epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Тром сын Безымённы

Неўкаторым царстве, неўкаторым гасударстве, не іменна ў том, у каторым мы жывём, жыў сабе старык са старухай. І ў іх не было дзяцей. Послі, пад старасць, даў бог ім: радзіла старуха сына. Пайшлі яны за бабаю — баба не йдзець бабіць, удзіўляецца гэтаму, што баба век не раджала, а пад старасць радзіла. Ну, баба гэта не пайшла бабіць. Пайшлі кумоў зваць — і кумы не пайшлі хрысціць. Пайшлі к папу — поп не ўзяў хрысціць. Астаецца гэты младзенец нехрашчоны. І ўзрос ён ужо мальчышка парадашны, стаў на вуліцу хадзіць. Сталі яго мальчышкі зваць Безымённым. Прыходзіць ён дамой і гаворыць сваёй мацеры і айцу:

— Матушка, пачаму гэта мяне завуць мальчышкі Безымённым?

Маць уздахнула:

— Мой ты сынок! Я цябе радзіла, пайшла бабу зваць — баба не пайшла; пайшла кумоў зваць — і кумы не пайшлі; к папу паняслі — і поп не стаў хрысціць!

— Матушка,— гаворыць,— сшыйце вы мне світку і пояс, купіце і шапачку і чабаты!

Тады яны справілі яму, ён адзеўся і прашчаецца з імі і адпраўляецца ад іх. Маць заплакала слёзна і сказала:

— Мой сынок! Пад старасць бог даў нам цябе на пацеху, а ты нас пакідаеш?

Ну, пайшоў ён пуцём-дарогай і зайшоў у лес. Ішоў лесам трое сутак. І найшоў у лесе — стаіць хатка. У гэтай хатцы спасаліся тры пустэльнікі. Ён прыхадзя к ім, укланіўся ім. І сталі яны ў яго апрашываць:

— Адкуда ты, малады юнаш, і па якой няволі зайшоў сюды?

Ён расказаў ім гэту абвязнасць сваю, што ён нехрашчоны на свеце ёсць, што не пайшла баба к яму, кумы не пайшлі і поп не стаў хрысціць. Тады яны яго ўзялі ахрысцілі і далі яму імя Тром сын — усім тром пустэльнікам, значыцца.

Ну, сталі яго пітаць і сталі яго грамаце ўчыць. Быў ён у іх у навуцы лет не меншы дзесяці. І здзелаўся ён парнюга ўжо парадашны. Грамаце ён давучыўся як следуець — яны яго давучылі. Тады й просіцца:

— Айцы мае радзімыя,— гаворыць,— пусціце мяне на сей свет, свету павідаць!

— Харашо, Тром сын, мы цябе пусцім, калі не будзеш на чужое добрае завісен.

Тады заняслі яму напярод, куды ён будзець ехаць, тры клункі серабра і далі яму каня несядланага і немузданага — заняслі серабро і пасыпалі. Ён і паехаў.

Даехаў ён да первыя клункі і січас давай у карманы набіраць гэтага серабра. А яны глядзяць. Яны, усматра гэта, і гавораць:

— Не, Тром сын, варацісь-ка назад, не пара табе ад нас ад’язджаць, яшчэ ты завісен на чужое дабро!

Тады ён апяць служыў у іх год. Год выйшаўшы, апяць просіцца ў айцоў:

— Айцы мае радзімыя, айцы мае міласэрныя, пусціце мяне на сей свет, свету павідаць!

Яны апяць:

— Харашо, Тром сын, мы цябе пусцім, калі не будзеш на чужое дабро завісен!

Цяпер заняслі апяць тры клункі золата і далі яму каня несядланага і немузданага. Ён даехаў да первыя клункі і січас давай у карманы набіраць гэтага золата. А яны глядзяць. А яны смотраць усё. Цяпер яны апяць:

— Варацісь, Тром сын, назад, не пара шчэ табе ад нас ад’язджаць.

Ён вараціўся, апяць год у іх служыў. Адслужомшы год, апяць просіцца так жа:

— Айцы мае радзімыя, айцы мае міласэрныя! Пусціце мяне на сей свет, свету павідаць!

Тады яны далі яму каня — засядлалі і замуздалі. І заняслі тры ношкі руж’яў і павесілі на дрэве. Даязджае ён да гэтых руж’яў, аблюбаваў сабе адно ружжо і ўзяў сабе толькі адно, і паехаў з ружжом з гэтым. Яны скрычалі на яго:

— Тром сын! Варацісь назад, от мы цябе цяпер пусцім, благаславім!

Ён вярнуўся. Благаславілі яго, ну і сказуюць яму:

— Будзеш ты ехаць чэраз гэты лес, трое сутак будзеш ехаць, і выедзеш ты з гэтага лесу пад сталішны горад, так ба, як пад Піцірбург. І будзець там бальшая гара, і на гарэ на гэтай будзець Жар-пціца. Ты раз разгонься на кані, не ўловіш яе. Тады і другі раз, і тожа не ўловіш. А ў трэці раз ты скакнеш і ўхваціш Жар-пціцу за хвост і вырвеш тры пяра. І палож іх ты сабе ў карман. А каня пусці ў запаведныя лугі, у скрытныя. А сам ідзі ў горад і паявіся к цару. У цара карослівыя лошадзі. Ён ужо іскаў, іскаў лекарэй — ніхто не можаць вывесці гэтыя каросты. І ты вазьміся гэтых коней лячыць. Ну, і толькі,— гавораць,— зарою вячэрняю і вутранняю гэтымі пёрышкамі патры іх — і здзелаюцца коні такія, што люба сматрэць на іх!

Ну, тады ён адкланяўся ім і паехаў. А яны прыказалі:

— Якая табе будзець патароча няшчасная, ты выйдзі з горада і скрыкні свайго каня, і ён к табе прыбудзець, і ён табе будзець савет даваць!

