epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Пракрасная дзявіца Алена

Жыў сабе цар. І меў ён сабе пяцера дзяцей. Первы сын радзіўся, нязвесна дзе дзеўся, а чэцьвера жыўшых астаўшыся — тры сястры, брат адзін. Потым памерла царыца і ўслед цар. Да. І гасудар прыказаў свайму сыну, гэтаму младшаму, і сказаў яму, што сматры, мой сын, я памру, сматры, мой сын, за сваімі сястрамі, і як будуць сватацца, дак глядзі не выбірай, за первага аддавай,— хто б ні прыйшоў, да! — ён гавора.

Ну, памёр цар, асталісь дзеці адны. Дайшоў ён сваіх лет, справіў ён сабе ружайцо. І ён за[а]хвоціўся на [а]хвоту прайці.

Прайшоў нямнога ад дому, вярсты ў дзве, сустракае старычка. Ён здрастуецца з ім, з старычком:

— Здрастуй,— гавора,— старычок!

— Здрастуй,— гавора,— Маладзенец царскі сын!

Ён спрашывае, старычок:

— Куды ты йдзеш, царскі сын?

{сьш?

}— А йду на [а]хвоту. А ты куды ідзеш, старычок?

— А іду к табе ў сваты к большай сястрэ. Варацімося назад гарэлку піць!

— Да, айцец мне прыказаў, штоб я не адказваў. Пойдам,— кажа,— назад!

Ну, яны варацілісь назад дамоў, аж няма большай сястры — няма дзе дзелась. Яны туды-суды, гукаць яе, шукаць па двару там, па саду, ну, нідзе не знайшлі, — немаведама, дзе дзелась. Асталісь яны ўтраіх жыць. Пражылі яны год. Ён апяць пайшоў на [а]хвоту. І апяць нямнога прайшоў, апяць сустракае старыка. Потым ён спрашывае, старычок:

— Куды йдзеш, Маладзенец царскі сын?

— На [а]хвоту, а ты куды, дзедушка?

— Я іду ў сваты к тваёй сярэдняй сястрэ. Варацімося назад дамоў, гарэлку піць!

{пінь!і

}— Варацімось! Аднак мне бацька прыказаў не [а]дказваць. У мяне шчэ засталось дзве!

Ну, прыходжуюць яны ў дом — нету той сярэдняй сястры.

— Дзе яна?

— А не ведаю!

Ну, шукалі яе, гукалі і не знайшлі. Асталісь яны ўдвох жыць. Ну, й апяць яны пражылі год пасля таго. І случылась яму апяць іціць на [а]хвоту. Нямнога ён прайшоў, апяць вярсты дзве, і апяць сустракаецца з старыком.

— Здрастуй,— гавора,— дзедушка!

— Здрастуй, здрастуй, Маладзенец царскі сын! Куды йдзеш?

— На ахвоту! А ты куды, дзедушка?

— Я іду ў сваты к тваёй меншай сястрэ!

— Ах, дзедушка-галубчык, у мяне ж толькі адна асталась. Ну, а толькі па бацькаваму вяленню, дак я не магу адказаць!

Варацілісь яны ў дом — няма нікога. Ён шукаў, гукаў яе ў доме, па саду — няма! Ён плакаў, плакаў і астаўся адзін ужо. Да, ён тожа так сабе абдумаўся: «Пайшлі мае сёстры так замуж, пайду і я так у сваты: каго ні сустрэну, вазьму: ці жыдоўку, ці цыганку, каго сустрэну». Вот ён сабраўся і пайшоў.

Ішоў, ішоў, бача ён — ідзе жэншчына з маладзенцам малым шчэ, шчэ толькі тры нядзелі, як нарадзіўся на гэты свет. Ён прыбліжаецца к ёй бліжы.

— Здрастуй табе, бабка!

— Здрастуй, Маладзенец царскі сын!

— Што ж ты,— гавора,— удава ці замужняя?

Яна яму атвяшчае:

— Я ўдава!

— Ну, калі ты ўдава, дак ты будзеш мая жана!

А маладзенец на руках гавора:

— Не,— гавора,— Маладзенец царскі сын, не будзе мая матушка твая жана. Твая жана за трыжды-дзевяць зямель, на дзесятым царстве, у белай Беляіне, у белым шатры, прыўкрасная дзявіца Алена. То твая жана, а мая матушка не будзе твая жана!

А ён адказуе:

— Як жа мне туды даступіцца?

А ён атвяшчае:

— Ідзі нагамі, глядзі вачамі, так і дайдзеш!

Вярнуўся ён у свой дом, сабраўся ўжо палуччы, набраў грошай з сабою і пайшоў. Ішоў, ішоў ён, двое сутак. На трэція суткі ўбачыў ён дом харошы, прыўкрасны. І захацелась яму зайсці ў гэты дом. Заходжуе ён у дом, аж там напят палажок пасярод двара. Ён прыходзе к гэтаму палажку і смотра, што гэта такое дзелаецца. Аж там спіць чалавек. Ён зняў з плеч шаблю да хацеў яго зарубіць. А тады паглядзеў на яго, а ў яго від такі, як у яго: волас у волас, голас у голас, ліцо ў ліцо, чаботы як адно, і ружжы як адно, і шаблі як адна, і шапкі ўсё адно як адна. Ён тады яго абжалеў і падумаў, што і ён такі гарэтнік, як і я. І не зарубіў яго. Лёг каля яго і заснуў. Ён заснуў, а цераз паўчаса той прашнуўся. Прашынаецца той і хацеў яго зарубіць. А пасля абдумаўся: «Да што ж? І ён на мяне найшоў на соннага і мог мяне зарубіць, а не зарубіў, не чапаў. І я яго не буду чапаць. Няхай ён прашнецца, тады мы пабачым, што ён за чалавек. І ён такі гарэтнік, як я!» І пайшоў у дом. Прашнуўся царскі сын, аж выходзе і той із дому. Ну, ён яго спрашуе:

— Ах, брат ты мой, галубчык, як цябе бог суды занёс?

