epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Чмель

Ружавеюць на паляне ружы,

каласіцца за ракой ячмень.

Па-над ружай несціхана кружыць

паласаты нарыхтоўшчык — чмель.

 

Мёд і воск збірае з кветак чыстых,

гаспадарыць у жывой красе:

поўзае па залатых тычынках,

з песціка нектар салодкі ссе.

 

Слаў чмяля, мой дружа, ды не дужа

спрыт яго і розум выхваляй:

мёд знайсці і дурань зможа ў ружы,—

ты яго ў палыне адшукай!