў. А куды ж мы яго схаваем?

А падружка-пцічка атвячаець:

— А пад ту скарлупу, із каторай мы самі выхадзілі.

Так яго туды і спраталі. Прылятаець іх маць-пціца — усяму свету хлапатніца і гаворыць сваім пцянцам:

— Дзеткі мае, галубяткі, хто вас ускарміў і хто вас успаіў? Я тога і сама б аблагатварыла!

Дзеці-пцянцы і гавораць ёй:

— Хадзіў тут які-та ахотнік, хацеў нас з руж’я пабіць — нашы жылачкі ўсе пазамерлі; патом ён асумніўся, стаў нас карміць і стаў нас паіць, пакель мы ўжо сталі пералетываць.

— А дзе ж вы яго дзявалі?

— Мы спраталі пад ту скарлупу, з каторай самі выхадзілі.

— Ідзіце і завіце яго ка мне!

Пцянцы яго вядуць к сваей мацеры. Яна, гэта пціца, яго ўзнала і гаворыць:

— Здрастуй, Ігра Ігравіч! — А ён ёй:

— Здрастуй, пціца — усяму свету хлапатніца!..

— Віць ты, царэвіч, даляко лятаеш, да сваю голаву цяраеш, толька тым і бярэш, што пакорную і паклонную галаву і меч не бярэць. Ты тэй свет увесь аб’ехаў і сюды явіўся! Што ж табе нужна здзесь і зачым сюды ў гэты свет?

— Абжора занёс булаву; вот я прыйшоў атысківаць яе.

— Што ты пцянцоў маіх карміў і паіў, за то я цябе адблагадару. Ідзі і разысківай сваю булаву.

Ён прыходзіць к дому тога Абжоры, і на крыльцы сідзяць дзве дзевушкі, слёзна плачуць, і кавёр вышываюць, і яны так красівы, што адна другой красівей. Ён прыходзіць к ім і спрашыець у іх, якога яны звання і горада. Яны атвячаюць яму:

— Мы дзявіцы, адну завуць Марухай, а другую Насцюхай; звання мы царскага; украдзены заморскім Абжорай. Марушка царства Мятліцкага, а Насцюшка царства Ўюгіна.

— Скажыце мне, ці жыў Абжора?

Тыя дзявіцы атвячаюць:

— Жыў. Ён нядаўна сыскаўся і прынёс з сабою булаву; сам тапер аддыхаець і булаву ў угол паставіў.

— Я хачу яго відзець; пакажыце мне, ідзе ён аддыхаець.

Яны яго ўводзяць у спальню, а Абжора спіць. Ён узяў сваю булаву і адбіў Абжоры галаву.

— Вот, красавіцы-царэўны, Абжоры тапер ужо нет, я яго са свету зжыў.

— Ах, царэвіч, у яго ёсць старушка, та пахітрэй за яго, яе толькі дома нет. А мы парадзім табе, калі ты тут нас не аставіш, як справіцца са старухай.

Яны ўзялі залатыя ключы, пайшлі ў патайныя паграбы. У паграбах стаялі дзве куфы віна: на левым баку — сіла, а на правым — бяссілля.

— Вот, Ігра Ігравіч, пей віно з левай стараны, а з правай не трогай.

Ён як віна напіўся, падноснік пад ім зламіўся, — пачуяў ён у сябе болей сілы.

Перакацілі куфу з левай стараны на правую, а з правай на левую, заперлі патайны пограб і ўшлі; ключы павесілі на места і гавораць:

— Прыйдзець старуха і вызавець цябе сражацца з сабой, і ты яе спашыбеш; яна папросіць у цябе роздуха і прыгласіць цябе папіць і пагуляць. Вазьмець яна залатыя ключы і пайдзець у патайныя паграбы, там ёсць дзве куфы віна, і прадложыць піць віно, а ты пей із бочкі на правай старане: тады яна аслабеець, а ты пасільнееш.

Патом узялі Ігра Ігравіча і спраталі. Ляціць старуха — з палёту сур’ёзна. Як вайшла ў комнату і гаворыць, што русь-кось пахнець. Атвячаюць ёй царэўны-красавіцы:

— Бабушка па Русі лятала да рускага духу набрала!

— Вы [хлусіце], вы мяне праводзіце.

А яны атвячаюць ёй:

— Нет, бабушка, мы гаворым табе праўду.

Глядзь — Абжора забіт.

— Хто ж гэта майго Абжору забіў?