— А вот па такому і такому злуча**ю!

— Ну, добра, хадзі ж, мы з табой пап'ём, пагуляем!

Селі яны піць, гуляць, двое сутак гулялі. І прызналі адзін аднаго. На трэція суткі большы брат гавора:

— Ну,— гавора,— брат, едзь ты сабе з богам, а мне трэба ваяваць, на войну ехаць!

А ён яму адвясціў:

— Ах, брат, аддыхні трохі, давай я за цябе паеду!

А ён гавора:

— Калі ласку, брат, маеш, едзь сабе!

Да. Ён тады яму сказаў:

— Глядзі ж, брат, усіх будзеш біць, усіх ваяваць, а толькі адзін будзе ў белым плацці, таго,— гавора,— не трогай!

Да. Вот ён і паехаў. Уехаў у войска і пачаў касіць: па правы бок — як мякіна, а па левы — як салома. Дабраўся да таго, хацеў біць, а пасля абдумаўся: «Ах, брат мне гаварыў, штоб я яго не трогаў!» Узяў павярнуў, паехаў к брату. Прыязджае ён к брату, селі яны піць, гуляць. Спрашуе той:

— А што, брат, адваяваўся?

— Адваяваўся!

— А таго ж не чапаў?

— Не, брат, не чапаў!

— Ну й,— гавора,— малайчына!

Двое сутак пілі, гулялі, добрыя мыслі малі, на трэція большы брат гавора:

— Ідзі, брат! Мне апяць трэба іці на вайну!

Да. Ён апяць яму гавора:

— Ах, брат, аддыш ты, давай я шчэ раз з’езджу за цябе!

А ён гавора:

— Калі ахвоту маеш, едзь сабе!

Вот ён і паехаў. І ён яму прыказаў:

— Глядзі ж, брат, усіх бі, усіх ваюй, толькі адзін будзе ў зялёным плацці, то таго не чапай!

Вот ён і паехаў. Прыязджае ён у войска і пачаў касіць: па правы бок — як салома ляціць, а па левы — як мякіна. І да тых пор касіў, пакуль дабраўся да гэтага мальчыка ў зялёным плацці. Ён дабраўся да яго і абдумаўся: «Ах, брат мне сказаў, штоб я не чапаў яго!» Узяў аставіў і вараціўся назад к брату. Яны апяць селі піць, гуляць. І той спрашуе:

— Ну што, брат, адваяваўся?

— Адваяваўся!

— А таго не чапаў?

— Не, не чапаў!

— Ну й малайчына, што не чапаў!

Ну, яны селі піць, гуляць, двое сутак пілі, гулялі, добрыя мыслі малі, а на трэція суткі большы брат гавора:

— Ідзі ты, брат, сабе ўжо з богам, а мне трэба ў войска!

— Ах, брат, дай я з’езджу за цябе ў трэці раз; усё раўно ў мяне час е, а ты аддыхай!

— Ну, едзь сабе, брат, калі ахвоту маеш, толькі ўсіх бі, усіх ваюй, а адзін будзе ў красным плацці, таго не чапай!

Дак ён і паехаў! Уехаў у войска і пачаў касіць: направа — як салома, налева — як мякіна ляціць. Усіх пабіў, пакасіў, дабраўся да таго й таго зарубіў — дужа, бач, рассярчаў. Ён вароціцца назад, селі піць, гуляць.

— Ну, што ж, брат, адваяваўсь?

— Адваяваўсь!

— А таго ж не чапаў?

— Не, брат, зарубіў!

— Ах, брат,— гавора,— што ты яго зарубіў? Хто ж нам за яго атвеце?

— Што ж, хто атвеце: я зарубіў, я й атвечу!

— Ну,— гавора,— бог з табой!

Селі, гэта, яны піць, гуляць, двое сутак папілі, пагулялі, добрыя мыслі памалі, а на трэція гавора:

— Ідзі ты брат, а мне ізноў нада ў войска!

Ну, той паехаў, а ён сабе пайшоў сваёй дарогай, куды бог даў. Ну, ён і пайшоў.

Ішоў ён сутак двое, а на трэція суткі абначыўся. І ўстаў параньшы, і ўбачыў ён харошы, пракрасны дом. Заходжуе ён у гэты дом; у гэтым доме сядзіць глаўны пташкін цар, што над усімі пташкамі. Ён уходжуе ў гэты дом і гавора:

— Здрастуй, пташкін цар!

— Здрастуй, здрастуй, Маладзенец царскі сын! Куды бог нясе?

Ён яго атвяшчае:

— Ах,— гавора,— вы такія прахаджалыя людзі, усюды бывалі, усё відалі, ці не відзелі, дзе жыве за трыжды-дзевяць зямель у трыдзесятым царстве, у белай Беляіне, у белым шатры сядзіць дзевушка, Пракрасная Алена?

Ну, ён гавора:

— Ах, брат ты мой, я першы раз ад цябе слышу. Ужо я прахаджаў і праязджаў, ну гэтага не слыхаў! А потым, абгадзі**, брат, трошкі!

