epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Гэта ж цудоўна — быць нескупым..."

Гэта ж цудоўна — быць нескупым,

дзяліцца з сябрамі са шчодрай далоні

нават тады,

калі ў куфры тваім

ляжаць не рублі — мільёны.

 

Гэта ж цудоўна — быць маладым

целам

і сэрцам-душою

нават тады,

калі вечнасці дым

ляжа на скроні расою.