epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Дзяўчына ў акне

Пад акном цвітуць вяргіні,

пунсовыя, як святочныя сцягі.

А ў расчыненым акне

ружай цвіце дзяўчына,

усміхаецца ўсім прахожым,—

значыць, закахалася ў аднаго.

Хто гэты шчасліўчык? —

не пытайся і не гадай:

хутка грымне вяселле

і яму ўжо не ўдасца

быць інкогніта.