epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Арбіта

Кампазітара Мікіту

вывеў крытык на арбіту:

знакамітым,

працавітым

у артыкуле назваў,

хоць даўно ўжо

той Мікіта

ні бемоля не пісаў.