epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Дыялог

— Куды ідзеш, дзядуля?

— Я? Да сябе дамоў...

— У вёсцы ж нашай — зона...

— Я ж да сябе, дамоў...

— Дзядуля, небяспечна...

— Дык я ж іду дамоў...

— На могілкі дарога...

— І я кажу: дамоў!..