epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Шчасце

Жылі два браты: адзін багаты, другі бедны. Гэты багаты і плашэй работаў, і харашо жыве; ну бедны, кажацца, і харашо работае, а жыве бедна — не шаньдзіць ні ў чом. Так ён, бедны, устае рана, смотрыць — у брата тая работа ўжо здзелана. Усё брат паперадзі.

Ну, даждалі яны ўрэмя, паехалі сеяць жыта. Потым гэты бедны брат рупіцца, як ба раней устаць і захваціць пярод, пасеяць раней брата — ці не лучча будзе. Прыязджае ён к сваёй паласе шчэ цёмна; чуе — сеецца братава жыта, чвікаюцца зярняты аб сяўно, і не відна хто, цёмна. І так, што не можа ён папярэдзіць брата ні ў чом. Даждалі ўрэмя; урадзіла жыта; багатага — таго лучча, а беднага — хужа. Потым ён послі жніва склаў сваё жыта ў копы. Тое худое і топчацца і травіцца, дык ён пайшоў сцярэч на ноч. А палосы з братам былі ўмесце. Сматрыць — ходзе па братняй паласе бурая карова, сабірае калосся і па чужых палосах ходзе ды ў багатага брата капу носе. Тады прыйшла й на яго паласу і давай шчыпаць калосся з яго капы. Тады ён, бедны брат, з-за капы! Паймаў за рогі гэту карову і стаў яе наказываць, паймаўшы, цапком.

— Што ты,— гавора,— воўк цябе рэж! Што ты такая за карова: ідзе многа, туды й носіш, у нашых палосах бярэш?

Яна гавора яму:

— Я,— гавора,— не карова, а твайго брата Шчасце!

— Ну што ж,— гавора,— я яшчэ буду цябе біць: укажы,— гавора,— маё Шчасце!

— Да я,— гавора,— укажу і тваё Шчасце, не бі толькі мяне! Ідзі,— гавора,— у такім-то гамонішчы стаіць ліпа дуплінатая. І ў тэй ліпе тваё Шчасце ў карты гуляе з протчымі. Ты йдзі і бяры яго за хахол!

Ён пусціў тую карову і пайшоў к ліпе. Прыйшоў к ліпе, сматрыць — два ліцы гуляюць у карты. Ён тады тое за лоб, што карова ўказала:

— Ты што,— гавора,— у карты йграеш, а на мяне забываеш!

Яна тады гавора:

— Стой, не біся! Ты не тым занімаешся! Я б табе памагала, дык табе не трэба ні пахаць, ні касіць, а табе трэба занімацца таргоўлей!

А ён гавора:

— Чым мне занімацца таргоўлей — грошай у мяне няма?

— Ну вот,— гавора,— на табе на 'сігнацыю два грошы, ідзі на базар і купі сабе, што трапіцца!

Ён прыходзе на базар. Носе чалавек бальшую шчуку прадаваць: перакінуў чэраз плячо і носе прадаваць. Ну, ён, гэты бедны чалавек, думае:

— Што купіць? Купіць ба сабе гэту рыбу — грошай толькі два грошы ў мяне!

Прыходзе к гэтаму чалавеку і думае: куплю, не куплю, а хоць патаргую, што ён за яе просе. І спрашуе:

— Што табе за рыбу?

Ён сказаў там капеек дваццаць ці трыццаць, а ў яго толькі два грашы. Ён кажа:

— Я б табе даў больша, ды няма больша ў мяне. Бяры, калі хочаш, два грошы!

Гэты чалавек насіўся-насіўся з гэтаю рыбаю — не дае больша ніхто, як ён пасуліў. Ён сустракае гэтага чалавека і гавора:

— Больша ніхто не дае, давай два грошы, бяры рыбу, пакармі дзяцей!

Ён узяў аддаў яму два грошы, узяў рыбу. Так ён прынёс гэту рыбу дамой і прыказаў хазяйцы абчысціць і патрашыць. Так хазяйка выпатрашыла яе нутры і бросіла ў карыта. Потым пакарміла семяйство** і астальное вынесла вон. Дажыдаючы начы, просяцца к яму нанач два купцы. Ён адказуе ім:

— Я рад пусціць вас, гаспада, дык мая хата гразна лі такіх людзей!

Потым яны адказалі:

— Ну што ж,— гавора,— у дарозе злучаецца ўсяк: ідзе худа, ідзе харашо, аднача нам нравіцца ў цябе пераначаваць!

