epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"А нам бы ў лес..."

А нам бы ў лес,

у самы дзікі,

дзе стыне ў снезе

ельнік колкі,

куды не далятаюць крыкі:

— Го-о-орка-а!

— Горка-а-а!

 

Там без прымусу,

без прынукі,

без кепікаў,

намёкаў грубых

сальюцца ў шчырым пацалунку

губы.