epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Рак-царэвіч

Жыў сабе так хадзяін із хадзяйкай. І яны многа пражылі, а дзяцей не мелі. Ну, пайшла старушка зімным урэмем па ваду. Пачарпнула ваду вядзеркам, а рак у вядро. Яна яго вон, а ён:

— Не брасай мяне, я буду твой сын, будзеш шчасліва!

Ну, яна прыйшла дамой. Дзед гаворыць:

— Ля чаго ты прынесла рака?

На 'твет старуха сказала:

— Ён гаварыў, буду твой сын! Вазьмі мяне — будзеш шчасліва!

Старык даў на 'твет:

— І дзе ты відала, каб рак быў сын, і якое шчасце з рака? Рак атвяшчаець дзеду:

— Не ўлякайся, я цябе буду зваць аццом! Прымем труд цяжолы, потым будзем мець шчасце!

Паначуваў рак, абагрэўся. І завець старыка аццом, старушку мацер'ю.

— Што,— гаворыць,— ацец і мацер, я вам скажу: ідзі-ка, ацец, к цару ў сваты!

— Як я пайду, я зусім не ўборан, стар!

— Нічаво, ацец, аб гэтым не ўнывай, гэта я буду ў атвеце!

Узяў старычок кіёчак і пайшоў к цару. Прыходзіць к царскім палатам, стаяць на калавуры салдаты.

— Куды, старык, ідзеш?

— Ды вот, іду к цару ў сваты за свайго сына!

Яго пад калавурам даставілі да цара. Цар спрашыець ужо:

— Што,— гаворыць,— хочаш, старычок?

— Ваша царство вялічаство, да вашай міласці: хачу засватаць вашу царскую доч за свайго сына!

— Очань, старычок, гэтым благадаран! Што ж я табе атвечу? Кагда ты хочаш узяць маю доч, дык ты будзеш мой сват, а сын твой мой зяць. Выстрай цяпер ад маёга дома і да сваёга мост харошы. І якей жа харошы: каб была масніца залатая і сярэбраная, тожа столб залатэй і сярэбраны. Ну, ежлі гэтага не ўпольніш за паказаны строк, то табе будзець тапор і плаха і на смерць белая рубаха!

Старык загаруваў, пайшоў. Прыхадзяшчы дамоў, набраніў старуху:

— Ля чаго ты несла нам бяду дамой? Мне абешчана тапор і плаха, на смерць белая рубаха за такую віну, што я й не відаў, а сказана мне здзелаць!

Гэта рак услыхаў:

— Раскажы жа мне, ацец, якая віна на цябе ўпадаець?

— А вот якая, ідзе гэта я магу здзелаць? Велена здзелаць ад нашага дома і да царскага мост харошы — залатая масніца і сярэбраная, залатэй столб і сярэбраны, і ў паказаны строк — а я йшчэ не знаю, длінен той строк ці мал!..

На 'твет даў рак:

— Ацец і маці! Лажыцеся спаць, вутра вечара мудраней — усё бог дасць!

Ну, уснулі крэпкім сном, ніхто нічаво не слыхаў. Выйшаў рак начою на двор, стаў пад святым небам, зняў ракавіну, засвяціў, як маладэй месяц, і крыкнуў громкім голасам:

— Эй, рыба і ракі, сабірайцеся да мяне ўсе: я вам закажу службу!

Ну, яны явіліся ўсе к яму і конна і пеша.

— От што я вам, брація, скажу: каб быў вымашчан мост к ранню ад маега двара і да царскага харошы — залатая маснічка і сярэбраная, каб было красіва цару прагуляцца!

— Пастараемся ля вас, гаспадзін наш!

Павутру ашынаецца цар — асвяціла работа палавіну царства! Патом цар прыўзадумаў: «Што я, з кім гэта заняўся? Ліба ён са мной занімаецца? Ён жа быў стар чалавек і саўсім у ветхай адзежы,— а якія гэта заботы ён іздзелаў,— што крута і скора! Гэта к часці царскай вочань красіва!»

Павутру ашнуўся старык са старухай:

— Як гэта будзець цар у наш дом прыбываць? Наш дом дрань!