І паехаў ён. Ехаў трое сутак; выязджаець ён к гэтай гарэ к крутой. І лятаець Жар-пціца. Ён раз разагнаўся — не паймаў. Другі раз разагнаўся — не паймаў. Трэці разагнаўся — вырваў з хваста тры пёрушкі. І пусціў свайго каня ў скрытыя луга, а сам пайшоў к цару ўва дварэц. Дакладуюцца цару, што вот найшоўся такі-та масцер, што ён можаць каросту вылечыць з лашадзей. Прызываець яго цар к сабе і апрашываець:

— Можаш ты, брацец, вылечыць?

— Магу, ваша нпіратарскае вялічаства!

І адпраўляецца ён на канюшню. Дажыдае ён вячэрняе зары, і ўзяў ён гэтымі пёрышкамі коней гладзіць. І січас кароста гэта аблезла, і здзелалісь коні, што люба глядзець. І апяць, даждаўшы вутраннія, тожа так здзелаў. Дакладываюць цару кучары, каторыя пры ём служылі ўпярод:

— Ваша нпіратарскае вялічаства, вы цяпер вашых коней не ўвазнаеце!

Цар не мог уцярпець, пайшоў сматрэць. Паглядзеў на коней і ўзрадаваўся. І прызывае Тром сына к сабе і спрашывае:

— Тром сын! Чым мне цябе за гэта наградзіць і пажалаваць?

Ён сказуе:

— Ваша нпіратарскае вялічаства! Нічаго я не хачу вашага жалавання і награды, а буду служыць пры вашай канюшні!

Цар цяпера прызывае ўсіх кучароў сваіх, каторыя яму прэждзе служылі, і прыказуе ім, штоб яны яму павінавалісь і слушалі яго, а еслі не будуць, то катай іх, як сам знаеш!

І гэтыя кучары абідзелісь за гэта, што можа каторы служыў гадоў па дваццаць пяць, а ён сягодні паступіў, і к яму пад начальства іціць. Ну, цяперыча і сталі радзіцца міжда сабою: якую б яму падвесці штуку, штоб яго із свету збавіць? І пайшлі яны яго каравуліць, чым ён гэтых коней лечыць. І не спалі яны ўсяе ноч. Даждаліся яны зары; Тром сын січас вынімае гэты тры пёрышкі і стаў коней гладзіць. І ўся канюшня загарэлася, як ад агня — ясна здзелалась.

Тады як цар устаў, так яны пайшлі к яму.

— Ваша царскае вялічаства,— гавораць,— Тром сын не сваею,— гавораць,— сілаю лячыў коней! Як ён выняў тры пёрушкі нейкіх, дык мы думалі, што ўся канюшня загарыцца!

Цар прызваў цяпер Тром сына к сабе і спрашуе ў яго:

— Тром сын, што, чым ты лячыў коней?

— Ёсць у мяне з Жар-пціцы тры пёрушкі!

— Ну і ступай, чым лячыў, тым і лячы!

Тады яны апяць абдумаліся.

— Пойдзем, скажам цару, што ён, п’яны прыйшоўшы, хваліўся, што я магу Жар-пціцу дастаць,— гаворыць,— таё, з каторыя пёрушкі вырваў.

Прызывае яго цар к сабе і гаворыць яму:

— Тром сын, ты ўчара п’яны прыйшоў і хваліўся, што магу Жар-пціцу дастаць?— гаворыць.

Тады ён гаворыць:

— Не магу, ваша царскае вялічаства! Як жа можна дастаць? — гаворыць.

На [а]твет сказуе цар:

— Еслі ты не дастанеш мне Жар-пціцы — мая меч, твая галава будзець з плеч!

Тром сын тады заплакаў і пайшоў з горада вон.

І скрычаў сваега добрага каня:

— Конь мой мілы, конь мой любы! А дзе б ты быў, штоб ка мне прыбыў!

Бягіць к яму конь, і бягіць і ржэць. І прыпаў на каленках перад ім.

— І што,— гаворыць,— Тром сын, табе бяда?

— Бяда,— гаворыць,— конь добры мой! Загадаў мне цар загадку, не знаю, як яе й перацярпець!

Конь яму сказаў:

— Не рабей, Тром сын! Гэта не бяда, а бяда шчэ ўся ўперадзе! Скажы цару, штоб ён здзелаў гэтакія напіткі, саставіў, штоб адно аднаго сладжэй было і п’яней. І няхай ён табе дасць вянчальную скацерсць, каторая на стале была, як ён вянчаўся. І няхай скуець тры пруты жалезных: адзін сабе прут вазьмі, другі кучару, а трэці хвалетару. І карэту няхай запрагуць самую пярвейшую. І паязджай туды к гарэ к той. Там стаіць дуб. І на дубе яна там начуець. І ты прыедзь і рассцялі гэту скацерсць пад дубам, і пастаў гэтыя напіткі ўсе, і падкрый іх! Тады кучары няхай ад’едуць адтудава, і сам ляж у скрытным месце і ляжы да ўрэмя. Яна як устанець, так і зляціць на гэту скацерць і станець гэтыя напіткі кушаць. І здзелаецца яна п’яна, і тут жа яна пераваліцца, ляжыць, ляжаць будзець. І ады ты прыхадзі і бяры яе ў левую руку і згарнувай скацерць гэту і забірай кубкі і нясі ў карэту. І паязджай пашыбчэй — кучара па плячах сцягай прутом, а кучар няхай лашадзей сцягаець і хвалетара такжа. І будзець яна скідавацца змяёю там і ўсякай гадасцю: жабай, яшчаркай, мышшу — ну, ты яе не пускай, у руках,— гаворыць,— дзяржы ды й дзяржы!

