epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларуская Народная Творчасць

Васька-Папялышка

От у некаторым царстве, некаторым гасударстве, можаць у том, у каторым мы жывём, жыў старык са старухай трыццаць тры гады. І не было ў іх дзяцей. Потым нарадзіўся ў іх сын. Рос ён не гадамі — гадзінамі, не гадзінамі — мінутамі. Да выросту сямі лет стаў ужо прасіцца ў свайго айца ў навучэнне, у школу. Айцец яго не мог запрасціць і даў яму волю, дазволіў яму ў школу хадзіць. Прабыў ён у школе тры гады. Стала яму дзесяць лет. Просіць ён свайго айца з’ездзіць у горад к кавалям, здзелаць балдаву па сіле маёй з дроціку, што ён найшоў у попеле. Рыўся пад ямачкай і найшоў дроцік. Ну, потым айцец паехаў к кавалям. Прэжда былі людзі вумныя, узналі, што ён чалавек не прастой, здзелалі яму балдаву дванаццаць пудоў з самай харошай сталі, ну не ўзялі яму работаць з яго зялеза. Потым прыходзіць айцец дамой. Ён сядзеў у вакна, ажыдаў айца, калі ён яму гасцінец гэты прывязець. Як уз’язджаець айцец на дом, ён узлязаець на лавачку і пайшоў кругом столу. Адрэзаў сабе скібачку хлеба і пасыпаў соллю, і ўкусіў тры раза, і выйшаў на двор. Узяў гэту балдаву і паважыў яе. І пусціў яе за-пад болакі. Яна як паляцела за балака**мі, многа ўрэмя праляцела, ён уходзіў у ізбу і прахаджваўся. Потым уходзіць на двор і свіснуў маладзецкім посвістам, багатырскім голасам — злятаець гэта балдава. І ён надставіў сваё калена правае, і гэта балдава рассыпалась над каленам на мелкія часці. Ён тады паклон даець бацюшку:

— Што, айцец мой мілы, пажалуста, прашу вас, каб неабхадзіма з майго зялеза здзелалі балдаву!

Так айцец апяць паехаў к кавалям і прасіў іх:

— Што ўгодна з мяне ўзяць, а здзелаць балдаву з гэтага зялеза, майго сына!

Каб яшчэ каваль не страціў, і ўторнуў у шчэлку гэты дроцік.

І потым абдумаўся сматрэць: нацэліваецца гэта зялеза браць у клешчы і класць на [а]гонь. То гэта зялеза яшчэ прыбавілась на пяць пудоў. І для таго, што дванаццаць малайцоў у дванаццаць малатоў дванаццаць сутак білі. А гэта зялеза ўсё прырастала, большала. Потым яны акончылі работу. І насільна дванаццаць чалавек усклалі на воз. Прывозіць айцец яго дамой. Выйшаў ён настрэчу свайму айцу і ўзрадаваўся сваёй рабоце. Потым жа ён апяць, не сматра нічаго, узлез на лаўку, адрэзаў партычку1 хлеба, пасыпаў соллю і ўкусіў яе тры раза. І выйшаў на дом і праходзіўся. Узяў гэту балдаву за канец і паважыў яе, і пусціў яе пад небяса. Потым уходзіць у ізбу, прыкланяецца айцу і матушцы сваёй:

— Благадарым вас за матушкіна паражджэнне, за бацюшкіна благаславенне, што я не магу з вамі жыць. А благаславіце мяне, я пайду сабе роўнасці шукаць!

Айцец благаславіў яго, азначаець яго:

— Кагда, сын мой мілы, цябе павіджу ў глаза?

Атвячаець ён яму:

— Бацюшка мой любезны, бацюшка мой радзімы! Ежалі я пападу сабе роўнасці ў скорасці, то ты не ўвідзіш мяне нікагда!

Па гэтаму па бацюшкінаму благаславенню ацец-маці плакалі сілна, што жалка свайго рабёнка, што ён так атвеціў ім. Потым ён усовесціў яго славясамі, што, бацюшка, цябе бог не аставіць і без мяне!