Цяпер апяць рачэць рак:

— Ступай, ацец, к цару ў сваты!

Старык узяў кіёчак і пайшоў. Цяпер ідзець без забот і смяецца — па масту харашо іці. Прыходзіць к дому царскаму, у яго часавыя спрашуюць:

— Куды йдзеш, старык?

Сур'ёзна спрасілі ў яго. Ён на 'твет даў тожа сур'ёзна:

— Я іду к цару, я — царскі сват!

Ну, там палядзець на яго — у рубішчы ў гэтакім, у дрэнным!

Уходзяшчы ў палатку, старык сказаў:

— Здрастві, ваша царство вялічаство!

Цар на 'твет даў:

— Здрастві, сват мой! Міласці прашу ў палатку!

Прыказаў слугам паставіць стул радам із сваім стулам,— як вот мы з табой.

— Ну, будзем, сват, разгаварываць: свадзьбу нада дзелаць? Штоба прыгатовіўся харашо! Па гэтаму масту каб купы былі з разнымі напіткамі ля кожнага слупа, хто якей жалаець, той будзець піць; і каб ля кажнага слупа стаяла ябланка з злішнымі веткамі — бытта золата і серабро на іх, і яблачкі залатыя і сярэбраныя, і разныя хрухты; віна выпіць, яблачкам закусіць! Цяпер адпраўляйся дамой да свайго сына і каб гэта мне было сачыніта,— а то тапор і плаха, на смерць белая рубаха!

Апяць старык загаруваў, заскучаў, пайшоў. Прыхадзяшчы дамоў, набраніў старуху:

— Ля чаго ты прыносіла бяду дамой?

Потым рак услыхаў іхныя разгаворы:

— Эх,— гаворыць,— ацец і мацер, аб чом,— гаворыць,— скучаеце?

— Да як жа нам не скучаць? Дзе ж мы,— гаворыць,— набяромся?

— Ацец і маці! Лажыцеся спаці: вутра вечара мудраней — усё бог дасць.

Даў бог ноч. Ну, уснулі яны крэпкім сном. Ён выхадзяшча на двор, пад свята неба, збросіў сваю ракавіну на зямлю і засіяў, як маладэй месяц. Васклікнуў громкім маладзецкім голасам:

— Эй, рыба і ракі! Сабірайцеся ўсе да мяне!

Ну, яны і ідуць і ідуць — і конна і пеша.

— Што прыкажаце, гаспадзін наш?

— А вот што я вам скажу: к маёй свадзьбе прыгатаўляйцесь! Выбірайце па гэтым з мосту красату, устраівайце ябланы — залатая яблана і сярэбраная ля кажыннага слупа; на тых ябланах каб было прыкрашана, бытта залатое вецце і сярэбранае, залатое яблака і сярэбранае, залатыя купы і сярэбраныя, з разнымі напіткамі, залатэй стакан і сярэбраны, залатое блюда і сярэбранае,— затым, каб можна было прахожым людзём і праежжым што выпіць і закусіць!..

— Рады старацца, гаспадзін наш! Мы гэта іспольнім!

К вутру ўсё гэта явілась. Цар выходзіў і даляко прахаджуваў. Узяў рукою за сваю галаву сярэднім пярстом і падумаў: «Як гэта дзелаецца крута? Што ніхто не відзеў гэтай работы! І як па маём прыказу ўсё й сачыніта!»

Вутрам рак і гаворыць 'ццу і мацеры:

— Што,— гаворыць,— ацец-маці, няхай ацец ідзець у сваты к цару шчэ адзін раз — ён большы ўжо не пойдзець!

Ён узяў кіёчак і пайшоў. І рад, ідзець, ідзець да й віна пакушаець. Прыходзіць ка дварцу, у яго часавыя спрашуюць:

— Куды ідзеш, старык?

— Ды я,— гаворыць,— іду к цару! Я,— гаворыць,— царскі сват!

Ну, яго пад калавурам даставілі ў царскія комнаты.

— Здрастві, ваша царство вялічаство! Па-простаму, па-мужыцкі!