Ну, ён так і сказаў цару. Цар гэтыя саставы ўсе саставіў і прыдастаўку яму даў як следуець поўную. І паехаў ён пад дуба пад гэтага. І разаслаў скацерць гэту, і паставіў гэтыя кубкі з наліўкамі. І сам адышоў у водаль, лёг і кучароў адагнаў адтуль, штоб яна не відала іх. Тады яна, даждаўшысь зары, і злятаець яна з дуба, увідзеўшы гэтую скацерць і наліўкі — кубкі гэтыя стаяць. І падляцела січас к кубкам к гэтым, і стала кушаць напіткі гэтыя. І здзелалась яна п’яна, і січас жа на скацерць на гэту брык! — і завалілась. Тады падбягаець Тром сын і бярэць яе ў левую руку, і скрычаў кучароў, штоб пад’язджаў сюды паскарэй! Тады, згарнуўшы скацерць і кубкі гэтыя, і ў карэту кладзець. І сам з ёю садзіцца, з Жар-пціцай. І зачаў сцягаць кучара прутом жалезным, а кучар лашадзей, а хвалетар тожа лашадзей.

А з яе хмель січас выйшаў, яна стала скідавацца ўсякай гадасцю. А ён дзяржыць у руках, не пускаець — не [а]брабеў. Яна ізноў стала Жар-пціцай, як была на сваём месце. Прывозяць яны яе ў царскі дом. Падаець ён яе цару — і дайжа ўвесь дварэц засіяў. Тады цар спрашуе ў яго:

— Чым цябе жалаваць за гэта, Тром сын?

— Нічога не хачу, ваша царскае вялічаства, апяць іду служыць пры сваёй доўжнасці, апяць на канюшню!

Ну, цар дужа даволен астаўся Тром сынам. І гаворыць:

— Глядзі ж ты за кучарамі харашэнька, катай іх маёй рукою!

Ну, ён пайшоў па канюшні, дзе непарадкі найдзець, паложыць кучара да штук пяцьдзесят-шэсцьдзесят закоціць:

— Знайце! Вы мне находзіце дарогу, і я вам найду!

Ну, цяперыча сабралісь гэты кучары і гавораць:

— Ён нас прагоніць, прыйдзецца ісці проч ад яго.

На гэты случай здзелалась, тры дні і тры ночы было затменне. І адгадаваў цар, і нахадзіў такіх людзей, і па кнігах шукаў, адчаго б гэта тры дні і тры ночы затменне было? Кучары гэтыя апяць сабраўшыся.

— Пойдзем,— гавораць,— заўтра к цару і скажам, што ён прыйшоў п’яны і хваліўся, што ніхто не можаць узнаць, адчаго затменне было тры дні і тры ночы,— ні цар, ніхто, а я,— гаворыць,— магу ўзнаць!

Пайшлі яны к цару:

— Ваша царскае вялічаства! Учора прыйшоў Тром сын п’яны і гаворыць: што вот наш цар не мог узнаць, адчаго тры дні і тры ночы затменне было, а я,— гаворыць,— магу ўзнаць!

Прызываець яго цар:

— Тром сын! Што ты ўчара п’яны гаварыў?

— Нічога не гаварыў, ваша царскае вялічаства.

— А ты,— гаворыць,— гаварыў, што магу ўзнаць, адчаго тры дні і тры ночы затменне было!

— Як жа можна,— гаворыць,— ваша царскае вялічаства, узнаць божую луну?

— Не, Тром сын! Еслі ты не ўвазнаеш, то мая меч, а твая галава далоў з плеч!

Пайшоў Тром сын, заплакаўшы, апяць з горада вон. І скрычаў свайго добрага каня:

— Конь мой мілы, а дзе б ты быў, калі б ка мне прыбыў!

Конь бяжыць, капытом зямлю б’ець:

— А што,— гаворыць,— Тром сын, табе бяда?

— Бяда,— гаворыць,— конь мой мілы!

— Не тужы,— гаворыць,— Тром сын! Гэта не бяда, бяда яшчэ ўперадзе будзець! Скажы цару, няхай табе клубок ссучыць у тры ніткі: нітка залатая, нітка сярэбраная і шаўковая. І пусці гэты клубок, будзець ён каціцца ўперадзі, і ты ўслед ідзі! І ён пакоціцца к сонцавай матцы. І там ты ўвазнаеш, адчаго тры дні і тры ночы затменне было!

Цар яму, не доўга думаючы, ссучыў клубок гэты. І выйшаў ён за горад, і пусціў клубок гэты. І пакаціўся гэты клубок, і ён услед за ім ідзець. Коціцца гэты клубок — стаяць два калодзезя із вадою, абое поўны. І ля калодзезей стаіць старуха з вядром: і з аднаго бярэць, у другі іл’ець, і ў том не прыбаўляецца і ў том не ўбаўляецца — і абое поўны. Ён прыходзе к ёй:

— Памагай божа табе, старушка!

— Спасіба! Куды цябе гасподзь нясець, Тром сын?

— А йду,— гаворыць,— к сонцавай маці спрашываць, чаго тры дні і тры ночы затменне было!

— Памянісь,— гаворыць,— Тром сын, і аб маю душу,— гаворыць.— Пакуль ба мне гэтыя калодзезі пераліваць?

— Харашо,— гаворыць.

Прыка**чуецца апяць — б’юцца воран із выдрамі. Кроў з іх плывець. Ён падходзе к ім, гавора:

— Памагай бог!

— Куды цябе бог нясець, Тром сын?

— А йду,— гаворыць,— к сонцавай маці спрашываць, адчаго тры дні і тры ночы затменне было!

— Памяніся,— гавораць,— і аб нашу душу: дакуля нам біцца? Пазабіваліся,— гавораць,— да палусмерці, няма знаць за што!

— Харашо,— гаворыць.

Цяпер пакаціўся клубочак і прыкачуецца — стаіць тын. І старык бегаець каля яго: адну старану паднімець — другая валіцца; ён тую паднімець — тая валіцца! Бегае з аднаго боку на другі і не паставіць ніякім родам!

— Памагай бог, старычок!

— Здароў, здароў, Тром сын! Куды цябе бог нясець? — гаворыць.

— А йду,— гаворыць,— к сонцавай матцы, адчаго тры дні і тры ночы затменне было!

— Памянісь,— гаворыць,— Тром сын, і аб маю душу: дакуль ба мне гэты тын паднімаць?