Тож бярэць сваю балдаву і ідзець. Заходзіць у Кірсон-горад, заходзіць к кавалю. І здзелаў сабе драцяную плець. І адправіўся пуцём у ход па сваёй дарозе. Ідучы пуцём, падходзіць у сілныя горы. Ажно там Гарын-багатыр бярэць на вілы горы і разнашуець, і раўняець паля, даліны, і пацеху сабе маець ад гэтага. Падходзіць к яму гэты Васька-Папялышка і чалом яму б'ець:

— Здрастуй,— гаворыць,— Гарын-багатыр!

— Здароў!

— Хацеў я тваёй сіле падзівіцца!

— Што,— гаворыць,— маёй сіле дзівіцца? Ёсць нейдзе Васька-Папялышка — у таго ўся сіла!

Ён яму адкрываець:

— Я самы!

— Ну, пойдзем,— гаворыць,— мы за таварышаў, удваіх!

Ён яго прынімаець, і ідуць удваіх. Уходзяць яны ў пушчу, на цёмны лес. Замячаець Васька-Папялышка, што Дубін-багатыр дуб выварачуець: вазьмець за макушку дуба і з корнем выварачуець і размахуець. І гэта за пацеху сабе маець. Параўнялісь яны, два багатыры, і к трэцяму. Гэты жа Васька-Папялышка апяць жа чалом б’ець:

— Здрастуй,— гаворыць,— Дубін-багатыр!

— Здароў!

— Хацеў я тваёй сіле падзівіцца!

— Што,— гаворыць,— маёй сіле дзівіцца? Ёсць нейдзе Васька-Папялышка — у таго ўся сіла!

Ён яму адкрыў:

— Я самы!

— Ну, пойдзем жа мы за дружбу разам!

Сабралась іх тры багатыры: Васька-Папялышка і Гарын-багатыр, і Дубін-багатыр, і пайшлі дальшы. Заходзяць у такія крутыя горы і бальшыя рвы, аж там Камін-багатыр бярэць па тысячы пудоў камень у абедзве рукі і размахуець: камень аб камень пусціць — і яны разбіваюцца. І ён пацеху сабе адгэтуль маець. Потым яны ўтраём ужо яму чалом б’юць:

— Здрастуй,— гавораць,— Камін-багатыр!

— Здароў!

— Хацелі мы тваёй сіле падзівіцца!

— Э, што маёй сіле дзівіцца? Ёсць нейдзе Васька-Папялышка — у таго ўся сіла!

— А гэта ж я! А са мной і Гарын і Дубін!

— Да прыміце і мяне да кунпаніі!

— Ну, пойдзем за дружбу ўсе разам!

І пайшлі яны па гэтай пушчы. Находзяць хатку. Проціў гэтае хаткі стаіць баня. Потым яны падходзяць к гэтай ізбушцы, вот гэты Васька-Папялышка гаворыць:

— Вот, братцы, гэта йзбушка будзець пражыванне наша!

Потым астаець ён Гарына-багатыра ізбушку тапіць.

— А мы,— гаворыць,— пойдзем па ахоце прайцісь!

Астаўся гэты ў йзбушцы і затапіў яе. Пратапіў гэту ізбушку і вакошка расчыніў і жджэць сваіх таварышаў. Потым відзіць: аказыецца чатыры галубкі і садзяцца пры гэтай лазні і скідаюцца дзявіцамі. І затаплююць лазню і, пратапіўшы лазню, пачынаюць парыцца. Як забачыў ён іх красату, і паўміў, каб іх заперць у лазні. Падышоў пад дзверы і падпёр дзверы плячом, каб іх задзержаць, пакуль таварышы прыйдуць. Ну, яны папарылісь, і ідзець старшая між гэтых сясцёр. Паспробавала адчыняць і гаворыць:

— Вот,— гаворыць,— мае сястрыцы: нейкі ўзгорак натоп, нельзя дзвярэй адчыніць!

Так шчаўком шчаўканула, дзверы адляцелі, а багатыр гэты адскочыў. І яна яму паклон б’ець:

— Здрастуй,— гаворыць,— Гарын-багатыр! Як, пачаму — па няволі алі па ахвоце ты тут ходзіш?

Ён атвячаець ёй:

— Не так па няволі, як па сваёй ахвоце!

Яна яго шчаўком убіла і пад вугол падклала. Потым самі скінулісь галубкамі і паляцелі.

