epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Літаратурная спадчына

Ніякі геніяльны верш

не хваляваў мяне так,

як гэты нязграбны надпіс

хімічным алоўкам

на кавалачку паперы,

прыклееным да шклянога слоіка:

 

«Агрэстава варэня для внукав»,—

напісала мама,

калі была яшчэ жывая.