— Харашо,— гаворыць,— памянусь.

Пакаціўся клубочак гэты апяць. Прыкачуецца ён у дзярэўню. І бегаець мужык па дзярэўні, і саджаець кулакі ў вокны — у адные** тарканець у вакно ды к другей пабяжыць, у другі тарканець, к трэцяй пабяжыць. Бегаець ды й усё. Тады ён гаворыць:

— Памагай бог табе!

— Здарова, здарова, Тром сын! Куды цябе гасподзь нясець?

— А йду к сонцавай матцы, чаго затменне было?

— Памянісь,— гаворыць,— там аб маю душу, дакуля б кулакі гэта мне саджаць у вокны?

{еокны?

}— Харашо,— гаворыць,— памянусь.

Пакаціўся клубочак гэты апяць. Прыкачуецца ён к мору. Цераз мора ляжыць Кіт-рыба, і па ёй дайжа калявіны выбіты, едучы на калёсах.

— Памагай бог табе, Кіт-рыба!

— Здарова, здарова, Тром сын! Куды цябе бог нясець?

— А к сонцавай матцы, чаго затменне было?

— Памянісь там аб маю душу, пакуля б мне тут ляжаць? Хоць ба гасподзь мне пазволіў другім бокам павараціцца!

— Харашо,— гаворыць,— памянусь...

Перакаціўся ён цераз мора, і пакаціўся ён у дубнік — быў дубнік сілны там — лес дубовы.

І прыкачуецца — у лясу ў том стаіць хатка. І яна ўся — сцены па[а]бпалены, па[а]бсмалены. Укачуецца ў хатку клубочак, і ён услед за ім. Страчаець яго сонцава матка, старушка, і спрашуе яго:

— Тром сын, ці па хоці ты, ці па няволі ідзеш?

— Маць,— гаворыць,— старушка, не так я па хоці, як па няволі! Хачу,— гаворыць,— сваю душу спасці ад нахалныя ад смерці!

Расказаў сваю абіду:

— Павялеў мне цар увазнаць, адчаго тры дні і тры начы затменне было? А не ўзнаю, дык царскі меч, а мая будзець галава з плеч!

Тады яна яго папаіла і пакарміла, дала яму есць і напіцца як следуець. На ноч яна яго завярнула ў дванаццаць кож і палажыла яго ў скрыню ў бальшую. І расказаў ён ёй усе гэтыя прадухты:

— Вот, матушка-старушка! Як ішоў я сюды, і прыкаціўся мой клубочак к калодзезям. І стаіць там старушка з вядром і пераліваець ваду із аднаго калодзезя ў другі, і абое поўны. А тады прыкаціўся клубочак — б’юцца вораны з выдрамі, аж кроў плывець. А тады бегае старык каля тыну і ніяк яго не паставе, а другі бегае па дзярэўні і кулакі торкае ў вокны. А тады прыкаціўся клубочак к мору. І ляжыць Кіт-рыба цераз мора, і па ёй дайжа калявіны выбіты ад абоддзяў. І прасілі яны спамянуць іх душы, паколь ім гэты мукі цярпець?

Ну, яна гэта выслухала, увярнула яго ў дванаццаць кож і палажыла яго ў скрыню. І паслала сабе пасцель на скрыні і гаворыць:

— Слухай, тут я буду ў сына апрашаваць! Я сама яго сянні дажыдаю на ноч — яго тры дні дома не было.

Цяпер, як соўнушка заходзіць, стала хата лопаць — трэсь-трэсь, трэсь-трэсь! Ускакуець ён у хату:

— Здрастуй, матушка мая!

— Здароў, мой сынок! А йдзе цябе гасподзь носіць?

— Ах, матушка, не спрашывайце мяне! А я ў дасадзе ў бальшой! — гаворыць.

Дала яму вячэраць. Ён павячэраў, і ляглі спаць на гэтай скрыні. Тады маць гэта нямножка паляжала, [у]друг і здрыгнулася, іспужалася быдта. Сонца апрашуе:

— Чаго вы, матушка, гэта спужаліся так?

— Мой сынок! Відзела я ўва сне, што тры дні і тры ночы затменне было. Пачаму гэта так?

— Матушка,— гаворыць,— вы не знаеце мае дасады: ёсць у моры Пракрасная Настасся. Я хацеў мора выпаліць і за сябе Пракрасную Настассю ўзяць, у супружаства сабе. [Да]к я мора трое сутак паліў. І не выпаліў, і Пракрасную Настассю не ўзяў!..

Апяць паляжаўшы, маць апяць здрыгнулася. Апяць ён спрашуе:

— Матушка, чаго вы гэта пужаецеся?

— Увідзела ўва сне, мой сынок, кажацца, цераз мора ляжыць Кіт-рыба, па ёй калявіны выбіты. І яна ляжыць і не шавяльнецца.

— А вот, матушка,— гаворыць,— яна многа людзей праглынула, паела, дайжа караблі паела. Калі б яна выхаркнула хоць трэцюю часць, ёй ба бог грахоў адпусціў ба!

Апяць матушка паляжала, апяць здрыгнулася. Сонца спрашуе:

— Матушка, чаго вы так сягонні пужаецеся?

— Мой сынок! Відзела я ўва сне: старык бегае,— гаворыць,— па дзярэўні, саджаець рукі ў вокны.

— Адтаго, матушка,— гаворыць Сонца,— што людзі ў яго прасіліся на ноч, а ён не пусціць. Цераз гэта многа людзі рук і ног па[а]дмаражавалі. Калі ён пакаецца, бог грахі яму адпусце.

Апяць маць паляжала, здрыгнулася.

— Чаго вы, матушка?

— Ах, мой сынок, відзела я ўва сне: кажацца, вораны з выдрамі б’юцца, аж кроў плывець. За што ім гэта так?

