epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"А пад акном язмін..."

А пад акном язмін

цвіце бялюткім цветам.

Калісьці так і мы

квітнелі раннім летам.

 

А мо і не цвілі,

а мо здаецца толькі

цяпер, як зажылі

і драпіны, і болькі?

 

Цяпер ужо, калі

на ўсё глядзець здалёку,

дарога, што прайшлі,

здаецца гладкай, лёгкай...

 

І думаеш: няўжо

такія мы няўдакі,

што поўзалі смаўжом,

дрыжалі з пераляку?..

 

Не! Не дрыжалі мы —

буялі белым цветам,

як гэты вось язмін

квітнее раннім летам.