Выходжуе на крылцо да крыкнуў і свіснуў — сабіраецца к яму ўсё птаства. Яны ўсе сабіраюцца к яму:

— Ох, цар наш, зачым ты нас трэбуеш?

— Ах, птаство, вы ўсюды лятаеце, можа вы дзе відалі, ці слыхалі, дзе жыве за трыжды-дзевяць зямель у трыдзесятым царстве, у белай Беляіне, у белым шатры сядзіць пракрасная дзевушка Алена?

Ну, яны гавораць:

— Мы ўжо пралёталі дале**ка, увесь белы свет, а толькі ад вас перва чуем. Не відзелі нідзе,— гавораць.

Да. І ён атвяшчае яму:

— Ідзі, брат, сабе з богам, калі найдзеш!

Яны папрашчалісь, ён і пайшоў сабе сваёй дарогай. Ішоў суткі, ішоў другія, на трэція бача — стаіць дом, пракрасны, харошы. Ён заходзіць у гэты дом, ажно ў гэтым доме сядзіць звярны** цар. Ён і спрашуе:

— Аб чом, брацец, прыйшоў?

— Да так зайшоў. Толькі вы не прагневайцесь, аб чым я вас буду спрашываць?

— А ну, брат, атвяшчай!

Ён гавора:

— Вы-такі такія людзі, што ўсюды ходзіце, бегаеце, ці не чулі вы, ці не бачылі дзе, на трыжды-дзевятай зямлі, у дзесятым царстве, у белай Беляіне, у белым шатры сядзіць прыўкрасная дзевушка Алена?

Ён і гавора:

— Ну, брат,— гавора,— я ад цябе першы раз гэта слышу; я ўжо прабегаў увесь свет, а толькі нідзе не чуў, не бачыў. А протчым, абгадзі трошкі!

Выходжуе ён на крылцо, свісне да крыкне — збягаецца ўсё звяр’ё к яму: сабакі, ваўкі, медзвядзі**, і ле**вы, і лісы, і ўсё. Яны гавораць яму:

— Аб чом нас, цар, трэбуеш?

— Ах вы, зверы бягомыя, ці не чулі, ці не бачылі, што на трыжды-дзевяць зямель, у дзесятым царстве, у белай Беляіне е прыўкрасная дзявіца Алена?

— Не,— гавораць,— першы раз ад вас чуем. Ужо мы ўсюды бегаем, а не бачылі і не чулі нідзе! А потым,— гавораць,— е ў нас старая мядзведзіца, сем лет на [а]дном баку ляжыць, тая можа ці не знае, тую спрасіць!

Ён і крыкнуў, і свіснуў! Падымаецца яна на ногі, бягіць к яму, аж косці бражчаць. Яна яму атвяшчае:

— Ах, цар, нашто ты мяне трэбуеш, патрывожыў маю старасць?

— Ну, старушка, нізвіні, слухай, што я цябе буду спрашываць!

— Нуце, спрашуйце ў мяне!

— Ты-такі старая жэншчына, у маладосці многа прабегала, многа бачыла,— ці не знаеш ты, дзе на трыжды-дзевяць зямель, у дзесятым царстве, у белай Беляіне, у белым шатры е прыўкрасная дзявіца Алена?

А яна атвяшчае:

— Я,— гавора,— з маладосці прабягала часта тудой, я,— гавора,— знаю, дзе яна жыве!

Да. Ён ёй атвяшчае:

— Вядзі,— гавора,— старушка, во гэтага чалавека туды! Толькі табе ў прыказе, штоб усё было благапалушна!

А яна адказуе:

— Не бойцесь, будзе ўсё сахранна!

Да. Пайшлі яны абодвы. І не даходзячы так вёрст пяці ці шасці, яна гавора:

— А што,— гавора,— Іванька, відзіш ты цяпер яго?

— Не,— гавора,— не віджу, шчэ харашо не замечу!

Яны пайшлі па бліжнасці. Прайшлі яшчэ вярсты тры, яна апяць паказуе:

— Ну што, Іванька, бачыш цяпер?

— Цяпер,— гавора,— бачу!

— Ну, калі бачыш, дак ідзі сабе!

А сама варацілася назад яна. Вот ён і пайшоў.

Уходжуе к ёй, у ей балаган.

— Здрастуй,— гавора,— дзевушка, Прыўкрасная Алена!

— Здрастуй, здрастуй, мальчышачка — царскі сын! Я знаю, зачым ты прыйшоў: хочаш мяне за жану ўзяць. Харош-прыгож мальчышачка, ну толькі гэта не прыйдзецца: зачым ты майго брата зарубіў?

Ён ёй атвяшчае:

— Ах,— гавора,— вінават, да не праклят! Я зарубіў, я й атвечу!

Яна яму атвяшчае:

— Стой жа,— гавора,— цяпер! Толькі што мне цябе жалка, а то б ты атвеціў ба і прапаў. На ж табе пару простых нажоў, і стрэнеш ты бабку старэнькую, маленькую і з зялезнай трасціначкай. І ты,— гавора,— будзеш з ёй стракацца, і ты скажаш: «Здрастуй, бабка, мая галубка!»

