epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Мадонна

Не ў Парыжы

і не ў Рыме —

у лясной вёсцы Лясані

пад Жлобінам,

на прыгрэтай майскім сонцам прызбе

сядзіць мадонна,

корміць грудзямі дзіця.

Рукі яе — адна пяшчота,

грудзі яе наліты шчодрасцю,

а ў вачах столькі радасці і дабрыні,

што павекі здаюцца празрыстымі.

Сядзіць мадонна,

корміць дзіця,

на прызбе

у вёсцы Лясані

пад Жлобінам.

Любуюся ёй

і шкадую:

чаму я — не Рафаэль.