Ён пусціў іх нанач, згатаваў рыбы, даў павячэраць — прыняў іх, чым мог. Потым яны пагасілі агонь і ляглі спаць. Так із гэтыя рыбы стала асіяць. Яны будзяць хазяіна гэтага:

— Што, хазяін, у цябе гэта ў карыце?

Ён гавора:

— А што ж,— гавора,— я вялеў хазяйцы выбрасіць нутры з рыбы вон, а яна — баба — убросіла ў карыта. Што, можа вам смярдзіць?

Яны гавораць:

— Не, гэта харашо, што яна не выбрасіла, ты нам прадай гэтыя нутры!

Ён гавора:

— Я не знаю, што яны стояць!

Яны гавораць:

— Мы знаем, што яны стояць, мы не хочам цябе абіждаць!

Пасматрэлі яны — у гэтых кішках драгацэнныя камні. Яны яму далі грошай, сколькі яны мелі.

Потым, дзеньгі гэтыя палучомшы, ён узрадаваўся; апяць начаў спраўляць хазяйства, як у брата, купіў хлеба, справіў лашадзей і начаў занімацца, як і брат. Ну, потым, ці многа ці мала пажыў — зжыўся апяць, не шаньдзіць яму. Ну, зжыўся; апяць к ліпе Шчасця шукаць пайшоў.

Як ён прыйшоў, явілася яна яму і гавора:

— Я табе не казала гэтым занімацца!

Дае яна яму валасяную торбу і гавора:

— Як захочаш есць, дык гавары: стол з торбы!

Ну, пайшоў ён дамой. Прайшоў нямнога з гэтай торбай, канешне, есці хочацца, і нада ж палюбапістваваць, што пакажацца з торбы. Так ён сказаў:

— Стол з торбы!

Аяўляецца яму ўсё: хлеб-соль, і піць, і есць — што яму ўгодна.

Ну, потым, пажыў ён з гэтаю торбаю, усім даволен; ну, не відзіць ніхто багацтва. Давай тады з братам мяняць: брат яму даў коней, кароў, усё, а ён брату торбу. Ну, брат разумны, думаець: нашто мне работаць, калі можна не работаючы жыць, і піць і есці. Ну, а тэй з братам прамяняў і 'пяць пражыў усё хазяйства, і 'пяць стаў бедзен. Апяць трэба іці к ліпе прасіць Шчасця. Прыходзе к ліпе, аяўляецца яму яго Шчасце:

— Ну, нашто ж ты ізвадзіў сваю торбу, што я табе дала? Ты быў сыт з сямействам! Хто ж табе вінават, што ты дурак! Учыць цябе трэба. Ну, дала ж я табе валасяную торбу, а цяперыча на табе залатую торбу. З гэтай торбай, як захочаш піць да есць, скажы: «Два з торбы!» А як будзеш сыт, дак гавары: «Два ў торбу!»

Ну, пайшоў ён дамоў. Вот ён прайшоў, любапітна яму. Прайшойшы і гавора:

— Два з торбы!

Так яўляецца яму два малайца з дубінамі і давай яго карміць дубінамі, у два дручка, што не ўмеў жыць. Пакуль з гэтыя чэсці не ўздумаў сказаць:

— Два ў торбу! — дык яны ўсё яго дулі.

Ну, тады, папотчывалі яны яго, прыходзе дамой ён к брату з тою торбаю. І хваліцца брату:

— Ну вот, брат, тая торба была хараша, што я табе аддаў, ну, а сабе дастаў луччую — залатую!

Тэй давай прасіць яго:

— Давай, брат, замяняем!

Ну, канешне, тэй сагласен. Замянялі.

— Ну вот жа, брат, на гэту ўжо не кажы: «Стол з торбы!» — а кажы: «Два з торбы!» А як станеш сыт, кажы: «Два ў торбу!»

Вот тэй, бедны, узяў сваю валасяную торбу і стаў жыць харашо. Тэя наўчылі два з торбы, як жыць, дос мяняць. І хазяйства багатага звёў, і торбай залатой яго надзяліў. А багаты стаў рад. Патрэбавалася яму там піць ці есць, вот ён кажа:

— Два з торбы!

Ну, і аяўляюцца два з торбы з дручкамі потчываць; і потчывалі яго, пакуль ён не ўздумаў сказаць:

— Два ў торбу!

Ну, і стаў зжывацца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі, ч. ІІ. Рэд. В.К. Бандарчык. Мн.: Навука і тэхніка, 1978. - с. 458-462
Крыніца: скан