— Здрастві,— гаворыць,— мой сват! Прашу міласці ў палатку к сабе!

Прыказаў слугам паставіць стул радам са сваім стулам. Прыказаў свату, што пушчай твой сын сураджаець поезд і прыбываець сюды, тут будзем свадзьбу іграць! А сам ён міжда ўсіх каб быў верхавой, каб я міжда ўсяго поезду ўзнаў, каторы мой зяць!

Ну цяпер, прыхадзяшчы дамой, і сказаў сыну свайму:

— Прыбірайся заўтра ехаць к цару, і каб усе былі ў паяздах, а ты каб быў верхавой — каб быў знацен у ўсем поезду!

— Кладзіцеся спаць, утра вечара мудраней, трэба дзела спальняць!

Ночай яны палажыліся спаць, нічаво не слыхалі, а ён, выхадзяшча на двор, васклікнуў сваім громкім голасам:

— Эй, рыба і ракі, сабірайцеся на маю свадзьбу ўсе! Каб было ля мяне полк салдатаў украшанных і музыкі палкавэя, вашы нарады запражнэя, і ля мяне верхавая лошадзь увабраная!

— Рады старацца, гаспадзін наш! Усё гэта спольнім!

Сабраліся, украсілі ўсё сяленія. Старык са старухай — яны былі з такім умом — яны не рады і не спужаліся: што тут такое будзець?

Адпраўляліся ў пуць павутру. Прыязджаець — аддавалі харошы хор і чэсць ля царскага дварца. Цар у вакошка прызнаваў сваега зяця. Прыказаў сваім слугам:

— А ідзіце таго верхавога пад рукі зніміце!

Слугі пайшлі, благародна яго знімалі, ну й уносілі яго на руках у царскую палату, садзілі яго на стуле з старшаю дочкаю.

Было ў іх гуляння дванаццаць дней — адкрытае таржаство па ўсім гораду. Ну, абручалісь законным бракам. І ўсіх не стала, усяго поезду, астаўся зяць адзін, як быў рак, так і ёсць, усё рак. І астаўся там жыць.

Цяпер, было ў яго, у гэтага цара, яшчэ дзве дачкі. Дык яны выбралі сабе зяцёў харошых, увабраных, разумных. І цяпер стацці такея, што яны сталі над ёй надругацца, што нашы муж'я харошыя, а ты-тку, большая сястра — і за каго ты выйшла!

А яна ім гаворыць, што ён, гаворыць, пры відзе народа дак ён рак, а як я начую з ім у пасцелі, дык ён не рак, ад яго ўся палатка ззяець, як ракавіну сваю знімець!

Цяпер яны падсаветавалі:

— Што мы,— гаворыць,— пастараемся, дык яе сажгём, ракавіну!

Ну, яны ўснулі, а тыя ракавіну ўкралі і сажглі ў прачашнай печцы, вядома, там агонь дзень і ноч гарыць. Ён са сна ўслыхаў смрэд. Ён спрасіў:

— Што такое за гэта смрэд?

Аж яна дала яму на 'твет:

— У нас у горадзе вапроў не смаляць днём, а смаляць начой, дык ад таго смрэд!

Ён прыхваціўся, аж яго адзежы нету!

— Ну, што жа,— гаворыць,— жана мая,— гаворыць,— мілая, да ў ра**ду паступіла ў глупую! Хто да мяне цяпер захочаць дайці, дык ён стопчаць трое ботаў зялезных, саб'ець тры кіі зялезных, за трудамі сваімі із'есць у харчах тры праскуры зялезных!

Ну, цяпер, сам выйшаў на двор днём, і ўсе яго відалі, што ён вочань красівы маладзец.

— Эй, — гаворыць, — сіўчык-бурчык, вешны калавурчык, стань перада мною, як ліст перад травою — служыў майму аццу, паслужы і мне малайцу!

Конь бяжыць, зямля дрыжыць! Прыбыў гэты лошадзь, паў на калены перад ім. Ну, ён бярэцца за грыву і садзіцца на спіну. І сказаў ён:

— Усе прашчай!

