epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Кожнаму дрэву..."

Кожнаму дрэву

стаяць, дзе ўзышло,

веццем кудлатым

глядзець на святло.

 

Кожнаму дрэву

расці ўвышыню,

небу ўсміхацца,

вясноваму дню.

 

З кожнага дрэва

штось зробіцца нам:

ложак,

калыска,

стол

ці труна.