epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Пра Івана бядняцкага сына

Праўда гэта ілі нет, можа гэта тысячу лет таму назад было, што чалавек абразаваўся канём.

Нарадзіла царыца сына, гадавала і ў злосці назвала яго, сына роднага, лошаддзю. І пайшоў ён балукацца.

А былі такія людзі, называліся кудзеснікамі, то яны лавілі і на цапях дзяржалі лашадзей тых. І гэтую лошадзь яны злавілі. І ён з ільвом стаяў, гэты лошадзь. Леў тожа раней чалавекам быў. Дак каля каня стаяла сала, а ў льва — авёс. Тамілі іх жызней.

Цяпер адзін бядняцкі сын з мацер'ю жыў. Ён на маць гавора:

— Маменька, пайду я. Можа, дзе заработак знайду.

Ён і пайшоў у пуць. Мала ён ішоў, каротка, імхамі, лесам, выбраўся ён на паляну. Стаіць дом, пасярод двара стаіць калодзеж, із калодзежа латак у сарай. Заходзе ён у дом — нет нікога дома. Ён падумаў удзіраць з дома — можа абакрадзены дом, я буду атвячаць.

Яўляецца хазяін:

— Здароў, маладзец.

— Здароў, хазяін,— атвячае громка яму.

— Адкуда ты?

— Я еўрапеец, з Еўропы.

— Чаго ты шукаеш?

Ён гавора:

— Заработак.

— Дак вот,— гавора,— у мяне заработак ёсць. І пітаніе, якое хочаш. Што ты задумаеш — будзе. Пойдзем,— гавора,— на двор.

Вот падводзе яго к калодзежу (яго звалі Ванечка, таго хлопца, ён вясёлы быў).

— Выцягні тры вядры вады, улей у гэты латак, а куды яна бяжыць, гэта не тваё дзела. За гэту работу ў месяц я плачу дваццаць пяць рублёў. І вот куды гэта вада бяжыць, то не глядзі. Палядзіш,— то дванаццаць розак я табе з палавінай дам і палавіну жалавання зніму. І вот,— гаворыць,— я ад'язджаю на месяц адсюда, а ты хазяінам будзеш.

І змыўся, як вецер, у пустыню, гэты хазяін.

Іванька харашо жыве, музыкальны інструмент які хочаш мае, ну, думае аб мацеры: як яна там жыве, што ўсяго ёй кілаграм картошкі кінуў дробнай.

Ну, тады што? Астаецца тры дні аканчэння месяца. Падходзе к замку і сам па сабе гавора: «Ванька, нада пасматрэць» да «Ванька, нада пасматрэць».

Адкрывае дзвер, бачыць — лошадзь і леў. У лошадзі сала стаіць, а ў ільва авёс. Ён узяў сала, паставіў ільву, а авёс лошадзі. Леў пачынае сала есці, а лошадзь — авёс. Пакушалі яны. Ён тады сам па сабе: «Нада, Ванька, карыты паставіць на места? Да, нада карыты паставіць на места». Размяніў карыты і так правільна паставіў, як яны стаялі.

З'яўляецца хазяін.

— Як, Ванька, дзяла?

Ён гавора:

— Харашо.

Хазяін яму атвячае:

— Ты дагавор нарушыў.

Таму Ваньку ўжо нет куда. Ён здзяе штонікі свае, лажыцца, а хазяін яму ўлупіў дванаццаць з паловай розак.

— Іванька! Астанешся ў мяне на тры месяцы? Я прыбаўлю жалавання: за тры месяцы — дзевяноста рублей. Але пасмотрыш яшчэ, куды вада ідзе,— палавіну жалавання скарачаю і палавіну болей розак дам.

— Астаюся,— гавора Ванька.

А далей хазяін гавора:

— Я ўязджаю на тры месяцы, а ты тут за хазяіна будзеш.

Праработаў Ванька два месяцы з палавінай. Тады хадзіў, хадзіў, падходзе к замку ды сам па сабе: «Ванька, нада паглядзець, нада, Ванька, паглядзець».

