epub
 
падключыць
слоўнікі

Беларускія народныя песні

Во з-пад лесу, лесу цёмнага...

Во з-пад лесу, лесу цёмнага,

Во з-пад гайку зялёнага,

А ўзнімаліся непагодачкі,

А ўзнімаліся два стадачкі:

Перша стада лебядзінае,

А другое стада гусінае,

А за імі шэры лебедзь ляцеў.

- Ах вы, гусі, ах вы, шэрыя,

Ах вы, гусі белакрылыя!

Ці не прыблудзілася наша лябёдка к вам?

Ці не прыблудзілася наша шэрая к вам?

- Не сама ж яна прыблудзілася к нам:

Прынеслі яе шуры-буры,

Шуры-буры, дробныя дажджы.

- Вы, сваточкі-галубочкі,

Ці не прылучылася наша сястрыца к вам?

- Не сама ж яна прылучылася к нам:

Прывязлі яе коні добрыя,

Коні добры, усё малойчыкавы.

 



Тэкст падаецца паводле выдання: Родная літаратура: падручнік-хрэстаматыя для 5-га класа агульнаадукац. шк. / склад.: Л.К.Цітова. – Мінск: Народная асвета, 1998
Крыніца: скан