epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Адсечаная вострай шабляй маланкі..."

Адсечаная вострай шабляй маланкі

галінка дуба

ляжыць на шашы

і трымціць лісточкамі,

нібы жывая,

п’е паслянавальнічны азон,

хоць і ведае:

ніякі асілак не падыме яе назад,

ніякі сталяр не прыклеіць,

ніякі ўрач не прышые,

ніякі мудрэц не верне жыцця.