Здымае замок, заходзе. Гэта пітаніе абратна перастаўляе. Толькі пачаў ад каня браць карыта, конь па-чалавечаму загаварыў:

— Стой,— гаворыць,— Ванька, не мяняй, а то твая галава зляціць. Ідзі,— гавора,— у кладовую, бяры ржавыя ключы. Там будуць залатыя, сярэбраныя і ржавыя медныя. Ты бяры ржавыя медныя ключы і адмыкай ільва.

Ён так і зрабіў. Адамкнуў ільва, леў яму паблагадарыў і пайшоў, леў. Лошадзь яму гавора:

— Ідзі, Ванька, бяры сядло іржавае, і бяры саблю ржавую, і бяры дванаццаць ржавых пузыркоў вады.

Ён і тое зрабіў. Конь тады гавора:

— Ну, Ванька, быстрэй сядлай мяне, а то вот-вот хазяін явіцца.

Зрабіў, як прыказаў конь. А тады ён ізноў гавора:

— За намі будзе гнацца пагонь, дак ты бей саблей натмах, рубі. Патом голас будзе: «Бей шчэ раз», а ты гавары, што бядняцкі ўдар зразу ўдараецца. Як ты, Ванька, хочаш ляцець, ці за аблакамі. алі па зямлі, алі па вярхушцы лесу?

Падумаў:

— За аблакамі я баюся, па зямлі я ездзіў. Па вярхушцы лесу.

І ўзяў лошадзь з места, як пуля пайшоў. Хазяін явіўся, — нету ні каня, ні льва. Ну, гэты валшэбнік ужо струёй паліць. Лошадзь гавора:

— Пасматры ты, Ваня, узад.

Ваня азірнуўся і ўдарыў сабляй натмах. А конь высаты набраў уверх. Кудзеснік кажа:

— Бей, Ванька, яшчэ раз.

А той:

— Бядняцкі ўдар зразу ўдарае!

Лошадзь прыводзіць яго ў сваё гасударства (гэты ж конь быў царскі сын). Апусціліся за садам. А ў цара восем дзесяцін саду ссохла.

У гэта ўрэмя ў цара тры дачкі было, тры каралі прыехалі сватацца.

Тады лошадзь гавора на Іваньку:

— Ідзі ў дварэц, круга хадзі і крычы, што добры садоўнік.

Вот ён ужо так крычыць, што дварэц калоціцца. Царскія слугі ўслыхалі, прыбягаюць:

— Хто ты такі ёсць?

— Я добры садоўнік.

— О, дык нам садоўнік трэба. Хадзі.

Лошадзь яму:

— Улезь у левае вуха, а ў правае вылезь.

Зрабіў ён так, дык ён здзелаўся такі смаркаты, мурзаты, мух каля яго, камароў тучамі ўецца. Зайшоў к цару. Цар на яго:

— Хто ты такі ёсць?

— Я,— гавора,— добры садоўнік.

— Ты сад мне справіш?

— Спраўлю.

Патом цар думае, як ад яго, дурака, адчапіцца.

— Вот,— гавора,— справіш сад — мая галава далоў, а не справіш — я табе галаву адсяку. Як твая фамілія?

— Зялёны.

Тут ён увідзеў меншую царэўну, яе звалі Лена. Яна дужа яму панаравілася. Цар напісаў дагавор, сабе ўзяў і яму даў. Думае, як ад дурака адчапіцца. А меншую царэўну англійскі кароль хацеў.

Яўляецца Ванька к лошадзю. Лошадзь спрашуе:

— Што ты,— гавора,— відаў там харошае?

Ён атвячае:

— Дарагой лошадзь, я відзеў дзевачку там. Каб на яе месцы пасядзець, дзе яна сядзець, то мне стала б шаснаццаць лет, моладасці бы набраўся.

Лошадзь гавора:

— Іванька, яна твая жана будзе.