— Адтаго,— гаворыць,— матушка, што не следуець дзве пары кумоў браць на [а]днаго рабёнка, а то яны за хрэсніка дзяруцца: тэй к сабе цянець, а тэй к сабе! Няхай яны пакаюцца, бог грахоў ім адпусціць!

Апяць матушка здрыгнулася, паляжаўшы.

— Ах, мой сынок! Відзела я, што старык тын дзержыць і ніяк не ўдзержыць. Адчаго гэта?

— Адтаго,— гаворыць,— матушка, што на гэтым свеце ён казаў: абы як-небудзь тут пражыць, а на тым свеце хоць тын падпіраць! А таго не знаець, як яго падпіраць. Няхай пакаецца, бог яго грахоў прасціць.

Апяць маць здрыгнулася.

— Ах, мой сынок! Відзела я ўва сне, што баба ваду з калодзезя ў калодзезь пераліваець, і абое поўны. Адчаго гэта?

— А вот адчаго,— гаворыць,— матушка: людзі хлябалі вадзічку, а яна ела малачко. У чужых каровак адбірала. Каб яна пакаялася, бог ба грахоў адпусціў ба!

Ну, пагаварыўшы, і заснулі. Тады як соўнушка ўсходзіць, і січас распрашчаўся з маткай і пайшоў:

— Прашчай, матушка!

Тады яна адпіраець скрыню гэту і выпушчаець яго вон, з кож выварачваець. І апрашуе яго:

— Ну, слыхаў ты, Тром сын?

— Слыхаў,— гаворыць.

І пайшоў ён, адправіўся. Распрашчаўся, паблагадарыў ёй за хлеб-соль.

Прыходзіць ён к Кіт-рыбе. Кіт-рыба спрашуе:

— Ну, што, Тром сын, ці спрасіў ты аб мяне?

Тут ён гаворыць:

— Дай, Кіт-рыба, перайду, тады скажу табе!

Ну, перайшоў і гавора:

— Пакайся ты сваім грахам, выхаркай хоць трэцюю часць людзей і караблёў, што ты праглаціла, тады цябе гасподзь прасціць, грахам тваім!

Пайшоў дальшы. Прыходзіць ён, адзе бегаў старык пад аконню. Старык апяць абарачаецца:

— Здароў, здароў, Тром сын,— гаворыць.— Ці памянуўся ты аб маю душу?

— Памянуў,— гаворыць.— І штоб ты,— гаворыць,— людзей пускаў на ноч начаваць, тады цябе гасподзь прасціць тваім грахам!

Апяць пайшоў ён да гэтых да выдраў і вараноў.

— А што, Тром сын, ці памянуў нашу душу?

— Памянуў,— гаворыць.— Пакайцеся сваім грахам,— гаворыць,— то бог прасціць грахам вашым, і прыкажыце, каб па дзве пары на [а]днаго рабёнка не браць кумаўства!

Прыходзіць ён к тыну к гэтаму. Старык апрашуе апяць:

— Тром сын, ці памянуўся ты аб маю душу?

— Памянуўся,— гаворыць.— Ну й пакайся сваім грахам, цябе гасподзь прасціць.

Пайшоў ён да калодзезя. Старусе гэтай гаворыць, што перастань ты гэта дзелаць, малокі адбіраць, і пакайся сваім грахам, цябе бог прасціць.

Пайшоў ён да цара. Паяўляецца к цару. Цар з ім паздароўкаўся:

— Ну, што, Тром сын, ці ўвазнаў ты, адчаго тры дні і тры ночы затменне было?

— Увазнаў,— гаворыць,— ваша царскае вялічаства: ёсць у моры Пракрасная Настасся, і хацела Сонца мора выпаліць і за сябе Пракрасную Настассю ўзяць у супружаства!

І гэтым цар быў крэпка даволен і апрашуе:

— Тром сын! Чым цябе жалаваць?

— Нічога, ваша царскае вялічаства, не хачу, хачу пры сваёй доўжнасці служыць апяць.

Пайшоў ён на канюшню і паглядзеў за парадкамі, і ўзяў гэтых кучароў апяць па-свойму заліваць ім. Ну, яны апяць сабраліся, апяць сталі разгавор мець:

— Як нам яму здзелаць падкоп апяць?

Адзін гавора:

— Пойдзем заўтра к цару, братцы, і скажам, што ён можаць дастаць Пракрасную царэўну, каторую Сонца не магло ўзяць!

Ну, пайшлі і сказалі цару. Цар прызывае яго к сабе, Тром сына, і спрашуе:

— Што ты ўчара, Тром сын, гаварыў п’яны вечарам?

— Нічога я не гаварыў, ваша царскае вялічаства!

— Не, ты,— гаворыць,— гаварыў, што я магу дастаць Пракрасную Настассю, каторую і Сонца не няло!

— Ваша царскае вялічаства! Як жа можна: калі божая луна,— гаворыць,— не няла, а я як жа магу дастаць?

— Не, можаш! А еслі не дастанеш, то мая меч, а твая галава будзець з плеч!

Пайшоў Тром сын, заплакаўшы, ад яго, із горада вон. Прайшоўшы і скрычаў свайго добрага каня:

— Конь мой мілы, адзе б ты быў, ка мне прыбыў!

Конь бяжыць, капытом зямлю сячэць:

— Што, Тром сын, табе бяда?

— Бяда,— гаворыць,— конь мой мілы!

— Гэта не бяда,— гаворыць,— Тром сын, а бяда шчэ ўперадзе будзець. Скажы цару свайму, каб ён шаўковы шацёр сшыў і каб ён тавару краснага наклаў туды: там шалей, платкоў, каснікоў, стужак — разнага. І няхай дасць стулоў некалькі штук, і карэту запражэць, шасцёрка лашадзей каб была і каб кучар быў і з хвалетарам. І тры прута жалезных вазьмі. І паедзеш ты к мору, і разапнеш свой шацёр, і разложыш тавары свае там. І кучароў адашлеш водаль у скрытае места, каб яны сталі. А сам сядзь у стула і сядзі. Яна ў суботу будзець праязджаць два разы па мору. Адзін раз яна праедзець — нічога не скажаць, а аттудава павароціцца, будзець ехаць і апросіць у цябе: «Гаспадзін купец, якімі ты таварамі таргуеш?» Ты ёй на [а]твет скажы: «Ізвольце, Пракрасная Настасся, прыехаць к берагу, тады я з вамі паталкуюся!» Тады яна прыедзець к берагу, і бяры яе за лодку і сморгай яе на бераг. І бяры яе за косы і сячы жалезным прутом да тых пор, пакуль яна прысягнець і ком зямлі з’есць, што я буду твая, а ты мой! Саджай яе ў карэту тады і паязджай у царскі двор, дамой яе вязі сабе!