Ну, прыходзяць яны з ахвоты. Тыя ж пайшлі ў [і]збу, а Васька-Папялышка — у лазню. Паднімаець вугол і вынімаець Гарына-багатыра, і дунуў у вадно вуха яму і ў другое — і аджывіў яго. Потым пасядзелі яны і што прыстаралісь ужо на абед, то вялеў Дубіну-багатыру печку пратапіць і згатаваць на абед. Потым таго, пайшлі тожа ўтраіх на ахвоту. Гэты Дубін-багатыр астаўся печку тапіць тожа. Сухога дуба паламаў, у печку наклаў, пратапіў, што было згатаваў. Па ўпраўкі дзелам сеў сабе ў крэселца, вакошка адчыніў і смотрыць, ажыдаець сваіх таварышаў. Потым відзіць ён гэта самае дзела, стаццю: прылятаюць чатыры галубкі, скінулісь дзявіцамі, натапілі гэту лазню. Пратапёмшы і давай парыцца. Тожа гэты ўсматрыўся ў дзявіц і падумаў сабе, што пайду я сабе іх закутаю, пакуль таварышы прыйдуць.

Ну, узяў падпёр тожа плячом дзверы. І ішла другая сястра і таўханулась плячом у дзверы і гаворыць:

— Ах, мае сястрыцы, нейкая гнілая калода падкацілась пад дзверы, нільзя дзвярэй адчыніць!

Яна ж тожа шчаўканула шчаўком — дзверы адляцелі, багатыр адмахнуўся. Яна яму чалом б’ець:

— Стой,— гаворыць,— Дубін-багатыр, пачаму ты ходзіш — па няволі алі па ахвоце?

— Нет, не па няволі, як па сваёй [а]хоце!

Яна шчаўком ударыла і ўбіла і пад другі вугол паклала. Самі скінулісь галубкамі і паляцелі на места на сваё. Ідучы багатыры з ахоты, і ўсе тры: два ж пайшлі ў [і]збу, а Васька-Папялышка пайшоў у лазню; паднімаець вугол і вынімаець Дубіна-багатыра. І дунуў яму ў вадно вуха і ў другое — і аджывіў яго. Уводзіць у йзбу; пакушалі, што ім бог паказаў, і астанаўляюць Каміна-багатыра; самі тож пайшлі на ахоту, на пушчу. І апяць за імі гэты жа самы Камін-багатыр пратапіў [і]збушку, абед згатаваў і тож вакошка адчыніў і жджэць таварышаў. І тож прылятаець чатыры галубкі. Затапілі баню і, вытапіўшы, сталі парыцца. Ён усматрыўся ў іх і паўміў сабе:

— Пайду я закутаю іх, сабе на забаўку.

Пайшоў і падпёр дзверы плячом. Потым ішла ўжо трэцяя; таўханулася ў дзверы:

— Ах,— гаворыць,— сястрыцы, нейкі камень падкаціўся пад дзверы, няможна дзвярэй адчыніць.

Шчаўком як шчаўканула, ён і адляцеў. Яна яму чалом б’ець:

— Здрастуй,— гаворыць,— Камін-багатыр, як, пачаму ты ходзіш — ці па няволі, ці па [а]хоце?

— Не,— каець,— больш па ахоце, чымся па няволі!

Яна шчаўком шчаўканула, убіла яго, вугол падняла і яго падклала. Самі скінулісь галубкамі і паляцелі на сваё места. Скора кажацца, доўга дзеецца. Гэты ідуць з ахоты. Два ідуць у ізбу, а Васька-Папялышка пайшоў у лазню, падняў вугол, выняў Камін-багатыра, дунуў яму ў вадно вуха і ў другое. Аджывіў яго і павёў у ізбу. Потым папішчаваліся, што ім бог паслаў.

— Вот,— гаворыць,— рабяты, адпраўляйцеся вы на [а]хвоту, а вочарадзь мне печку гэту тапіць!

Тыя пайшлі, а ён тапіў не тапіў, узяў прадзіковіну гэту сматрэць. Тожа яны прыляцелі, паскідаліся дзявіцамі і затапілі гэту лазню. Ну, Васька-Папялышка не сагласен к ім ісці. А тожа яны ажыдалі яго. Ён прыгатаваў балдаву і драцяную плець палажыў ля сябе, і ажыдаець іх к сабе ў госці. Ну, то самая малая яе сястра ўзываець сваіх сясцёр:

— Пойдзем-ка к Ваську-Папялышку паваювацца!

