epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Пра салдата

Раньша была служба салдацкая дваццаць пяць лет. Адслужыў салдат дваццаць пяць лет, адпраўлялі яго дамой, далі яму тры сухара ў дарогу.

Ідзець ён дамой, страчае на дарозе мальчыка. Мальчык спрашвае:

— Куды ідзеш?

Салдат атвячае:

— Дамой.

— А што ты нясеш?

— Тры сухара.

Мальчык просіць хаця аднаго папрабаваць. Аддаў салдат сухара, пайшоў дальшы. Перарадзіўся другой мальчык, той самы на другую пародзію. Забег наперад, спрашвае салдата, дзе быў. Салдат атвячае:

— У салдатах.

— Што нясеш?

— Тры сухара было, аннаго аддаў мальчыку, два асталося.

Мальчык просіць сухара папрабаваць. Салдат аддаў другога сухара, ён не знаў, што гэта той мальчык. Пайшоў салдат дальшы. Мальчык перарадзіўся на трэйцюю прыроду. Зноў спрашвае:

— Дзе быў, што нясеш?

Салдат атвячае:

— Нёс тры сухара, два аддаў, трэці яшчэ ёсць.

Ён просіць:

— Аддай таго паследняга сухара.

Ён яму аддаў сухара. Мальчык вымае карты новыя, такі маленькі мяшэчак і прыказвае:

— Дзе хочаш садзіся іграць, ніхто цябе не абыграе. Калі хто правінаваціцца, загадай палязаць у мяшэчак і зашчапі мяшэчка, будзе сядзець віноўны ў мяшэчку, пака ты захочаш.

Салдат забраў карты і пайшоў. Падходзіць к гораду. У канцы горада здзелана змейская гасцініца. Салдат задумаў там начаваць. Прыйшоў к гасцініцы, націснуў на кнопку, зазвінеў званок, ускаквае дзяўчына, прыняла ў комнату. Салдат распалажыўся, запаліў свечку і чытае газеты. У дванаццаць часоў ночы нехта крычыць:

— Падаю!

Салдат адвярнуўся і гаворыць:

— Падай, чорт з табою.

Цераз пяць мінут крычыць другі:

— Падаю!

Салдат адвярнуўся, гаворыць:

— Падай, чорт з табою.

Падходзяць к салдату, сталі разгаварваць. Крычыць трэці:

— Падаю!

Салдат адвярнуўся і гаворыць:

— Што-та ў вас усё падае і ніхто не ўпадзець.

Удваёх атвячаюць салдату:

— Сейчас узнаеш, хто гэта падае.

Салдат атвячае:

— Не запугаеце мяне.

Цераз тры мінуты ідзець змей храмы на адной назе. Абселі салдата ўсе тры і спрашуюць салдата, што дзелацьмем. Салдат атвячае:

— Будзем у карты іграць.

Яны атвячаюць салдату:

— Ці будзе ў цябе з чым іграць?

Салдат атвячае:

— Дзела не ваша, раз я прыглашаю, будзем іграць.

Сталі іграць. Салдат іх стаў абыгрываць. Яны насілі, насілі дзеньгі і больш ужо дзяваць няма куды. Ну, то яны так думаюць: «І дзеньгі нашы і ты наш, паіграем і цябе ўністожым».

Прыходзіць ім урэмя ўністажаць салдата.

Салдат відзіць, што яны да дракі лезуць. Выцягнуў мяшэчак, расцягнуў і скамандаваў палязаць у мяшэчак. Яны паслушалі, палезлі ў мяшэчак. Салдат іх засцягнуў і павесіў на кручок, і сам лёг аддыхнуць.

Навутра ідзець дзеўка ўбіраць салдацкі пасцель, бачыць, салдат спіць. Пайшла яна далажыла старшаму хазяіну. Старшы змей тожа здзівіўся і гаворыць:

— Ну, нічога, няхай спіць.

Аддыхнуў салдат. Устаець, заяўляець старшаму змею купіць тры малаты бальшыя, наняць тры малатабоі. Змей падчыніўся яму, гэта ўсё споўніў. Але змей не знае, нашто гэта. Прыходзяць тры малатабоі, тры малаты. Салдат узяў мяшэчак з кручка, паклаў на кавадла, загадаў малатабоям біць мяшэчак.

Два ўбілі малатабоі, ён выбрасіў іх, а храмога, гаворыць, вазьму з сабою. Узяў з сабою. Ідучы па дарозе, узнёс на сухую сасну і павесіў яго там.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі, ч. ІІ. Рэд. В.К. Бандарчык. Мн.: Навука і тэхніка, 1978. - с. 494-496
Крыніца: скан