Цяпер конь распрашчаўся з ім:

— Прашчай, Тром сын, калі будзець табе бяда, ізноў трэбавай мяне!

Пайшоў Тром сын к цару і сказаў яму гэту прыдастаўку прыставіць усяе: здзелаць і шацёр, і тавар набраць, карэту і лашадзей шасцёрку, двух кучароў, усё. І адправіўся ён у дарогу. Прыязджае ён к мору, знімаець свой шаўковы шацёр, раскладаець свае разныя тавары.

Тады яна едзець у адзін край, нічога не сказала; праехаўшы, паварацілася назад і спрашывае ў яго:

— Гаспадзін купец, якімі таварамі таргуеш?

— Ізвольце, сударыня, сюды пабліжы, што я буду крычаць там, таргавацца з вамі!

Прыязджае яна к берагу, ухваціў ён за лодку і выташчыў яе на бераг у лодцы. І ўзяў яе за косы і ўзяў яе прутом жалезным гэтым пахаджваць. І яна атвячаець:

— Тром сын, за што ты мяне так б’еш?

— Я б’ю цябе за гэта, кагда ты мне прысягнеш, што будзеш мая супруга, то я цябе не буду біць!

Пракрасная Настасся на гэтым была сагласна. Дала яму бальшую клятву і брала яго за руку, і цалавала яго ў вуста. І скрычаў ён сваіх кучароў. Кучары прыязджаюць, тады ён бярэць свой шаўковы шацёр і складаець свае красныя тавары, і кладзець ён у карэту. І садзіцца з ёй у карэту, і адправіўся ён к цару. Прыязджаець ён ува дварэц і з Пракраснай Настассяй. Цар яго страчаець з бальшым давольствіем і ўзірнуў на яе красату і благадарыў Тром сына за прыстаўку за яго. І апрашываець апяць Тром сына:

— Чым цябе наградзіць?

{наградзіць?

}— Не хачу ніякай награды, ваша царскае вялічаства, пайду апяць пры сваёй доўжнасці служыць!

Пажыўшы цар з ёй там мала-многа, улюбіўся ён у Пракрасную Настассю. Січас сваю жану спатрабіў, вумерла яна, і на ёй хочаць у супружаства ўступіць. Царыца гэта памерла і пахараніў яе. Ён з ёй меець саюз, у супружаства яе ўзяць. Яна яму на [а]твет:

— Гасудар,— гаворыць,— міласлівы! Калі ён даставіў мяне, я,— гаворыць,— шчэ дзявіца не саўсім у красе — мае красы тут і палавіны няма са мной, дык няхай дастанець і маю красату!

Прызывае Тром сына:

— Ну, Тром сын, калі ты мяне даставаў, дастань жа і маю красату! — гаворыць.— Ступай к мору і скажы Кіт-рыбе, каб яна маю скрыню выкінула із мора. А ў той скрыні ёсць вутка, а ў вутцы яйцо — там маё і ліцо,— гаворыць.

Тром сын січас адпраўляецца к мору. Прыходзіць ён к Кіт-рыбе.

— Кіт-рыба,— гаворыць,— выкінь скрыню Пракраснай Настассі з мора!

{■

}Кіт-рыба атвеціла яму:

— Тром сын,— гаворыць,— адыдзі на сем вёрст ад мора, а то патанеш: разліў здзелаю бальшы!

Тром сын адышоў на сем вёрст ад мора. Кіт-рыба павярнулася, січас разліў здзелала на сем вёрст ад мора. Выкінула яна гэту скрыню. Наскочылі гэтыя самыя выдры і разадралі гэтыя завесы, скрыню гэтую адпёрлі. Вутка вырвалася із скрыні і паляцела. А дзе не быўшы, вараны гэтыя січас за вуткаю. І разарвалі гэту вутку. Яйцо вывалілась, да й у мора апяць. Ён апяць к Кіт-рыбе:

— Кіт-рыба, яйцо ўвалілась у мора!

Кіт-рыба прыказала раку разыскаць яйцо гэта. Рак гэты разыскаў яйцо і нясець у сваіх кляшнях на бераг і падаець Тром сыну ў рукі. Тром сын паблагадарыў і пайшоў з гэтым яйцом да Пракраснай Настассі. Цяпер Пракрасная Настасся гэта яйцо разбіла — была красіва, яшчэ пакрасівела! Цар не налюбуецца на яе красату. І просіць яе ў супружаства, каб павянчацца.

— Не, не пара яшчэ, ваша царскае вялічаства: шчэ мае нямаш вясёласці.

Прызывае к сабе Тром сына апяць:

— Ідзі, Тром сын, калі ўмеў дастаць мяне і маю красату, дастань і маю вясёласць. На табе,— гаворыць,— платок. Ёсць у такіх-та мястах воўк. То мой брацец. І ў яго ёсць мае гуслі самагранныя. І на табе платок гэты, і вазьмі з сабою тых, каторыя былі табе злачынцы. Тады ён станець дзелаць самагранныя гуслі, ты пастаў свяціць аднаго. Ён будзець свяціць і як задрэмлець, то ён яго з’есць тады. Тады ён у цябе будзець прасіць: «Давай свяціць каго!» Ты другога пастаў. І тэй задрэмлець, і таго з’есць. Ты й трэцяга заставіш — і таго з есць. Тады ён заставіць цябе свяціць. І прыкажа табе: «Сматры, Тром сын, не драмлі, а то я й цябе з’ем». Тады калі табе задрэмлецца, дык ты спрасіся ў яго ўмыцца, і скажы так: што я ішоў пуцём-дарогаю, пазапарошыў свае глазы, прамыць мне трэба! Цяпер ты як памыешся, вынь платочак гэты і стань уцірацца ім. Тады ён узнаець, што й то мой платок,— ён табе дасць самагранныя гуслі гатовыя!

