Як толькі белы свет урадзіўся, дык Шаўрук нарадзіўся. Сільны такі. От ён у Маскве жыў, тожа цару заявіў:
— Ой тым, цар-гасудар, найдзі мне барца, а як не найдзеш, дык Маскву разару і цябе ўб’ю.
От пачаў цар пісёмкі пісаць ды па гарадам рассылаць.
От найшлося два барцы — родных братцы. Ростам яны малёханькія, а грубіною балёханькія. Вот на іх былі шапачкі — ой, забыўся з якога краму,— шапачкі бархатовыя, а піджачкі шарсцяныя, а чобаты хромавыя. Вот яны йшлі ў Маскву, ляшкамі ўпіраліся, самі сабе ўдзіўляліся.
Ну, прыйшлі яны ў Маскву, далажылі цару, зайшлі ў трахцір ды пачалі выпіваць. Меншы брат хацеў пахваліцца ды пабег к Шаўруку.
Шаўрук ухваціў яго за руку ды пусціў яго аб зямлю, дык усяго ў зямлю забіў.
Тады выйшаў брат старшы ды й заплакаў:
— Ах ты, братка мой радной, да мы ў мамачкі адной, ты на сілу не чаяўся ды наперад хватаўся.
Ды ўхваціў Шаўрука за руку ды тожа забіў яго ў зямлю. Тады Шаўрукова маць выйшла ды плакала ды праклінала братоў:
— Штоб вы болей не раджаліся, як вы майго роднага сыночка із свету зжылі.
Ды і ўсё.