І вазняўся сам на ваздухах, кала ваблак хадзячых, і паехаў. Ну, а жана асталась.

Пажыла, пажыла, і стала ёй плахо без яго — сталі ўжо абіждаць яе. Яна стала скучаць сваему аццу, каб ён гэтыя вешчы ёй справіў: трое ботаў зялезных, тры кіі зялезных і тры праскуры зялезных.

Ацец і справіў ёй гэты вешчы, яна папрасіла благаславення:

— Благаславі мяне, ацец-маці, уехаць! — мне плахо жыць.

Яны благаславілі, яна і пайшла яго іскаць. Пайшла ў тую старану, куды відзела — ён паехаў.

Як іці, дык іці, як іці, дык іці, дужа доўга страждала ў сваём паходзе! Боты прыбіла, кіёк адзін ужо ізбіла, нарачонны хлеб зялезны, каторы муж сказаў, ужо з'ела — стаіць ёй на пуці дом. Абнімаець яе цёмная ноч. Стаіць у варотах вяльможа жэнскага полу.

— А здрастві табе, здрастві, праходжая! Кажацца, што гэта ты нашага брата жана? Трудна табе дабрацца да яго! Ну, прашу міласці к сабе паначаваць!

Яна нізка галаву скланіла і пайшла начаваць. Павутру рана ўставала і благадарыла на 'тходзе. Яна ёй, вяльможа, адаўжыла платочак:

— На вот табе платочак, ад большыя сястры падарак!

Гэты платочак вочань прыгож, разнымі цвятамі, бытта залаты, і серабром усаджаван, разным украшэніям. Яна палучыла гэты платок, лабзувала яго, як і свайго мужа. Патом паблагадарыла і адпраўлялася ў пуць.

Як іці, дык іці, як іці, дык іці — скора то гаворыцца, да трудоў многа прыняла: другія стаптала боты, збіла другі кій, з'ела і другі хлеб, ад мужа благаславенны. Патом апяць прыходзіць, на яе пуці стаіць дом, пачышчы шчэ й таго. Яе прысцігаець ужо цёмная ноч; у варотах апяць стаіць жа вяльможа жэнскага полу, такога ж віду і ліца.

— Здрастві табе! — гаворыць. — Як бытта ты нашага брата жана і наша нявестка? Трудна табе дабрацца да яго. А толькі ўжо большы прастраждала, чым страждаць! Прашу міласці паначаваць у нас, аддыхнуць!

Прыюціла ў палаты, у дом свой, пакарміла, прыюціла на оддых. Павутру начлежніца ўставала, благадарыла, усердны атвет давала:

— Благадару вас за нашлег, за ваша ўгашчэнія! Вы мяне й прашчайце!

Яна:

— Вот,— гаворыць,— галубка, я табе дам падарак!

Яна ёй даравала падарак — шчотку, каторай учасуюць галаву. Яна вочань прыгожа, украшана красіва — там адно золата, адно серабро і разныя цвяты. Яна, палучыўшы гэты вешчы, і пайшла.

Доўга ўрэмя страждала яна — надзявала трэція боты, брала трэці кій у руку і пачынала трэцюю праскуру ес[ц]ь. Доўга ўрэмя страждала ў сваім паходзе, мала оддыху мела,— як гэта скора сказуецца, ды не скора сачыняецца,— трэція стаптала боты, трэці аббіла кій, з'ела і трэці хлеб. Ёй на пуці быў апяць дом. Яна прыхадзяшча к дому, яе абнімала цёмная ноч. Так у гэтым доме, у варотах, стаяла вяльможа жэнскага полу. Увазнала яе.

— Здрастві,— гаворыць,— правукрасная царэўна! Даўно страждаеш, галубка! Заўтра свой страд паконьчыш! Прашу міласці ка мне паначаваць, нявестка наша, нашага брата жана!

Прыюціла яе ў палатку, накарміла, прыгласіла яе на воддых. Назаўтрага яна ўставала і спяшыла ў пуць. Яна ёй дала падарак. Дала ёй кудзелечку і праслічку і вераценца.