Тром сын адправіўся, узяў з сабой сваіх злачынцаў, трох кучароў, і адправіўся туды, адзе яна паказвала находзіцца яе брат. Прыходзіць ён туды, ён заснуўшы быў. Прашынаецца ён ад сна [а]д крэпкага і апрашывае:

— Што ты, Тром сын, прыйшоў?

— Прыйшоў я к вам, здзелайце мне самагранныя гуслі!

— А ці ёсць каму свяціць, Тром сын?

— Ёсць,— гаворыць.

Сычас ён аднаго кучара падаець свяціць. Тэй свяціў, свяціў — задрамаў. Ён яго з’еў. Просіць ён другога святца. Ён і другога даў. І другі задрамаў. Ён з’еў і яго. Падаець ён і трэцяга. Ён і таго з’еў.

— Цяпер,— гаворыць,— Тром сын, станавісь сам свяціць.

Стаў Тром сын свяціць. Да тых пор свяціў, дакуль сільная драмота на яго напала. Тады ён гаворыць:

— Пажалуста,— гаворыць,— пазвольце мне глазы прамыць! Ішоў я па дарозе, запарошыў свае глазы — пылі набілася!

Воўк яму пазволіў памыцца. Ён памыўся, тады вынімае гэты платок шаўковы і стаў уцірацца. Ён узглянуў на гэты платок:

— Ах, Тром сын! Чаму ж ты мне не сказаў? Гэта сястрыца паслала за гуслямі за самаграннымі. Я ж ба даўно табе гатовыя даў ба, а то яна будзець сярдзіцца!

Выносіць яму самагранныя гуслі гатовыя. Узяў ён гуслі і пайшоў ад яго, распрасціўся з ім. Ідучы, ён у самагранныя гуслі і зачаў іграць. Ідзець старык з дубінкаю. І пачуў гэту ўмілную ігру, і стаў ён плясаць. І ён пляшаць, і дубінка пляшаць. Падходзе гэты старык, гаворыць:

— Ах, Тром сын! Аддай ты мне гэтыя гуслі самагласныя!

— А ты мне што дасі? — Тром сын спрашуець.

— Дам табе гэту дубінку,— гаворыць.— Яна хоць якую сілу паб'ець!—гаворыць.— Хоць тут дваццаць карпусоў прыгонь, дык яна табе іх і пакалоціць і памалоціць!

Аддаў Тром сын самагласныя гуслі — узяў сабе дубінку. Прайшлі яны сколькі там урэмя, Тром сын гаворыць:

— Што мы гэта з табой здзелалі? Нашто мы аддалі самагранныя гуслі. Нам не пры чым будзець і павесяліцца з табой. Бяжы-тка ты,— гаворыць,— адбяры іх у яго!

Дубінка гэтая пабегла і начала гэтага старца хлястаць (пульгаць):

— Аддай,— гаворыць,— самагранныя гуслі, а то я цябе заб’ю!

Тэй старык аддаў, бросіў, і сам драла. А дубінка падхваціла гэтыя самагранныя гуслі ды к Тром сыну прынесла.

Ідуць яны апяць, іграюць і пляшуць, весяляцца. Ідзець каробашнік із каробкай. І ўслыхаў умілную ігру гэту і стаў ён плясаць. І плясаў, што проста аж на ём рубашка мокра стала. І просіць у яго самагранных гусляў гэтых:

— Тром сын, аддай мне самагранныя гуслі гэтыя!

Тром сын спрашуе:

— А ты мне што дасі?

— Дам я табе от,— вынімаець з каробкі скрыначку такую і адпёр гэту скрыначку: як паваліла адтуда войска, нясметная сіла. Выступіла бальшая сіла! Гэтаму Тром сын абрадаваўся. Сычас і скрычаў:

— Убірайся на сваё места,— яны й скрылісь.

Тады аддаў каробашнік гэту скрыначку, а ён яму самагласныя гуслі. Тады пайшоў Тром сын з скрыначкай і з дубінкай. Прайшлі яны многа лі — багата, апяць Тром сын гаворыць на дубінку:

— Дубінка,— гаворыць,— вот у нас войска свая,— гаворыць,— паіграць нам не ўва што! Бяжы,— гаворыць,— дубінка, апяць адбяры самагранныя гуслі.

Дубінка гэтая сычас паскакала і нагнала каробшчыка гэтага і начала яго хлыстаць без міласці:

— Аддай нашы самагранныя гуслі!

Тэй, бросіўшы гуслі, сам наўхадака.

Ідуць яны апяць пуцём-дарогаю, прыходзяць — пасець пастух скаціну. Ён і зайграў каля пастуха. Пастух давай скакаць!

І скакаў проста да тых пор, пакуда замарыўся.

— Ах, Тром сын! Дай ты мне самагласныя гуслі!

— А ты мне што дасі?

— Дам табе гэту пугу! — гаворыць.

Пуга была длінная.

— Сколькі разоў замахнеш, столькі і табуноў будзець скату!

Тром сын узяў аддаў самагласныя гуслі гэтыя. А сам узяў пугу гэту. І пайшлі пуцём-дарогай. Прайшлі яны нямнога ўрэмя, і Тром сын гаворыць:

— Дубінка, ідзі ты адбяры самагласныя гуслі!

Дубінка гэта сычас пабяжала і начала пастуха гэтага ганяць кругом стада. Пастух гэты вярцеўсь, вярцеўсь — бросіў самагласныя гуслі. Прыносіць ён гэтыя самагласныя гуслі.

