epub
 
падключыць
слоўнікі

Бруна Шульц

Птушкі

Надыйшлі жоўтыя, напоўненыя нудою зімовыя дні. Бурую зямлю пакрыў дзіравы, працёрты, і занадта кароткі абрус сьнегу. Для большасьці дахаў яго не хапіла, і стаялі чорныя, не раўнуючы як йржавыя, гонтавыя стрэхі й аркі, што хавалі за сабою прадымленыя прасторы гарышчаў - абвугленыя касьцёлы, ашчэрыліся рэбрамі крокваў, бакенамі, кроквеннымі сьцяжкамі - цёмныя лёгкія зімовых вятроў. Кожны сьвітанак выяўляў новыя коміны й дымнікі, што вырасьлі ўначы. Іх выдзьмуў начны вецер праз чорныя трубкі д'ябальскіх арганаў. Камінары не маглі даць рады з крумкачамі, каторыя, накшталт чорных жывых лістоў абсядалі ўвечары галіны дрэў каля касьцёлу, зноўку адрываліся, трапочачы, каб ўрэшце прыліпнуць кожная да свайго месца, а на золку зьляталі вялікімі стаямі туманы сажы, хлопья сопару, пляскаючыеся і фантастычныя, што плямілі міргатлівым карканьнем каламутныя пасы сьвітанка. Дні счарствелі ад холаду й нуды, як пазалеташнія боханы хлебу. Іх рэзалі тупымі нажамі, без апетыту, зь лянівай соннасьцю.

Бацька ўжо не выходзіў з хаты. Паліў у печах, дасьледываў глыбінную сутнасьцю агня, вывучаў салёны прысмак і вэнджаны водар зімовага полымя, халодную пяшчоту саламандраў, якія лізалі бліскучую сажу ў гарлавіне каміна. Гэтымі днямі (у гэтыя дні) ён з замілаваньнем выконываў усе магчымыя папраўкі ў верхніх рэгіёнах пакою. У любы час можна было бачыць, як прысеўшы на версе драбіны ён майстраваў штось пад стольлю, ля карнізу высокіх вокан, ля куляў і ланцугоў вісячых лямпаў. На манер маляроў, ён карыстаўся драбінамі, як аграмаднымі хадулямі, і пачуваў сябе добра ў той птушынай перспектыве, побач з намаляваным на столі небам, арабескамі і птушакамі. Ад справаў жыцьця практычнага аддаляўся ўсё далей і далей. Калі маці, поўная турботы й гора з нагоды ягонага стану, спрабавала ўцягнуць яго ў размову пра гандлёвыя справы, пра плацёж найбліжэйшага ultimo, слухаў яе зь з роспаччу на поўным неспакою, з сутаргамі, атрэшоным твары. І бывала, што перапыняў яе заклікальным ўзмахам рукі, каб пабегчы ў кут пакоя, прыхіліцца вухам да шчыліны ў падлозе і паднятымі ўказальнымі пальцамі абедзьвух рук, якія выражалі найвышэйшую важнасьць досьледу. Тады мы яшчэ не разумелі смутнага тла тых выбрыкаў, прыкрага комплексу, што дасьпяваў у глебе.

Маці ня мела на яго ніякага ўплыву, затое вялікую пашану й увагу дарыў ён Адэле. Прыборка ў пакоі была для яго вялікай і істотнай цэрэмоніяй, ён ніколі не ўпускаў выпадку прысутнічаць на ёй, з сумесьсю сполаху й азнобам сласноты назіраць за ўсімі Адэленымі маніпуляцыямі. Усім ейным дзеяньням ён прыпісываў глыбейшыя, сымбалічныя значэньні. Калі дзяўчына маладымі й сьмелымі рухамі шаркала даўгой швабраю па падлозе, гэта было вышэй ягоных сілаў. З ягоных вачэй у той час ліліся сьлёзы, твар крывіўся ад ціхага сьмеху, а цела сатрасаў раскошны спазм аргазму. Яго ўражлівасьць да шчакоткі даходзіла да вар'яцтва. Варта было, каб Адэля скіравала да яго палец, рухам, які азначаў шчакатаньне, і ён ў дзікім сполаху ўцякаў праз усе пакоі, захлопываючы за сабою дзьверы, каб нарэшце ў апошнім упасьці жыватом на ложак і зьвівацца ў канвульсіях сьмеху пад уражаньнем самой ўяўляемай карціны, зь якой ня мог суладаць. Дзякуючы гэтаму Адэля мела над бацькам ўладу, бадай, неабмежаваную.