От ён пачаў ужо сад спраўляць. Пілачку возьме, прыкладзе к яблані — ябланя далоў. Пачаў валяць дрэвы ў садзе. Лошадзь гавора яму:

— Як я табе панадаблюся, ты крыкні: трава перада мной, а ліст перад табой.

А каралі ў гэта ўрэмя сталі сватацца. Дак лошадзь гавора яму, Ваньку:

— Вот цяпер, Ванька, ідзі ў дварэц, у аддзельны зал. Пойдуць у зал, і ты ідзі ўслед. Там будуць тры стулы стаяць — залаты, сярэбраны і медны. Пасля гуляння, хто ўперад на якога стула сядзе, таго жана будзе.

На яго, Ваньку мурзатага, не спадзяваліся. Але ён — цоп! і сеў на медны стул.

Англійскі кароль насупырыўся. І сёстры заляскалі ў ладкі:

— Ай-ай-ай, Лена пайшла за дурнога!

Яна атвячае:

— Знаць, мая судзьба.

Гэты англійскі кароль усердзіўся, паехаў, аб'яўляе вайну. На чом ні стала хоча гасударства разбіць.

А Ванька гэты ўсё сад рэжа. Тады сёстры малодшую ўжо пасылаюць:

— Занясі дурному хоць якусь пахлёбку.

А яна што палучшы нясе яму. А ён, смаркаты, усё есць гэта.

Ну, англійскі кароль заявіў вайну. А гэтым ужо зяцьям двом нада ваяваць, ісці побач.

Лошадзь тады на яго, Ваньку:

— Ну, Ванька, улезь у права вуха, у лева вылазь.

Зрабіў ён так, і такім красаўцам здзелаўсь, як кроў з малаком.

Тры сястры-царэўны выехалі на фронт міласэрнымі сёстрамі. Як праязджаў Ваня паўз дварэц, лошадзь сказаў:

— Свісні!

Ванька як свісне, то ўсе госці са спуду нічога не кушалі. Усё са сталоў зляцела, вокны вылецелі.

Англійскае войска прыйшло на первую лінію. Ванька як махне сваёй сабляй, то на пяць кілометраў падае тое войска. Тут ізноў явіўся той кудзеснік. А ў яго па восем кілометраў сабля рубіць, не дапускае да сябе. Дык лошадзь сказаў:

— У гэтым баю ці ты кроў уцяраеш нямножка, ці я.

А ўжо войска царскае не знала, што гэта яму памагаюць. Як прыскочылі на первую лінію, гэты валшэбнік сваю саблю паверх падняў. А лошадзь з Ванькаю высаты набраў ды павышы яго.

Усё ж атрубіў гэты валшэбнік у Ванькі мезіны палец на назе. Ванька выхваціў сваю саблю і ўдарыў па кудзесніку. Той гавора:

— Бі яшчэ раз!

А ён атвячае:

— Бядняцкі ўдар ураз ударае!

Далей яны яго пабядзілі, таго валшэбніка, кудзесніка. Саскочыў Ванька з лошадзя, зняў свой сапог з нагі. А кала яго ўжо тры сястры міласэрныя, родныя сёстры-царэўны. Бінтоў ужо не было ў іх. Тады Ленка перавязала яму палец сваім імянным платком, і зняла сваё імянное кальцо, і надзела яму на руку. І сярэдняя так зрабіла — сваім імянным платком перавязала палец і імянное кальцо надзела. І трэцяя так: імянны платок наклала, здзела сваё кальцо, надзела яму ды яшчэ пацалавала на дзве шчакі.

Вазврашчаюцца дамоў, перадаюць, што ўраг адбіты (а яны не зналі, хто біў). Патом, калі яны ляцелі, Ванька з лошадзям, лошадзь як зарзаў,— вугал дварца адваліўся. Царыца гавора:

— Уся нябесная сіла за нас ваявала.

