epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Дом творчасці «Будмерыц»

Памяці Андрэя Плаўкі

 

Тут восенню

так хораша паэтам!

Імгненна спеюць

гучныя радкі,

за павуцінай

бабінага лета

ляцяць яны

ў наступныя вякі.

 

Стары каштан

ля ганка

нецярпліва

стаіць,

як неаб’езджаны Пегас

б’е капытом,

трасе барвовай грывай,

гатоў любога

ўзнесці на Парнас.

 

Ды той,

хто першы

ўстаў на золку сінім,

быў мудры,

ведаў ён не толькі з кніг;

ёсць за Парнас

вышэйшыя вяршыні,

і можна

не загінуць

на кані.

 

А можна й пеша...

Толькі б пад нагамі

была свая

гаротніца-зямля!

…....................................

І ён пакрочыў

соннымі лугамі

на ўсход,

насустрач сонцу,

Спакваля.

 

На жаўталісці

і на травах росных

дасюль

ягоны бачыцца мне след...

«Любіць жыццё,

любіць да дзён апошніх!» —

пакінуў ён

нашчадкам

запавет.