У той час мы ўпершыню заўважылі ў бацькі зацікаўленьне да жывёлаў. Напачатку гэта было зацікаўленьне паляўнічага й мастака адначасова, можа была таксама глыбейшая, заалягічная сімпатыя гада да адзінакроўных і такіх адметных формаў жыцьця, эксперыментаваньне ў невыпрабаваных рэестрах быцьця. Толькі ў пазьнейшай фазе справа атрымала той несамавіты, блытаны, глыбока грэшны і праціўны прыродзе абарот, які лепей не выцягваць на сьвет Б-жы.

Пачалося ўсё з высіжваньня птушыных яек.

Коштам вялікіх высілкаў і грошай бацька выпісваў з Гамбургу, з Галяндыі, з афрыканскіх заалягічных станцыяў апладнёныя птушыныя яйкі, які даваў для высіжываньня грамадным бельгійскім курам. Была та працэдура надта займальная й для мяне - то праклёўваньне птушанятаў, сапраўдных монстраў з выгляду й афарбоўкі. Немагчыма было ўгададаць у тых пачварах з аргамаднымі, фантастычнымі дзюбамі, якія адразу ж пасьля нараджэньня разяваліся шырока, шыпелі прагнымі прорвамі глотак, у тых яшчурах з хілымі голымі целамі гарбунцоў - будучых паваў, фазанаў, глухароў ды кондараў. Памяшчаныя ў кошыках, у ваце, гэты смачынае атродзьдзе падносіў на цяжкіх шыях сьляпыя, зарослыя белаю плеўкаю галовы, безгалоса каркалі нямымі глоткамі. Мой бацька хадзіў уздоўж паліцаў у зялёным хвартуку, як садоўнік уздоўж парнікоў з кактусамі, і выводзіў зь нябыцьця тыя сьляпыя пульхіры, пульсуючыя жыцьцём, тыя нязграбныя брухі, што прыймаюць навакольны сьвет у форме ежы, гэтыя наросты жыцьця, што навобмацак прарываюцца да сьвятла. Праз пару тыдняў, калі тыя сьляпыя почкі жыцьця лопаліся дзеля сьвятла, пакоі поўніліся каляровым гоманам, мігатлівым шчэбетам новых жыхароў. Яны абсядалі карніцы фіранак ды шафы. гнязьдзіліся ў гушчары алавяных развілак і завітушак шматгалінных вісячых лямпаў.

Калі бацька вывучаў орніталягічныя атлясы і гартаў каляровыя табліцы, здавалася, што вылятаюць зь іх пярнатыя прывіды, і напаўняюць пакой каляровым трапятаньнем, ласкутамі пурпуру, клакамі лазуру, меднае зеляліны ды срэбра. Пад час кармёжкі яны ўтваралі на падлозе стракатыя, шаволючыеся градкі, жывы дыван, каторы, варта было каму-небудзь непрыкметна ўвайсьці, распадаўся, разлятаўся ў каляровыя кветкі, якія трапяталі ў паветры, каб ўрэшце асесьці ў верхняй частцы пакоя. Асабліва мне запоўніўся адзін кондар, аграмадны птах з голай шыяй, з маршчыністым, у шчодрых наростах, тварам. Гэта быў худы аскет, будыскі лама, поўны непахіснай годасьці, што кіраваўся жалезным церыманіялам свайго вялікага роду. Калі сядзеў насупраць бацькі, нерухомы ў сваёй манументальнай пазыцыі векавечных эгіпецкіх бостваў, з вокам зацягнутым белаватым бельмам, якое насоўваў ён збоку на зрэнку, каб цалкам замкнуцца ў сузіраньні сваёй годнай самоты - кондар са сваім каменным профілем здаваўся старэйшым братам майго бацькі. Тая ж матэрыя цела, сухажыльляў і зморшчынай цьвёрдай скуры, той жа твар, высахлы й касьцісты, тыя ж самыя, агаравелыя, глыбокія вачнічы. Нават моцныя рукі ў вузлах, доўгія, худыя бацькавы далоні, з выпуклымі пазногцямі, мелі свой аналяг ў кагцістай лапе кондара. Калі я глядзеў на яго заснулага, ня мог пазбавіцца ад ўражаньня, што перада мною мумія - высахлая, а таму й паменшаная мумія майго бацькі. Мяркую, што й ад матчынай увагі не схавалася гэта дзіўнае падабенства, хоць мы ніколі не краналі гэтай тэмы. Характэрна, што кондар карыстаўся тым жа, што й бацька, начным гаршком.