Вот прыляцелі ўжо зноў у сад змучаныя. Ванька пайшоў у шацёр, а лошадзь пайшоў па сваему. Лёг Ванька на спіне, і рукі перахрэст. А ў дварцэ ўжо дзелаюць пір на ўвесь мір. Хто на што іграў, ідзе туды. А царыца ўжо гавора на Лену:

— Занясі таму дурню якой пахлёбкі. Нашы мужыкі ўсе ваявалі, а ён, дурань, толькі рэжа сад.

Яна што палучшы есці нясе яму. Падыходзе да шатра шагоў якіх пяцьдзесят, аж ён ззяе ўвесь. Падыходзе, заглядае ў шацёр, аж бачыць на Ваньку сваё кальцо і сястрыны кольцы. Узрадавалася яна — вось хто воін настаяшчы, мой воін. Гэта із-за шатра, збоку прыглядаецца. Відзе кольцы іх і платкі.

Яна ўскочыла ў шацёр, крэпка прыпала к грудзі і сільна стала плакаць і будзіць яго.

Адкрыў ён вочы, прыжаў к грудзі сваёй яе і пацалаваў. Яна бяжыць з радасці ў дварэц і крычыць:

— Не вы, дуракі, ваявалі, а мой, мой муж! Хадземце глядзець!

А лошадзь ізноў:

— Улазь у вуха!

І зноў смаркаты вылез, а палец яго абгорнуты гразным палаценцам.

Прыходзяць ужо ўсе з дварца, а Ванька ляжыць смаркаты і мурзаты. Падумалі яны, што дурная яна зрабілася, Лена. Пайшлі ад яго. Яўляецца лошадзь:

— Ідзі цяпер у дварэц і завялі ўсе вароты замкнуць.

Зрабіў гэта, а сам і вярнуўся к лошадзі. Лошадзь гавора:

— Цяпер ізноў улазь і вылезь з вуха.

Ізноў зрабіўся красавец, як сонца.

— Кагда пераскочым за аграду,— гавора лошадзь,— прывязвай мяне к сталбу. У канюшню весці не давай. Цябе будуць браць несці на руках, не давайся, сам ідзі. Як сядзе ўся кунпанія за сталы і я зарзу так, што ўсе напіткі зляцяць са сталоў, дак ты аб'ясні, што, эх, пайду застралю каня. Цар, царыца на каленях будуць падаць, маліць, каб такую лошадзь красівую не страляў.

А ён выйшаў і застрэліў. Сказаў, каб спалілі таго каня і каб адзін попел застаўся. Той попел Іванька на восем кучак раскладаў. Патом спрашуе:

— Ці быў у вас сын?

Яны са спуду паваліліся:

— Адкуль жа ты знаеш, ці быў у нас сын?

Тады ён той вадой з дванаццаці пузыркоў тры разы прайшоў па попелу, па капцы капаў.

Устаець іх сын. Усе спугаліся, пападалі ніцам. Дык Лена тады на іх:

— Не вы, нягоднікі, ваявалі, а мой муж ваяваў!

А яны не вераць. То яна на старшую сястру-царэўну:

— Каго ты цалавала два разы? Развяжы палец. Дзе кольцы?

Тады ўсе ўжо цалуюць яго. А ён пытае:

— Ну вот, папаша, дзе дагавор ваш?

А цар:

— Сын мой дарагі, прасці ўжо мяне.

А Іван кажа:

— Змывайцеся з гэтага гасударства, каб вас не было відаць за трыста дзевяць зямель.

А ён астаўся жыць там.

Так я з бальніцы ішоў. Уздумаў. Дай, думаю, зайду ў гэты дварэц. Зайшоў. Дак, праўда, добра ўгасціў. Я ж, гавора, бядняцкі сын, дык чаму бедняку не паспасобаваць. Ты мяне не забыў, і я цябе не забыў. Вот і ўсё.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі, ч. ІІ. Рэд. В.К. Бандарчык. Мн.: Навука і тэхніка, 1978. - с. 136-142
Крыніца: скан