epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Я праз акно тваё дзіўлюся, лістапад..."

Я праз акно тваё дзіўлюся, лістапад,

ружовым шкельцам неба мне здаецца,

брусніцай спелай ззяе далягляд,

чырвоным полымем гараць кляны прысад,

барвовы дым над сумам лесу ўецца.

 

На дах зялёны ў цішыні шкляной,

як дарагія пацеркі рубіну,

цяжкія гронкі звесіла рабіна.

І па зямлі святой плыве спакой,

як мёд — густы, як мора — сіні-сіні.