Цяпер яна яму сказала:

— Як ты скажаш: «Здрастуй!», яна табе скажа: «Здрастуй, здрастуй, с... сын, нашто ты майго сына зарубіў?» А ты ёй скажы: «Ах, бабка, мая галубка, прасці мне!» Яна скажа: «Прашчу, толькі пакланіся ў ногі!» Дак глядзі,— гавора,— будзеш ты кланяцца ёй, дак,— гавора,— нізка не кланяйся, а то яна цябе трасціной як покне, дак і ўб’е. А ты не дужа сагінайся, да хваці яе гэтымі нажамі пад пахі, дак яна і скіпіць!..

Ну, ён пайшоў. Ішоў, ішоў, сустракаецца баба з зялезнай трасціначкай.

— Здрастуй,— кажа,— бабка, мая галубка!

— А здарова, здарова, с... сын! Гэта ты майго сына зарубіў?

— Ах, бабка, мая галубка, прасці мне!

— Ну,— гавора,— паклонішся ў ногі, дак прашчу!

Ён толькі нібытцам стаў кланяцца да і хваціў яе нажамі гэтымі. Яна там і скіпела на нажах. Ён яе бросіў і вараціўся назад. Прыходзе ён узноў к гэтай.

— Ну, што — гавора,— запароў?

— Запароў!

— Ну, вот,— гавора,— цяперака будам з табой жаніцца!

Ну, яны, даждаўшыся скрасення, і пажаніліся. І пажылі яны два дні. Яна яму дае ключы:

— Ідзі,— гавора,— мой мілы, палюбуйся па маім жыцелству, па саду, па вінаграду. Толькі ўсюдах хадзі, усюдах любуйся, толькі там будзе стаяць хатка, лычкам завязана, г... замазана, дак у тую не глядзі. А то ўсюдах сабе любуйся хадзі!

Ну, ён і пайшоў, любаваўся ў гэтым саду. Дайшоў да гэтай хаткі, і ўзяла яго цікавасць:

— Як гэта можа быць? Я ўжо цяпер хадзяін і каб я не глядзеў у гэту хатку!

Ну, узяў гэта г... абцёр, лычка развязаў і глядзіць. Аж там змей кіпіць у катле. Ён тады гавора:

— Здрастуй, здрастуй, Іван Іванавіч царэвіч!

— Здрастуй, здрастуй, змей! Зачым ты сюды папаў?

— Ах, брат ты мой, ратуй ты мяне адсюль: дарую табе тры смерці!

Ну, ён падумаў, падумаў: «Во, тры смерці даруе — гэта я доўга буду жыць! Адратую я яго!»

— Як жа мне цябе адсюль ратаваць?

А ён гавора:

— Падай мне, брат, вядро гарэлкі і торбу сухароў, трэба мне пакрапіцца!

Ён яму падаў вядро гарэлкі і торбу сухароў. Ён выпіў, закусіў, тады гавора:

— Хадзі, брат, ка мне сюды, падай мне руку!

Ён падходзе к яму, падаў яму руку — аж ён так і выскачыў, і паляцеў! Пакуль ён зачыніў, гэта, дзверы, г... замазаў, лычкам завязаў, прыходзе ў дом, ажно ўжо няма жонкі: змей ухваціў і панёс у сваё царства. А ён да спрэжда хацеў яе ўзяць, дак яе матка была сілней за яго, дак яна і ўсадзіла яго ў гэта пекла. Ён паплакаў, паплакаў, сабраўся і пайшоў зноў у свет белы, шукаць яе. Вот і пайшоў.

Ішоў ён суткі, ішоў другія, а на трэція суткі ўбачыў ён зялёны дом з зялезнай крышай, пракрасны, харошы! Ён заходзе ў гэты дом, аж там яго сястра большая сядзіць. Ушоў ён, яны адзін на [а]днаго зірнулі і заплакалі абодвы:

— Ах, брат! Даваў табе бог шчасця, да не ўмеў ты яго шанаваць, што не саблюў ты, што яна табе прыказала!

Ён гавора:

— Ну што ж, сястра, гора, да нечага дзелаць! Трэба йціць шукаць яе!

— Да,— гавора,— знайдзеш, да не вазьмёш: ён — гавора,— уб’е цябе, закалоце!

— Ну што,— гавора,— сястра, дзелаць: уб’е, дак я ёй не буду рупіцца тады, а яна мне!..

Яна яго садзіць, напрымер, угашчэнне дзелаць: напаіла, накарміла. Ён гэта сабіраецца іціць:

— Прашчай, сястра!

А яна гавора:

— Ах, братка мой любы, хоць ба ты шчэ трошкі ў мяне пагасцяваў, да я баюся, што мой мужык цябе ўб’е! Мой мужык — Гром!

— А я, сястра, пайду ўжо!

— Не, брат, стой, я цябе схаваю!

Узяла і схавала яго пад койку. Удруг пад паўдня стучыць, грыміць — і ўходзе ў дом. Пахадзіў па комлаце, пахадзіў і гавора:

— Ах, жана мая любая, русь-кось пахне!

— Ах, мой муж любы, муж мой дарагі: ты па свету лятаў, русі-косі набраўся, яна табе і тут пахне!

— Ну, нічога,— гавора,— давай абедаць!

Удруг селі яны абедаць, от яна як узяла адну ложачку, сычас у яе сляза і пакацілась. Ён у яе спрашуе:

— Ах, жана мая любая, жана мая дарагая, пачаму вы плачаце?

А яна гавора:

— Як жа мне не плакаць, колькі нас было ў ватца, дак не толькі не ўбачымся, а дажа не ўчуем, дзе каторы пражывае!

Ён і гавора:

— Ах, дурні вы,— гавора.— Разве вы ў худое места папалі? Што вам тут худа?

