epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларускія народныя песні

Бяроза з лістом

Бяроза з лістом

Усю восень шумела:

- Мая бяроза, мая белая!

Як жа мы расстанемся?

- Ты мой лісточак,

Ты мой зялёны,

Так мы расстанемся:

Ветры павеюць,

Лісток абвеюць,

А я застануся.

- Не бойся, бяроза,

Не бойся, белая!

Я ж цябе не пакіну.

Цяпер я ападу,

А вясной прыйду,

З табой шумець буду.

Мамулька з дачкой

Усю ночку гаварыла:

- Мамулька ж мая родная!

Як жа мы расстанемся?

- Сваты прыйдуць

І цябе вазьмуць,

А я застануся.

- Мая мамулька,

Мая родная!

Я ж цябе не пакіну:

Хоць замуж пайду,

Я ў госці прыйду,

З табой гукаць буду.

 



Тэкст падаецца паводле выдання: Родная літаратура: падручнік-хрэстаматыя для 5-га класа агульнаадукац. шк. / склад.: Л.К.Цітова. – Мінск: Народная асвета, 1998?
Крыніца: скан