epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Месяц плыве...

Месяц плыве

над лясамі густымі...

Месяц плыве

над шляхамі пустымі...

 

Месяц плыве

над няворанай нівай...

Месяц плыве

над аблогай журлівай...

 

Месяц плыве

над засохлай таполяй...

Месяц плыве

над гаротнаю доляй...

 

Месяц плыве

над пакінутай хатай...

Месяц плыве

над лагчынай праклятай...

 

Месяц плыве

над рачулкаю соннай...

Месяц плыве

над чарнобыльскай зонай...