А яна гавора:

— Што калі б мой брат цяпер прыбыў, як ба мы яго прынялі?

— Вот дура баба: хіба ў нас хлеба-солі няма? Мы б папілі, паелі, добрыя мыслі памелі б!

А яна гавора:

— Ён,— гавора,— тут, я яго схавала!

А ён тады гавора:

— Эй, шур’як, вылазь! Дзе ты,— гавора,— схаваўся?

От як крыкнуў ён: «Шур’ як, вылазь!» — ён і вылез з-пад пола. От ён паздрастуваўся, пасадзіў за стол, селі піць, гуляць на трое сутак: пілі, гулялі, добрыя мыслі малі. На чацвёртыя суткі ён гавора:

— Ну, шур’як, ідзі сабе з богам, куды табе трэба, а мне трэба йці ў белы свет!

Ну, потым ён пайшоў. Ідзе суткі, ідзе другія, на трэція ўбачыў дом, прыатлішны, харошы. Заходжуе ён у гэты дом, аж там сядзіць яго сярэдняя сястра. І гэту знайшоў. Ну, яны зірнулі адзін на адзін і заплакалі.

— Ах, братка ты мой родны! Даваў табе бог шчасця-долю, да не ўмеў ты шанавацца, не ўмеў слухаць яе! Прапаў ты цяпер!

— Ну што ж,— гавора,— будзем дзелаць: прапаў дак прапаў! Пайду шукаць яе!

— Да,— гавора,— знайдзеш, да не вазьмёш, ён цябе ўб'е!

— Ну што ж дзелаць: уб’е не ўб’е, а хоць рупіцца адзін аднаму не будам!

Ну, яна трошкі яго папаіла, пакарміла.

— Ах, мой брат! Пагасцяваў ба ты ў мяне, дак баюся, што мой мужык, Мароз, замарозе цябе!

— Ну што ж, сястра, я пайду!

— Ну не,— гавора,— я цябе схаваю!

І схавала яна яго пад койку. Вот сонюшка ўстае, абвутрыла, Мароз растаў і ідзе ў хату. Пахадзіў, пахадзіў па хаце:

— А што, жана, русь-кось пахне!

А яна яму атвяшчае:

— Хадзілі па беламу свету, русі-косі набраліся, і тут пахне!

— Ну, нічога, гэта ўсё пустое, давайце абедаць!

Ну, яны селі абедаць. Яна як узяла першую ложачку, зачарэпнула і скушна заплакала.

— Жана мая любая, жана мая дарагая, чаго ты скушна плачаш?

— Як жа мне,— кажа,— друг мой мілы, не плакаць: колькі нас было ў бацькі, і нязвесна, хто дзе знаходзіцца. Ці давядзецца пабачыцца, ці не?

— Во,— гавора,— дурні вы, хіба вы ў худое места папалі!

— А што б вы,— гавора,— здзелалі, каб мой брат цяперака прыбыў?

— Ах, ты жана-дурань: хіба ў нас хлеба-солі няма? Мы б папілі, паелі да добрыя б мыслі памелі!

А яна гавора:

— Ён жа,— гавора,— тут! Я яго схавала!

Ён тады гавора:

— Эй, шур’як,— гавора,— дзе ты? Вылазь!

Ён сычас і вылажуе. Як вылез, сычас паздароўкаліся, павіталіся і селі піць, гуляць на трое сутак. Пілі, гулялі, добрыя мыслі малі, а на чацвёртыя суткі ён сабіраецца ў дарогу.

— Ну ,— гавора,— швагра, ідзі сабе з богам, куды табе трэба, а мне трэба ў белы свет іціць!

Яны як папрашчаліся, пайшлі. Ён з сястрой папрашчаўся, пайшоў. Ішоў суткі, ішоў другія, на трэція бача — стаіць дом харошы, атлішны. Заходжуе ён у гэты дом, ажно яго самая младшая сястра ў гэтым доме. Як увайшоў ён у дом, зірнулі яны адзін на адзін і заплакалі.

— Ах, братка ты мой родны, даваў табе бог шчасця-долю, да не ўмеў ты шанаваць!

— Ну што ж,— гавора,— сястра, пайду цяпер шукаць яе!

— Да найці ты найдзеш яе, да ўзяць не вазьмеш! Ну,— гавора,— брат ты мой, сядзь ты ў мяне пагасцюй!

Сеў ён, папіў, паеў і хоча іці.

— Ах, братка мой любы, хацела б я, каб ты пагасцяваў, да баюся, каб мой мужык Дождж цябе не засек!

— Ну, дак што,— гавора,— дак я пайду!

— Не, пастой-ка, я цябе схаваю!

Ну й схавала яго пад койку. Так пад паўдня хмары разышлісь, пагода ўстанаўляецца — ідзе Дождж. Пахадзіў, пахадзіў па хаце:

— А што,— гавора,— жана, русь-кось пахне!

— Ах, муж мой любы, муж мой дарагі, ты па свету лятаў, русі-косі набраўся, яна табе і тут пахне!

— Ну, нічога,— гавора,— давай абедаць!

Селі яны абедаць, яна адну ложку зачарэпнула і заплакала. Ён ёй гавора:

— Жана мая любая, жана мая дарагая, чаго ты плачаш?

— Як жа мне не плакаць: колькі нас было ў ватца, а цяпер мы і не ўчуем, дзе каторы прабывае, не толькі пабачыцца!!

— Ах, якая ты дурань! Так вас бог любе! Разве вы ў худое места папалі?

