epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Адам і «Агдам»

Нёс дамоў Адам зарплату,

завітаў у тую хату,

прадаецца дзе «Агдам»...

Раніцой глядзіць Адам:

ані хаты,

ні зарплаты...

А чаму на вокнах — краты,

здагадаўся сам.