Ён з бальшым удавольствам запрашаець іх. Уходзяць яны ў ізбу, нічаго не сматра. Ён згроб іх усіх чатырох у леву руку і ўзяў сваю драцяную плець, і начаў іх па-свойму катаць. І гаворыць:

— Прысягайце: будзеце нашы жоны алі нет? То перастану катаць!'

Потым яны адпрашуюцца:

— Васька-Папялышка! Мы б са ўсею радасцю, ну наш айцец не такой! Ён нас усіх заваюець і нас назад адбярэць! І зноў нам жыцця не будзець! Хаця ж ты і дужа сілён і таварышы твае, ну ўсё ж ты атраждзёны і смяротны, а наш айцец ад Паганага Цмока і не смяротны! І ты яго не зваюеш!

Ён, на гэта не сматра, падальшы іх падзёргуваць узяў. І датуля біў, пакамесь яны далі клятву аб сабе: па кому зямлі з’елі, што мы сагласны жыць із вамі!

Потым таварышы яго прыходзяць. І ўзялі яны на радашчу пір піраваць, і піць, і гуляць. Потым выйшла із-за стала старшая сястра прастудзіцца і завідзела сілнае воінства, прамагучую сілу, што ідзець к гэтай ізбе. Ускочыла яна ў ізбу і гаворыць:

— Мае сястрыцы і брахненькі! Вот пакамесь мы жылі! Вас айцец заб’ець і нас забярэць!

Ну, тая сіла ішла, аж маць-зямля стагнала. Потым Васька-Папялышка атвяшчыў:

— Што, рабяты, піце і гуляйце і дзела сатварайце, што я буду павеляць!

Ну, як узялі, падышла гэта сіла, стала хату разбіваць. То гэта хата толькі трасецца, а нічаго яе не бярэць. Час і другі Васька-Папялышка маўчаў. Потым высылаець Гарына-багатыра:

— Выхадзі на гэту сілу ламіць!

Гарын-багатыр як выйшаў, узяў на вілы гару, дык так усю сілу і закрыў! І гуляюць яны апяць жа, нічаго не сматра. Потым выйшла другая сястра на крылцо прастудзіцца. І глянула туды, што пабольшая сіла яшчэ ідзець, як ішла. Вот ускакуець яна ў ізбу і гаворыць:

— Вот,— гаворыць,— сястрыцы і брахненькі, не то была сіла! Вот ідзець сіла: не відаць ні зямлі, ні вады, ні леса — прамагучая сіла! От цяпер жысць наша неспадзежна!

Атвяшчаець ім Васіль-Папялышка:

— Што я вам сказую, рабяты, піце і гуляйце і маё дзела сатварайце, што я буду вялець!

Падышла гэта сіла, дык сталі гэту хатку ваюваць, што толькі калышыцца! А нічога ёй не ўрэдзяць. Потым Васіль-Папялышка высылаець:

— Камін-багатыр, выхадзі,— гаворыць,— гэту сілу паламіць!

Камін-багатыр як выскачыў, узяў камні і паўбіваў гэту сілу й усю паразмахаў.

Потым апяць яны пілі, гулялі. Пайшла трэцяя на крылцо прастудзіцца. І ўскакуець скорым поспехам, што яна ўвідзела:

— Вот,— гаворыць,— мае сястрыцы і брахненькі,, то была сіла не сіла, а цяпер сабраў наш айцец сілу да белыя галавы (да бабскага палку), і сам услед з пужкаю едзець!

Васіль-Папялышка атвяшчаець тож:

— Не рабейце, рабяты, піце і гуляйце і дзела сатварайце, што я павялю!

Так гэта сіла і ўзяла гэту хатку сваімі парадкамі ваюваць. Той Васіль-Папялышка высылаець Дубіна-багатыра:

— А выйдзі-ка, Дубін-багатыр, гэту сілу паламіць!