— Прыходзіў якей-та чалавек за булавой, узяў булаву і адбіў дзедушке галаву.

Сейчас жа ўскачыла ў комнату Абжоры, яе мужа, і ўвідала, што Абжоры галава адбіта і ляжыць галава асоба, а тулава тожа асоба. Рассярдзілась дужа і прыйшла ў бальшую злосць, громка закрычала:

— Падайце мне яго сюды: я яго жыўцом з’ем.

Дзявіцы пазвалі Ігра Ігравіча; яўляецца к старухе.

— Эх, галубчык, ты тэй свет увесь аблятаў і на гэты прыйшоў; нет, нет, цяпер не выкруцішся. За што ты майго старыка ўбіў?

— За то,— кажыць Ігра Ігравіч,— што ён маю булаву ўнёс. Вот я ўзяў у яго сваю булаву і адбіў яму галаву.

— Ну, пайдзём-ка на расправу!

Выйшлі за варота, і гаворыць старуха:

— Ну-ка, Ігра Ігравіч, дуй поле — ток!

Ён як дунуў на дванаццаць вёрст, выдуў хруштальны ток. А яна дунула на дванаццаць вёрст — выдула ток чугунны; да і началі драцца. Царэвіч старуху збіў.

— Стой, Ігра Ігравіч, пайдзём пагуляем!

Старуха бярэць свае залатыя ключы, атвараець патайныя паграбы.

— У мяне здесь ёсць дзве куфы віна. З каторай стараны будзем піць віно: ці з правай, ці з левай?

— Я буду піць хоць з правай.

І як напіўся, яшчэ пасільней стаў, а яна сільна асалапела.

Царэвіч і гаворыць:

— Ну што, баб, адзе будзем ваявацца?!

А яна яму не вымавіла і славечка. Тады ён узяў яе за валасы, трахануў — і косці з кожы вытрас. Прышэдшы к пленніцам дзявіцам, і гаворыць ім:

— Ну, тапер я ўсіх сваіх і вашых урагоў пабядзіў. Тапер не бярыце ні злата, ні срэбра, а забірайце драгацэнныя камення!

І адправілісь утраём к блоку; узяў ён і сваю булаву.

Прышэдшы к блоку, садзіцца ў яго, а дзявіцы зарыдалі горкімі слязмі і гавораць яму:

— Мы табе ў тваем горы памаглі нашым саветам, і ты абяшчаўся вывесць нас на рускі свет, а между цем тапер пакідаеш нас. Луччы ты пасадзі нас на блок, а тады сам сядзеш: твае брацця наверна пададуць табе блок.

Царэвіч прызнаў іх слава за праўду, пасадзіў дзявіц на блок і трахнуў ім. Брацця яго і пацянулі. Давалаківаюць блізка к берагу і замецілі іх красату, і сталі друг з другам гаварыць:

— Ну, брат, ці нравяцца яны табе?

Атвячаець другі брат:

— Агу! А чаму ж? Якея прыгожыя красавіцы!

— Да во што, брат. Як нам брат явіцца, то ён возьмець адну сабе, а другую каму-небудзь із нас уступіць. А мы разрэжам вяроўку, выцянуўшы іх на край, і пусцім туды адзін блок. Тады гэты дзявіцы будуць нашымі жонамі, а брат навекі застанецца на том свеце.

Дзявіцы абразавалісь залатымі бярозамі і лісцямі на бярозах сярэбранымі і свілісь макушка з макушкаю, і окнішча гэта зарасло, і прызнакаў не [а]сталась. Тады яны спугалісь і самі да і думаюць, як іціць к атцу і што яму сказаць.

Прыходзяць к атцу і гавораць яму:

— Бацюшка, наверна, наш брат на том свеце ліба ўмер, а ліба ўбіт, окнішча зараўнавалась, і выраслі два памятніка залатымі бярозамі з сярэбранымі лісцямі, са світымі ўмесце макушкамі. Ігра Ігравіч, узнаўшы, што брацця яго яму ізмянілі, адпраўляецца к пціцы — усяго света хлапатніцы, і гаворыць яму пціца:

— Што, Ігра Ігравіч, зрадзілі цябе твае братчыкі?

І ён заплакаў горкімі слязамі.

— Што ж дзелаць? Я надзееўся на іх не так, як на чужых, а яны ўтварылі мне зло хужы чужых.

— Но я твайму гору памагу: ты маіх дзяцей васкарміў і васпаіў. Ступай: набей мне пцічак і, сколька наб’еш, усіх на нітачку навяжы, а заўтра рана ка мне прыхадзі.

