epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Калі б нарадзіўся я мастаком..."

Калі б нарадзіўся я мастаком,

я маляваў бы рукі:

тыя, што ўзводзяць светлы дом,

і тыя, што водзяць па струнах смычком,

каб выкрасаць вабныя гукі;

і тыя, што засяваюць палі,

і тыя, што крышаць каменне,

і тыя, што ў космас вядуць караблі,

і тыя, што шыюць адзенне,

і тыя, што сцяг у атаку нясуць,

і тыя, што пішуць раманы,

і тыя, што ў мірным агні пякуць

надзённы хлеб наш духмяны.

 

Намаляваў бы мільярды я рук —

белых, жоўтых і чорных.

Намаляваў бы мільярды я рук —

грубых і пяшчотных.

 

І даў бы рукам тым агністы сцяг —

светлы заўтрашні дзень наш:

— Трымайце, як маці трымае дзіця —

беражна і надзейна.