Белы поплаў, белы ўзгорак, белы лес.
Крутарогі маладзік на ліпу ўзлез,
на галінцы завушніцаю павіс,
пазірае, нібы скочыць хоча ўніз.
Белы світэр, белы ў інею каўнер.
Дзе ж ты, любая, знаходзішся цяпер?
Без цябе ў мяне на сэрцы — белы сум,
не магу я адагнаць трывожных дум.
Хто параіць, хто падкажа сёння мне,
як знайсці цябе ў такой вось белізне?