Ідуць яны дарогаю, іграюць. Едзець чалавек так сілна багаты, на купца паходж. І ўслыхаў гэту ўмілную ігру і стаў скакаць. Скакаў, скакаў і замарыўся.

— Ах, Тром сын, аддай ты мне гэтыя самагранныя гуслі!

— А ты мне што дасі?

— Дам от табе скацерсць!

Сычас разаслаў яе, скацерсць, на зямлі, і адкудава ўзялісь кушання на скацерсці, напіткі ўсякія разныя.

— От ты дзе захочаш, рассцялі — будзець табе піцяннё-едзяннё!

Аддаець Тром сын самагласныя гуслі, бярэць з сабой скацерсць. І пайшлі яны пуцём-дарогай. Прайшлі нямнога яны, апяць:

— Дубінка, ідзі адбяры самагранныя гуслі,— нам не пры чым павесяліцца!

Нагнала дубінка гэтага купца і стала яго валяць беспашчадна. Бросіўшы гэты купец самагранныя гуслі і сам наўхадака. Прыносіць гэта ён самагранныя гуслі. І пайшлі пуцём-дарогай.

Ідуць яны каля гасподскага дома, строяць плоцьнікі комнаты памешчыку. Ён зайграў у самагранныя гуслі ў гэтыя — усе плоцьнікі бросілі сякеры і зачалі скакаць усе. І да тых пор скакалі, што й пазамарыліся ўжо. Выходзіць стары плоцьнік, каторы быў глаўны майсцер:

— Ах, Тром сын,— гаворыць,— аддай нам гэтыя самагласныя гуслі!

— А ты мне што дасі?

— Дам табе гэту сякеру. Адзе ты задумаеш сабе хоць дварэц царскі, дык яна за ноч табе зработаець!

Аддаў гэты самагранныя гуслі, узяў сякеру і пайшоў пуцём-дарогай. Прайшлі.

— Дубінка,— гаворыць,— што мы йдзём, мы саўсім пазаўнылі! Ідзі адбяры самагранныя гуслі!

Дубінка сычас паскакала туды, к плоцьнікам, і зачала гэтых плоцьнікаў валяць па-свойму:

— Аддайце нашы гуслі самагласны!

Плоцьнікі гэтыя закрычалі на майстра:

— Аддавай,— гавораць,— іх, аддавай! А то яна нас пазабіваець!

Выносіць ён самагласныя гуслі. І бярэць дубінка гэта і пайшла сабе к Тром сыну. Ну, цяпер Тром сын сказуе:

— Ну, цяпер мы ва ўсём поўным сабраніі. Пайдзём.

І пайшлі яны цяпер да сталішнага горада, адзе і Настасся Пракрасная і цар.

І прыходзяць яны туды. Так была рака тута, і царскі двор на [а]дзін бок ракі, а ён па другую старану наўпраціў вялеў сякеры выстраіць за ноч другі дварэц луччы таго. Сычас скацерсць гэту разаслаў тут. Падзелалась усё ў яго: і напіткі, і кушання, і ўсё ў яго. Скрынку адпёр — выступіла войска. І паставіў ён часавых увяздзе, як і быць, па-ваеннаму. І падзелаў ён павароў і ўсякіх слуг — усё акурат ёсць. І пугаю замахнуў нескалькі разоў, і стала ската ў яго пропасць на [а]боры: і кароў, і свіней, і быкоў, і [а]вец — і ўсяго.

Прашнуўся цар і смотрыць у вакошка, і крэпка ён спужаўся:

— Што гэта такое дзелаецца ў маём царстве? За адну ноч здзелалася?

І пайшоў ён будзіць Пракрасную Настассю:

— Душанька мая,— гаворыць,— што гэта ў нашым царстве дзелаецца?— гаворыць.

Узглянула яна ў вакошка і атвячаець яму:

— Я знаю, хто гэта ваюець,— гэта Тром сын ваюець.

Цар сычас пасылаець сюды свайго слугу:

— Няхай Тром сын прыйдзець ка мне!

Тром сын пішаць яму бумагу: «Годзе мне к вам хадзіць, а прыйдзіце-ка вы ка мне!»

Ён ужо не баіцца. Цар вялеў кучарам лашадзей запрэч і садзіўся з Пракраснай Настассяй, і паехалі туды ва дварэц. Стрэў ён іх із чэсцю, аддаў ім паштэнія. Тады і пайшлі расхаджувацца па ўстройству. Абгледзела яна яго парадкаў, астанавілася ў вадном месце і выхваціла ў цара меч ад боку і сычас Тром сына гэтага галаву далой зняла з плеч, парубіла яго на буйныя кускі. І вялела із харошага калодзезя нанасіць вады чыстыя ў кацёл. І палажыла гэтага мяса яна сама, і рукі закасала ўжо, і вялела падлажыць агня. І ўскіпяціла гэту ваду. Сычас мяса гэта выцягнула вон, і нанасілі вады халодныя чыстыя апяць. І яна сама ўзяла перамыла гэта мяса і ўзяла яна, часткі злажыла апяць, як яно было, частка к частцы, і мёртваю вадою спарснула — ён саснаваўся, як ёсць чалавек. Жывою спарснула апяць — ускочыў Тром сын як ада сна. І дужа красіў ён! Быў красіў, а тут такія красаты прыбыло, што божа!

Цар глянець, глянець на яго і на сябе ў зеркала — няма такія красаты. Тады й гаворыць:

— Пракрасная Настасся! Здзелай і мяне такім, як яго!

— Харашо,— гаворыць.

Узяла меч яго, сычас галаву далой з плеч яму зняла і на мелкія часці парубіла і сабакам па[а]ддавала. А на ём тады з божжу помаччу павянчалася. І здзелаўся ён царом, а яна царыцай. І сталі тым царствам уладзець.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі. Ч.1. / Рэд. В.К. Бандарчык. - Мн.: Навука і тэхніка, 1973. - с. 449-466
Крыніца: скан