epub
 
падключыць
слоўнікі

Цакан Шогенц

Петрусю Броўку

 

 

Прыйдзі ў мой край як самы госць

жаданы —

І трапіш ты ў абдымкі Ерэвана,

Лугоў нагорных, поўных ахалоды,

Абрус гасцінны для цябе — заўсёды.

 

Табе засвеціцца жывым экранам

Крышталь іскрысты горнага Севана.

Пачаставаць цябе ад сэрца рады

Даспелыя дарункі Арарата.

 

Паедзем мы з табою рана-рана

Туды, дзе пеніцца віно Раздана,

Туды, дзе ў скалах скачуць звонка рэкі

І дзе блукае ад стагоддзяў рэха.

Магчыма, тут ты адшукаеш слова,

Каб век Арменіі уславіць новы,

Яе сады, і мудрую прыроду,

І шчырасць, дабрату майго народа,

 

Яго багацце, векавую мужнасць...

Спляцеш вясёлку ты сваю на дружбу.

І будзе ззяць яна нам пастаянна

Ад Мінска любага твайго

да Ерэвана.

 

 


1968

Пераклад: Сымон Блатун
Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 232
Крыніца: скан