epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Гураль — як Чорная гара..."

Гураль — як Чорная гара,

захутаная хмарамі турбот,

доўга стаіць непрыкметны,

бо маўчыць.

 

Аднойчы ён

варухне шырокімі плячамі,

скіне хмары-туманы,

і ўсе ўбачаць,

які ён высокі

і горды,—

як Чорная гара.