Дубін-багатыр выйшаў і ўзяў два дубы за макушкі, і ўзяў кругом сябе водзіць — убіць гэту сілу ўсю! Потым апяць пілі-гулялі, нічаго не сматра.

Выйшла меншая сястра на крылцо прастудзіцца. І глянула туды, аж едзець сам Паганы Цмок і з пужкаю. Убягаець яна скорым поспехам у [і]збу:

— Мае сястрыцы і брахненькі! Ідзець сам айцец сюды!

Той Васіль-Папялышка ідзець ваювацца сам з Паганым Цмокам. Стаў на стол і ўзяў свой із-за шыі платок і піўны стакан, і ўторнуў у столь нож, і павесіў платок. І прыказыець:

— Вот, братцы мае, піце-гуляйце і гэтага стакана саберагайце! Як гэты стакан крыві найдзець і цераз пойдзець, то на памогу ка мне выбягайце!

Так яны пілі і гулялі й усе паваснулі. І як яны былі багатыры, дык яны па дванаццаць сутак спалі, а дванаццаць прасыпалісь. Васіль-Папялышка ваюваўсь-ваюваўсь з Паганым Цмокам, рассякаў яго на мелкія часці, ну ён крошка к крошцы зляпліваўся і апяць жа паўзець к яму. То й да таго ў гэтай [і]збушцы, што й па калені крові найшло. Тожа яму помачы нет. Да таго дзела, што Васіль-Папялышка ўмарыўся. І пасільнічаў яго Паганы Цмок — убіў. Увайшоў у вызбу, па[а]трубіў усім багатырам галовы, сонным, і замкнуў сваіх дачок, у запор узяў, на ланцугі, і павёў.

Так удруг — скора гэта кажацца, да не скора дзеецца,— [у]друг аткудава ўзялась кабыла, залатая шарсціна і сярэбраная, і пала перад Васькай-Папялышкай і стала ірзаць, капытамі біць, а ноздрамі попел сабіраць, каторы з яго сыпаўся. Ну й аджывіла яго. Ён уходзіць у ізбушку і бярэць сваіх таварышаў галовы і прытаркаваець к тулаву. І па тры раза дунуў і аджывіў іх. І распрашчэння просіць у іх:

— Братцы! Пілі-гулялі, майго дзела вы не споўнілі, хаціце сабе ідзіце сабе ўкучы алі ўрозь, а я [а]дзін пайду Паганага Цмока дабіваць!

Яны атвяшчаюць яму:

— Брат Васька-Папялышка, калі ты яго тут не памог, а ў яго царстве ты яму нічога не здзелаеш!

Ну, ён на гэта не самлеваўшыся, сеў на кабыліцу і паехаў. Пытаўся, прапытуваў яго гарадоў і яго царства і пайшоў. Падышоў к яго палатам і ўвайшоў у сад воўся. Сеў пад вінаградам і размысліваў сабе мыслі: якім образам — хоць далёка, але ёсць на яго смерць, што яго можна з свету збавіць? Выйшла на крылцо тая царэўна, што абяцала за ім замужам быць і пачала абіжацца на свайго айца:

— Які-та,— гаворыць,— наш бацька не любімы, не радзімы, што ён нас разарыў! Мы б не хацелі яго царства, ні гасударства, з багатырамі б жылі, ніякага гора не мелі!

Заслышаў Васька-Папялышка гэты глас і давай яго клічыць к сабе:

— От,— гаворыць,— любімая мая, я вас буду аднаго дзела прасіць! Каб ты разадзела гэту адзежу і надзела пачышчую і падступіць к свайму айцу з гаручымі слязамі, і спрасіць у яго, дзе яго смерць падзелась? Ну, тры раза,— гаворыць,— будзець шуціць, а за чацвёртым праўду скажаць!

Так яна тут здзелала. Скінула гэту адзежу, надзела другую, падышла к свайму айцу і ўкленчыла перад ім, заплакала гаручымі слязмі:

— Бацюшка мой мілы, бацюшка мой любезны, скажы ты мне, пажалуста, як я старшая твая доч: дзе твая смерць, адкуль,— гаворыць,— нам яе дажыдаць?

Атвяшчаець ён ёй:

— Доч мая мілая! Ёсць у табуне карова абгаджаная, у той каровы ў хвасце смерць мая!