А яна гавора:

— Што, калі б мой брат цяпер прыбыў, як ба мы прынялі яго?

— Ах, дурань-баба, хіба б мы хлеба-солі не знайшлі б? Папілі б, паелі, добрыя б мыслі памелі б!

А яна гавора:

— А ён жа тут!

От ён гавора:

— Вылязай, швагра, дзе ты схаваўся!

Ён вылез. Удруг яны пазнакомілісь, павіталісь, селі піць, гуляць. Пілі, гулялі, добрыя мыслі малі трое сутак. На чацвёртыя яны прашчаюцца. Младшая сястра прыгатовіла яму на дарогу.

— Ну,— гавора,— ідзі сабе, шур’як, з богам, куды ідзеш, а мне трэба ў белы свет іці!

Папрашчаўся ён, пайшоў. Ішоў, ішоў ён трое сутак, на чацвёртыя бача — стаіць дом прабальшы, агромны, каменны! І ён сам сабе думае: «Зайду-тка я ў гэты дом, падзіўлюсь, што тутака дзелаецца!» Заходзе ён у гэты дом, аж яго там жана сядзіць. Ён як увайшоў у комлату, яна гавора:

— Ах, муж мой любы, даваў нам бог шчасця-долю, да не ўмеў ты шанаваць, не ўмеў мяне слухаць! А цяперака ты мяне адсюля не вазьмеш, ён цябе ўб’е!

Ён яе абняў і гавора:

— Ах, жана мая любая, даўжно прапаў! А пойдам на шчасце!

А яна яму атвяшчае:

— Не,— гавора,— мой муж, ён нас дагоне, дак цябе ўб'е!

— Ну, што ж, уб’е дак уб’е, хоць адзін аб адным рупіцца не будам!..

І пайшлі яны адтуля. Пайшлі яны з таго дому; удруг у поўдні прылятае змей у дом. І ў яго быў хлопчык-служыцель. Прылятае і спрашуе:

— Хлопча, хадзяйка дома?

— Не,— гавора.

— А дзе ж яна?

— Ушлі!

— Ну, што ж,— гавора,— дагонім?

— Да,— гавора,— дагонім. Прэждзе выкапаем ляда, да пасеем жыта, да ўбяром, да памалоцім, да спяком хлеб, да з’ядзім — і то ў паўдарогі дагонім!

Ну, яны завінуліся ляда капаць. Выкапалі ляда, пасеялі жыта; жыта тое паспела, яны яго ўвабралі, памалацілі, намалолі мукі і напяклі хлеба. З’елі той хлеб і паехалі даганяць. У паўдарогі й дагнаў. Як дагнаў, так спусціўся:

— Ах, ты прывалокся суды! Ну, дзве смерці табе даруюцца, а шчэ адна астаецца. Трэба было цябе тады ўбіць і цяпер во; а шчэ раз прыйдзеш, дак шчэ тую падарую. А ў трэці раз прыйдзеш — уб’ю!

А сам узяў жонку і паляцеў назад. Ён астаўся адзін. Пастаяў, пастаяў, паплакаў, паплакаў да вярнуўся і ён туды назад к ёй. Прыходзе ён назад к ёй і гавора:

— Ах, жана мая любая, пойдам шчэ на шчасце!

— Не,— гавора,— муж мой любы, муж мой дарагі, ён нас дагоне і цябе ўб’е!

— А можа не ўб’е!

Упрасіў яе, узялі апяць пайшлі з ёй. Ну, ён апяць прылятае дамоў, змей:

— А што, хадзяйка дома?

— Не, няма!

— А дзе ж яна?

— Ушлі!

— А мы іх дагонім?

— А прэждзе выкапаем ляда, да пасеем пшаніцу, да памалоцім, намелем, да хлеба напяком, да з'ядзім — і то ў паўдарогі дагонім!

Ну, завінуліся яны ляда капаць, пшаніцу сеяць. Выкапалі ляда, пасеялі, увабралі тую пшаніцу, памалацілі, намалолі мукі, напяклі хлеба, з’елі і паехалі даганяць і ў паўдарогі дагналі. Ён яму і гавора:

— А што,— гавора,— ты не каешся? Ну, першы і паследні раз ты тут! Як прыйдзеш шчэ — беспрыменна ўб’ю!

Ну, узяў жану і паляцеў, ён і астаўся адзін. Пастаяў там, паплакаў: што тут дзелаць? Пайду апяць к ёй!

Прыходзе ён апяць к ёй:

— Хадзем,— гавора,— усё адно мне прападаць!

Ублагаў яе; апяць пайшлі. Ён прылятае ў поўдні на другі дзень і пытае ў хлопчыка:

— А што, хлопча, хадзяйка дома?

— Не, няма, ушлі!

— А ці дагонім мы іх?

— А выкапаем ўпярод ляда, панасеем проса, да ўбяром, да натаўком, да кашы наварым, да паядзім — і то ў паўдарогі дагонім!

Ну, давай завінацца каля ляда. Насеялі проса, натаўклі, кашы наварылі, пад’елі, паехалі даганяць — у паўдарогі дагналі.

— Ну,— гавора,— паследні раз ты хадзіў!

Як спусціўся, сычас яго ўбіў, на мелкія часці парубіў і па полю раскідаў.

Ну, гэта ўрэмя хадзілі яго швагры па беламу свету і ўсё гэта бачылі. Вярнулісь дамоў і расказуюць жонкам:

— От жа,— кажа,— няма вашага брата — убіў змей!

