epub
 
падключыць
слоўнікі

Хведар Жычка

"Мора — гэта люстра неба..."

Мора — гэта люстра неба,

ветру свіст

і водар хлеба;

 

шлюпкі пругкае вясло,

чайкі лёгкае крыло;

 

дождж і гром,

вада і соль;

 

смех і плач,

уцеха

й боль.