Яна павялела яе абмыць і [а]бчасаць і падвяла к яму. А ён усмяяўся:

— Эх,— гаворыць,— дочар мая любімая: у бабы волас довег, вум каротак! Які я,— гаворыць,— буду пісацца несмяротнік, калі гэта карова січас падзець, дык і мне канец?

Потым яна ўспяшыла скорым спехам і атвясціла Васілю-Папялышку тыя словы. А прыказе ён ёй, што пачышчы адзежу надзеньце і яшчэ паласкавейце паступіце і спытайце пра смерць!

Тож яна зноў надзела дарагую адзежу, падходзіла ізноў к свайму айцу і гаварыла:

— Айцец мой радзімы, айцец мой любімы! Полна вам шуціць! Скажыце мне — як я вашая старшая доч, адкуль мне вашай смерці ждаць? Не верыцца мне, каб яе не было, дзе-небудзь ды яна ёсць!

Тожа ён пачаў апяць жа шуціць:

— Вот,— гаворыць,— доч мая мілая, доч мая любезная, ёсць у стадзе крыварогая каза, дык у яе ў рогі забіта мая смерць!

Яна вялела атыскаць крыварогай казы ў табуне, вымыла, вычысціла яе і падводзіла к яму. Тожа ён усміхнуўся:

— Я табе сказаў, што ў бабы волас довег, вум каротак. Які я буду несмяротнік: ты бачыш, што гэта каза ледва ходзіць! Яна падзець, дык і мне канец?

Нічога яна не атвяшчала, паспяшыла яна к Васілю-Папялышку ў вінаград. І ўчыў ён яе дастаць [а]дзежу яшчэ луччую і падступіць к яму і прасіць гаручымі слязамі са трудамі. То яна дастала [а]дзежу яшчэ луччую і ўвабралась, і ўкленчыла, падступіўшы к айцу, заплакала, сашчапіўшы рукі:

— Бацюшка мой мілы, бацюшка мой радзімы! Скажы ты мне — як я старшая доч твая, дзе твая смерць? Адкуль мне яе дажыдаць?

Ён тады абсмяяў яе:

— Ёсць свіння абарваная ў стадзе: у яе пад хвастом!

Тож яна чацвёрты раз пайшла к Васілю-Папялышку. Ён каець:

— Дастань ты [а]дзежу, як на небе звёзды, і ўбярысь, і падступі пабліжы, і пакланіся паніжы, то я спадзяваюсь, што ён скажаць праўду!

Яна справіла адзежу такую па ўказу яго, Васіля-Папялышкі, і пайшла к свайму айцу. Падышла пабліжэйшы, пакланілась яму паніжы і стала слёзна плакаць:

— Бацюшка мой любезны! Раскажы мне, а йдзе ваша смерць!

То ён думаў, думаў і ўздыхнуў:

— Вот,— гаворыць,— доч мая любезная, хаціцца табе маёй смерці даведацца. Ёсць у такіх-та і такіх-та гарадах крутая гара. У той гары ступа, а ў ступе заяц, у зайцу вутка, у вутцы яйцо, у яйцы смерць мая!

Так яна ўспяшыла к Васілю-Папялышку і ўзвясціла. Васіль-Папялышка, нічога не [а]жыдаўшы, здзелаў сабе кавырку і начаў гару капаць. Паганы Цмок узяў хвараць. Потым ён дакапаўся ступы. Дальшы капаць — заяц выпархнуў і пабяжаў; ён дальшы капаць — вылецела вутка. Потым ён дальшы капаць — находзіць яйцо, на самым дне, у шпунце, у ступе. Васька-Папялышка ўзяў гэта яйцо, перавярнуў ступу і ўзяў гэта яйцо паклаў на дно на ступу і ўдарыў кавыркай. Гэта яйцо на сколькі часцей разляцелась. І на столькі часцей гэтага цара, Паганага Цмока, разарвала. Васька-Папялышка прыйшоў у тое царства, жаніўся на той царэўне і астаўся там жыць.

1 Партычка – частка, кавалачак.



Тэкст падаецца паводле выдання: Чарадзейныя казкі. Ч.1. / Рэд. В.К. Бандарчык. - Мн.: Навука і тэхніка, 1973. - с. 171-179
Крыніца: скан