Не спыніўшыся на вывядзеньні зь яек усё новых экзэмпляраў, мой бацька ладзіў на гарышчы птушыныя вясельлі, высылаў сватоў, прывязываў у празорах і страхі спакусьлівых, стаскаваных нарачоных, і дасягнуў на самой справе таго, што дах нашай хаты, аграмадны, двускатны гонтавы дах нашай хаты, стаў сапраўднаю птушынаю гасподаю, Ноявым каўчэгам, да якога зьляталіся ўсякага роду лятуны з усіх бакоў. Нават праз доўгі час пасьля таго, як птушыная гаспадарка была зьліквідаваная, у птушыным сьвеце ўтрымлівалася тая традыцыя нашага дому, і падчас вясновых пералётаў, падалі ня раз на наш дах цэлыя хмары журавоў, пеліканаў, паваў ды іншага птаства.

Імрэза тая, аднак неўзабаве, пасьля каторкага хараства, смутны абарот. Даволі хутка бацьку прыйшлося перасяліць на падстрэшша, у два пакоя, што служылі нам кладоўкамі для рызьзя. Адтуль ўжо на золку даносілася зьмяшанае курлыканьне птушыных галасоў. Драўляныя пудэлкі пакояў падстрэшша, узмацнёныя рэзанасам прасторы гарышча, літаральна зьвінелі ад гоману, хлопаньня крылаў, такаваньня й бульканьня. На некалькі тыдняў мы страцілі бацьку зь відавоку. Толькі зрэдку ён спускаўся дахаты, і тады мы маглі заўважыць, што ён нібыта зьмешыўся, схуднеў і скурчыўся. За сталом ён, забыўшыся, зрываўся з крэсла, і ляскаючы рукамі як крыламі, выдаваў працяглы сьпеў, а вочы яму зацягвала каламуць бельма. Потым, прысаромлены, ён сьмяяўся разам з намі, і намагаўся абярнуць гэты інцындэнт ў жарт.

Аднаго разу, падчас генеральных прыборак нечакана ў птушынай дзяржаве бацькі заявілася Адэля. Спыніўшыся ў дзьвярах, яна заламала рукі з прычыны смуроду, што насіўся ў паветры, а таксама над грудамі калу, што заваліў падлогу, сталы й мэблю. Бяз доўгіх разважаньняў расчыніла вакно, пасьля чаго пры дапамозе швабры завіравала ўсю птушыную масу. Узьбіўся пякельны туман з перьяў, клылаў й крыку, у якім Адэля, падобная да звар'яцелай Мэнады, абароненай вярчэньнем свайго тырсу, танчыла танец зьнішчэньня. Разам з птушынай грамадой мой бацька, трапятаў рукамі, і ў жаху спрабаваў ўзьняцца ў паветра. Паволі разьвеяўся крылаты туман, ажно ўрэшце рэшт засталася на полі бою сама Адэля, вычарпаная, задыханая, ды мой бацька з сумным і прысаромленым выразам твару, гатовы да любой капітуляцыі.

Неўзабаве спускаўся мой бацька па прыступках свайго дамініону - зламаны чалавек, выгнаньнік-кароль, каторы страціў трон і ўладу.



Пераклад: Андранік Антанян