epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Пра Марку Багатага

Быў Марка багаты. Быў ён купец, а фамілія Багаты, і была ў Маркі адна дачка. Вот ён жыў так, што ён нічога ані нікому не даў. Нішчыя такія былі, ён ім ніколі нічога не даваў. Аднойчы прыйшоў к яму старык нанач папрасіўся. Марка гаворыць на свою служанку:

— Вот пусці яго туды,— а ў яго цётка была старая. — Вот пусці, хай ён з цёткай там пераначуе.

Ну, стары і пайшоў туды, што яму аказалася. А там дзе-та радзіўся Васіль Бедны. Ноччу нехта запытаў старога, якую судзьбу даць Васілю.

— Вот,— гаворыць той стары,— судзьба гэтага Васіля Беднага спользаваць багацтва Маркі Багатага.

Цётка Маркава гэта чула, але баялася яму сказаць так. А гаворыць:

— Вот, Марка, што я сніла.

— Ну, што ты сніла?

Гаворыць:

— Сніла вот што: тваім багацтвам даўжон спользаваць Васіль нейкі Бедны.

Ён не верыў, Марка. Паехаў к свяшчэнніку, спрасіў. Свяшчэннік гаворыць, што вот ёсць у такой і такой дзярэўні Васіль Бедны. Ага. Ён узяў, Марка, паехаў к гэтаму — чалавек быў бедны,— каб купіць яго гэтага хлопца, Васіля. Ну й купіў. І паехаў дамоў. Ехаў, ехаў, на кучара:

— Стой!

Значыць, кучар астанавіўся.

— Вазьмі гэтага хлапца, занясі куды-небудзь у аўраг.

Занёс кучар. А ў Маркі купцы пазычалі пяць дзенег, ехалі за ім услед і везлі гэтыя дзеньгі. Едуць, значыць, аж адзін відзіць — аганёк гарыць. Ну што ж. Яны на кучара:

— Стой! Ідзі паглядзі, што там дзелаецца.

Той пайшоў, паглядзеў, аж дзіця гуляе. Прыходзіць і расказвае. А той:

— Ідзі яго вазьмі і прынясі.

Ну, прынёс. Паехалі дальшы. Прыязджаюць к Марку і гавораць:

— Вот, знаеш, якое нам шчасце. Дзяцёнка вот найшлі.

Яму стукнула, Марку, штой-та не так. Ну, што з ім дзелаць?

Ён узяў бочку, усадзіў гэтага рабёнка ў бочку і на раку. Гэта бочка прыплыла аж к манастыру. Манастырскія пайшлі там, паглядзелі, злавіўшы гэту бочку. Дзіця! Ну ўзялі і гадавалі. Выгадавалі ўжо бальшога хлопца. Ён ужо мог, значыць, услугаваць.

Недзе Марка ездзіў па свеце. Апяць жа прыязджае туды к ім, у сталоўку зайшоў. Гэты хлапец падае. Ён гаворыць:

— Дзе-та вы такога хлапца бралі?

— Да,— гавораць,— вот найшлі ў бочцы.

Апяць Марку стукнула — апяць ён жывы, ён яго, значыць, не загубіў. Ён гаворыць:

— Каб вы мне яго далі, гэтага хлапца, дамой пісьмо аднесці жане.

Напісаў пісьмо, значыць, штоб гэта, як толькі гэты хлапец прыдзе, штоб жана яго страбіла. Пайшоў гэты хлапец. Вот ён ідзе, ідзе, ужо й не рана. Прыходжае, значыць, у тое места. Настрэчу ідзе старык.

— Куда ты ідзеш?

— Ды вот іду, пісьмо нясу туды.

— Давай пасмотрым.

— Ай,— гаворыць,— нельга.

— Да пасмотрым.

Стары гэты пасматрэў, гаворыць:

— Куды ж ты ідзеш? Ты ж ідзеш па сваю смерць. Але,— гаворыць,— ладна, ідзі.

Вот прыношае гэта пісьмо. Жана паглядзела, а там ужэ не страбіпь напісана, а жаніць з дачкой з яго, з Маркавай. Ну, пажанілі іх. Вот прыязджае Марка. Ой, дзяла, што ж гэта здзелалася? Куды ж яго паслаць? Нада паслаць. Доўг быў у гэтага Маркі Багатага ў змея за морам. Ён і паслаў туды Васіля. Ідзе, ідзе гэты Васіль. Стаіць асінавы пень і ківаецца. Гаворыць:

— Спрасі, Васіль Бедны, у змея, сколькі мне яшчэ ківацца?

— Харашо, спрашу.

Ідзе, баба ваду пералівае кала калодзежа. Гаворыць:

— Спрасі, Васіль Бедны, сколькі мне яшчэ пераліваць?

— Харашо,— гаворыць,— спрашу.

Падходжае к парому, на пароме нада пераехаць. Паромшчык спрашывае:

— Спрасі, сколькі мне яшчэ вазіць?

— Харашо,— гаворыць— спрашу.

Прыходжае к мору. Ляжыць рыба-кіт цераз мора пераходжае. Гэтая рыба-кіт гаворыць:

— Васіль, спрасі, мне сколькі ляжаць яшчэ?

— Ну, харашо.

Прыходжуе туды к гэтаму змею, а там, знаеце, змей і руская дзяўчына была. Гэтая гаворыць:

— Куды ж ты прыйшоў? Ты ж прыйшоў па сваю смерць. Але ладна.

Яна яго там ужо закутала, захавала. Прыляцеў змей, чмыхнуў.

— О, у цябе,— гаворыць,— рускім воздухам слышна.

— Да не,— гаворыць,— гэта ты па свеце лятаў, дык напітаўся.

Назаўтра змей апяць, значыць, пажраў, пажраў, паляцеў. Васіль гэты Бедны расказаў ёй, чаго ён ішоў, што бачыў. Яна ўсё ў змея распрасіла.

— А,— гаворыць,— так. Рыба-кіт, значыць, адглыне дванаццаць караблей, тых, што яна, значыць, праглынула, пойдзе плясаць.

— А паромшчык?

— А паромшчык,— гаворыць,— хто заедзе, ён злезе, той будзе перавожаваць.

— Ну, а баба?

— Бабе,— гаворыць,— пераліваць ваду.

— А пень?

— А хто адгорне, золата набярэ.

Гэты Васіль Бедны, значыць, прыехаў. Рыба гэта адглынула караблі. Ён прыехаў, адагнуў пня, набраў гэтага золата, прыязджае дамоў.

Марку стала завідна, што гэты найшоў, дзенег столькі прывёз.

— А я ж на конях паеду, дык я шчэ болей прывязу.

Вот ён паехаў. Прыехаў к парому. Паромшчык яго спусціў, зачыніў, сам саскочыў. Дык Марка і сягоння возіць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі, ч. ІІ. Рэд. В.К. Бандарчык. Мн.: Навука і тэхніка, 1978. - с. 390-392
Крыніца: скан