— От,— сказала,— узыйдзі ў горад і сядзь на базары, рассцялі платочак, ад большыя што сястры падарачак, і пастаў на платочку шчотку і прадзі сама кудзелю. І будзець іці са слугамі вяльможа, жэнскага полу. Ёй вешчы гэтыя дужа ўпадабаюць. Яна будзець іх таргаваць. Ну, яна будзець табе цэны даваць прэждзе сотні — ты не саглашайся, потым будзець даваць тысячы — не саглашайсь, ты не хаці нічаво! А мей дагавор: з яе панам за вешч ноч начаваць. Яна ўсе тры вешчы ў цябе возьмець. А ты ні на вошта больш не саглашайся!

Яна падзякавала і пайшла. Прыходзіць у горад, прыюцілась серадзі базару — дзень быў пагодлівы — яна распалажыла свае вешчы: платочак разаслала, шчотку паставіла на платок, стала работай занімацца,— кудзелечку прадзець! Потым павудзенныя лі часы, ці якія — гэта не паказана — хадзіла вяльможа па базару, са слугамі. Прыхадзяшча к ёй, сказала:

— Здрастві [табе]! А што, галубка, прадасі ты мне свае вешчы?

А йна на 'твет спрасіла:

— Каторую вы жалаеце?

— А мне вот унаравіўся платочак! (Платок напярод падарован.) Што табе даць за яго?

Яна на 'твет адказала:

— Я нічога не хочу!

— А як жа ты — дарма аддасі?

— Не, я дарма не дам!

— Ну, што ж ты хочаш?

— А я хочу із вашым панам ноч начаваць!

— Ах, якая ж ты бяссовесная! Што табе за польза з панам ноч начаваць? Я ж дам табе сотню дзенег за яго. Гэта будзець табе пальзіцельна!

Яна на 'твет дала, што а я не хачу!

Яна ад яе адышла, пахадзіла, пахадзіла — скушна стала.

— Не магу растрацца з гэтымі вяшчамі. Ну, пайдзі, дура, кагда не хочаш дзенег, пайдзі, паначуй!

Забрала платочак і пайшла.

— Ну, і пайдзі за мной!

Потым прыйшлі дамой, яна яе ў палатку прыюціла, у такую палатку далёкую, што яна і голасу мужняга не слыхала. Потым прыбываў муж із ахвоты. Яна яго знімала з лашадзей слугамі, угашчала разнымі напіткамі, каторыя п'яней усіх. Ну, упаіла яго і ў спальню палажыла, ён бяз чусцвія быў. І пазволіла ёй спаць лажыцца з панам. Ну, яна лягла і стала з ім разгаварываць:

— Я ўсё тваё прыказанія спольніла! Я трое ботаў зялезных стаптала, я тры кія зялезных збіла і тры хлеба зялезных з'ела!

Стала гаварыць, як страждала.

— Да цябе дайшла і вот з табой ляжу, а ты мне нічога не гаворыш!

Яна яго і будзіла, і калыхала, і шчыпала. Ну, а ён спіць і атвету яна нікаторага не слыхала ад яго. Ці чуставаў ён, ці не, гэта не зната дзела. Вутра ўставала, благадарыла і выходзіла. Вяльможа над ёй смяялася, назвала дурай:

— Вот якая ты дура! Што ты палучыла ад пана? А я бы табе дала дзенег многа!

Атвет адказала вяльможы:

— Я дзенег не хачу!

Ну, і адправілася ў сваё места. Паставіла шчотку, ужо й без платка, сама прадзець кудзелечку. Адпраўляўся пан за 'хвотаю, апяць ізноў:

— Ці я ў ва сне відаў, ці што нада мною было — як бытта бы я глас слыхаў свае прэжнія супругі. Я глас слыхаў і балезі целу свае**му прыняў. Паспяшу-ка пазараньшы з ахвоты дамой!

А йна апяць — ізноў выходзіла, вяльможа, на горад, на гулянне й са слугамі. Прыходзіла апяць к гэтай сідзелцы.

— Што, галубка,— гаворыць,— прадай мне гэту вешч! — на шчотку.

— Купі!

— Што возьмеш?