Ён набіў пціц цэлую нізку і прыходзіць к ёй. Яна і гаворыць яму:

— Садзісь на мяне лягенька і дзяржысь крапенька, а як замарусь, так кідай мне ў мой рот, штоб не аслабець.

Бярэць ён булаву і садзіцца на пціцу лягенька і дзяржыцца крапенька, і пайшлі на рускі свет. Вазнясла яго вочань высока і спрашыець яго:

— Ідзе мы находзімся? Глянь уніз.

Ён паглядзеў уніз і гаворыць:

— Нічаго не відна, толька адна вада, як хрушталь,— знаць, мы над морам.

Яна сейчас перавярнулась уніз спіною, а ўверх нагамі — царэвіч і загрымеў, як камень у ваду. Тады ізноў падхваціла яго і пытаець:

— А што, Ігра Ігравіч, як ты спужаўся?

А ён ёй атвячаець:

— Я так спужаўся, што нямнога ад смерці астаўся!

— Вот жа так і мае дзеткі ад цябе папужалісь! Вот так-та хлеб-соль усягда аддаецца!

Вынесла на рускі свет і пусціла. Ён і пайшоў па гораду ка дварцу. Ідзець служба ў бож’ім храме, і пытаець ён:

— Які сягодня празднік?

Тут яму і атвячаюць:

— Наш цар па сыну сваем Ігры Ігравічу саракауст адпраўляець.

{адпраўляець.

}— Бейце ў калакала: Ігра Ігравіч жыў і ідзець дамой.

Цару аб ём далажылі, і ён выйшаў к сыну наўстрэчу, і радаваўся цар-бацюшка благапалушнаму вазврашчэнню сына.

Браты прыбяжалі, слёзна плакалі і рыдалі, на калені ўпадалі і гаварылі яму:

— Многа мы вінаваты прад табою, як і прад богам.

Ігра Ігравіч братам сваім прасціў іх віну. Завець цара-бацюшку і сваіх братцаў к тому месту, ідзе стаяць дзве бярозы. Прыходзяць к тому месту — стаяць дзве красівыя красавіцы. Падходзіць і Ігра Ігравіч і гаворыць ім:

— Здрастуйце, цесарэўны-пленніцы!

І яны яму пакланілісь. Бярэць ён за руку адну царэўну, Мархвуту, і гаворыць большаму брату:

— Вот табе нявеста; а за што — знай і свадзьбу іграй!

Тады бярэць за руку Настассю і гаворыць мяньшому брату:

— Вот і табе нявеста; а за што — знай і свадзьбу іграй!

— Ну, што ж ты, сынок,— гаворыць цар,— браццям нявест аддаеш, а сабе ніводнай не бярэш?

Ігра Ігравіч атвячаець:

— Бацюшка, аба мне не клапаціце: я сабе даўным-даўно найшоў.

Пайшлі яны ў свае палаты свадзьбы гуляць; гулялі яны месяц, а можа і нядзель дзесяць. У адзін дзень уся світа царская пайшлі ў зялёны сад гуляць, і толькі ў гэты дзень і час у гэта царства ўязджаець мураўская царэўна Алёна і пад'язджаець к царскаму саду са сваім сынам. Сын, увідаўшы царскую світу ў саду, гаворыць мацеры:

— Пасматры-ка, мамінька, як наш дзедушка гуляець з маім папінькай і з дзядзюшкамі па саду!

— Пачаму жа ты, мілы мой сыночак, знаеш, што гэтыя людзі твае дзедушка, папінька і дзядзюшкі?

Сын на гэта мацеры гаворыць:

— Эх, мамінька, воран ворана далеча відзіць.

Ігра Ігравіч узнаў Прыкрасную Алёну і скорым поспехам прама к ёй наўстрэчу, цалавалісь у сахорныя уста, і прыняў іх да чэсці ў свае палаты, паказаў і расказаў атцу, што гэта Прыкрасная Алёна — яго нявеста. Нямала не медля, началі піва варыць і свадзьбу завадзіць. Свадзьбу сыйгралі, піва папілі і месяца два і тры павесялілісь. Цар-бацюшка аддаў яму (Ігры Ігравічу) палавіну царства.

Яны сталі жыць і быць і дабро нажываць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі. Ч.1. / Рэд. В.К. Бандарчык. - Мн.: Навука і тэхніка, 1973. - с. 282-293
Крыніца: скан