Яны ўзялі дома падзелалісь ластаўкамі: адна ўзяла жывыя вады, другая мяртвыя, прылятаюць туды, сабралі кусочкі і складуюць, як ён быў. Сычас склалі, гаюшчыя вады далі — ён зросся, жывушчыя далі — ён аджывіўся:

— Ох,— кажа,— як я доўга спаў!

Ну, яны сталі яму гаварыць:

— Ах, брат, ты не спаў, а цябе змей парубіў на мелкія часці. Гэта шчэ харашо, што ён так здзелаў; а калі б ён убіў да на [а]гні спаліў, то б мы нічога не здзелалі!

Ну, ён гавора:

— Ну, ужо ці спале, ці не, а пайду ўзноў на шчасце, што бог дасць!

А яны яго просяць:

— Братка, не йдзі, ён спале!

— Ну, ужо ці спале, ці не, а пайду!

Ён з імі папрашчаўся і пайшоў-такі назад к ёй. Ну, прыходжуе ён узноў к ёй, яна плача.

— Хадзем, жана!

А яна яго просе:

— Не, цяпер я ўжо з табой не пайду, я цябе луччы тут схаваю пакуль што!

Ну, яна яго схавала. Удруг ён прылятае ў поўдні. Прыляцеў і селі абедаць. Паабедалі і ляглі спаць. Ляглі аддыхаць, яна гавора:

— Ах, мой муж мілы, мой муж дарагі! Няхай той муж мой жыў быў, дак ты мне праўды не казаў, а цяпер таго мужа няма: і скажы ты мне, па якому случаю ў цябе такая сілная крэпасць, што ніхто табе не дасць рады?

А ён ёй атвяшчае:

— Маё здароўе і сіла ўсё ў моры! Там,— гавора,— у моры ляжыць вол, а ў валу заяц, а ў зайцы вутка, а ў вутцы яйцо, а ў яйцы ўсё здароўе маё і сіла сядзіць там! Калі б хто тое яйцо дастаў да ім мяне ўдарыў у лоб алі ў грудзі, тут ба мне і канец!

Ну, ён, як аддыхнуўшы, паляцеў, а яна яго тады ўзбудзіла і гавора:

— Ну, муж мой любы, муж мой дарагі! Сабірайся,— гавора,— туды й туды! Калі найдзеш,— гавора,— гэтага дзела, астанешся шчасліў!

Напякла яму, наварыла і выправіла. Сабраўся і пайшоў. Ідзе сабе дарогай, аж б’юцца два каршукі і так сілна б’юцца, што невазможна іх разбараніць. Ён іх іспрашуе:

— Ах вы, ястрабы, ястрабы! За што вы так болна б'яце**сь?

— Ах, Іван Іванавіч царэвіч, мы дужа крэпка есці хочам, дак мы каторы каторага заб’ём, таго з’ядзім!

Ён атвяшчае ім:

— Стойце ж вы, ястрабы, не біцеся, хадзіце ка мне!

Яны прыхаджа**юць к яму; ён сычас развязаў торбачку, вынімае з торбы два кускі мяса і дае ім. Яны наелісь і благадараць яго:

— Ну,— гавора,— благадарым пакорна, Іван Іванавіч царэвіч, што накарміў ты нас; будам мы за тваё ўгашчэнне табе ў бальшой прыгодзе за гэта!

Вот яны папрашчалісь; пайшоў ён зноў. Ідзе ён па дарозе, бача — б’юцца два сабакі, і так сілна б'юцца, што няможна іх разбараніць. Ён падходжуе к ім пабліжы:

— Ах вы, псы, вы, псы! За што вы так болна б'яцесь?

— Ах, Іван Іванавіч царэвіч, мы дужа крэпка есці хочам, дак мы каторы каторага задавім, таго й з’ядзім!

Ён атвяшчае ім:

— Стойце ж вы, псы, не біцеся, хадзіце ка мне!

Яны прыходжуюць к яму; ён торбу развязаў, па кавалку хлеба ім даў, па кавалку гавядзіны. Яны наелісь.

— Ну,— гавора,— Іван Іванавіч царэвіч, благадарым пакорна, што ты нас накарміў; будам мы табе ў бальшой прыгодзе за гэта!

Ну, пайшоў ён далі! Падходжуе к мору, бача — б’юцца дзве выдры, і так сілна б’юцца, што няможна іх разбараніць. Падходжуе ён к ім бліжы:

— Ах вы, выдры, выдры, за што вы так б’яцесь?

— Ах, Іван Іванавіч царэвіч, дужа крэпка мы есці хочам; дак мы каторая каторую задавім, тую і з’ядзім!

Ён гавора:

— Стойце ж вы, выдры, не біцеся! Хадзіце ка мне!

Яны прыходжуюць к яму, ён торбу развязаў, вынімае два кавалкі мяса і дае ім. Яны наеліся і благадараць:

— Спасіба табе, Іван Іванавіч царэвіч, што ты нас накарміў! Будам мы табе ў бальшой прыгодзе!

Распрашчалісь, ён і пайшоў. От ён падходжуе к мору. Пакуль дайшоў, дак ужо вада па рот панімае. Ідзе ён і плача, і гавора:

— Госпадзі, што ж мне цяперака дзелаць?

Ідзе, ідзе, ажно стаіць вастравок. Зірнуў ён на правую старану, ажно сядзіць старычок-дзядок на гэтым вастравочку. Падходжуе ён бліжэй і гавора:

— Здрастуй, дзедка, мой галубчык!

