epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Год

Вясна
Лета
Восень
Зіма


Вясна

З зімы — як з турмы

ці з цяжкога кашмарнага сну

выйшаў у вясну,

гуляю ў полі

на волі.

 

 

Лета

Рабінкай цвіло,

хмурынкай плыло,

купалася ў цёплых промнях.

А ўрэшце,

было яно ці не было,

не ведаю ўжо,

бо не помню.

 

 

Восень

 

Сонца

і лісце і ўсмешкі залоціць

карціну раю малюе,

як той фармацэўт,

што зверху салодзіць

горкую ўсярэдзіне пілюлю.

 

 

Зіма

Праходзіш

праз ліўні, віры і грамы,

шукаеш чагосьці на свеце,

каб голую праўду зімы

мужна сустрэць

і прывеціць.