epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Дыета

Выхвалялася Сунклета,

з крамы ідучы:

— Прыпісалі мне дыету

мудрыя ўрачы.

Буду я ўжываць патрошку

тлушчу і бялкоў,

стануць стройныя зноў ножкі,

маладая кроў;

пасвяжэю,

пахудзею,

бровы падвяду

і ў наступную нядзелю

танцаваць пайду...

— Нечага ж во накупляла? —

дзівяцца жанкі.

— Мяса,

масла,

сыру,

сала,

цукру

і мукі,

здобных булачак,

пячэння,

пару піражкоў,

канфіцюру,

і варэння,

крыху ледзянцоў...

— Хто ж паесць табе ўсё гэта?

—Ты жывеш адна...

Усміхнулася Сунклета:

— Знішчу дацямна.

Апетыту і імпэту

Мне не пазычаць!

— А дыета?

— Праз дыету

што ж мне — галадаць?