epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

Мінута маўчання

Мінута маўчання...

Усяго толькі адна мінута?

Што яна нам, беларусам!

Прывыклі маўчаць мы гадамі,

вякамі,

нават мову сваю забылі

ад маўчання, пакоры нямой...

 

Калі ж мы ўспомнім

пра гонар свой?