epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Бой з сабой

Кожны дзень, кожны міг,

сам з сабой

Ты вядзеш бліжні бой...

 

Анатоль Шаўня

Надакучыў мне

спакой,—

уступаю ў бой

з сабой:

сам сябе

калю, страляю,

адціскаю,

акружаю;

сам сабе

даю я перцу,

сам сабе

цаляю ў сэрца...

І не буду я

Шаўнёй,

калі скончу

гэты бой!