epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Калі глядзець з вышыні

Раве, кіпіць бязмежная

стыхія вадзяная,

аж скалы прыбярэжныя

адчаем выцінае,

нібы лавіна конная

падковамі дол месіць.

...На мора неспакойнае

глядзіць спакойна Месяц.