— Здрастуй, здрастуй, Іван Іванавіч царэвіч! Як цябе бог суды прынёс: ці сам ты прыйшоў, ці табе хто паказаў?

— Не, сам,— гавора,— дзедка, прыйшоў!

— А пачаму ж ты суды прыйшоў?

— Ах, дзедка, мой галубчык, ці не бачыў ты, ці не чуў, дзе тут у моры ё вол, а ў валу заяц, а ў зайцы вутка, а ў вутцы яйцо, а ў яйцы змеева сіла. Дак як ба мне яго дастаць?

— Не знаю, нябожа, першы раз ад цябе чую!

Ён стаў, заплакаў каля яго, засмуціўся. Ён яму гавора, дзядок гэты:

— Калі б ты даў мне што-небудзь паесць, то б я табе памог, а то я тры дні не еў!

Ён гавора:

— Ах, дзедка, мой галубчык, во,— гавора,— еш колькі хочаш!

Знімае яму торбачку і дае. Ну, ён паставіў яму гэту торбачку, дзед той еў і не еў.

— Ну,— гавора,— завязуй, нябожа, сваю торбачку!

Ён узяў завязаў.

— Ну-ка, нябожа, вазьмі ўт гэту доўбню і ідзі па маіх вусах, куды я дмухну, і як дайдзеш да канца вусоў, толькі скажы: «Вух-ці!» — дак ён к табе выскача. Толькі ты яго даўбнёй у лоб бі!

От ён і пайшоў. І забыўся, як гэта трэба сказаць. Дайшоў да канца, тукае, люкае, а ніяк не прыпомне, як трэба сказаць. Ён хадзіў, хадзіў, умарыўся ўжо да смерці. Ідзе назад: «Вух-ці, як я ўмарыўся»,— кажа.

А ён і выскакуе. От ён яго ў лоб. Ён і заваліўся.

— Ну, слава табе, госпадзі!

Узяў ён ножык, разрэзаў пуза, толькі хацеў узяць зайца, а заяц як вырвецца, як махане ад яго!.. Уцёк. Ён устаў і плача:

— Вот табе і на! Толькі найшоў, і няма! Гэта бягушчая звярына пабегла — і няма хто яе паймае!

Ідзе і плача. Толькі прайшоў шагоў дзесяць, [а]зірнуўся назад, аж ташчуць гэтыя сабакі зайца і гавораць:

— На табе, Іван Іванавіч царэвіч, за тваё ўгашчэнне, за твае труды!

Да. Ён ім падзякаваў, узяў зайца, разрэзаў пуза, толькі хацеў узяць вутку, а вутка — коўзь! паляцела ўгару! Да. Ён ужо рукі апусціў і плача:

— Бог знае, гэта была бягучая звярына, дак паймалі, а гэта ўжо лятучая: гэту ніхто не паймае!

Ідзе і плача. Прайшоў ён не большы шагоў з дзесяць, аж чуе — шуміць угары. Ён глянуў — аж нясуць каршукі вутку тую! І гавораць:

— На табе, Іван Іванавіч, за тваё ўгашчэнне, за твае труды!

Ён гэту вутку ўзяў, пуза разрэзаў, стаў яйцо браць, а яно якся каўзанулась, яйцо гэта,— пайшло на дно мора! Бросіў ён ужо ўсё, адчураўся ўсяго і пайшоў ужо з таго места саўсім. «Верна мне ўжо прапасць тут!»

Толькі ён пайшоў з таго места, выйшаў на бераг з бальшою журбою, аж ступае адзаду. Азірнуўся назад — аж нясуць выдры яйцо.

— На табе, Іван Іванавіч царэвіч, за тваё ўгашчэнне, твае труды!

От ён яйцо ў пазуху ўлажыў і пайшоў туды. І прыходзе ён тады к жане.

— А што, мілы друг, дастаў?

— Дастаў!

— Ну, цяпер слава богу, калі дастаў!

Ну, ён яе просе:

— Хадзем,— гавора.

— Ну, цяпер ужо хадзем на шчасце!

Сабралісь і пайшлі. Прылятае ў паўдня змей і пытае ў хлопчыка:

— А што, хлопча, хадзяйка дома?

— Не, ушлі!

— А дагонім мы іх?

— Дагонім, да не возьмем!

Ну, яны паляцелі, дагналі.

— Ах, ты,— гавора,— нячыстая сіла! Ты апяць жыў! Шчасце тваё, што я тады цябе парваў на кавалкі, а не спаліў у агні! Ну, да я цяпер цябе спалю!

Толькі ён стаў падхаджуваць, а ён выхваціў яйцо з-за пазухі да бэх у лоб яму! Ён і заваліўся. Ён тады на мелкія часці парубіў яго, да на [а]гонь, і спаліў. І з сваёй жаной пайшлі ў свой дом і сталі там жыць. І цяпер жывуць.

І я ў іх там быў, мед-гарэлку піў, і ў роце не было, і па барадзе не цякло. Была ў мяне смаляная кабылка, рэпянае сядло, з пастарнаку канчук. Свіння адкуль узялася — за канчук! І цяпер у яе хвастом тырчыць. Прыляцеў дзяцел: чык-блык, давай мой башлык! Да й украў сядло, і цяпер у яго галава красна. Сонейка ўгрэла, і кабылка растала. І няма нідзе нічога...



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі. Ч.1. / Рэд. В.К. Бандарчык. - Мн.: Навука і тэхніка, 1973. - с. 519-536
Крыніца: скан