epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Мая зямля цвіце не круглы год..."

Мая зямля цвіце не круглы год,

не кожны дзень над ёю сонца свеціць

яшчэ зашмат

напасцяў і нягод

з-за сініх гор

прыносіць чорны вецер.

 

Мая зямля не толькі ўсё дае:

абутак, вопратку, пітву і ежу,

яна й бярэ —

балюча ў сэрца б’е

прадоннасцю

магілы

кожнай

свежай.