— А я не хочу нічога — з панам ноч начаваць!

Яна апяць яе назвала дурай:

— Ну, якую ты,— гаворыць,— совесць палучыла, што ты з панам начавала?

— Нічаво!

— А я табе дзенег бы дала!

Ну, потым лягко сагласілася — дала шчэ ноч пераначаваць. Ну, апяць такім жа пуцём, так жа сама: прыехаў ён з ахвоты, дык яна знімала яго з паязды слугамі, прывячала зноў на ўгашчэння. А ён угашчэнія жастока не прынімаў — мысліў сабе то, што ніколі на мяне гэтага не бывала, каб гэтакая ўгашчэнія я меў. Толькі ён стаў асцерагацца, скора стаў без чусцвія п'ян — сам на сябе нацянуў так — уснуў за бяседай крэпкім сном. Ну, яны ўзялі і палажылі ў палатку на пасцелю. Тады яна на яе сказала:

— Ступай з панам начаваць!

Ну, яна легла. Падаждала, пакуль усе заснулі, і ва ўрэмя чалавечацкага сна стала яго разбуджаць. Апяць свае разгаворы разгаварывала, усе свае труды расказала:

— Я другую ноч з табой начую, а ад цябе нічога не чую!

Ну, ён усё гэта панімаў, а атвету ніякога не даў. Потым, ноч на праходзе, стала вутра. А яе разбуджаюць, высылаюць вон. Яна ўстала і паблагадарыла. Яна, вяльможа тая, пасмяялась і назвала дурай:

— Дзве начы,— гаворыць,— ты начавала, якую пользу ты палучыла?

Яна паблагадарыла, адправілась на сваё места, занімала сваё места, прала кудзелечку. Кала яе муж яе прайшоў не ў знатным відзе. Апяць адпраўляўся на ахвоту. Цяпер яна яго к відну разгледзела, толькі што не ўвазнала. Прыбываець ён з ахвоты ужо із разнымі думамі. А йна, вяльможа, выхадзіла апяць на горад са слугамі, на прагулянне,— скучала па трэцяй вешчы, каб ужо і гэту дастаць. Ну, дык гэту ўжо вешч — кудзелечку і прасліцу і вераценца ўжо лягчэй дастала, крута:

— Прадасі мне гэту вешч трэцюю?

Яна 'твет дала:

— Прадам!

— Ну, што ж ты хочаш?

На 'твет даець:

— Я не хачу нічога: з панам ноч начаваць!

Яна на слуг:

— Бярыце гэты вешчы! Падзі за мной!

Ну, і прыюціла яе ў тэй спальні, дзе яна дзве ночы начавала. Ну, прыбываець пан із ахвоты пазараньшы. Яна яго знімала слугамі із паязды, садзіла за стол з сабою і ўгашчала напіткамі разнымі. Ён пры сябе сваю сілу ўзяў і апяць здзелаўся хмялён — нацянуў на сябе. Ну, тады палажылі яго ў пасцель. Як стала цішына ўначы, заставіў яе муж пераслаць пасцелю, як ёй уноравіцца. Ну, дык яна пераслала пасцелю і начала разгавор. На 'твет ён даў ёй, што вутрам ты не пойдзеш. Вутрам яе сталі высылаць. Первы раз называлі:

— Галубушка, пайдзі із нашлегу!

Яна не пайшла. Ва ўтарых разах называлі яе бяссовеснай. Яна не пайшла. Трэці раз сказалі:

— Гавораць табе — ступай із нашлегу!

Потым яна не паслушала. І выходзяць із спальні ўдваіх увабраўшысь. Ну, тады ён вялеў вывесці первага жарабца са стайні і тую вяльможу растаскаць па чыстаму полю, прывязаць к конскаму хвасту. А самі сталі жыць-пажываць і цараваць. І я там годы два ці тры таму быў, толькі нічога не бачыў.

Спакойнай ночы, прыятнага сна, радаснага вутра! Бывайце здаровы!



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі, ч. ІІ. Рэд. В.К. Бандарчык. Мн.: Навука і тэхніка, 1978. - с. 100-109
Крыніца: скан