epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Інструктаж

— Сябры, вы — кемлівы народ,

і, хоць гэта нязвычна,

павінны мы правесці сход

дэ-ма-кра-тыч-на.

Каб не займацца балбатнёй,

а вырашаць праблемы,

я прапаную старшынёй

абраць Гвазда Ахрэма —

ён будзе сходам кіраваць,

як генерал парадам,

і не дазволіць парушаць

рэгламент

і парадак.

Пачнуцца спрэчкі — ты, Сцяпан,

адразу возьмеш слова,

заверыш: выканаем план

датэрмінова,

даклад пахваліш...

А пасля

Кукуля Антаніна

пакрытыкуе Васіля

па частцы дысцыпліны.

За ёй — ліфцёр Ганчар Янусь

са шчырай скрухай скажа

пра дужа беднае меню

ў сталоўцы нашай...

Ды абароніць Апанас

шэф-повара Сунклету:

маўляў, пячэ ў апошні час

смачнейшыя катлеты...

Яшчэ Мамоня-інжынер

падкіне прапанову —

маладажонам больш кватэр

даць у будынку новым...

Калі ж пачнуць мітынгаваць,

не будзь, Антон, авечкай —

сумей усіх перакрычаць:

«Спыняйце спрэчкі!!!»

 

Такі наказ свайму «актыву»

даваў прафорг Даніла Сліва.

 

Ды марны быў той інструктаж

бо сход прайшоў зусім інакш:

далі там перцу Сліву,

ягонаму «актыву»!