epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Будзільнік

Я купіў цябе, будзільнік,

думаў:

станеш маім добрым сябрам,

які заўсёды паспрыяе,

каб я нікуды не спазняўся,

нікога доўга не чакаў.

 

А ты аказаўся бюракратам,

фармалістам,

прыгнятальнікам,

ледзь не катам,—

я хачу яшчэ крышачку паспаць,

ты ж звоніш,

звоніш,

звоніш,

падганяеш: «Уставай!»